• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    Спачатку нас пасялілі ў вёсцы ў палатках, Алесь пачаў працаваць на чыгунцы. Потым выдалі невялічкія домікі, a калі дазволіў фінансавы стан — купілі сваю хатку. Апынуўшыся ў Заходняй Аўстраліі, Алесь адразу пачаў расшукваць іншых беларусаў. Запазнаўшыся з доктарам Бразоўскім, Раецкім, яны распачалі тут беларускую дзейнасьць. Склалі грошы й купілі невялічкі кавалак зямлі, зрабілі сваю беларускую хатку41, у якой вельмі часта зьбіраліся. Цяпер беларускае жыцьцё ў Пэрце не патухла, але яно ўжо не такое бурнае, калі паваенныя эмігранты былі маладыя й здаровыя. У нядзелі адбываецца царкоўная служба, якую праводзіць 75-гадовы айцец Уладзімер Зайка. Ён нарадзіўся ў
    41 Ідзецца пра Беларускі народны дом, пабудаваны высілкамі Беларускага Аб’еднаньня ў Заходняй Аўстраліі й адкрыты ў 1968 г.
    Беларусы Пэрту каля ўласнага грамадзкага дому. 1983 г.
    Заходняй Беларусі, жыў падчас і пасьля вайны ў Афрыцы й Ангельшчыне. У Пэрце ён спачатку служыў у расейскай царкве, але, калі даведаўся, што тутака ёсьць беларусы, перайшоў да нас. Я таксама брала й бяру па сёньня ўдзел ва ўсіх беларускіх мерапрыемствах, якія ладзяцца ў Пэрце. Цяпер усе царкоўныя й грамадзкія справы перанялі мы з сынам. Раней, на пачатку 1950-х, у Заходняй Аўстраліі налічвалася каля дваццаці сьвядомых беларускіх сем’яў. Цяпер — штосьці каля пятнаццаці чалавек, ня больш... На цывільнай працы я шаснаццаць гадоў прапрацавала ў шпіталі, дапамагала хворым і калекам.
    Дачка Сьвятлана нарадзілася ў 1950-м, працуе ў турме, займаецца замаўленьнем прадуктаў харчаваньня. Сын Аляксандар, народжаны на год пазьней, — школьны настаўнік. I сын, і дачка добра гавораць па-беларуску. А вось два ўнукі й унучка, на жаль, — не. Хоць і называюць мяне «бабкай». Маладыя беларусы, на вялікі жаль, не цікавяцца беларушчынай, называюць сябе аўстралійцамі — і што ты можаш з гэтым зрабіць...
    ТАКОЙ ПРЫРОДНАЙ ПРЫГАЖОСЬЦІ, ЯК ТУГ, НІДЗЕ НЯ ЗНОЙДЗЕШ
    Эва Парэцкая (Канбэра, Сталічная тэрыторыя)
    1933 г., Даўгінава Вялейскага пав. Віленскага ваяв., сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.
    Эва Парэцкая
    Успамінаў зь дзяцінства засталося нямнога. Памятаю, што на нашай вуліцы стаяла школа, якую пасьля вайны абклалі чамусьці белай цэглай. Памятаю царкву, пад’ём да якой для маленькай дзяўчыны здаваўся надта высокім. Добра памятаю маляўнічыя ўзгоркі, якія ў 1991 г., пасьля амаль 50 гадоў жыцьця на выгнаньні, паказаліся куды хменшымі. Сам Даўгінаў адбудавалі наноў за старарэчышчам. Калі адведвала роднае мястэчка, сядзела за размовамі са знаёмымі й сваякамі да 4-й раніцы. Колькі яны ўсяго нарасказвалі... Як маткі былі вымушаныя на два тыдні
    пакідаць малых дзяцей і ехаць на пілаваньне дрэва, «вырабляць плян».
    Бацька Антон Шупенька валодаў вялікім надзелам зямлі, трэцюю частку якой здаваў у арэнду габрэям, якія захоўвалі ўраджай у нашых пунях. Быў у нас вялікі сад, жывёліна. Каб паслаць брата (я, наймалодшая ў сям’і, мела пяць братоў) на вучобу ў Варшаўскую гімназію, мусілі прадаць карову. Вучоба каштавала тады надта дорага, але нашая сям’я магла сабе гэта дазволіць. Калі вымушаны былі зьехаць у Польшчу, аб ранейшым дабрабыце засталіся толькі ўспаміны...
    Маці Каця з дому Панькевічаў — родная сястра Яўгеніі Панькевіч, маці беларускага дзеяча з ЗША Сымона Жамойды. Дарэчы, прозьвішча Панькевіч было ў Даўгінаве даволі распаўсюджанае. Зь пяці братоў да сёньняшніх дзён дажыў толькі Кастусь, ён жыве ў Польшчы, мае трох сыноў.
    У школу я пайшла ўжо за саветамі, вучылася чытаць у старэйшых хлапцоў, што паступілі ў даўгінаўскую дзесяцігодку й жылі ў нашай хаце. Празь некалькі гадоў жылі ў нашай хаце й пагарэльцы, хаты якіх былі спаленыя падчас партызанскіх аблаваў. Нашая хата ўвогуле, як мне памятаецца, адзіная тады ацалела. Згарэлі толькі ўсе дровы, што напілавалі два палонныя зь Вялікіх Лук, якіх пасялілі ў нас немцы. Як палыхаў родны Даўгінаў, памятаю вельмі добра — перапужаная, глядзела на гэты жах, абняўшыся са старэйшай стрыечнай сястрой.
    Калі ў мястэчку пачынаўся чарговы гвалт, бацька сыходзіў у спальню й закрываў вушы падушкай, каб нічога ня чуць. А мама хадзіла па вуліцах, глядзела, дзе што адбываенца. Хадзіла й я за ёй, хаваючыся пад спадніцу. Бачыла, як гарэла жыдоўскае гета. Прачынаючыся ноччу, ішла да прыбіральні, задзіраючы локці над галавой, — баялася, што стукнуся аб ногі павешаных людзей... Калі па вуліцах праяжджалі танкі, абразы на сьценах дрыжалі — відаць, таксама былі перапужаныя, чакалі чагосьці нядобрага. Затрымліваліся ў нашай хаце й два немцы. Адзін акуратна клаў сабраныя яйкі ў кошык, які я разам выпадкова скінула на падлогу. Мама тады вельмі перапужалася, баялася рэакцыі таго немца. Аднаго часу акупанты актыўна намагаліся забраць Кастуся на прымусовыя працы, здаецца, на капальні, але потым адчапіліся, на шчасьце.
    У 1946 г. мама, бацька, я й брат Кастусь, запісаўшыся палякамі, выехалі ў Польшчу. Баяліся быць высланымі ў Сібір. Першы прыход саветаўякраз і характарызаваўся гвалтоўнымі арыштамі, зьдзекамі й сьлязьмі нявінных людзей. Маса даўгінаўцаў мусіла зьехаць на халодную й няветлівую чужыну. Выехалі разам з намі мая стрыечная сястра, маміна равесьніца, зь дзіцёнкам. Яе мужа, дзядзю Грышу, саветы на дзесяць гадоў выслалі ў лягер. Падчас вайны ён хаваў у сябе двох жыдоў, паіў іх, карміў, аберагаў, пра што даведаліся немцы й забралі іх. Магчыма, расстралялі —
    дакладна ня ведаю. Саветы ж абвінавацілі яго ў тым, быццам тых жыдоў ён выдаў немцам сам. У Польшчу прыехаў зусім іншы дзядзя Грыша — замучаны, стомлены жыцьцём. Жылі мы непадалёк ад Ольштыну, я напачатку пасялілася ў інтэрнаце, вучылася ў гімназіі. Працавала ў бюро ў маленькім, разбураным вайной мястэчку — нічога цікавага. Адзінае, да нас часта прывозілі францускія фільмы, гледзячы якія, я марыла аб’ехаць увесь сьвет, сваімі вачыма ўбачыць яго прыгажосьць, дакрануцца да ягоных таямніц. Езьдзіла ў Гданьскую опэру, тэатар — у Гдыні жыў мой стрыечны брат. I ў той жа час я страшэнна сумавала па Радзіме, нават выношвала пляны вярнуцца ў Беларусь. Але ў тыя часы, зразумела, гэта было неасягальна. Хоць адзін мой стрыечны брат рызыкнуў-такі вярнуцца ў Беларусь, пабудаваў цудоўную хату ў Касьцяневічах, каля Даўгінава. Аднойчы ў яго папрасіўся пераначаваць адзін маскаль. Брат яго прыняў. Прыняў і быў тым «госьцем» забіты.
    У Аўстралію я выехала ў 1961 г. Праз год ажанілася зь Лявонам Парэцкім, у нас нарадзіліся двое дзяцей: Мікалай і Каця. Мікалай — інжынэр у касьмічнай галіне, паехаў працаваць па запрашэньні ў Ангельшчыну. Каця таксама
    Эва йЛявон Парэцкія ваўласнайхацеў Канбэры. 2003 г.
    мае вельмі добрую працу, яна — кампутарны спэцыяліст. Маем адну ўнучку. Мой муж пасьля вайны працаваў бугальтарам. Але меў тубэркулёз, залечаны, таму ня мог працаваць унутры будынкаў. Скончыў тэхнічную школу й атрымаў дзяржаўную працу на водаправодных камунікацыях. У Аўстраліі вада — вельмі важная галіна эканомікі. Я таксама мела тутака дзяржаўныя працы: у бібліятэцы, статыстычным бюро. Беларусаў у сталіцы вельмі мала. Таму раней мы езьдзілі за некалькі сотняў кілямэтраў на спатканьні беларусаў у Сыднэй. Але ўжо пару гадоў не выяжджаем — Лявон дастаў удар і яму цяжка рухацца.
    Тая частка Аўстраліі, дзе мы жывем, — вельмі цікавая й прыгожая. Канбэра стаіць на берагах вялікай ракі Малонгла й штучнага возера Бэрлі Грыфін. Дзьве гадзіны язды да самай высокай у Аўстраліі засьнежанай гары Касьцюшкі, тыя ж дзьве гадзіны — да мора, дзе можна купацца круглы год. Урадавы цэнтар Канбэры акружаны маленькімі вёсачкамі, спалучанымі паміж сабой лесам. Сталіца, у адрозьненьне ад буйных мэгаполісаў кшталту Сыднэю (гэта ж цэлая Галяндыя!) ці Мэльбурну, — горад ціхі, спакойны, вельмі зялёны. Аўстралійскія дрэвы цьвітуць круглы год, але тутака калісьці пасадзілі канадыйскія дубы, лісьце якіх жаўцее й ападае восеньню, зрабілі сасновыя лясы. Зіма не халодная, сьнегу мала, а вось лета досыць гарачае, тэмпэратура падымаецца й да 40 градусаў, але паветра сухое й самае чыстае ва ўсёй краіне — у Канбэры няма цяжкай індустрыі, буйных заводаў. Калісьці я наракала на мясцовы клімат, хацела пераехаць, але потым зьмяніла свой погляд. Вельмі горача — сядзі ў хаце з «эйр-кандышанам». Але такога паветра, такой прыроднай прыгажосьці больш нідзе ня знойдзеш.
    ШТО ГЭТА ЗА АГРАГАРАДКІ, ДЗЕ БЕЛАРУСЫ НАЙПЕРШ МУСЯЦЬ ДБАЦЬ ПРА СВАЮ ЖЫВЁЛУ
    Жэня Юрша (Адэляйда, Паўднёвая Аўстралія)
    22 кастрычніка 1926 г., в. Трыбушкі Слонімскага пав. Навгарадзкага ваяв., сёньня в. Мірная Слонімскага р-ну Гарадзенскай вобл.
    Жэня Юрша. 2003 г.
    Я, Жэня Юршова42, нарадзілася на Слонімшчыне. Верасень 1939 г. забыць немагчыма. Калі Гітлер пачаў вайну з Польшчай, старэйшыя людзі засмуціліся. Мы, дзеці, таксама разумелі, што вайна — гэта зьнішчэньне людзей, пажары й голад. Зімовымі вечарамі няраз слухалі расказы старэйшых, тых, хто перажыў Першую вайну. Сем’і маіх бацькоў вярнуліся з Расеі ў Заходнюю Беларусь увесну 1921 г. ды пачалі адбудоўваць разбураны вайной край. Бацькі размаўлялі па-беларуску, хоць у праваслаўных цэрквах маліліся па-расейску, у касьцёлах — па-польску. У вясковых школах на перапынках дзеці паміж сабой гаварылі па-беларуску, а на ўроках былі змушаны адказваць па-польску.
    Неяк 6 верасьня 1939 г. мы ў школе пачулі гук самалёта. Настаўніца наказала дзецям не выбягаць на падворак. Самалёт праляцеў побач са школай і павярнуў налева, паляцеўшы да Новых Дзявяткавічаў. Праляцеў над палацам Сьлізьняў, павярнуў на поўнач у кірунку Слоніму й схаваўся за аблокамі. Аказалася, што гэта быў польскі самалёт, які прыляцеў, каб забраць сям’ю сястры Сьлізьняў зь неда-
    42 Дзявочае прозьвішча — Князюк.
    лёкага Міхалкова й адвезьці яе ў Рыгу, а адтуль — у Ангельшчыну.
    Хутка савецкія вызваліцелі, што прыйшлі ў Заходнюю Беларусь 17 верасьня 1939 г., пачалі «вызваляць» дамы: вывозіць цэлыя сем’і на чужыну. Вываз пачаўся 19 сьнежня 1939 г.
    Праўда, у канцы верасьня пачалі працаваць школы пабеларуску. Мы з ахвотай вучыліся на роднай мове. Аднак усё сьведчыла пра тое, што Заходнюю Беларусь хочуць зрабіць копіяй Усходняй. Ад нас усё вывозілі і нічога не прывозілі.
    Так, мае боты сталі мне цеснымі, і ўзімку мне зрабілі новыя башмакі-лапці, якія я з гонарам насіла да прадвесьня 1940 г., калі ў нашую краму прывезьлі-такі тавар. Цэлую ноч стаялі ў чарзе, пакуль купілі новыя бацінкі. Выглядалі яны прыгожа, мелі карычневы колер. Але пакуль дайшла да школы па сьнезе й вадзе, яны адразу пабялелі — былі зроблены з нявыпраўленай скуры. Дзядзька назваў бацінкі «лубянымі».