Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Трэба прызнацца, што прыходу саветаў людзі напачатку былі рады, думалі, што беларусы зажывуць лепш, здабудуць сваю дзяржаву. Аднак ужо празь які месяц усе павесілі вушы — саветы, ці рускія, як мы іх усе называлі, прынесьлі не свабоду й волю, а адное толькі расчараваньне. Праўда, мы ад саветаў, дзякаваць Богу, не пацярпелі. Бацька працягваў працу лесьніком, атрымліваў больш-менш нармальныя грошы. У калгас, аднак, уступаць адмовіўся адразу.
Немцаў за гады акупацыі я, лічыце, і ня бачыў. Таму не магу нічога сказаць пра настроі беларускага насельніцтва ў дачыненьні да іх — яны да нас не прыходзілі. Адзінае, прыпамінаю, як немцы напачатку праходзілі праз нашу вёску. Людзі тады казалі — «карацельны атрад». Яны застрэлілі аднаго мужчыну, даведаўшыся, што той браў удзел у савецкіх мітынгах, дапамагаў камуністам у іх справах. Пры-
24 Для англасаксаў беларускія прозьвішчы, як і імёны, было цяжка вымавіць. таму нскаторыя беларусы (украінцы, расейцы), сутыкнуўшыся з гэтай прычыны зь цяжкасыдямі на працы або вучобс, ці мянялі імёны й прозьвішчы, псраходзячы на чыста ангельскія (асабліва гэта датычыла імёнаў), ці адаптавалі на ангельскі манер. Напр., Koles[nikovich] — Koles.
кладна да канца 1942 г. да нас нібыта вярнулася польскае жыцьцё: вярнулі людзям страчаную зямлю, распусьцілі калгасы. Аднак з пачаткам партызанскага руху пра чалавечае жыцьцё ізноў прыйшлося забыць. У нашых мясьцінах партызанаў было поўна. Панапіваюцца й пачынаюць свой жывёльны гвалт. Вось і я разам меў разьбітую галаву.
У 1944 г., ратуючы сваё жыцьцё, былі змушаны пераехаць у мястэчка Лагішын, дзе было больш-менш спакойна дзякуючы беларускай паліцыі. Бацька, што быў добрым спэцыялістам па дрэве, будаваў тамака хаты, а мне ніякай асаб-
Уладзімер Калесьніковіч у Нямеччыне. 1947 г.
лівай працы не знаходзілася — так, раз-пораз дапамагаў тым ці іншым людзям.
Калі савецкія войскі імкліва прабіраліся на захад СССР, нас перавезьлі ў Берасьце. Адтуль — у Польшчу, усё глыбей і глыбей. Так нас гналі ажно да Кёнігсбэргу, дзе мы нейкі час жылі ў лягеры. Адтуль нас накіравалі на Одру да фармэра. Гэта быў дэтэктыў, які таксама меў вялікую гаспадарку. Ставіўся да нас няблага, ня крыўдзіў. На тое жыцьцё на гаспадарцы ня можна было наракаць.
У Нямеччыне жылі пасьля ў польскіх лягерах, адзін зь іх быў на самай поўначы краіны, каля Фленсбургу. Палякі ставіліся да нас добра, не прыпомню аніводнага здарэньня. Я працаваў у лесе, каб можна было дастаць ежу. Мой малодшы брат добра вучыўся ў школе. Палякі назвалі нас дурнямі, калі мы сказалі, што пераяжджаем да беларусаў. He разумелі нашага ўчынку. Але бацька хацеў да сваіх. Так у 1947 г. мы апынуліся ў Ватэнштэце. Было нас чацьвёра — бацькі, я й малодшы брат Мікола. Пра лёс старэйшага брата даведаліся толькі ў Аўстраліі. Астатнія мае браты й сёстры мусілі застацца ў Беларусі — яны пераважна ўжо мелі
свае сем’і. У Ватэнштэце савецкай рэпатрыяцыйнай місіі мы не баяліся, бо знаходзіліся пад аховай ангельскага камандаваньня. А вось у Фленсбургу былі розныя выпадкі. Разам украінцы дамагліся ад ангельцаў зарганізаваць свой лягер. Павыганялі палякаў, павесілі свой сьцяг, герб. Тады палякі зьвярнуліся да саветаў: чаго не забіраеце сваіх людзей? Польскі лягер? А вы паглядзіце, якія сымбалі там вісяць. Тады шмат украінцаў павывозілі.
У 1950 г. мы ўсёй сям’ёй пераехалі ў Аўстралію. Празь пяць гадоў пераехалі на поўдзень краіны, у Адэляйду, дзе й засталіся назаўсёды. Я ўвесь час працаваў на чыгунцы, a брату напачатку далі магчымасьць вучыцца. Сьпяваў у царкоўным25 і сьвецкім хорах. Быў царкоўным скарбнікам (царкву ў Адэляйдзе пабудавалі ў 1956 г.), а таксама скарбнікам Аб’еднаньня беларусаў у Паўднёвай Аўстраліі26 (1989— 1953). Калісьці, пару дзесяцігодзьдзяў таму, тутака было весела й радасна, а цяпер становіцца надта сумна. Беларуская справа сяк-так працягваецца, але старыя паміраюць, a моладзь далучацца да руху ня хоча. I што будзе далей, ці застанецца беларуская прысутнасыіь у Паўднёвай Аўстраліі, — невядома...
Я ажаніўся ў 1965 г. на дзяўчыне Веры Арцямюк, што годам раней прыехала зь Беласточчыны. Маем сына й дач-
25 У 1987—1999 гг. Уладзімер Калесьніковіч быў рэгентам царкоўнага хору.
26 Заснавана ўвосень 1977 г. у Адэляйдзе, афіцыйна зарэгістравана 21 верасьня 1981 г. Управа рэгулярна псраабіралася. Першы старшыня Янка Ролсан (1977—1987). Далей старшынямі былі: Мікалай Колес (1987—1999), Віктар Кавалеўскі (ад 1999 г). Займалася арганізацыяй нацыянальных мерапрыемстваў, рэпрэзэнтацыяй беларусаў і Беларусі ў стасунках зь іншымі аўстралійскімі арганізацыямі. Актыўна ўдзельнічала ў стварэньні экспазыцыі Этнічнага музэю ў Адэляйдзе. Разам з украінцамі й харватамі пабудавала хастэль сьв. Ганны (для пажылых асобаў). У 2001— 2003 гг. выдавала «Інфармацыйны Ліст БАПА Інк». Ад 1978 г. — удзельнік Фэдэральнай Рады Беларускіх Арганізацыяў у Аўстраліі. Больш падрабязна гл.: Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Менск: Беларускі кнігазбор, 2004.
ку, чатырох унукаў. Павел працуе паліцыянтам, а Ганна робіць у гадзіньнікавай краме. Жывём прыкладна чатырыпяць кілямэтраў ад цэнтру Адэляйды — вельмі прыгожага сучаснага гораду. Маем свой дом, сад, гарод. Усё, безумоўна, купляецца цяпер у крамах, але сёе-тое вырошчваем: моркву, цыбулю, часнык, іншую гародніну. Летам, каб паліваць гарод, трэба ўжываць вельмі шмат вады — лета тутака вельмі сьпякотнае, праўда, зіма мяккая. Як у Эўропе восень. А вада досыць дарагая, шмат ліць няможна. Але свая гаспадарка — гэта ў нечым напамін аб страчанай Бацькаўшчыне, Палесьсі, юнацкіх гадох, сям’і.
Вялікая сям'я Калесьніковічаў. У другім шэрагу справа налева: Уладзімер Калесьніковіч, дачка Гонна, яе сын і мужДамінік, жонка сына Паўла Ліза, Павел Калесьніковіч; у першым шэрагу зьлева направа: бацька Дамініка зунукам, Вера Калесьніковіч,унукі
ЗЬМЕНІЦЦА ЎЛАДА БЯЗ РОЗДУМУ ПАЛЯЧУ Ў БЕЛАРУСЬ
Аляксандар Кулакоўскі (Мэльбурн, Вікторыя)
25 сакавіка 1925 г„ в. Тулічава Наваградзкага ваяв., сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.
Вёска Тулічава была вялікая, каля 150 хатаў. Бацька Рыгор і маці Сьцефаніда паходзілі з суседняй вёскі, былі звычайнымі земляробамі, адукацыі ня мелі. Старэйшая сястра, адзіная дзяўчына ў сям’і, памерла ў малым узросьце. А хлопцаў у хаце было пяцёра: двое старэйшых за мяне й двое малодшых. Мікалай быў у польскім войску, трапіў у палон, па вайне асеў каля Шчэціну. Сувязь зь ім перарвалася, думаю, што ён ужо памёр. Адам, Валодзя і Грыша, якія пасьля вайны засталіся ў Беларусі, таксама ўжо памерлі.
Наша наваградзкая зямля заўжды была багатая на шчырых і адданых патрыётаў. Былі яны і ў вёсцы, але адкрытай дзейнасьці не вялі — баяліся перасьледу брутальнай польскай улады. У нашай хаце гутаркі вяліся толькі па-беларуску, усе звычаі й традыцыі таксама былі чыста нацыянальнымі. Палякі за гэта нікога не чапалі. Здараліся толькі пару разоў выпадкі, калі падчас праваслаўных сьвятаў па вуліцах хадзіла паліцыя, запісваючы тых, хто адзначае. Але да рэпрэсій справа не даходзіла. Саветы паспрабавалі ў сьвяточныя дні загнаць людзей на працу, але беларус — чалавек знаходлівы, не губляўся, знаходзіў, што адказаць. To хамут быццам парвецца, то воз зломіцца — усё, маўляў, на працу ісьці аніяк не магу.
У Тулічаве толькі той, хто падаўся ў камуністычную партыю ці атрымаў «хлебную» пасаду, быў задаволены прыходам саветаў. Бальшыня толькі пакутвала: ад рэпрэсіяў, запалохваньняў, вар’яцкіх падаткаў, калгасаў — усяго таго, што запаўняла чалавечую сутнасьць страхам. Мой бацька, напрыклад, так баяўся арышту, што не начаваў дома, а спаў у сястры. Калгасы ў нашых мясьцінах зарганізаваць так і
не ўдалося — пры кожным галасаваньні людзі крайне адмоўна ставіліся да гэтай прапановы. Аднак, застаўшыся нібы гаспадарамі, яны былі прыдушаныя велізарнымі падаткамі, сплаціць якія было амаль немагчыма. Здаецца, усё да капейкі заплаціў, як кажуць, сабака на падворак ня сунецца, а яны зноў у вакно грукаюць: давай яшчэ! Усё ім мала. Нядзіўна, што ў немцах, якія захапілі Беларусь, людзі бачылі выратоўцаў, ускладаючы на іх надзеі на лепшае жыцьцё.
Але, як і саветы, Гітлер прынёс у Беларусь няволю, пакуты й сьмерць. На пару з чырвонымі партызанамі немцы паставілі беларуса на мяжу поўнага выміраньня. Я нават дакладна не скажу, каго людзі больш ненавідзелі й каго больш баяліся, — і тыя, і другія сеялі на шматпакутнай беларускай зямлі выключна няшчасьце. Прамаўчыш перад партызанамі, не аддасі ім апошні кавалак хлеба — заб’юць, не паведаміш немцам, што ў хаце былі партызаны, — таксама заб’юць... Нашая вёска разам з большай часткай яе жыхароў была спалена нямецкім карным атрадам праз партызанскую правакацыю. Гісторыя звычайная для тых часоў. Партызаны забілі ў нашых мясьцінах некалькіх немцаў, на што тыя жыўцом спалілі ні ў чы.м невінаватых людзей. А партызаны? А яны селі на коней і ўцяклі ў лес... Ані беларуская адміністрацыя, ані паліцыя, ані Самаахова, нягледзячы на ўсе высілкі, сапраўднай аховы насельніцтва забясьпечыць не маглі, хоць у гарадох ці мястэчках жылося бясьпечней, чым у безабаронных вёсках.
У пачатку вайны я трапіў у Менск, адкуль выехаў у 1944 г. разам зь нямецкімі войскамі. Праз Варшаву й Бэрлін нашую групу, якую пераважна складалі выхадцы з усходняй Беларусі, даставілі на францускую мяжу, дзе нам прыйшлося выконваць розныя цяжкія работы — будаваць бункеры, разьбіраць дарогі, валіць лес... Пасьля вызваленьня амэрыканскімі войскамі апынуўся ў Ляйпцыгу, але доўга не пратрымаўся — уцёк ад п’янага савецкага войска ў Баварыю, пасяліўся ў беларускім лягеры ў Остэргофэне, дзе вучыўся ў школе. У наступныя гады прыйшлося паезьдзіць па Нямеччыне: жыў у Пасаў, вучыўся ў прафэсійнай школе ў Нюрнбэргу, на «выдатна» скончыўшы кравецкі курс. У 1949 г. перабраўся ў Аўстралію. Здабытая ў Нямеччыне
а. Аляксандар Кулакоўскі праводзіць службуў царкве Трох Віленскіх Покутнікаў. Мэльбурн
адукацыя дапамагла здабыць больш прывабную працу. Людзям, якія ня мелі за плячыма нічога, прыходзілася значна цяжэй. Тут, у Аўстраліі, мне прыйшлося працаваць токарам, зьбіраць заводзкія станкі. На пэнсію выйшаў, працуючы на пошце. Зарабляў нармальна й, што важна, плацілі нам, новы.м эмігрантам, ня менш, чым аўстралійцам.