• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    У 1947 г. праз той жа Эгіпет выехаў да Ангельшчыны, ступіўшы на зямлю ў порце Лівэрпуля. Тры гады здабываў вышэйшую адукацыю інжынэра-электрыка ў портсмуцкі.м каледжы. Меў два гады практыкі, а потым заступіў на працу інжынэрам-канструктарам, спэцыялізаваўся на машынах з пастаянным і пераменным токам. Як аматар займаўся тэх-
    нічнымі перакладамі з ангельскай на польскую й расейскую мовы й наадварот. Гэта было маё хобі. Як перакладчык у 1965 г. езьдзіў у Польшчу, а ў 1969 г. — у Савецкі Саюз. У Маскве жыў у гасьцініцы «Расея», пабываў у Харкаве й Славянску, дзе абмяркоўваліся пытаньні будаўніцтва электрастанцый. Уражаньні ад наведваньня СССР апісаць цяжка. 3 аднаго боку, расейцы здаваліся сваімі, зь іншага — абсалютна чужымі, людзьмі, якія нанесьлі мне й маёй сям’і вялікую крыўду. У мяне была ўпэўненасьць, што за мной сочаць, таму паводзіў сябе крайне асьцярожна. Каб адведаць Беларусь, родныя Патапавічы, нават і думак не было. I толькі таму, што баяўся пашкодзіць сваякам, якіх і сёньня маю тамака шмат. Нягледзячы на тое, што маю тэхнічную адукацыю, захапляўся й захапляюся па сёньня гуманітарлымі навукамі — гісторыяй, рэлігіяй, літаратурай. Бадай таму, што да гуманітарных дысцыплін прыкіпеў у сярэдняй школе. Таксама як аматар супрацоўнічаю з газэтамі «Беларус», «Беларускі дайджэст», віленскай «Руньню». Раней часта пісаў на беларускія тэмы ў польскую штодзённую газэту, што выходзіць у Ангельшчыне, аднак празь некаторыя непаразуменьні зь імі спыніў супрацоўніцтва. Заўсёды рэагую на памылкі, якія робяць ангельскія выданьні ў дачыненьні да Беларусі. Прыкладам, калі Міцкевіча называюць паэтам, што нарадзіўся ў Полынчы, ці Шагала — мастаком, што паходзіць з Расеі, прыходзіцца выпраўляць гэтыя грубыя памылкі. I ангельцы, трэба сказаць шчыра, іх прызнаюць, дзякуюць за папраўкі.
    Сябрам Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі я стаўся яшчэ ў Палестыне. Знаёмыя ўкраінцы паказалі мне абвестку ў газэце, якая зьмясьціла аб’яву аб утварэньні ў Лёндане беларускай арганізацыі. Запоўніў усе неабходныя формы, стаўся афіцыйным сябрам згуртаваньня, атрымаў зь Лёндану шмат беларускай літаратуры. Але да выхаду на пэнсію сябрам я быў пасіўным, бо ўвесь час быў вельмі заняты на працы. Цяпер рэгулярна выяжджаю да Манчэстэра, што прыкладна за 45 кілямэтраў ад майго гораду98, адведваю сёстраў, хаджу да беларускай царквы. Нягледзячы на тое, што ў Манчэстэры існуюць ажно два беларускія
    98 У ангельскім напісаньні — Congleton.
    прыходы (адзін узначальвае айцец Ян Абабурка, а другі — Міхась Іскрыцкі), актыўных беларусаў тамака засталося зусім мала.
    Мая жонка Анастасія паходзіць з Наваградчыны, мае падобны да нашае сям’і лёс. Ейны бацька таксама быў лесьніком, яе сям’я таксама жыла ў Архангельскай вобласьці... Маем двох дзяцей. Галіна — акулістка, а Пётар — лекар, абое добра ўладкаваныя. Дарэчы, дзеці сёстраў таксама ўсе маюць вышэйшую адукацыю.
    У Беларусі быў два разы — у 1989 і 1993 гг. Адведваў родныя Патапавічы, якія не пазнаў — вёска была спаленая падчас вайны. Кім, партызанамі ці немцамі, невядома. Як кажуць расейцы, бяз ста грамаў не разьбярэсься. Патапавічы адбудавалі наноў. Больш за ўсё зьдзівіла тое, што дзеці прыяжджаюць да старых бацькоў па харчы. Як і тое, што моладзь ірвецца як мага хутчэй перабрацца да вялікага гораду, тады як на Захадзе, наадварот, усе хочуць сяліцца на вёсках. Сустрэў вялікую колькасьць знаёмых, сяброў, адпачыў зь імі душой.
    ЗША
    ДАТЫ, ІМЁНЫ, ПАДЗЕІ, ПРОЗЬВІШЧЫ
    Франціш Бартуль (Нью-Ёрк)”
    1 б лістапада 1918 г„
    8.	Бярозкі Прыдруйскае вол., Латвійская рэспубліка
    Чароўныя краявіды нашай вёскі Бярозкі складалі некалькі азёраў, якія ўліваліся ў магутную Дзьвіну, — няшмат у сьвеце такіх прыгожых, казачных мясьцінаў. За некалькі дзесяткаў кілямэтраў ад нас, цераз раку, узвышаліся купалы полацкіх сабораў. Нягледзячы на тое, што да старажытнай беларускай сталіцы было рукой падаць, магчымасьці наведваць Полацак мы ня мелі. Лёс так склаўся, што нарадзіўся я на тэрыторыі Латвіі. Аднак латышоў у Бярозках не было — толькі беларусы, але яны былі не патрыятычныя, зрусіфікаваныя.
    Вера й Франціш Бартулі з дачкой Ганнай
    99 Франціш Бартуль памёр празь некалькі месяцаў пасьля інтэрвію, 4 сьнежня 2005 г.
    Бацькі — Аляксандар і Адэля— былі непісьменныя, усё жыцьцё працавалі на гаспадарцы. Старэйшага брата Валента я ня ведаў — ён памёр да майго нараджэньня. Вінцэнты служыў у латвійскай і савецкай арміях, памёр пасьля Другой сусьветнай вайны. Цяпер жывуць толькі брат Янка ды сястра Марыя.
    Ад 1934 г.100 латыскія ўлады пачалі жорсткі наступ на ўсё беларускае — зачынялі беларускія школы, нават размаўляць на роднай мове не дазвалялі. Латвійскі шавінізм адчуваўся вельмі востра. Савецкая ўлада, што прыйшла ў 1940-м, беларускія школы адчыніла, але нацыянальная палітыка аказалася зьявай часовай і нетрывалай. Пачалі арыштоўваць і рэпрэсаваць таленавітых і адукаваных людзей, a беларусізацыя зьмянілася русіфікацыяй. Камуністы дзеля сваіх мэтаў выкарыстоўвалі беднякоў — у эканамічным сэнсе незалежная Латвія пачувалася вельмі добра, аднак беларусы, у адрозьненьне ад латышоў, зямлі мелі мала й жылі значна горш за іх. Наймаліся да латышоў на працу — іх няшмат было ў Бярозках, таму працоўных рук не хапала.
    У 1937 г. я скончыў у Дзьвінску сярэднюю школу, празь нейкі час — Віленскую настаўніцкую сэмінарыю. У 1940 г. быў мабілізаваны ў Савецкую армію. Пасьля пачатку вайны трапіў у нямецкі палон у Шчэціне, што на Балтыцы. Аднак дзякуючы таму, што вонкава ня быў падобны да тыповага савецкага салдата й добра ведаў нямецкую мову, немцы прызначылі мяне ў лягеры перакладчыкам. Зь лягеру я і ўцёк. Паехаў на вакацыі на Радзіму й не вярнуўся.
    Прыехаў да бацькоў у Дзьвінск і там пачуў, што ў Менску арганізоўваецца афіцэрская школа. Ірвануў туды — «зробленыя» беларусы, такія, як я, думаю, нават больш фанатычныя за сапраўдных. Камэндантам школы быў Віктар Чабатарэвіч. Прозьвішчаў іншых выкладчыкаў і сваіх калег, на жаль, ня памятаю — з гадамі шмат чаго пазабывалася ды пераблыталася. Даты, імёны, падзеі, прозьвішчы... Чалавек я ўжо зусім не малады, хоць фізычна, дзякаваць Богу, пачуваюся някепска.
    100 Пасьля дзяржаўнага перавароту 19 траўня 1934 г., ажыцьцёўленага прэм’ер-міністрам краіны Карлісам Ульманісам.
    Потым у Менску працаваў перакладчыкам пры галоўным штабе Франца Кушаля — вельмі паважнага, спакойнага чалавека. Па працоўных справах часта спатыкаўся й з Радаславам Астроўскім. Добра ведаў я і Ўсевалада Родзьку — вялікага беларускага патрыёта, жыцьцё якога скончылася вельмі трагічна. Роўна як жыцьцё тысяч ягоных калег і паплечнікаў. Трэба канстатаваць, што беларусы не былі так добра арганізаваныя, як латышы ці літоўцы, і кожны крок даваўся нам зь цяжкасьцямі.
    3 набліжэньнем Чырвонай Арміі мы пераехалі ў Кёнігсбэрг, дзе я працаваў у Камітэце Самапомачы: сустракаў беларусаў, якія прыяжджалі без дакумэнтаў. Потым адтуль, разам з Родзькам, мы ўцяклі. Біскуп Баляслаў Слосканс дапамог мне здабыць паперы, маючы якія, я мог вольна перамяшчацца па Нямеччыне, бо мае вайсковыя дакумэнты мяне б загубілі.
    3 Кёнігсбэргу я накіраваўся ў Баварыю, дзе вывучаў філязофію ў Мюнхэнскім каталіцкім унівэрсытэце. Правучыўся год і пераехаў у Рым, уладкаваўся ў Грыгарыянскі ўнівэрсытэт на той жа філязофскі факультэт. Вучыўся разам са мною Янка Садоўскі, які памёр у Канадзе. Асяродзьдзе там было чыста польскае, але нас, некалькіх беларусаў, апякаў прэлят Пётра Татарыновіч — беларускі патрыёт, якіх сьвет ня бачыў.
    Жыць у Рыме мне падабалася — шыкоўны горад, прыемныя людзі. Але там не застаўся, падаўся ў Ангельшчыну — айцец Часлаў Сіповіч рабіў там калясальную беларускую справу, сьцягваў суайчыньнікаў з усяго сьвету. Падаўся ў камітэт працы, дзе пачуў: «Са сваёй адукацыяй ты тут і цэнта не заробіш». Што ж, мусіў перавучвацца. Здабыў спэцыяльнасьць тэхніка-дантыста, добра ўладкаваўся на працы. У ЗША мяне выцягнула жонка, я з задавальненьнем застаўся б у Эўропе. Што да беларускага жыцьця, то ў Ангельшчыне яно было пасіўным101. Можа, саветаў людзі баяліся ці што? Я ж супраць гэтых самых саветаў меў моцны аргумэнт — латыскі пашпарт. У Штатах102 да выхаду на
    101 У 1949—1950 гг. Франціш Бартуль узначальваў Згуртаваньне Беларусаў у Вялікабрытаніі.
    102 Ф. Бартуль пераехаў у ЗША ў студзені 1956 г.
    Управа БХАА «Рунь». Зьлева направа: Аляксандар Надсан, а. Часлаў Сіповіч, Вітаўт Рамук, Францішак Бартуль. 1952 г.
    пэнсію працаваў па сваёй другой спэцыяльнасьці, меў уласны бізнэс — валодаў стаматалягічнай лябараторыяй. Актыўную працу скончыў каля дзесяці гадоў таму.
    3 жонкай Верай103, якая паходзіць з-пад Гомелю, мы ажаніліся ў Ангельшчыне. Маем дваіх дзяцей. Дачка Ганна — доктар стаматалёгіі, замужам за вядомым беларусам Сержуком Сокалавым-Воюшам. Сын Антон — аптэкар. Ганаруся, што дзеці, асабліва дачка, цудоўна размаўляюць на роднай мове. Сумна аднак, але ў ЗША беларуская справа замірае: старыя адыходзяць, а большасьць маладых эмігрантаў цікавяць толькі грошы...
    103 Вера Бартуль (дзявочае Касьцюкевіч) памерла 25 красавіка 2006 г.
    БЕЛАСТОК —ОСЛА — БРЭМЭН — КЛІЎЛЕНД
    Міхась Белямук (Кліўленд, Агаё)
    15 сакавіка 1924 г„ в. Голя Берасьцейскага пав. Палескага ваяв., сёньня Камянецкі р-н Берасьцейскай вобл.
    Міхась Белямук. 1993 г.
    Адразу зазначу: жыхары Ha­man вёскі надта нэгатыўна былі насгроены супраць польскіх уладаў, што палянізавалі ня толькі адміністрацыю й школы, але пасягнулі й на царкву104.
    Дзедаў фальварак, зямля матчыных бацькоў, і наш хутар, створаны ў 1928 г., агулам складалі гаспадарку ў 30 гектараў. У параўнаньні зь іншымі гаспадаркамі гэта быў даволі вялікі надзел. Бацька Павал і маці Ганна, акрамя мяне, мелі трох дачок: Маню, Тоню й Ніну. Апошняя памерла ў зусім маленькім узросьце. А ў 1942 г. амаль не палегла ўся сям’я. Увечары ў хаце сабралася шмат людзей: прыехала цётка зь дзецьмі, прыйшло багата моладзі. ІІадчас гутаркі хтосьці пастукаў у вакно. Маці пайшла адчыняць. Нейкі чалавек прасіў ежы. Матка працягнула хлеб і кавалак сала, але замест удзячнасьці пачула: «Ну ўсё, цяпер не закрыеш». Да хаты бегла чалавек пяць. Бацька скамандаваў усім хавацца ў камору, але ўратавацца пасьпелі ня ўсе. У вакно ўляцела граната, раздаўся моцны выбух. Больш за ўсіх пацярпела сястра Маня — аскепкі гранаты