Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
3 калегамі па школе, якія засталіся ў Беларусі, ніякага кантакту я ня меў. А вось у Польшчы праз Рамана Гулевіча даведаўся пра лёс прыкладна трыццаці вучняў. Амаль усе яны ўладкаваліся ў жыцьці досыць добра, бо мелі за плячыма багаж ведаў, а ў Польшчы ад 1939 да 1945 г., як вядо-
35 Ідзецца пра аддзелы дабрачыннай арганізацыі Беларуская Народная Самапомач, у 1941 —першай палове 1943 г. адзінай легальнай арганізацыі, дазволенай немцамі. Паводле зьвестак на 30 сьнежня 1942 г. у Маладзечанскім павеце налічвалася 503 сябры БНС пры колькасьці насельніцтва ў 49 тыс. БНС мела павятовую ўправу ў Маладзечне (старшыня — Лаўрыновіч) і валасныя ў Беніцы, Палачанах, Гарадзілаве, Лебедзеве, Мойсічах, Выверах, Лаўбучках. Краснае, Гарадок, Аляхновічы, Ракаў, Дубравы адносіліся да Радашковіцкага павету. Аддзелы Самапомачы дапамагалі насельніцтву прадуктамі харчаваньня (найперш хлебам, крупамі), адзежай, адкрывалі дабрачынныя сталоўкі.
Міхась Лужынскі ў Браўншвайгу.
1946 г.
ма, усе навучальныя ўстановы былі зачынены. Той жа Гулевіч здабыў ранг палкоўніка ў войску, дзяўчаты паадкрывалі салёны прыгажосьці. Чалавек сем-восем апынуліся ў Ангельшчыне, некалькі яшчэ жывуць — бачымся, падтрымліваем тэлефанічную й паштовую сувязь зь Сідарэвічам, перапісваемся з Алесем Гатковічам, які ўжо, праўда, слабы. У Канаду эмігравалі Мікола Ганько, Арсень Монід... У Аўстралію я патрапіў адзіны.
Пасьля закрыцьця гандлёвай школы я запісаўся добраахвотнікам у школу Люфтвафэ і разам зь іншымі 46 хлопцамі быў вывезены ў Польшчу, дзе спыняўся ў Кракаве й Чэнстахове, а потым — у Нямеччыне. Налічвала гэтая школа чатыры роты — рускую, украінскую. вугорскую й беларускую. Канец вайны мы спаткалі на самай поўначы Нямеччыны, у Фленсбурге. Ад прымусовай дэпартацыі ў СССР нас выратавала веданьне польскай мовы й школьныя пасьведчаньні, якія мелі на руках некаторыя хлопцы. Удзельнікі савецкай рэпатрыяцыйнай місіі дамагаліся ад часовага акупацыйнага ўладу нашага вяртаньня на «радзіму». Аднак Язэп Кавальскі, кіраўнік СБМ у Вялейцы, падсунуў польскаму паручыку, здаецца, беларускага паходжаньня, пасьведчаньне аб двох гадах навучаньня ў польскай гімназіі. Паручык прадэманстраваў гэтую паперу савецкім афіцэрам, і нас пакінулі ў спакоі...
Зь перасяленьнем у беларускі лягер у Ватэнштэце36, куды я прыехаў на Каляды 1945-га, пачаўся новы этап майго жыцьця. Скажу безь перабольшваньня, гэты лягер, у якім
36 Каля Браўншвайгу (зямля Ніжняя Саксонія).
жыло каля тысячы чалавек, беларускі.м быў наскрозь. Ужо ў Аўстраліі адна жанчына адзначыла: «Мы ж родныя, кроўныя, мы ж з Ватэнштэту!» I гэтыя гучныя словы — не перабольшваньне. Сэрца лягеру білася ў адзіным рытме, уся ягоная кіпучая дзейнасьць была скіравана на беларускую справу, на якую ніхто не шкадаваў ані сілаў, ані часу. Адарваныя ад Бацькаўшчыны людзі, бедныя, без капейкі ў кішэні, часам галодныя, зразумелі на чужыне, што згубілі частку саміх сябе, частку сваёй душы й сэрца, і як толькі маглі выказвалі сваю любоў, павагу й адданасьць да роднай Беларусі. Хведар Ільляшэвіч прысьвяціў Ватэнштэту вершаваную паэму, якую мы ўсе часта сьпявалі пад музыку папулярнай мэлёдыі. Я ўдзельнічаў у лягерным скаўтынгу (да таго балючага падзелу на два лягеры37), гуляў у валейбольнай камандзе. У 1948 г. скончыў гімназію38, зарабляў грошы на працы ў дабрачыннай арганізацыі. 3 ватэнштэцкіх хлопцаў я найбольш пасябраваў зь Пятром Нядзьведзкім і Кастусём Сіткоўскім. Першы, мой сусед па пакоі, быў унікальным чалавекам, праяўляў ва ўсіх галінах мастацтва — быў і паэтам, і кампазытарам, і карыкатурыстам... Другі па адукацыі настаўнік, родам з Наваградчыны. 3 абодвума трымаў шчыльную сувязь да самай іх сьмерці.
Я стаяў перад дылемай: куды падацца — ці ў Канаду, ці ў Аўстралію. Аднак, калі высьветліў, што паўночнаамэрыканцы прымаюць толькі людзей зь нейкай прафэсіяй, праблема выбару адкінулася сама сабой. Першыя чатыры праноўныя гады быў электраманцёрам. Потым, скончыўшы інжынэрны курс, пайшоў па службовай лесьвіцы ўверх, быў інспэктарам пры будаваньні электрычных лініяў. У 1979-м купіў маленькі бізнэс — займаўся пакупкай і продажам дрэва, што было надта выгадна. Ужо больш як дзесяць гадоў я нідзе не працую, але матэрыяльна я забясьпечаны добра.
37 Маецца на ўвазе падзел на прыхільнікаў Рады БНР і Беларускай Цэнтральнай Рады.
-,s Маецца на ўвазе Беларуская гімназія імя Максіма Багдановіча. Адкрытая 15 кастрычніка 1945 г. Заснавальнік — дзяяч беларускага нацыянальнага руху з пачатку XX ст. Эдвард Будзька. Працавала да 1950 г. Напрыклад, у 1947 г. налічвала 80 вучняў і 10 настаўнікаў.
Сям'я МіхасяЛужынскага. Зьлева направаў першым шэрагу: жонка Надзея, дочкі Гэля й Нэля; у другім шэрагу: сын Часлаў і Міхась Лужынскі. Сыднэй, 1986 г.
Мне ўдавалася зарабляць вялікія грошы, якімі распараджалася мая слаўная працавітая гаспадыня, жонка Надзя. Пазнаёміліся й ажаніліся мы ў тым самым Ватэнштэце. Сем гадоў таму [у 1999 г.] яна памерла, з чым я й па сёньня не магу зьмірыцца, вельмі па ёй сумую. Але ў нас засталося трое дзяцей: Часлаў, кансультант па кампутарах, Гэля, якая працуе на прадпрыемстве, і Нэля, яна настаўніца ангельскай мовы, палову году жыве ў Францыі, палову — у Аўстраліі.
У Сыднэі я апынуўся пры канцы 1951 г., якраз тады, калі ішло актыўнае гуртаваньне беларускага грамадзтва. Паводле нашых падлікаў, на пачатку 1950-х у Сыднэі й ваколіцах налічвалася каля пяці тысяч (!) беларусаў. Але амаль адразу за кансалідацыяй наступіў раскол, у выніку якога нашая дыяспара разьдзялілася на два варожыя лягеры й утварыла некалькі арганізацый. Дайшло нават да таго, што беларускія сьвяты мы адзначалі асобна. На жаль, таксама, як і ў
Міхась Лужынскі й «міс Беларусь» Лёля Сіткоўская ў Сыднэі.
1951 г.
іншых краінах, дзе ўзьніклі беларускія дыяспары... У 1952-м я ўзначаліў БНРаўскае Аб’еднаньне ў Новай Паўднёвай Валіі, рэдагаваў часопіс «Новае жыцьцё». Зарганізаваўшы ў 1966-м Беларускі культурнаграмадзкі клюб, мы адкінулі ўсю палітыку, дамовіліся забыць усе старыя крыўды й рухацца далей адзіным фронтам. Здавалася, галоўная праблема ўжо вырашана, людзі сталі больш разважлівымі й добразычлівымі, але закулісная гульня працягвалася. Напрыклад, пры выбарах ва ўправу «крывічы» і «зарубежнікі» па старой памяці лабіравалі менавіта сваіх кандыдатаў. Апошнія 23 гады пасаду старшыні гэтага клюбу займаю я. У найлепшыя часы лік сяброў клюбу
складаў 198 чалавек. Цяпер ён налічвае каля 55—60 асобаў, ды зьбіраемся мы ўсё радзей і радзей.
Сямнаццаць гадоў я працаваў на беларускім радыё39, якое ўрэшце аўстралійскія ўлады закрылі: паводле перапісу насельніцтва, беларусамі па паходжаньні назваліся толькі 400—500 чалавек...
39 Беларускае радыё на этнічнай сыднэйскай станцыі 2ЕА было заснавана 20 ліпеня 1976 г. Яго арганізатарамі былі Аўгіньня Каранеўская, Аркадзь Качан (афіцыйны кіраўнік праекту) ды Міхась Лужынскі. Перадачы — паўгадзіны ў тыдзень. Пасьля сьмерці ў лістападзе 1982 г. Аркадзя Качана і ў сакавіку 1983 г. Аўгіньні Каранеўскай Міхась Лужынскі ў адзіночку цягам дзесяці гадоў рабіў перадачы. У 1993 г. справы пераняў прадстаўнік новай хвалі эміграцыі Вячаслаў Елкановіч. Радыё было зачынсна ўвесну 2003 г. з прычынаў, названых сп. Міхасём Лужынскім.
Міхась Лужынскі вядзе беларускія радыёперадачы ў Сыднэі. 1986 г.
Дарэчы, успомніўся мне ізноў наш Ватэнштэт. У кнізе Сьвятаслава Каўша40, камэнданта лягеру, апісваўся выпадак са зьніклым савецкім сьцягам — зусім блізка беларускага лягеру, літаральна за два крокі, знаходзіўся лягер савецкі. Адной раніцай чырвоныя забілі трывогу — зьнікла іхная сьвятыня! Браты Кавалёвы, казакі, спыталі ў савецкіх вартавых, што ж такое здарылася? На што саветы адказалі: «Мы ведаем, хто сарваў наш сьцяг. Паверце, мы яго й на дне мора знойдзем». Калі ў 1991 -м я ўпершыню ехаў у Беларусь, быў упэўнены, што зьнішчэньне жыдоў мне не «прышыюць», бо я іх не зьнішчаў. А вось наконт «непавагі да нацыянальнай сымболікі» былі рэальныя сумневы. Але ж бачыце: са дна мора, якога ў Беларусі і няма, мяне вырашылі не выцягваць.
40 Коўш С. Беларускі лягер Ватэнштэт: Альбом — гістарычная даведка, [South River], 1981. — 112 c.
АЎСТРАЛІЯ НАДТА ЎЖО СЬПЯКОТНАЯ КРАІНА
Марыя Мароз
(Пэрт, Заходняя Аўстралія)
1931 г„ Рэчыца Гомельскай вобл.
Я нарадзілася ў дужа беднай сям’і. Мой бацька, Сяргей Пінчук, зьнік на савецка-нямецкай вайне. Ужо ў Аўстраліі я даведалася, што ён страціў на фронце руку, трапіў у нямецкі палон і хутка памёр. Мама Марына працавала на фабрыцы. Яна зарабляла мала, і мы нярэдка галадалі.
У вайну я засталася зусім адна. Маці паехала да сястры на вёску — дапамагчы па гаспадарцы ды прывезьці трохі харчоў, паколькі ў горадзе панаваў голад. Партызаны, што спаткалі маму, абвінавацілі яе ў шпіянажы й забілі... Мяне й майго маленькага браціка Валодзю забралі ў дзіцячы дом. Але, прабыўшы ў гэтым доме пару дзён, я ўцякла дадому.
Марыя Мароз (у нацыянальнай кашулі) у Беларускім домеў Пэрце.
1983 г.
Як я, малое дзіцё, магла адна выжыць, тым больш у ваенных умовах? Дзяўчына я была чарнявая, і немцы, здаралася, прымалі мяне за жыдоўку. Але ўсё абышлося — засталася жывой.
У Рзчыцы, на шчасьце, мы мелі цудоўных суседзяў, мілых і добрых людзей. Яны ад’яжджалі ў Нямеччыну, і я ўзмалілася: «Цётачка, вазьмі мяне з сабой!» Яны мелі трох собскіх дзяцей, аднак мяне на вуліцы ня кінулі — такім чынам я апынулася ў Нямеччыне. Перад выездам на Захад я пайшла праведаць Валодзю, але ўсіх дзетак ужо кудысьці вывезьлі... Ад розных людзей я чула, што пасьля вайны Валодзя жыў і працаваў у Менску, але дакладнай інфармацыяй я не валодаю. А вось са старэйшым братам Іванам, які таксама застаўся ў Беларусі, я мела перапіску.
У Нямеччыне я жыла ва ўкраінскім лягеры ў Гільдэсхайме ля Гановэру. Хадзіла ва ўкраінскую школу, часам прыбірала лягер. Промнем сьвету ў цяжкім і шэрым жыцьці стала знаёмства ў 1947 г. з будучым мужам, Алесем Марозам, які прайшоў вайну як жаўнер польскай арміі [Андэрса]. Тыя людзі, што забралі мяне з сабой на Захад, зьехалі ў Бразылію, а мы з Алесем зрабілі ўсе неабходныя паперы для пераезду ў Аўстралію. Аўстралійцы сустрэлі нас надзвычайна цёпла, як найхутчэй пастараліся вырашыць усе нашы праблемы. Адно, што доўга было нязвыкла, — сьпякота, надта ўжо гарачая краіна.