Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Бацька аддаў мяне ў польскую наваградзкую гімназію. Наша сям’я не была заможнай, і бацька асабіста прасіў дырэктара, каб той паспрыяў зьмяншэньню платы за вучобу. Але ў адказ пачуў наступнае: а навошта вы яе наогул сюды прывялі зь вёскі? Маўляў, нарадзілася на вёсцы, там мусіш расьці й працаваць. Вось такое было стаўленьне, прычым ня толькі да мяне, а і да яшчэ адной вясковай дзяўчынкі, маёй сяброўкі. Да мяне і сяброўкі ставіліся як да людзей ніжэйшага гатунку, увесь час чапляліся, ды так, што ў трэцяй клясе абедзьвюх пакінулі на другі год. Хоць паганымі вучаніцамі мы не былі. Вучыліся ў нашай клясе іншыя беларусы, аднак тыя былі дзецьмі настаўнікаў і стаўленьне да іх было зусім іншае. Самыя камфортныя ўмовы мелі дзеці польскіх урадоўцаў. Калі палякі рабілі сваю чорную справу, яны ня ведалі, якая небясьпека рухаецца на іх з усходу...
Калі саветы вярнуліся ў Заходнюю Беларусь, аднавілі Наваградзкую беларускую гімназію, куды я рвалася паступіць. Але бацька, што меў прарасейскія погляды, перавёў мяне ў савецкую сярэднюю школу. Там доўга я ня вытрымала. Знаёмая яшчэ па гімназіі настаўніца матэматыкі мела на мяне зуб. Да гэтай дысцыпліны, прызнаюся, я ня мела таленту, таму мусіла шукаць новае месца. Запісалася ў Політэхнічную школу. Ніхто не ўціскаў, атмасфэра была прыемная, вучні зьбіраліся разам, ладзілі розныя імпрэзы. Але й пільнавалі нас уважліва, некаторых нават арыштавалі.
3 той прычыны, што наша вёска лічылася панска-заможнай, савецкія ўлады пачалі наглядаць за яе жыцьцём. У на-
шай хаце, якая была адной з самых вялікіх, пасяліўся «чэкіст». Ён прысутнічаў на ўсіх людзкіх сходах, танцах, іншых культурных мерапрыемствах: з кожным размаўляў, выведваў навіны, настроі. Мужчына ён быў малады й да мяне, 16-гадовай дзяўчыны, меў адпаведныя намеры. Але я трымалася, як кажуць немцы, «zuriickhalten» — на адлегласьці, нічога яму не дазваляла.
Калі ўжо жыла ў Наваградку, ён прыйшоў проста да мяне ў хату. Гаспадыня была ў паніцы: будзе бяда, каб нагі яго не было больш. Я адказваю, што гэты чалавек прыйшоў да мяне па справах, не хвалюйцеся. А паведаміў ён мне тады вось што: «Перадай свайму бацьку, што ў вашу вёску я болын не пайду. Аніякіх закідаў ці прэтэнзіяў да тваіх аднавяскоўцаў ня маю. У вас усё добра наладжана й мая прысутнасьць непатрэбна». Я была ўдзячная за гэтыя словы, бо разумела: іншы чалавек пры жаданьні характарыстыку мог выдаць супрацьлеглую. А гэты хлопец быў прыстойны. Аднак калі людзей вёскамі, без разбору, пачалі высяляць у Сібір, пайшлі чуткі, што такі лёс не міне й стараельнеўцаў.
У дзень, калі пачалася савецка-нямецкая вайна, я зь сябрамі паехала адпачываць на возера. I нехта ціха паведаміў навіну: вайна пачалася. Хто б ведаў, як мы ўсьцешыліся — саветаў прагоняць! Пазьней, даведваючыся пра пачатак той ці іншай вайны, я сумавала, а тады была шчасьлівая.
Як жылося за немцамі? Ведаеце, лепей, чым пры caseTax. Спачатку я вярнулася дадому, але ўбачыла, што заставацца там небясьпечна — партызаны. Паехала ў Наваградак, заступіла на працу ў банк, але там у мяне штосьці не заладзілася. Тады мяне прынялі ў гебітскамісарыят, як простую тэлефаністку. Ніхто там мяне не чапаў, сядзела сабе ды ціхенька выконвала свае абавязкі. Беларускае жыцьцё ў Наваградку, безумоўна, вялося, але я не сказала б, што яно было надта моцным. Усімі справамі запраўляў у нас Барыс Рагуля ды яго сябры. Скажу шчыра, што я да гэтай групы не належала. He таму, што была абыякавая да беларускасьці, а папросту таму, што так склаліся абставіны. Успамінаецца эпізод, калі я выходзіла з памяшканьня гебітскамісарыяту, а ў гэты момант вуліцу пераходзілі хлопцы з рагулеўскага швадрону й сьпявалі беларускую песьню. Я заплакала...
На Захад я выехала разам яшчэ зь дзьвюма беларускамі й супрацоўнікамі гебітскамісарыяту. Не,мцы, як пераехалі мяжу, адправіліся кудысьці па разьмеркаваньнях, а мы самі выбіралі, куды падацца. Прынялі нас дзьве сяброўкі-беларускі, якія жылі ў цэнтральнай Нямеччыне. Дапамаглі знайсьці памяшканьні, працу. Я напачатку разьлівала піва на станцыі, потым мусіла перайсьці на іншае месца. Шыла, выконвала іншыя ручныя работы. Дачакаліся заканчэньня вайны, прыходу амэрыканцаў і цэлай беларускай групай перабраліся ў Марбург, дзе паступілі ва ўнівэрсытэт. Мая сяброўка, Люда Рагуля, угаварыла пайсьці на аптэкарскую справу, хоць гэта не было маёй любімай справай. У Марбургу мы апынуліся дзякуючы Барысу Рагулю — чалавеку надзвычайна вартаснаму, энэргічнаму, непараўнальнаму. Хто б што ні сказаў супраць яго, я заўсёды буду бараніць Барыса, царства яму нябеснае. Яго намаганьнямі мы апынуліся ў Лювэне, дзе дасталі значна больш магчымасьцяў для вучобы й існаваньня. Скончыўшы фармацэўтычны факультэт, я аж да выхаду на пэнсію працавала ў розных бэльгійскіх аптэках. Са сваім будучым мужам, Аўгенам Смаршчком, я пазнаёмілася яшчэ ў Нямеччыне. У Бэльгію ён прыехаў пазьней за мяне, бо мусіў скончыць студыі.
Са сваімі сваякамі, а менавіта зь сястрою, пасьля вайны ўпершыню сустрэлася пры канцы 1970-х гадоў у Польшчы. За гарбачоўскім часам яна адведала мяне ў Бэльгіі. Што да сучаснасьці, то хацелася б мець тут болей сяброў. Беларусак майго веку тут амаль няма, а бэльгійцы ня тыя людзі, якія пускаюць у свой сьвет. Хоць мая экс-нявестка, былая першая жонка старэйшага сына, прыпала мне да сэрца, я зь ёй сябрую. Вельмі добрыя дачыненьні ўсталяваліся ў мяне й з адной беларускай, аднак яна нашмат маладзейшая за мяне. Шкада, але госьці зьяўляюцца ў маёй хаце рэдка...
ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ
АПАНТАНЫМ АНТЫКАМУНІСТАМ МЯНЕ ЗРАБІЎ РАСЕЙСКІ MAT
Міхась Баяроўскі (Бірмінгем)
5 траўня 1924 г., s. Пятрэвічы Наваградзкага пав. Наваградзкага ваяв., сёньня Гарадзенская вобл.
Мяне хрысьцілі ў Барысаглебскай царкве ў Наваградку. Дзед працаваў кавалём, бацька Сымон, будучы найстарэйшым сынам, з маладых гадоў змушаны быў працаваць на гаспадарцы і таму адукацыі не атрымаў. Ня мела адукацыі і мая маці, Марыя. Малодшы брат бацькі, атрымаўшы трохі адукацыі, працаваў настаўнікам.
У 1912 г. у пошуках працы бацька накіраваўся ў Амэрыку, пакінуўшы матку на майго старэйшага брата. Зарабіўшы трохі грошай, бацька пераслаў матцы білеты на пераезд у ЗША. Мама ж перадала білеты малодшым сёстрам, а неўзабаве і бацька вярнуўся дадому.
Каб не дзяліць гаспадаркі з трыма братамі й дзьвюма сёстрамі, у 1926 г. бацька купіў у жыдоў гаспадарку ў вёсцы Гінюшы, што за сем кілямэтраў ад Уселюбу па дарозе на Іўе. У жыдоўскай хаце была карчма, зямля — вельмі запушчаная. Аднак вёска пакінула добрыя ўспаміны. За 200 мэтраў ад вёскі пачынаўся лес, дзе ўлетку я зьбіраў ягады, а восеньню — грыбы.
Лясная гаспадарка за палякамі была добра зарганізаваная. а саветы ставіліся да прыроды, як вандалы. Рэзалі лес
Міхась Баяроўскі. 2005 г.
і пакідалі велізарныя плямы, не засаджваючы іх новымі дрэвамі. Потым у гэтым лесе зрабілі ракетную станцыю.
За польскім і нямецкім часам бацькі ня мелі перашкодаў у вядзеньні ўласнай гаспадаркі, а вось ужо за саветамі іх сілай цягнулі ў калгас. Бацькі хацелі, каб іхныя дзеці здабылі навуку. Аднак наш лёс склаўся па-рознаму. Калі найстарэйшаму брату Петрусю споўнілася 17 гадоў, у нашую вёску з Амэрыкі прыехалі місіянэры-баптысты, якія ўцягнулі брата ў сваю веру. У 25 гадоў ён ажаніўся з баптысткай, быў змабілізаваны ў Чырвоную Армію, прайшоў вайну. Пасьля яго сьмерці, у 1980-х, яго сын і чатыры дачкі эмігравалі ў ЗША, адна дачка — у Ангельшчыну, двое сыноў засталіся ў Літве.
Старэйшая сястра Оля выйшла замуж за вясковага каваля. 3 прыходам саветаў ён стаў камуністам і зь ягонай дапамогай некалькі сем’яў выслалі ў Сібір. За нямецкім часам на агульным сходзе гінюшоўскіх людзей немец празь перакладчыка пытаўся: хто якія мае скаргі. Тады сваякі рэпрэсаваных пачалі патрабаваць, каб немцы пакаралі майго швагра. Немец, чалавек пажылога веку, папрасіў, каб людзі залагодзілі гэтае пытаньне паміж сабой, але вяскоўцы былі настроены жорстка (я сам прысутнічаў на гэтым сходзе). Швагра забралі ў Наваградак, дзе й расстралялі. Ягоны сын пазьней скончыў сельскагаспадарчую акадэмію й атрымаў працу старшыні саўгаса ля Наваградку. У той час, як я ў 1944 г. апынуўся ў Прусіі, майго старэйшага на два гады брата Твана саветы забралі ў карны батальён і без аніякай падрыхтоўкі кінулі на фронт у Латвію, дзе ён у першы тыдзень і загінуў. Малодшая сястра Аня на пачатку 1950-х атрымала ў Баранавічах працу настаўніцы.
Пасьля заканчэньня пачатковай школы я пайшоў вучыцца далей у Наваградак.72 Там адным з маіх настаўнікаў быў Аляксандар Орса, які за нямецкім часам заклаў настаўніцкую сэмінарыю. Пасьля заняткаў з вучнямі ён гаварыў толькі па-беларуску. Падчас заняткаў па рэлігіі я пазнаёміўся з
2 Маецца на ўвазе польская гімназія імя А. Міцкевіча. Таму зразумела, чаму Аляксандар Орса: «пасьля заняткаў з вучнямі гаварыў толькі па-беларуску».
Сільвэстрам Будкевічам — нам тады было па дванаццаць гадоў. Шчырыя сяброўскія стасункі трываем і па сёньня! Скончыўшы сямігодку, паехаў у Гародню, здаваць іспыты ў мэханічную гімназію. Пазьней атрымаў адказ, што іспыты здаў на «выдатна», але праз брак месцаў мяне не залічылі. 3 прыходам саветаў я працягнуў вучобу ў дзесяцікляснай школе ў Наваградку. У калгас бацька ісьці не пагадзіўся, быў змушаны здаваць зерне. Яно пад адкрытым небам гніе на наваградзкім рынку, а людзі ў той самы час стаяць у чарзе па хлеб...
Калі мне споўнілася 16 гадоў, мяне паклікалі ў пашпартны стол. Са мной гутарыў малады афіцэр НКВД, які пачаў распытваць пра цётак, якія эмігравалі ў Амэрыку. Незадаволены адказам, ён пачаў лаяцца расейскім матам — гэты выпадак зрабіў мяне апантаным антыкамуністам.
Прыходу немцаў я быў вельмі рады. Запісаўся на настаўніцкія курсы, побач са мной на лаўцы сядзеў малодшы брат
бацькі, дзядзька Ніканор. Адзін год працаваў настаўнікам у вёсцы Пуцавічы. Даведаўшыся пра адкрыцьцё настаўніцкай сэмінарыі, пасьпяшаўся вярнуцца ў Наваградак. У траўні 1944 г., пасьля заканчэньня матуральных курсаў, быў змабілізаваны ў Беларускую краёвую абарону, апынуўся ў Менскай камандзірскай школе73...
У пачатку 1945 г. я трапіў у Італію, дзе далучыўся да шэрагаў Корпусу генэрала Андэрса, вывучыўся на радыёапэратара. Скончыўшы курсы, стаў інструктарам, на фронт, у адрозьненьне ад іншых беларусаў, не па-