• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    3 Марсэлю нас даставілі на параплаве ў Італію. На зборным пункце мяне прызначылі да 15-га палку ўланаў, у мясцовасьці Магліё, куды мы прыехалі ў студзені 1945 г. Я трапіў у першы швадрон. У Сан-Базыліё я быў пераведзены ў 21-ы батальён, дзе сустрэў шмат сяброў са школы БКА. Аднак ня кожны зь іх праз страх перад палякамі выдаваў сваю беларускасьць. Я ж, наадварот, ва ўсіх паперах запісваўся беларусам і часам адстойваў сваё паходжаньне перад палякамі-шавіністамі. Потым паступіў у падафіцэрскую школу, якую скончыў 20 красавіка 1945 г. Хоць потым я быў адпраўлены на фронт, узяць удзел у баявых дзеяньнях у складзе польскага войска мне не давялося — немцы капітулявалі.
    Прайшоўшы некалькі вайсковых курсаў, я склаў заяву на вучобу ў польскай гімназіі ў Модэне. У гэтай гімназіі спаткаў Паўла Навару. Мы разам і пачалі ў гімназіі беларускую дзейнасьць. Выкладчыкам гісторыі ў нас працаваў Вінцэнт Жук-Грышкевіч, але ён быў надта асьцярожны ды хаваў ад палякаў сваю нацыянальнасьць. Рабіць гэта было яму няпроста, паколькі нават ягоная мова не была чыста польскай.
    У жніўні 1946 г. я ступіў на ангельскую зямлю80. Заняткі ў гімназіі працягнуліся. У Англіі праз Жук-Грышкевіча мы
    80 Брытанскія часткі ў Італіі ў 1946 г. былі эвакуаваныя й раскватараваныя ў Вялікабрытаніі.
    пазнаёміліся зь іншымі беларусамі ды пачалі выношваць думкі пра стварэньне сваёй беларускай арганізацыі. Галоўны штаб даў дазвол на стварэньне арганізацыі, і праца стала абсалютна легальнай. Яшчэ ў Італіі мы зладзілі праваслаўную беларускую Куцьцю, сьпявалі беларускія песьні й пачулі ад кіраўніцтва лягеру й выкладчыкаў добрыя словы. Праўда, высьветлілася, што ў сапраўднасьці палякі надта былі незадаволеныя праявай беларускасьці.
    Удзельнічаў я ў I Зьезьдзе Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі, які адбыўся 18—19 студзеня 1947 г. Вярнуўшыся ўвечары ў казармы, спаткаў Жука-Грышкевіча, які чакаў мяне. Ен паказаў паперу, дзе паведамлялася, што яго звальняюць з настаўніцкай працы й пераводзяць на ваенную службу — такой была польская помста...
    Мяне прызначылі на службу ў дэмабілізацыйны аддзел, дзе я вёў картатэку ў Галоўным штабе. Жаўнеры, што звальняліся, праходзілі праз мае рукі, што я выкарыстоўваў для беларускай справы: як нейкі шпіён, запісваў дадзеныя кожнага, чыё прозьвішча падавалася мне беларускім і хто быў праваслаўнага веравызнаньня. Потым усю гэтую інфармацыю адсылаў у Лёндан, у ЗБВБ, і па ўсіх новых адрасох адпраўлялася газэта «На шляху». Шмат хто з хлопцаў тады дзівіўся, адкуль у Лёндане пра іх даведаліся.
    Першай маёй цывільнай працай па звальненьні з польскай арміі быў продаж хатняга посуду. Працаваць прыходзілася на вуліцы, у любое надвор’е, а працоўны час і пераезды займалі амаль увесь дзень, да таго ж гаспадар злаваўся, калі я вяртаў людзям грошы за няякасны тавар — праз пару месяцаў я звольніўся. Наступным пунктам у маёй працоўнай біяграфіі стала фабрыка джэмаў. Ад гатаваньня сьліваў мае пальцы станавіліся настолькі чорнымі, што я ніякімі сродкамі ня мог іх адмыць і мне было надта сорамна падыходзіць да дзяўчат на забавах... Праца ў ліцейні фігурак не была цяжкай, але прыходзілася ўвесь час дыхаць атрутным волавам. На фабрыцы кардонных скрынак я спачатку дастаўляў матэрыял, а пасьля вяртаньня са шпіталю (падчас рамонту свайго новага дому я зламаў нагу) мяне пасадзілі за новую амэрыканскую машыну. Праца была даволі лёгкая, за яе добра плацілі, але я адмовіўся пераяжджаць разам з фабрыкай у іншы горад і быў звольнены.
    На буйной інжынэрнай фабрыцы я працаваў на швайцарскай машыне, якая шліфавала мэталёвыя дэталі, але аднойчы мяне зацікавіла абвестка ў газэце, што фабрыка наймае людзей для працы ў дзьве зьмены — у мяне зьяўлялася магчымасьць урэшце заняцца хатнімі справамі й яшчэ больш актыўна ўдзельнічаць у беларускім руху. I цяжка перадаць расчараваньне, калі кіраўніцтва фабрыкі зьмяніла свае пляны й пазвальняла ўсіх новых работнікаў. На фабрыцы гадзіньнікаў мне прапанавалі малыя ў параўнаньні зь мінулай працай грошы, але я мусіў на іх пагадзіцца, бо доўгі час ня мог знайсьці новага месца. Mae функцыі на гэтай фабрыцы былі разнастайныя й цікавыя, і апошнім часам я ўзначальваў рамонтную майстэрню.
    Прарабіў на гэтай фабрыцы 17 гадоў, у 1984 г. мяне звольнілі. Прычына тая ж, што й раней, -— не захацеў мяняць месца жыхарства й пераяжджаць разам з фабрыкай у іншы горад. Пасьля гэтага здарэньня я заняўся рамонтам хаты, адным днём пасьлізнуўся на мокрай падлозе й моцна пашкодзіў сьпіну... Каб не бадзяцца бяз справы, чакаючы пэнсіі, пачаў пісаць кнігі, бавячы днямі час у бібліятэках, шукаючы патрэбную інфармацыю. Апошняя, дзясятая, кніга мае назоў «Дух часу»81 і ўключае ў сябе поўны збор той пісаніны, што я друкаваў у часопісах «Аб’еднаньне»82, «Званіца»83 й «Голас часу»84.
    81 Весялкоўскі Юры. Дух часу: крытыка-палемічныя артыкулы. Лёндан—Беласток, 2005.
    82 «Аб’еднаньне» — орган Хрысьціянскага Аб’еднаньня Беларускіх Работнікаў у Вялікабрытаніі. Выдаваўся ад сакавіка 1948 да 1963 г. як штомесячнік, ад 1964 да 1966г. — як квартальнік. Ад сакавіка 1948 да чэрвеня 1966 г. выйшла 108 нумароў. Галоўны рэдактар — Ю. Весялкоўскі.
    83 «Званіца» — царкоўна-грамадзкі часопіс праваслаўных беларусаў у Вялікабрытаніі. Выходзіў ад сьнежня 1974 да студзеня 1976 г., выйшла чатыры нумары. Галоўны рэдакгар — Ю. Весялкоўскі. Адноўлены ў 1979 г. у Манчэстэры. Ад сакавіка 1979 да студзеня 1981 г. выйшла чатыры нумары.
    84 «Голас часу» — царкоўна-грамадзкі часопіс. Выдаваўся ў 1989—1996 гг. два разы на месяц. Галоўны рэдактар — Ю. Весялкоўскі.
    Падчас вайны й першыя паваенныя гады сярод беларусаў ніколі не ўзьнікала праблем на глебе веравызнаньня: і праваслаўныя, і каталікі, і вуніяты жылі ў гэтыя трагічныя гады ў згодзе й сяброўстве. У 1947-м, наведваючы Лёндан яшчэ як жаўнер, я патрапіў на службу, якую праводзіў айцец Часлаў Сіповіч. Мяне, праваслаўнага, адразу разанулі ягоныя «Езус», «Амэн». Свае сапраўдныя намеры айцец Сіповіч прадэманстраваў у інтэрвію ангельскай каталіцкай газэце, заявіўшы, што ягоная мэта — павярнуць да вуніі ўсіх праваслаўных85. Частка сяброў ЗБВБ абурылася такой палітыкай вуніятаў, і ў шэрагах маладой яшчэ арганізацыі наступіў раскол. У 1948 г. паўстала новая арганізацыя — Хрысьціянскае Аб’еднаньне Работнікаў у Вялікай Брытаніі (ХАБР). У ёй я заняў пасаду сакратара. 2 траўня 1948 г. адбыўся канчатковы разрыў паміж ЗБВБ і ХАБР, калі большасьць сяброў ХАБР пакінулі зьезд86.
    Я рэдагаваў таксама часопіс «Аб’еднаньне». Заўчасная сьмерць ХАБР была зьвязаная з прыездам у Лёндан у 1954 г. прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага. Адразу заўважу, што з усіх лёнданцаў я, напэўна, знаходзіўся зь ім у найлепшых стасунках, да глыбіні душы паважаючы гэтага адукаванага й саліднага чалавека. Па прыезьдзе ў Лёндан Астроўскі сутыкнуўся з жыльлёвай праблемай — яму папросту не было дзе жыць. Тады на агульным зьезьдзе мы вырашылі запісаць дом ХАБР, якім валодаў Аркадзь Варава87,
    85 Праз два тыдні (30 студзеня 1948 г.) газэта Catholic Herald надрукавала абвяржэньне айца Часлава Сіповіча, які заявіў, што ягоныя словы былі няправільнатрактаваныя: «Я(...) беларускі сьвятар бізантыйска-славянскага абраду, і я прысланы сюды, каб npaiiaeaifb сярод беларусаў і ў ніякім еыпадку сілаю не навязваііь свайго служэньня беларусам і/ірасейцам». У нумары 1 (23 сакавіка 1948 г.) часопісу «Аб’еднаньне» быў перадрукаваны артыкул з Catholic Herald, аднак без абвяржэньня. Падрабязьней пра гэты канфлікт гл.: Надсан А. Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. Менск: МГА «Белфранс», 2004. С. 88—90.
    86 Маецца на ўвазе II Зьезд ЗБВБ.
    87 Хрысьціянскае Аб’еднаньне Беларускіх Работнікаў не было зарэгістравана брытанскімі ўладамі (калі арганізацыя ня ставіць камэрцыйных мэтаў, легалізацыя нс абавязкова), таму ня мела права валодаць нерухомасьцю. I ў 1952 г., калі было прынята рашэньне
    на Астроўскага. У хуткім часе ў дом засяліўся сам Астроўскі, а таксама ягоны сын Віктар зь сям’ёю. У 1962 г. Астроўскі пераехаў у ЗША і ў доме пачаў гаспадарыць Віктар. Нягледзячы на тое, што згодна з пратаколам88 адзін пакой адводзіўся для патрэбаў ХАБР, той пачаў не пушчаць членаў арганізацыі за парог дому, а некаторых нават выпіхваў на вуліцу. Усе мае спробы палагодзіць сытуацыю зь Віктарам ні да чаго не прывялі89. Тады я вырашыў падключыць да справы прэзыдэнта БЦР, разьлічваючы на яго справядлівае рашэньне. Аднак замест спробы
    Юры й Марыя Весялкоўскія каля брамы свайго дому ў Лёндане. 2005 г.
    набыць дом ХАБР, арэнда была запісана на прыватную асобу, тагачаснага старшыню арганізацыі Аркадзя Вараву, які ўнёс каля 40% патрэбных грошай. Аднак праз два гады А. Варава адчуў фінансавыя праблемы й вымушаны быў адмовіцца ад арэнды дому, якая была перапісана на Радаслава Астроўскага.
    88 Маецца наўвазе пастанова VII Зьезду ХАБР (1955 г.), на якім афіцыйна было прынятае рашэньне, што арэнду над домам XАБР псраймас Радаслаў Астроўскі.
    89 Віктар Астроўскі меў свой погляд на праблему: «Да самаго канца арэнды [1972], апрача пакою з друкарняй, пакой для ўжыпіку ХАБР быў стала зарэзэрваваны і быў дараспараджэньня «патрыёта» Весялкоўскага пад варункам, каб ён згодна з пастановай кіраўніі/тва ХАБР паведамляў старшыні арганізацыі аб жаданьні і часе, уякія гэткая патрэба паўставала». У кн.: Astrouski V. Chto razvalid CHABR? (21 krasavika 1975) H Slacham pravakacyi: ad M. Guryna da O. Lalina(1921—1971). London, 1975.
    знайсьці кампраміс у адказ я пачуў шмат чаго брыдкага й агіднага, чаго ніколі не чакаў ад паважанага тады мной чалавека. Ганеньне мяне й іншых сяброў ХАБР працягвалася на старонках прэсы: якіх толькі характарыстык і абвінавачаньняў у свой адрас мы не пачулі... Зразумела, што функцыі сакратара й рэдактара я зь сябе зьняў — у такіх абставінах працаваць далей было немагчыма й непрыемна. Далейшыя кволыя спробы аднавіць дзейнасьць ХАБР закончыліся безвынікова90 — арганізацыя ня вытрымала разьяднаньня знутры...
    Мая жонка Маруся паходзіць з Наваградчыны, разам з бацькамі была вывезена ў Архангельскую вобласьць, адкуль па шляху польскага войска, праз Пакістан і Афрыку, патрапіла ў Ангельшчыну. Пазнаёміліся мы ў Манчэстэры, куды я часта прыяжджаў на спатканьне са шматлікімі беларусамі, і ажаніліся ў 1953 г. Маем сына Віктара, добрага лекара-акуліста.