• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    3 прыходам немцаў людзі зажылі больш-менш спакойна. Паставы жылі абсалютна нармальным жыцьцём, стасункі немцаў з насельніцтвам былі цывілізаванымі й не выходзілі за рамкі закону. Але гэны спакой датычыў толькі гораду. На вёсцы людзям пагражала ня меншая небясьпека, чым за саветамі, — партызаны. што ўсімі магчымымі сродкамі зьдзекаваліся зь людзей. Ня ведаю, чым яны яшчэ займаліся, апроч таго, што сядзелі ў лесе й рабавалі вясковае насельніцтва. А быццам супрацьнямецкія выступы, як, напрыклад, разбурэньне мастоў (якія я потым рамантаваў), адбіваліся не на немцах, а ў першую чаргу на ні ў чым не вінаватых людзях. Менавіта сяляне несьлі адказнасьць за партызанскі гвалт.
    Аднаго дня нашую вёску акружылі латыскія войскі. Кіраўнік-немец аб’явіў людзям, што вёску паліць ня будуць, але маладыя хлопцы будуць вывезеныя на працы ў Нямеччыну. У гэтыя шэрагі патрапіў і я. Усяго з раёнаў Мядзелу, Глыбокага, Паставаў у Мюнхэн у кастрычніку 1943 г. былі накіраваныя 300 хлопцаў. Нас прывезьлі ў цэнтар гораду, на Прынцрэгентштрасэ. Мяне зьдзівіла. што нас ніхто не ахоўваў, што дазваляла адчуваць сябе дастаткова вольна. У першы ж свой выхад у горад я пачуў ад людзей, што непадалёк, на плошчы, адбудзецца выступ Гітлера. Ля трыбуны, на якой меў прамову Гітлер, была ўсталявана нямецкая зброя й самалёт «Мэсэршміт»-. Падчас свайго выступу «фюрэр» асабліва наракаў на генэрала Паўлюса, які капітуляваў пад Сталінградам. Спачатку прамова нямецкага тырана не зрабіла на мяне асаблівага ўражаньня, бо я ўжо быў закалёны польскай і асабліва савецка-сталінскай прапагандай.
    2	Напэўна, маецца на ўвазе традыцыйны выступ А. Гітлера і парад у чарговыя ўгодкі «піўнога путчу», што адбьіўся ў Мюнхэне ў 1923 г. — тут і далей заўвагі й камэнтары рэдактара.
    Але калі ён разам са сьвятаром бласлаўляў юных жаўнераў на вайну, па маім целе прабег халадок і мне стала жахліва: «Каму патрэбна гэтае вар’яцтва, каму трэба гэта гвалтоўная вайна?!»
    Таксама мяне моцна абурыла, калі я даведаўся, што на нашу, беларускую, вопратку немцы нашылі значкі «остарбайтэраў». Размовы з кіраўніцтвам лягеру станоўчых вынікаў не далі. Нам паведамілі, што мы прыехалі з «ост-бэцырка» (усходняй акругі), прыроўнены да расейцаў і таму мусім насіць гэты значок, што ператварае чалавека, па сутнасьці, у бяспраўную асобу. Тады мы, сем дэлегатаў, накіраваліся да паліцэйскага ўпраўленьня. Я меў пры сабе нямецкі пропуск за подпісам ваеннага камісара, што атрымаў яшчэ ў Дарожным упраўленьні. У графе нацыянальнасьць там было пазначана: «вайсрутэнішэ». Яго я і прадэманстраваў паліцыянтам. У хуткім часе ў лягер прыслалі пасьведчаньне, што беларусы пазбаўленыя статусу «остарбайтэраў». У нашых «арбайтсбухах» (працоўных кніжках) выкрасьлілі гэты «ост», запісаўшы нацыянальнасьць як беларускую і занёсшы ў катэгорыю «баў-хільфэ» — дапаможнай сілы на будовах. Лягернай адміністрацыі нічога не заставалася, як зрабіць для беларусаў значна лепшыя ўмовы, выдзеліць асобную кухню. Будаўляная фірма накіравала мяне на працу за 50 кілямэтраў ад Мюнхэну. У мае абавязкі ўваходзіла ўтрыманьне расейцаў, колькасьць якіх зь цягам часу падабралася да двухсот.
    Па нейкім часе на пасаду «лягерфюрэра» прыслалі новага чалавека, заўзятага нацыста Германа. Яго жонка мела нэрвовую хваробу, выходзячы зь сябе падчас авіяналётаў. Калі муж быў у хаце, яна яшчэ трымалася, але не магла заставацца адна ў хаце. «Лягер-фюрэр» прызначыў мяне даглядаць ягоную жонку, і я вельмі хутка стаў амаль што членам іх сям’і. Герман часта з захапленьнем распавядаў пра гераізм нямецкага войска, зьнішчэньне жыдоў, праводзіў адкрытую фашыстоўскую прапаганду. Зь іншага боку, ён бараніў мяне перад высокімі чынамі, што імкнуліся адаслаць мяне назад на будоўлю.
    Па капітуляцыі Нямеччыны расейцы — яны складалі большасьць жыхароў лягеру — надта кепска паводзілі сябе ў дачыненьні да мясцовага насельніцтва. Часам здараліся
    бандыцкія напады на дамы, рабаваньне маёмасьці. Асабліва любілі расейскія «блатныя» гэтак званыя «бычкі» — удары ілбом па носе. Аднак я ўмеў за сябе пастаяць (я служыў у лягернай паліцыі), па-другое, у мяне быў пісталет. Дастаць зброю ў тыя часы праблемы не было.
    У лягеры я адказваў за кухню, і аднаго дня адзін з такіх бандытаў палічыў, што яму дасталася меней, чым астатнім, ежы. Ён накінуўся на мяне з кулакамі, але атрымаў жорсткі адказ — перакруціўшыся некалькі разоў, «герой» паваліўся на падлогу. Гісторыя зь «недахопам» ежы ня скончылася. Празь некалькі дзён я спакойна размаўляў на вуліцы зь сібіракамі (мы вельмі паважалі адзін аднаго), як з-за кута паказалася вялікая кампанія «блатных». «Пацярпелы» паказаў на мяне рукой — я кінуўся ў свой пакой, дзе ў шуфлядзе мусіў ляжаць пісталет. Зброі на месцы не аказалася — забраў сусед. Мяне акружылі шчыльным колам. Даў аднаму пад бараду, падаючы, той хацеў даць мне паміж ног— не патрапіў, аднак разарваў штаны. Другія ўдарылі збоку. Каб ня быць зьбітым, я пайшоў на хітрыкі: засунуў руку ў кішэню, быццам хачу дастаць пісталет: «Убірайцеся, а ня тое ўсе тут паляжаце'» Яны і разьбегліся. Я расказаў пра гэта здарэньне амэрыканскаму ваеннаму кіраўніцтву, мне выдалі новы пісталет, параіўшы як мага хутчэй выбірацца з гэтага лягеру.
    Я перасяліўся ў польскі лягер, дзе спаткаў шмат беларусаў. Мы пачалі гнаць самагонку. Некаторыя з палякаў таксама пачалі патрабаваць пастаўляць ім гарэлку. Маўляў, калі ня будзе на стале два літры, — пашкадуеце. Сярод нас быў мой зямляк Віталь Орда. Нягледзячы на юны ўзрост (16 гадоў), ён меў суровы нораў, нікому ніколі не саступаючы. У Віталя быў аўтамат. Калі палякі ў чарговы раз зайшлі ў наш пакой, Орда ляжаў на ложку:
    «Што, хлопцы, за гарэлкай прыйшлі? Бярыце адну бутэль-
    Мікола Антуху Нямеччыне
    ку!» I аўтаматную чаргу ім пад ногі. «А цяпер і другую захапіце!» — зноў чарга.
    Потым надышоў час усеагульнага перапісу. Тых, хто не пагадзіўся вяртацца на савецкую «радзіму», мяне ў тым ліку, перавезьлі ў польскі лягер у Кобург, дзе я вучыўся ў гімназіі. У Кобургу я пазнаёміўся з шэрагам беларусаў — афіцэрам БКА Гэрманам, Белямуком, Дзехцяром... Як і Белямук, я таксама зьбіраўся паехаць у беларускі лягер у Міхэльсдорф, але дастаў інфармацыю, што сярод беларускай грамады ўзьніклі два варожыя лягеры, і вырашыў пазьбегнуць гэтых нікому не патрэбных сварак.
    У Аўстраліі я, як і іншыя беларусы, быў накіраваны па кантракце на «фарму» ў лес. Рабілі за пяць фунтаў у тыдзень, жылі ў палатках сярод камароў, мух, зьмеяў. Варылі сабе ежу, але піва атрымлівалі ад гаспадара — колькі хочаш. Потым прыйшлося папрацаваць на фабрыках у Сыднэі, штаце Вікторыя, хацелі скіраваць мяне на Тасманію, але я вярнуўся ў Сыднэй, дзе й жыву па сёньня. Ажаніўся ў 1954 г., купіў собскую хату. Пасьля шматгадовай працы на фабрыках уладкаваўся на фірму па продажы маёмасьці, у якой прарабіў дваццаць гадоў. Справа пайшла ў мяне добра, і сёньня мы пачуваемся фінансава нядрэнна — ад дзяржавы я нічога не атрымліваю.
    У 1972 г. я пабраўся шлюбам з расейкай Валяй, яна паходзіць з Арла. Ад першага шлюбу маю двох сыноў. Пётра скончыў інстытут як чарцёжнік, працуе ў дзяржаўнай установе, займаецца лініямі электраперадачы, мае трох дзяцей. 3 другім сынам, Іванам, ня ўсё так добра. Адным часам ён зьвязаўся з наркотыкамі, разьвёўся з жонкай, цяпер жыве адзін.
    Беларусы Сыднэю цягам дваццаці гадоў зьнічтожвалі агульную працу, сварыўшыся на палітычнай глебе3, у той
    3 У кастрычніку 1950 г. у Сыднэі была зроблена спроба стварыць, у піку палітычным расколам у Эўропе й Амэрыцы, «надпартыйную» арганізацыю — Беларускае Аб’еднаньне ў Аўстраліі (БАА). Першы старшыня — Уладзімер Клуніцкі. У 1951 г. У. Клуніцкі, а таксама прыхільнікі Рады БНР пакінулі арганізацыю. 3 гэтага часу БАА стала на плятформу БЦР (кіраўнікі — Міхась Зуй,
    час як грамада ў Адэляйдзе [Паўднёвая Аўстралія] купіла кавалак зямлі й будавала сваю царкву. Аднойчы Міхась Зуй запрасіў мяне на паседжаньне сваёй прабэцээраўскай арганізацыі4. Сакратар Алесь Алехнік, па.мятаю, адзначыў, што танцы, якія час ад часу ладзіліся ў Сыднэі, ужо не прыносяць прыбытку, што, маўляў, мала хто на іх ходзіць — нявыгадна. Я запярэчыў, выказаўшы ўпэўненасьць, што ўсё яшчэ можна выправіць. I пачуў у адказ: «Калі ты такі разумны, бяры на сябе ўсю сацыяльную працу». Я пагадзіўся. Быў выбраны старшынём камітэту па будове беларускага дому5, доктар Язэп Малецкі — заступнікам, Міхась Лужынскі — сакратаром, Кастусь Хаванскі — скарбнікам. На першых танцах, зарганізаваных пад маім кіраўніцтвам, мы зарабілі штосыді каля 70 даляраў. Стварылі й зарэгістравалі Беларускі культурна-грамадзкі клюб, ад 1972 г. маем сваю залю. Некалькі гадоў быў старшынём клюбу, потым уваходзіў ва ўправу, але ўрэшце зь яе выйшаў — тыя функцыі, якія на мяне пачалі навешваць, не задавальнялі. Што да маёй палітычнай арыентацыі, то я заўсёды быў нэўтральны ў сваіх поглядах, не прымыкаў ні да «крывічоў», ні да «зарубежнікаў», хоць і першыя, і другія перацягвалі на свой бок.
    ад 1995 г. — Міхась Ціхан). У сакавіку 1951 г. асобы, што пакінулі БАА, стварылі арганізацыю прыхільнікаў Рады БНР — Беларускае Аб’еднаньне ў Новай Паўднёвай Валіі (першы старшыня Міхась Лужынскі, потым—Лявон Рыбнік, Кастусь Сіткоўскі, Язэп Малецкі, Генадзь Левановіч, Аўгіня Каранеўская, Мікалай Каранеўскі, Станіслаў Нарушэвіч). У 1955 г. праціўнікі БНРаўскага й БЦРаўскага шляху стварылі Беларуска-Аўстралійскае Незалежнае Аб’еднаньне ў Новай Паўднёвай Валіі (кіраўнікі — Уладзімер Клуніцкі, Лявон Дзядзюля. Янка Макарэвіч). Яны падтрымлівалі шчыльныя кантакты з газэтай «Беларускі голас» (Таронта, Канада) і Сяргеем Хмарам. Апроч таго, у Сыднэі пэўны час дзейнічалі прадстаўніцтвы Рады БНР і БЦР.
    4 Беларускага Аб’еднаньня ў Аўстраліі.
    5 Першая нарада камітэту адбылася 25 траўня 1969 г., а набыцьцё дому, дзе разьмяшчаўся Беларускі культурна-грамадзкі клюб (БКГК), адбылося ў 1972 г. Грошы на набыцьцё завяшчаў грамадзкі дзяяч Адам Чурыла. Пасьля стварэньня БКГК у Сыднэі фактычна спыніўся падзел беларусаў на прыхільнікаў БЦР і Рады БНР.
    Васіль Якавенка й Мікола Антуху Менску. 1997 г.
    Першы раз родную Беларусь я наведаў у 1991 г. У 1993 і 1997 гг. браў удзел у I і II зьездах беларусаў сьвету, што ладзіла ЗБС «Бацькаўшчына». Ад апошняга падарожжа на Радзіму мяне шмат хто перасьцерагаў, але я не паслухаў. Адведаў сваякоў у Заслаўі, у офісе «Бацькаўшчыны» раздаваў прывезеныя з Аўстраліі грашовыя падарункі беларусаў сваім блізкім на суму сямнаццаць тысяч даляраў. Дарэчы, праз гэтую вялізную суму меў непрыемнасьці на мытні.