Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Праз партызанскія правакацыі пацярпелі і мы. Здарылася вось што. 3 падбітых савецкіх самалётаў мясцовыя хлопцы, у тым ліку й мой брат, выплаўлялі розныя хатнія рэчы,
17 Сёньня ў Ганцавіцкім р-не Берасьцейскай вобл.
якія тады былі ў вялікай нястачы, — лыжкі, грэбні ды іншае. Адной зімовай нядзеляй брат сабраў торбу з такіх прыладаў, захапіў кіляграм масла й паехаў на кір.маш. Адныя з нашых суседзяў (ня памятаю іх прозьвішча), што супрацоўнічалі з партызанамі, данесьлі на брата, што ён... быццам інфармуе немцаў пра партызанскую дзейнасьць. Гэта была чыстай вады хлусьня, і нам было незразумела, зь якой мэтай яна была зьдзейсьнена. Уварваўшыся ў нашу хату, партызаны загадалі: «Айцец, зьбірайся! Вернецца сын — адразу адпусьцім!» Маці, уся ў сьлязах, кінулася да надзейных людзей за парадай. Яны параілі, каб брат ні ў якім разе не вяртаўся дадому, а мы як мага хутчэй уцякалі ў мястэчка. Тады маці пасадзіла мяне, босага, на сьпіну й адправілася хавацца ад яшчэ большага няшчасьця ў Заастравеччы. Нашу хату адразу разабралі на дровы, забралі ўсю жывёлу, а брату пасьля таго здарэньня не заставалася нічога, як паступіць на службу ў паліцыю. Што здарылася з бацькам, мы ня ведалі. Людзі казалі, што бачылі ў балоце труп высокага мужчыны ў лапцях. Бацьку, з-за ягонай багатырскай фігуры, было цяжка з кім-небудзь пераблытаць. Заастравечанская рада выдзеліла нашай сям’і палову дому, у якой мы пражылі два гады, якія прайшлі спакойна.
У 1943 г. прайшла чутка, быццам на мястэчка рухаецца партызанскі атрад Каўпака: усе жыхары мусілі ўцякаць у лясы, але неўзабаве ўсе вярнуліся па хатах — Каўпак да нашых мясьцінаў так і не дайшоў. Але ў хуткім часе нам прыйшлося пакінуць ня толькі мястэчка, але й Радзіму ўвогуле.
Захапіўшы з сабой мех жыта, на фурманцы праз Клецак, Баранавічы, Польшчу дабраліся да Заходняй Прусіі, дзе ў нас забралі каня й карову й накіравалі на працу да баўэра ў фальварак. Вольных месцаў у хаце не было, таму спалі мы ў кароўніку на сене. Аднак кармілі нас дужа добра, ня горш, чым членаў той нямецкай сям’і. Працы хапала ўсім, я, малы хлапец, напрыклад, пасьвіў гусі, але скажу шчыра: жылося нам там добра, гаспадары ставіліся да нас, «остарбайтэраў», па-чалавечаму. Праўда, затрымаліся ў тым фальварку мы нядоўга, толькі чатыры месяцы. Аднаго дня нас пасадзілі на цягнік і адвезьлі утлыб Нямеччыны. Прайшоўшы сем-восем пераходных лягераў, затрымаліся ў Хэмні-
цы18. Жылі ў чатырохпавярховай фабрыцы разам зь яшчэ паўтысячы людзей. Адной ноччу амэрыканскія самалёты дашчэнту разбамбілі горад, але будынак заводу ацалеў. Нас усіх эвакуавалі за горад, пасялілі ў лесе ў паляўнічым клюбе. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны інжынэр Гэнрык прачытаў у газэце, што нашая тэрыторыя падпадзе пад савецкую акупацыйную зону. У тую ж ноч тры сям’і ціхенька ўцяклі з таго клюбу й рушылі ў кірунку амэрыканскай зоны. Перамяшчаліся па самых бясьпечных дарогах, аднак адзін адрэзак шляху мусілі праехаць па «аўтабану», на якім нас затрымала амэрыканская вайсковая паліцыя. Даставілі ў велізарны жыдоўскі лягер, у якім мы спаткалі дваццаць савецкіх ваеннапалонных. Тыя расказалі, што на чыгуначнай станцыі бачылі цягнікі для вывазу людзей у СССР, каля кожнага вагона — узброеная варта. Ноччу група людзей — мы й тыя палонныя — перарэзалі калючы дрот і перабраліся ў амэрыканскую зону, дзе наняліся на працу да баўэра. Савецкія афіцэры, што раптам невядома адкуль зьявіліся, пачалі агітаваць вярнуцца на савецкую «радзіму». Але мы прадэманстравалі паперы, што зьяўляемся польскімі грамадзянамі. Хоць па-польску ня ведалі ні слова. За два тыдні прыехалі польскія афіцэры, якія пераправілі нас у польскі лягер, бальшыню жыльцоў якога складалі... беларусы й украінцы. Амэрыканцы адкармілі нас шыкоўнымі харчовымі пайкамі, у якіх было поўна разнастайнай ежы, як для нас — далікатэсы. Аднак у гэтым раі жылі мы нядоўга: праз чатыры месяцы нас пасялілі ў буйным лягеры, дзе кармілі ўжо толькі хлебам і жыдкім супам.
На пачатку нямецкай акупацыі я пачаў хадзіць у беларускую пачатковую школу, аднак набыцьцё адукацыі адразу скончылася: будынак школы забралі пад свае патрэбы немцы. Жаўнеры выпівалі, палілі, і праз гэта драўляная хата згарэла. Ужо ў Нямеччыне мне ўдалося скончыць чатыры клясы польскай школы.
Пошукі беларускага лягеру прынесьлі посьпех: мы пасяліліся пад Мюнхэнам19, дзе жыло яшчэ якіх трыста суайчыньнікаў. Мясьціны былі надзвычайныя па сваёй прыга-
18 У часы ГДР горад зваўся Карл-Маркс-Штат.
19 У лягеры ў Мітэнвальдзе.
жосьці: лес, горы, возера. Нядзіўна, што пасьля расфармаваньня лягеру яго зрабілі турыстычнай кропкай. Я належаў да Трэцяга скаўцкага зьвязу ў Баварыі, удзельнічаў у моладзевым беларускім руху. Аднаго дня мы дасталі ліст, у якім са зьдзіўленьнем пабачылі зьмененую назву агульнай скаўцкай арганізацыі: Згуртаваньне Крывіцкіх Скаўтаў на Чужыне. Настаўнік Сымон Шаўцоў абурыўся: які такі крывіцкі, хто гэта прыду.маў і вырашыў?! Частка скаўтаў падтрымала Шаўцова, іншая далучылася да «крывічоў». Такім чынам, раскол у беларускім эміграцыйным грамадзтве не мінуў і нашу, здавалася б, апалітычную скаўцкую арганізацыю.
Трэба прызнаць, што кралі ў нашым лягеры бязбожна. Свае ж людзі. Ужо пазьней мой швагер, які працаваў качагарам, прызнаўся, што з шасьці машынаў вугалю на патрэбы людзей пакідалі толькі тры, астатнія прадавалі на чорным рынку. Тое ж самае наконт вопраткі.
У 1949 г. з італьянскага порту мы ўзялі курс на далёкую й незнаёмую Аўстралію. Плылі да яе 33 дні! Аўстралія пасьля зруйнаванай і галоднай Нямеччыны паказалася нам сапраўдным раем. Спачатку завезьлі нас у часовы лягер, які месьціўся за 200 кілямэтраў ад Мэльбурну. Кармілі, як царскіх асобаў: бараніны, масла, цукру, хлебу, мармэляду было поўна! У першы дзень людзі стараліся больш ежы ўзяць з сабой, бо думалі, што ў далейшым карміць будуць ужо больш сьціпла. Аднак не — і на наступны дзень, і праз тыдзень, і празь месяц харчовы паёк быў ня горшы. Адпраўляючы ў аўстралійскую школу, дзяржава апранула мяне з ног да галавы, нават гальштук выдалі! Зь першага дня нашага знаходжаньня ў новай краіне ўлады падкрэсьлівалі, што мы не чужынцы, а новыя аўстралійцы. Нам ішлі насустрач, вырашалі любую, нават самую дробную, праблему. He, гэта безь перабольшаньня быў зямны рай.
Старэйшыя браты знайшлі нармальныя працы, крыху падзарабляла ў гатэлі й маці. Ашчадзіўшы крыху грошай, напалову зь іншай сям’ёй набылі стары, але дужа вялікі дом. Калі мне споўнілася шаснаццаць гадоў, я пайшоў працаваць на шынную фабрыку, дзе прарабіў больш за дзевяць гадоў. Потым 31 год працаваў кіроўцам аўтобусаў, у 55 га-
Сям'я Грушаў: Міхась, Надзея, Пятрусь, Аўген ; Таня. Мэльбурн. 1970 г.
доў выйшаў на пэнсію. Чаму так рана? Таму што наш парк перайшоў зь дзяржаўных рук у прыватныя й новыя парадкі мне надта не спадабаліся: машыну мой сам, паліва залівай сам, тое рабі сам...
Танцаваць я зусім ня ўмеў, таму саромеўся пазнаёміцца зь дзяўчынай, якая мне прыглянулася, — Надзяй Сасноўскай з-пад Магілёва. Але потым адважыўся, і нашае знаёмства перарасло ў 1959 г. у сямейныя дачыненьні. Нарадзілася трое дзяцей: Міхась, Таня й Пятрусь. Першы быў здольны да вучобы, але гультайнічаў. Дачка, скажу шчыра, здольнасьцяў у навуках не праяўляла. У жыцьці яны ўладкаваны ня надта добра. Малодшы сын з самага дзяцінства цікавіўся машынамі, вывучыўся на аўтамэханіка. У 1999-м Надзя, на жаль, памерла.
У 1951 г. я даведаўся, што ў Мэльбурне існуе скаўцкі збор «Усяслаў Чарадзей», праз далучэньне да якога пачалася мая беларуская дзейнасьць у Аўстраліі. Потым разам зь іншымі беларускімі хлопцамі зарганізавалі футбольную дружыну «Зубр», якая праіснавала чатыры гады. Я гуляў у ёй на брамцы.
Беларуская футбольная дружына «Зубр». Аўген Груша — зь мячом. Мэльбурн, 1950-я гг.
У 1950-х беларускае нацыянальнае жыцьцё ў Мэльбурне літаральна віравала: на сьвяты, забавы зьбіралася каля 250—300 асобаў! I гэта прытым, што ў матэрыяльным сэнсе людзі пачуваліся яшчэ слаба, сваіх машынаў ня мелі. I гэта толькі на нашым, «зарубежніцкім», баку, «крывічы» мелі сваё Згуртаваньне беларусаў Вікторыі20. У 1960-х на агульнай сустрэчы бакоў мы вырашылі, што жыць і працаваць далеіі па розныя бакі «барыкадаў» няма сэнсу, і пастанавілі аб’яднацца. Але яшчэ нейкі час спрачаліся. Маладыя ў бальшыні былі супраць гэтага падзелу, а вось сталым людзям было цяжка пазбавіцца сваіх жорсткіх поглядаў. У 1970-х купілі Беларускі дом, сваімі сіламі яго адрамантавалі, зарганізавалі хор, школу. У 1976-м дзьвюма машынамі
20 Дзейнічала ў 1952—1963 гг. (першы старшыня —Мікола Скабей). Прыхільнікі Беларускай Цэнтральнай Рады стварылі ў 1950 г. Беларускае Аб’еднаньне ў Вікторыі (першы старшыня — Янка Кудрук). У 1963 г. абедзьве арганізацыі стварылі адзіную арганізацыю — Беларускі Цэнтральны Камітэт у Вікторыі (першы старшыня — Мікола Скабей). 3 восені 2005 г. старшыня — Янка Барысевіч.
за 750 кілямэтраў паехалі ў госьці да беларусаў Адэляйды. Праз два гады зь візытам у адказ да нас прыехалі адэляйдцы, але ўжо на пяці машынах! Тады й узьнікла думка, што лучнасьць трэба навязваць на агульнааўстралійскім узроўні, з чым пагадзіўся й Сыднэй. Чатырнаццаць беларускіх арганізацый з усёй краіны заклалі агульную Фэдэральную раду беларускіх арганізацый, якая магла весьці дыялёг з уладамі ад імя ўсіх беларусаў Аўстраліі. Першым старшынём Рады стаў Міхась Зуй, а ад 1985 г. яго месца заняў я. Узначальваю арганізацыю й па сёньняшні дзень.
У свой час мы мелі спатканьне зь міністрам эміграцыі, падчас Алімпійскіх гульняў у Сыднэі праз аднаго дэпутата намагаліся не прызнаваць Лукашэнкі прэзыдэнтам, калі б той прыехаў у Аўстралію. Падтрымліваем сувязі з рознымі міністэрствамі й дзяржаўнымі арганізацыямі... У жніўні 2005 г. адпала мая правая рука — памёр мой сябра, калега й аднадумца Алег Шнэк.
3 кожным годам займацца справамі становіцца ўсё цяжэй: людзі ня хочуць і баяцца займацца палітыкай. Аднак, акрамя палітыкі, не забываемся і пра царкоўнае, культурна-
Аўген Груша (са сьцягам) на дэманстрацыі ў Мэльбурне. 1972 г.
сацыяльнае жыцьцё: працягваюцца службы ў беларускай царкве21, працуе Беларускі сацыяльны клюб для пэнсіянэраў" •