• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Час ішоў. Студэнты паступова пачалі разьяжджацца па розных краінах, толькі невялікая частка засталася ў Бэльгіі. Таго размаху ў нацыянальнай працы ўжо не было, і ўсё пакрыху пачало заціхаць. У Лювэне я заснаваў бюлетэнь «Academicus», але й той пасьля колькі нумароў зьліквідаваўся61.
    Скончыўшы хімічныя студыі ў 1953 г., я пачаў працу над дактаратам пад кіраўніцтвам прафэсара Альбэра Брэлянтса. Каб пражыць і аплаціць кватэру, працаваў чатыры гадзіны ў дзень асыстэнтам на практычных хімічных занятках для студэнтаў 1-га і 2-га курсаў. Рэшту часу аддаваў на працу ў лябараторыі. Таксама памагаў айцу Францішку Чарняўскаму ў прыгатаўленьні штотыднёвага лістка «Слова Божае»62. Як чалавек і сьвятар (высланы польскімі каталіцкімі ўладамі да вайны ў Францыю), ён аддаваў увесь свой час і сродкі для беларускіх работнікаў у Бэльгіі без увагі на рэлігійную прыналежнасьць. Пра айца Чарняўскага застаўся самы цёплы ўспамін.
    61 Выдаваўся ў 1954—1957 гг. Выйшла чатыры нумары.
    62Выдаваўсяў 1954—1957 гг. уЛювэне. Выйшла Іббнумароў.
    У 1956 г. я пасьпяхова абараніў доктарскую дысэртацыю, атрымаўшы тытул доктара хімічных навук. Тады ж пераехаў у Брусэль, дзе ўладзіўся на дасьледчую працу ў фармацэўтычную фірму «Labaz». Працаваў у галіне сардэчнасасудзістых захворваньняў. Кіраваў групай дасьледчыкаў сынтэзу фізыялягічна актыўных малекул, браў удзел у інтэрнацыянальных кангрэсах у розных краінах. Напісаў каля дзясятку навуковых артыкулаў для спэцыялізаваных бэльгійскіх і францускіх часопісаў. Атрымаў пяць патэнтаў.
    Я ажаніўся з францужанкай Сюзанай [памерла ўлетку 2006 г.], што мае польска-аўстрыйска-ўкраінскія карані. Маем трох дзяцей: дзяўчыну й двох хлопцаў: Крыстыну, Міхаіла й Вінцука. Першая цяпер беспрацоўная, старэйшы сын закончыў Каталіцкі інстытут высокіх гандлёвых студыяў, займаецца дробным гандлем. Малодшы — доктар хіміі Брусэльскага ўнівэрсытэту. Працуе ў дзяржаўным інстытуце крыміналістыкі.
    Пераход ад вельмі актыўнай і адказнай шматгадовай працы на пэнсію (1983) — вельмі цяжкі пэрыяд у жыцьці. Каб не патануць у дэпрэсіі, я мусіў заняцца нейкай працай. Калега па працы, які жыве пад Брусэлем, знайшоў для мяне маленькі агародзік. Вось так я пачаў займацца агародніцтвам, вярнуўшыся ў старасьці да працы, якую малым выконваў у родных Жарабковічах. Такі занятак на сьвежым паветры мяне падтрымаў і фізычна, і духова. У вольны час шмат чытаю беларускую, францускую й нямецкую літаратуру-
    3 калісьці шматлікіх і лучных беларусаў тут засталіся адзінкі. Паволі ўсе й усё адыходзіць у вечнасьць. Часам становіцца сумна й адзінока. I тады ў думках вяртаесься ізноў у сваю маладосьць, у школу, успамінаеш сяброў, якіх ужо няма, настаўнікаў. I вось тады, як у той старой студэнцкай песьні...
    Як часамі сам адзін вечарамі мрою,
    За ўспамінам імкне ўспамін ніткай залатою.
    Успамінаю шчасьця дні на жыцьця прадвесьні
    I, здаецца, чую звон дарагое песьні.
    У Беларусі пасьля вайны быў тры разы: у Жарабковічах, Ляхавічах, Баранавічах, Клецку, Нясьвіжы, Вільні й у Менску, дзе жыве мой брат і ягоны сын зь сям’ёю. Калі Вільня — вельмі прыгожы эўрапейскі горад, дзе ўсе вуліцы й завулкі, цэрквы й касьцёлы, старыя помнікі аддаюць беларускім духам, дык Менск зрабіў ня вельмі прыемнае ўражаньне. Старых месцаў амаль не засталося, а тое, што ня зьнішчыла вайна, зьнішчылі бальшавіцка-азіяцкія вандалы. Беларускага там амаль нічога няма. Усе размаўляюць «по-русскн». За беларускую мову я нават стаўся ахвяраю агрэсіі...
    Жарабковічы і другія некалі добра вядомыя й любімыя мясцовасьці перамяніліся ня ў добрым напрамку. Заядае людзей гарэлка й расейшчына зь яе матам. Могілкі запушчаныя й раскапаныя. Бальшыня маіх старых сяброў паляглі на фронце чужой для беларусаў вайны. А тыя, што вярнуліся, хутка паўміралі ад яе вынікаў. Усё гэта наводзіць боль і сум. Ці паднімецца нашая Беларусь, ці перажыве ўсё гэтае матэрыяльнае, а асабліва духовае спусташэньне?
    Думаю, карысна для гісторыі было б згадаць пра тых беларусаў, што, скончыўшы высокія школы ў Бэльгіі, адышлі ў забыцьцё. Шкадую, што так сталася, але ўжо сёньня выправіць становішча немагчыма. Гэта адносна тых былых сяброў, якіх я асабіста добра ведаў і паважаў, а іхнага жыцьцяпісу зусім ня ведаў.
    Гэта датычыць у першую чаргу майго найвыдатнейшага знаёмага й сябра Янкі Жыткі (ці Жытко). Ён мой зямляк, зь Ляхавіччылы. Да Другой сусьветнай вайны вучыўся на факультэце хіміі Львоўскай Палітэхнікі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на беларускую справу ў розных установах у Баранавічах. Быў маім настаўнікам хіміі на матуральных курсах 1942—1944 гг. Пасьля эвакуацыі зноў спаткаліся зь ім у Марбургу, дзе Янка прадаўжаў студыі хіміі. У Марбургу ён займаўся студэнцкімі й грамадзкімі беларускімі справамі. Сьпяваў у студэнцкім хоры. Калі паўстала грашовая цяжкасьць са студыямі ў Нямеччыне, ён разам з Барысам Рагулем і Міхасём Жылікам63 шукаў магчымасьці
    63 Спроба скантактавацца зь ім не прывяла да посьпеху — жонка Жыліка, што жыве ў штаце Мічыган, беларуска, сястра нябож-
    Марбурскі беларускі хор. Сядзяць зьлева направа: невядомая, Таня Мазура, невядомая, Людміла Рагуля, жонка Юркі Мазуры, Аляксей Арэшка. Стаяцьу першым шэрагу зьлева направа: Юрка Мазура (кіраўнік хору), Надзея Юрэвіч, Уладзімер Набагез, Язэп Сажыч, Зоя Жэлязоўская (Смаршчок), Вольга Пазьняк, Галіна Родзька,Леў Стагановіч; у апошнім шэрагу зьлево направа: ЮркаЛыслаў (піяніст), Янка Жытка, Барыс Рагуля, Гайдзель, далей невядомыя.
    Канец 1940-х гг.
    прадаўжаць студыі ў Бэльгіі. Закончыў ён свае студыі ў Лювэнскай Палітэхніцы (пры Каталіцкім унівэрсытэце), дзе дастаў ступень інжынэра хімічных навук. У Лювэне браў чынны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці, будучы некаторы час старшынём Саюзу Беларусаў Бэльгіі, а таксама й студэнцкай арганізацыі. Пасьля пераехаў на працы ў Мюнхэн. Вярнуўся на некаторы час у Лювэн і адсюль ужо выехаў у Канаду. Там працаваў навуковым дасьледчыкам у нейкай навуковай установе (я атрымліваў ягоныя навуковыя публікацыі, але, на жаль, іх згубіў). Раптоўна ўсе кантакты зь ім абарваліся. Як аказалася пасьля, Жытка згінуў у Канадзе бясьсьледна. Прапаў чалавек. Ён быў асобаю высокай культуры, аматар добрай клясычнай літаратуры (асабліва ірляндзкай), меў добры слых і любіў клясычную музыку. ГІра яго, на жаль, ніхто й нідзе ня піша. Вельмі шкада64.
    Другая асоба, якая заслугоўвае на добры ўспамін, гэта Юрка Лыслаў (Лызлаў). Ягоны жыцьцяпіс мне зусім невядомы. Ведаю толькі, што нарадзіўся ён у Парыжы, відаць, у сям’і расейскіх эмігрантаў. Француская мова была яму роднай. Добра ведаў нямецкую, ангельскую й вельмі добра навучыўся ад нашых студэнтаў беларускай. Падчас вайны страціў нагу. Добра граў на фартэпіяна й быў акампаніятарам у студэнцкім хоры ў Марбургу (дырыгент — Юрка Мазура), а пасьля і ў Лювэне пад кіраўніцтвам прафэсара Равенскага. Меў добрыя літаратурныя здольнасьці — спраба-
    чыцы Барбары Сажьіч-Мазура, жонкі доктара Язэпа Сажыча, не пагадзілася запрасіць мужа да тэлефона й адмовілася весьці гутарку на беларускай мове. Жылік пасьля псраезду ў ЗША зь нсвядомых прычынаў фактычна адышоў ад беларускай справы, што ня могуць растлумачыць нават самыя блізкія да яго людзі. —A. А.
    64 Паводле расказаў беларусаў з Манрэалю, доктар Жытко на пачатку свайго побыту ў Канадзе літаральна пакарыў усіх сваёй адукаванасьцю (па аповедах, ён добра валодаў 8—9 мовамі), культурай, арганізатарскімі здольнасьцямі. Працаваў нібыта ў шпіталі, займаўся пытаньнямі раку, напісаў некалькі кніг, па некаторых вэрсіях, выкладаў ва ўнівэрсытэце. Быў самотным. Сустрэўся з францужанкай (ці канадыйкай францускага паходжаньня), праўдападобна. зьвязаўся з наркотыкамі. У пачатку-сярэдзіне 1990-х гг. абарваў усе кантакты й зьнік. 3 тых часоў ніякай інфармацыі пра доктара Жытко манрэальскія беларусы не атрымлівалі. —A. А.
    ваў перакласыіі на францускую «Новую зямлю» Якуба Коласа. Гэта быў вельмі сяброўскі й здольны шматбакова чалавек. Закончыўшы мэдыцыну ў Лювэне, ажаніўся й пераехаў у ЗША. Там ягоныя сувязі зь беларускімі арганізацыямі перарваліся.
    Мікола Арцюх з Баранавічаў. Ягонага жыцьцёвага шляху таксама ня ведаю. Ведаю толькі, што ён быў у войску генэрала Андэрса й браў удзел у вайне супраць немцаў у Італіі. Пасьля вайны разам з Польскім войскам пераехаў у Вялікую Брытанію і там дэмабілізаваўся. Будучы ўжо ў Лювэне, браў вельмі чынны ўдзел у жыцьці Студэнцкай арганізацыі, — быў нязьменным скарбнікам, — і ў беларускім грамадзкім жыцьці ў Бэльгіі. Меў добры голас, сьпяваў у хоры. Скончыўшы факультэт эканомікі, дзе ён праявіў добрыя здольнасыді, пераехаў у ЗША. Там працаваў на адказнай пасадзе ў нейкім банку, фінансава дапамагаў беларускім арганізацыям. Ажаніўся з прыгожай паляшучкай. Памёр. Напэўна, ягоная жонка змагла б даць шмат больш інфармацыі.
    Васіль Русак, Аляксей Арэшка, Язэп Арцюх. Сярэдзіна 1990-х гг.
    Нельга мінуць і Лаўрэна Клыбіка. Ягоны жыцьцёвы шлях пададзены ім асабіста ў «Беларусіка-Albaruthenica», № 23, 2002 г. Клыбік памёр у студзені 2005 г.
    Вельмі важна ўспомніць і пра Міхася Саўку, добрага мастака й рэстаўратара ў Інстытуце нацыянальнай спадчыны. Міністэрства культуры Бэльгіі надало яму тытул доктара навук і мастацтва — вельмі рэдкі выпадак! Памёр у 1990 г. і пахаваны побач з сынам Маркам у Лёндане. Ягоны кароткі жыцьцяпіс пададзены ў тым жа нумары вышэй згаданага часопісу.
    Было некалькі чалавек, якія, будучы студэнтамі, бралі ўдзел у беларускім жыцьці ў Бэльгіі, а закончыўшы свае студыі, выехалі ці то ў Англію, ці то ў Амэрыку й там неяк бясьсьледна зьніклі, прапалі. Сярод такіх мне асабліва прыпамінаецца Хведар Ці.мафсйчык, родам са Слонімшчыны. Ягоны шлях падобны да іншых. Пасьля эвакуацыі ў Нямеччыну быў у Францыі, а пасьля ў польскім войску генэрала Андэрса. Ваяваў танкістам каля Балёніі. У Вялікай Брытаніі быў дэмабілізаваны. У Лювэне студыяваў на факультэце палітычных навук. Браў даволі чынны ўдзел у студэнцкім жыцьці. Ажаніўся, выехаў у ЗША. Там зь невядомых мне прычын парваў усе сувязі зь беларускім грамадзкім жыцьцём.
    Быў у Льежы такі Барысік, вельмі актыўны ў грамадзкім жыцьці, былы сябра Рады БНР і доўгагадовы скарбнік яе бэльгійскага сэктару. Быў моцна хворы, доўгі час падчас яго хваробы падтрымлівалі зь ім сувязь, а пасьля ўсё перарвалася. Памёр, відаць, у самоце.