• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Міхась Баяроўскі (у цэнтры) у 2-м Польскім корпусе ў Італіі. 1945 г.
    73 Менская афіцэрская школа БКА.
    Міхась Баяроўскі (першы зьлева) у 2-м Польскім корпусе ў Італіі. 1945 г.
    трапіў. У арміі я быў зарэгістраваны як беларус і ніякага антаганізму з боку палякаў не адчуваў. Мы, беларусы, трымалі паміж сабой шчыльныя кантакты й сябравалі з палякамі, якія паходзілі са Шлёнску й Памор’я.
    У 1946 г. апынуўся ў Ангельшчыне, заступіў на працу ў гатэль у гарадку Бродвэй, недалёка ад Страфарду, дзе нарадзіўся Шэксьпір. У 1949 г. здабыў працу на фабрыцы, дзе кожны дзень прыйшлося глытаць пыл. Захварэў на сухоты й шэсьць месяцаў праляжаў у санаторыі. Потым вярнуўся на небясьпечную фабрыку, вечарамі вучыўся на інжынэра. У 1955 г. узяў шлюб з ангелькай Нормай. У 1972 г. распачаў собскі бізнэс, мая фірма «Alfa Eng» займалася вырабам прыладаў, якія выкарыстоўваліся ў мэталёвай прадукцыі. Але ў 1988 г. краіну ахапіў крызіс — фабрыкі пачалі закрывацца, працоўных месцаў не хапала. Я быў вымушаны закрыць сваю фірму й выйсьці на пэнсію.
    У 1947 г74. пачалася гісторыя Згуртаваньня Беларусаў Вялікай Брытаніі, сябрам якой я зьяўляюся й па сёньняшні дзень. У 1950—1960-х, калі ў Бірмінгеме было больш беларусаў, тут існаваў аддзел ЗБВБ, у якім я выконваў функцыі старшыні, сакратара й скарбніка.
    74 У студзені 1947 г. адбыўся I Агульны Зьезд ЗБВБ.
    Міхась Баяроўскі з жонкай ; пляменьнікам
    Пасьля Чарнобыльскай аварыі мы з жонкай удзельнічалі ў аказаньні дапамогі пацярпелым дзецям. Двойчы разам з айцом Надсанам вазілі ў Беларусь лекі, пабываўшы ў Гомелі, Хойніках і Брагіне.
    Дзесяць гадоў таму мы з жонкай адсьвяткавалі сорак гадоў шлюбу. Падараваныя нам 700 ангельскіх фунтаў падзялілі паміж Чарнобыльскай дабрачыннай дапамогай айна Надсана й пляменьніцай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч. Гэтым годам зрабілі штосьці падобнае, сабраўшы 415 фунтаў.
    БЕЗ ЗДАРОВАГА НАЦЫЯНАЛІЗМУ НЯМА НАЦЫІ
    Сільвэстар Будкевіч (Ковэнтры)
    4 сакавіка 1924 г„ в. Брэцянка Наваградзкага пав. Наваградзкага ваяв., сёньня Гарадзенская вобл.
    Сільвэстар Будкевіч
    Рэдкае для беларусаў імя — Сільвэстар — бацькі далі мне ў гонар майго хроснага бацькі. Старэйшая сястра Гэля цяпер жыве ў Наваградку, Ніна й Ліда разам жывуць у Казлоўшчыне Дзятлаўскага раёну. Бацька Іларыён быў інтэлігентны, даволі адукаваны чалавек. За царом скончыў гарадзкое вучылішча, добра чытаў і пісаў па-беларуску, па-польску, па-расейску. Дзед пасылаў яго вучыцца ў Пецярбурскі ўнівэрсытэт, але пачалася Першая сусьветная, і тату накіравалі на Заходні фронт. Прызначылі сакратаром шпіталю. Там ён пазнаёміўся з польскай санітаркай Юляй з дому Садоўскіх. Яны ажаніліся й прыехалі жыць на Наваградчыну: дзед, заможны гаспадар, падзяліў зямлю між трыма сынамі. Наша сям’я мела восем гектараў.
    Тата браў удзел у нацыянальным руху. Аднойчы яго нават хацелі арыштаваць палякі, аднак матка няпрошаных гасьцей пагнала з хаты мятлой. Мама памерла ў 1935 г. у даволі маладым веку. 3 тагачаснай мэдыцынай любая хвароба магла быць сьмяротнай. Бацька другі раз ажаніўся ў 1940 г. Узяў у жонкі простую вясковую жанчыну, якую за польскім часам наймаў як часовую работніцу. Можа, яна й хацела замяніць нам маці, але мы як родную яе не ўспрымалі. Я зьвяртаўся да яе на «Вы», і гэта было прыкра для
    бацькі: «Сынок, чаму ты не завеш яе маці?», — пытаўся ён у мяне. Цяпер я разумею, што такім стаўленьнем крыўдзіў добрага чалавека, які шмат дапамагаў у жыцьці бацьку. Але тады я быў дзіцём.
    3	прыходам саветаў бацька адразу трапіў у кола зроку новай улады: ён хіба адзіны ў вёсцы чытаў і пісаў па-расейску. На выбарах у Вярхоўны Савет БССР тату прызначылі старшынём мясцовай выбарчай камісіі, хацелі ўцягнуць у палітыку, але ён быў ня з тых, хто пры кожным выпадку мяняе погляды.
    Бацька заўсёды клапаціўся, каб дзеці мелі адукацыю. Старэйшая сястра скончыла Наваградзкую гімназію, я — сем клясаў польскай школы. За саветамі паступіў у дзесяцігодку, але здабыць атэстат сталасьці не пасьпеў — пачалася вайна. У нашай акрузе ўсе важныя пасады адразу расхваталі палякі — усе адразу згадалі пра іх шавінізм. Пакуль за выратаваньне краю не ўзяліся Барыс Рагуля, Аляксандар Орса й іншыя нацыянальна-арыентаваныя дзеячы. Яны старанна ўсё перарабілі на беларускі лад, удыхнуўшы ў людзей і іх справы сьвядомасыдь. Я быў сябрам СБМ. Нейкія дурні назвалі нас фашыстамі. Бо мы трымаліся нацыянальнай ідэі. Я — нацыяналіст і гэтым ганаруся. Без здаровага нацыяналізму няма самой нацыі. Паглядзіце, што зрабілася з сучаснай Беларусьсю — яна робіцца чужой для беларусаў. У 1942 г. у Наваградку адкрылася настаўніцкая сэмінарыя на чале з дырэктарам Пятром Скрабцом'5. Адзін з маіх настаўнікаў, Аляксей Анішчык76, цяпер жыве ў Вільні.
    75 Пётра Скрабец (1882, Любча, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл. — 1963). Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую сэмінарыю, Віленскі пэдагагічны інстытут, Гандлёвую школу ў Кіеве. У 1920—1940-х настаўнічаў у Наваградку. У 1945 г. арыштаваны савецкімі ўлада.мі й на восем гадоў высланы ў Магадан. Па вызваленьні вярнуўся ў Наваградак.
    76 Аляксей Анішчык (псэўданім Андрэй Чэмер, нар. 19.07.1912, хутар Мондзіна, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзснскай вобл.), пісьменьнік, журналіст. Скончыў эканамічны факультэт Пазнанскага ўнівэрсытэту; магістар эканамічных навук. Браў удзел у абароне Варшавы ў 1939 г. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, у 1944 г. — рэдактар наваградзкай газэты «За праўду»,
    Мяне залічылі на II курс, a 21 траўня 1944 г. я пасыіяхова здаў матуральныя іспыты. Навучаньне ў сэмінарыі было наладжана вельмі прафэсійна, нас выхоўвалі ў патрыятычным духу — тагачасныя беларускія лідэры разумелі, што краіне востра патрабуецца бойкая адукаваная моладзь, якая б любіла й паважала Радзіму.
    У акупаваным Наваградку жылося спакойна, людзям не было чаго баяцца. Паліцыянты былі сваімі хлопцамі, акругу бараніў конны швадрон Рагулі, дбалі пра бясьпеку насельніцтва й жаўнеры Беларускай Краёвай Абароны.
    На вёсцы з-за гвалтоўных партызанскіх набегаў было значна небясьпечней. Партызаны мучылі мяне пытаньнямі, чаму не падключаюся да іх руху. Я адказваў, што, калі пайду ў партызаны, немцы расстраляюць усю сям’ю. У сэмінарыю спачатку хадзіў пехатою з Брэцянкі, агулам шэсьць кілямэтраў. Аднак калі партызаны абрабавалі нашу гаспадарку, а мяне паставілі да сьцяны, вырашыў не рызыкаваць і пасяліўся ў Наваградку ў сястры. Ўспамінаючы ваенныя часы, не магу прыпомніць, каб на маіх вачох немцы кепска паставіліся да беларусаў. Той жа Кубэ77 быў прыязны да нашага народу, дзякуючы яму працавала нашая сэмінарыя, якую ён асабіста некалькі разоў адведваў. У паленьні вёсак вінаватыя толькі партызаны — бандыты, якія правакавалі немцаў на такія жорсткія крокі. Жыдоўскія партызаны да сьмерці забілі майго стрыечнага брата, які падчас рабаваньня сваёй хаты паспрабаваў сказаць штосьці супраць.
    1 чэрвеня 1944 г. я й яшчэ каля сотні хлопцаў з сэмінарыі выехалі ў Менск, дзе распачалі вучобу ў афіцэрскай школе БКА. Нам выдалі чорную паліцэйскую форму зь яры-
    потым супрацоўнік Беларускага культурнага згуртаваньня ў Менску. Удзельнік II Усебеларускага Кангрэсу. У 1944—1948 гг. жыў у Польшчы, быў арыштаваны савецкімі спэцслужбамі ды вывезены ў Менск. «За супрацоўніцтва зь немцамі» асуджаны да расстрэлу —тэрмін заменены 25 гадамі лягераў. Вызваліўся ў 1962 г. Працаваў эканамістам у Наваградзкім раёне, Лідзс, потым пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Вільнюс (Літва).
    77 Магчыма, маецца на ўвазе гебітскамісар Наваградзкай акругі Траўб, які таксама прыхільна ставіўся да беларускага адраджэньня.
    Сільвэстар Будкевіч.
    1940-я гг.
    лаўскімі крыжамі. Я ганаруся гэтым кароткім прамежкам часу, праведзеным побач зь некалькімі сотнямі маладых і таленавітых беларускіх патрыётаў. Ганаруся, што быў жаўнерам БКА, што падчас правядзеньня Другога Усебеларускага Кангрэсу ахоўваў залю паседжаньня й маршыраваў пад бел-чырвона-белым сьцягам і «Пагоняй».
    Але хутка мы мусілі адступаць на Захад. Пехатой, на вазах, машынах сумесна зь немцамі дабраліся да Вільні, дзе перажылі страшэнную бомбавую атаку на вакзале. Нацёр такія мазалі на нагах, што ледзьве мог хадзіць. У старажытнай беларускай сталіцы ўчатырох пайшлі зьведваць горад. Вярнуліся ў кашары й бачым, што нашых, наваградзкіх, засталося ўсяго дзесяць чалавек. Аказалася, што па дарозе на Вільню, калі мы не трымаліся адзінай групай, шмат хто зьбег дадому. Але дайшоў да дому мала хто. Расказвалі, што іх зьнішчылі партызаны.
    Нас далучылі да ЗО-й дывізіі Зыглінга, і праз Познань, Бэрлін, Франкфурт-на-Майне, Эльзас пераправілі пад Парыж. Пасялілі ў францускіх казармах. Тут упершыню за доўгі час зьявілася магчымасьць памыцца, зьмяніць адзеньне. He пасьпелі адпачыць, як прыйшоў загад — адступаць. Але якая можа быць вайна? Супраць каго ваяваць? I хлопцы пачалі думаць, як лепей арганізаваць уцёкі. Іду дарогай, а тут нейкі хлопец шмыгануў у лес, быццам па справах, я — за ім. Той пытаецца: уцякаеш? Адказваю: так. Хлопцам аказаўся Генрык Сянкевіч, што памёр у 2004 г. у Чыкага. Да нас далучыўся Мішка Наўмовіч, зь ім я разам вучыўся ў Наваградку.
    Рэгіён Францыі, дзе мы апынуліся, багаты на лясы. Магчыма, гэта нас і выратавала. Выйшлі на нейкую вёсачку. Паслалі Наўмовіча, які добра валодаў францускай, да сьвя-
    тара. У выніку нас далучылі да мясцовых партызанаў, далі цывільнае адзеньне, пасялілі ў сялянаў. Мы нават не чакалі, што так прыязна паставяцца.
    Калі вайна ўжо амаль скончылася, француская жандармэрыя як былых жаўнераў Вэрмахту выслала нас у Бэзансон... да немцаў. Мы прыбылі ў лягер для перамешчаных асобаў. Нас спачатку далучылі да расейцаў, хацелі вярнуць на савецкую «радзіму». Аднойчы сустрэў аднаго паляка: «Зь Беларусі? Так то ж Крэсы всходні, што вы з расейцамі робіце? Хадзіце да нас». Мы сабралі рэчы й перайшлі да палякаў. Каб не вяртацца на ўсход, запісаліся ў польскае войска, зь якім трапілі ў Італію. Я ўвайшоў у шэрагі 25-га кавалерыйскага палку, які сфармавалі з асколкаў 15-га, амаль дашчэнту разьбітага пад Монтэ-Касына. Каля Бары мяне, як чалавека зь сярэдняй асьветай, прызначылі на пасаду сакратара ў галоўным штабе. Аднак пратрымаўся я там усяго два-тры дні. Даведаўшыся, што я — беларус, а тым больш праваслаўны, мяне адразу звольнілі. Аднак афіцэр паведаміў, што са мною хоча нехта пагаварыць. Гэты «нехта» аказаўся прафэсарам Вінцэнтам Жук-Грышкевічам. Зьвярнуўся да мяне па-польску, потым адышлі ў бок і перайшлі на беларускую. Прафэсар паведаміў, што набірае беларусаў для вучобы. Маўляў, замест таго, каб гінуць на фронце, здабывайце асьвету. Кажа, пішы заяву ды перабірайся да нас. Я і Генрык напісалі заявы, паклалі іх на стол ротмістру, а той нікуды нас не адпусьціў — аказаўся заўзятым польскім шавіністам. А вось Паўлу Асіповічу, будучаму дзеячу ў Ангельшчыне, з камандзірам штабу пашанцавала. Той паходзіў з Баранавічаў, быў, напэўна, беларусам і без усялякіх размоў паперу падпісаў.