• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Міхась Белямук. 1955 г.
    113 Напэўна, маецца на ўвазе тое, што ў Міхэльсдорфе жылі прыхільнікі Рады БНР.
    вайсковай галіны. Там мяне паабяцалі падвысіць. У выніку ў гэтай кампаніі я прапрацаваў 32 гады, у 1982 г. выйшаўшы на пэнсію.
    Першыя зь беларусаў, якім я дапамог пераехаць у Кліўленд, была сям’я айца Аляксандра Лічко. Аднаго дня атрымаў ад іх ліст, у якім яны скардзіліся на невыносныя ўмовы працы на плянтацыях бавоўны ў Арканзасе. Пайшоў па дапамогу да айца Капанадзі — настаяцеля парафіі сьвятога Тэадосія руска-амэрыканскай мэтраполіі. Той паабяцаў Лічку дапамагчы, маўляў, няхай той дашле яму ўсе патрэбныя паперы, уладкуем. Прайшоў нейкі час, адказу Лічко не атрымаў. Я ізноў да Капанадзі. Той пачаў круціць: цяжка, працы няма. Тады я яму нагадваю, што ён абяцаў! Капанадзі зьмяніў тон размовы: «Ды ён жа быў сьвятаром у беларускія лягеры! Ён выкладаў Закон Божы ў беларускай гімназіі! Ягоныя дзеці былі беларускімі скаўтамі! Ён жа прыхільнік расчляненьня Расеі! Такім людзям ня месца ў расейскай царкве!» Аб гэтым выпадку я расказаў свайму знаёмаму Буневічу, які займаўся маляваньнем хатаў. Выслухаўшы мяне, той паведаміў: едзем да Дудзіча, можа той чым зможа дапамагчы. Буневіч, Дудзіч былі шчырымі беларусамі са старой эміграцыі, што выехалі ў ЗША ў 1910-х гадох. Калі я прыехаў у Кліўленд, яны ўжо мелі дарослых дзяцей. Сын Буневіча вывучыўся ва ўнівэрсытэце й працаваў адвакатам.
    Дудзіч з жонкай згадзіліся ўзяць да сябе ў хату дзьве асобы, забясьпечыўшы іх на тры месяцы бясплатным жытлом і на два месяцы бясплатным харчаваньнем. Галіна й Янка, дзеці Лічка, хутка знайшлі ў Кліўлендзе працу, даслалі бацькам 100 даляраў, каб тыя змаглі купіць білеты для пераезду.
    Матушка Лічко, захварэўшы на запаленьне лёгкіх, памерла дзесьці ў 1951 г. Сын Мікола выехаў у Фларыду. Янка, пабраўшыся шлюбам, ад беларускай справы таксама адышоў. Аб Галіне, што выйшла замуж за ўкраінца-вуніята, гадоў дзесяць чуваць нічога ня было. Потым ізноў пачала зьяўляцца ў царкве. Сам жа айцец Лічко памёр на пачатку 1970-х. Напачатку ён быў тут актыўны, але яго хутка адсунулі ад усіх справаў, прызначыўшы настаяцелем царквы нейкага Казака.
    Агулам выслаў у Нямеччыну каля 25 запрашэньняў, у тым ліку сям’і Аўгена Каханоўскага-Калубовіча. Ён тады лічыўся прэм’ер-міністрам Ураду БНР, і ніхто не хацеў высылаць яму запрашэньне, бо лічылі, што амэрыканскія ўлады не прапусьцяць яго ў краіну. Калі Каханоўскі ўжо чакаў параплаву ў Брэмэне, прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык пачаў патрабаваць ад мяне, каб я адмяніў свой выклік. Маўляў, яму гарантуюць у Нью-Ёрку кватэру й грошы на жыцьцё пры ўмове, што працаваць ён ня будзе. Але гэтыя абяцаньні аказаліся фальшывымі: пасялілі іх у самым жудасным раёне гораду, грошай не плацілі, ён ня мог знайсьці працу. Тады ягоная жонка Яніна114 ня вытрымала такіх умоваў жыцьця й разам з дочкамі пакінула Аўгена. Калі я пра гэта даведаўся, накіраваўся ў Нью-Ёрк. Угаварыў іх пераехаць у Кліўленд. Разам яны пражылі каля двох гадоў. Маці Каханоўскага не любіла Яню й рабіла ёй жудасныя сцэны. Яня прасіла Аўгена знайсьці новае памяшканьне, каб жыць асобна. Празь некаторы час яна спакавала рэчы й вярнулася назад у Нью-Ёрк... Каханоўскі ж пазнаёміўся зь Інай Рытар, ажаніўся зь ёю й знайшоў кватэру для сваёй маці.
    Я ажаніўся даволі позна, калі Беларусь набыла статус незалежнай дзяржавы. Адведаўшы Радзіму, пазнаёміўся з жанчынай Тамарай, філёлягам, што працавала ў Інстытуце павышэньня адукацыі. Сваіх дзяцей я ня маю, але дапамог уладкавацца ў ЗША сыну Тамары, мэдыку па адукацыі. Ён ажаніўся з мэксыканкай, мае сваіх дзяцей.
    Трэба адзначыць, што паперы, што я дасылаў беларусам у Нямеччыну, былі напалову
    Міхась Белямук з жонкай Тамарай
    114 Маецца на ўвазе грамадзкая дзяячка Яніна Каханоўская (гл. біяграмы).
    фальшывыя. У іх трэба было пазначаць працадаўцу, які гарантуе месца канкрэтнаму чалавеку, а таксама адрас кватэры, у якой гэты чалавек будзе жыць. Такія ўмовы выканаць было немагчыма, таму прыходзілася ісьці на хітрыкі. Я папросту адкрываў тэлефонны даведнік і перапісваў у блянкі інфармацыю, што трапляла на вочы. Дапамагала мне ўкраінская арганізацыя, якая, напрыклад, застрахавала маці Каханоўскага на пяць тысяч даляраў, маючы на рахунку толькі пяць.
    Аднаго дня я даведаўся, што мяне запрашае на размову эміграцыйны аддзел. Тыя наткнуліся на маё запрашэньне, адрасаванае Янку Раковічу: «Вось ты напісаў, што ён будзе працаваць на «Фордзе». Але ж «Форд» звальняе людзей! За гэта табе пагражае дэпартацыя з краіны». Я пачаў тлумачыць, што ўсе народы маюць свае арганізацыі, а беларусы што, Богам пакінутыя? Усё гэта чуў старэйшы чалавек, які вельмі зацікавіўся беларускім скаўтынгам, тэму якога я коратка закрануў. Пачаў мяне распытваць пра гісторыю беларускага скаўтынгу ў Нямеччыне, расказаў, што ён сам — стары скаўт. Мяне спыталі, ці толькі Раковічу я хацеў адправіць такое фальшывае запрашэньне. Я сказаў паўпраўды: «Не, ня толькі Раковічу, але й яшчэ нейкім 15—16 асобам». Адказ быў такі: «А хто, акрамя ўкраінцаў, цябе ведае ў Кліўлендзе? Хто можа за цябе паручыцца?» Я назваў прозьвішча рэдактара славацкай газэты Грушэўскага. Славакі ў Кліўлендзе мелі свой манастыр, каталіцкую гімназію. Калі ў пачатку 1950-х Мікола Абрамчык прыехаў у Кліўленд, мы зладзілі яму такі прыём, пра які ён і ня марыў. Зьнялі вялікую залю чалавек на 400—500, запрасілі прадстаўнікоў новай і старой эміграцыі. Славакі запрасілі Абрамчыка ў свой манастыр. На тых урачыстасьцях я й пазнаёміўся са славацкай грамадой. Грушэўскі запэўніў прадстаўнікоў эміграцьійнага аддзелу, што запрошаных беларускіх людзей яны возьмуць на сваё ўтрыманьне. Чыноўнікі зьмякчэлі, але забаранілі мне далей займацца запрашэньнямі.
    Я пяць разоў быў на Бацькаўшчыне-Беларусі. Падчас аднаго з наведваньняў мне ўручылі дыплём ганаровага сябры Інстытуту гісторыі Акадэміі навук. Дыплём я атрымаў за дзьве навуковыя дысцыпліны: нумізматыку й сфрагістыку. Маёй спэцыялізацыяй былі рымскія, арабскія, заходнеэўрапейскія манэты ды пячаткі князёў ВКЛ.
    СЬЦЕЖКІ ЖЫЦЬЦЯ"5
    Лёнгіна Брылеўская (Галівуд, Фларыда)
    22 лютага 1923 г., в. Брускаўшчына Маладзечанскага пав. Віленскага ваяв., сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл.
    Я нарадзілася ў каталіцкай сялянскай сям’і Міхайлы Захаркевіча ў вёсцы Брускаўшчына. Далей за нашай вёскай, быццам нанізаныя на нітку, ляжалі Драні, Жарлакі, Мачыноўшчына, Брахоўшчына, трохі далей — Лялькаўшчына. Адтуль паходзіла мая маці, Юлія Зяневіч. Я нарадзілася ў адзін дзень з Джорджам Вашынгтонам — 22 лютага. Прыехаўшы ў ЗША, сьмяялася: глядзіце, пасялілася ў краіне, дзе адзначаюць маё сьвята.
    Дзед Якуб і бацька Лёнгіна Брылеўская. Маямі нарадзіліся ў Расеі, я й мае браты — у Поль-
    шчы, дзеці братоў — у СССР, а ўнукі — у незалежнай Беларусі... Але, уявіце, амаль усе нарадзіліся ў адной хаце! Наша сям’я была вялікая й адзіная ў вёсцы, што насіла прозьвішча Захаркевіч. Маці памерла, нарадзіўшы трэцяга сына, у 30 гадоў. Два браты й сястра жывуць і цяпер: адзін брат ды сястра ў Вільні, другі — у Ашмянах. Усе засталіся на Радзіме, і толькі я адна, як птушка, вылецела з гнязда ў
    115 Назву ўспамінам дала сама аўтарка.
    вырай. На шчасьце, савецкая ўлада сваякоў не чапала, з выняткам сястры, якая настаўнічала ў часе вайны. Яе доўга па розных кабінэтах цягалі.
    Да прыходу саветаў бацька валодаў зямлёю — каб выкарміць плойму людзей, мелі шэсьць-восем кароў, тры кані, статак сьвіней, гусей, курэй. Потым уступіў у калгас. Аднойчы я запыталася: калі жылося лепей: тады ці цяпер? Ён адказаў, што цяпер — працы значна паменела. Аднойчы ў польскай амэрыканскай газэце ў разьдзеле «Гербы» пад гербам Бродзіс знайшла сваё прозьвішча, але дома ніколі ня чула гутарак пра наша шляхецтва.
    Усе дзеці зь вёсак хадзілі ў школу, што месьцілася ў доме праз вуліцу, які дзед здаваў у арэнду. Чатыры клясы цясьніліся ў адной палове дому, у другой — жыла настаўніца Адэля Мірановіч. Хоць побач вёскі ляжаў маёнтак графа Тышкевіча зь дзясяткам тысяч гектараў зямлі, ніхто не асьмельваўся прасіць у пана кавалачак зямлі пад школу. Пятую, шостую й сёмую клясы скончыла ў Хажове. Жэня Завадзкая, Каця Ватаева ды я стараньнямі кіраўніка школы Талягі атрымалі стыпэндыю на навучаньне ў Маладзечанскай гімназіі. Яны дзьве — на 100%, я — на 50%, бо бацька «заможны». Аднак правучыцца пасьпела толькі два курсы — пачалася вайна. 17 верасьня 1939 г. жаўнеры Савецкай арміі з татарскімі тварамі захапілі Заходнюю Беларусь. Пракамуністычная моладзь «падняла вушы», хадзіла ды сьпявала:
    Ад веку мы спалі й нас разбудзілі Сказалі, што трэба рабіць, Што трэба свабоду, зямлю чалавеку, Што трэба буржуяў пабіць!116
    Аднак людзі ня доўга цешыліся «свабодай». Ужо ў 1940 г. эшалёны цялятнікаў стаялі на станцыі ў Маладзечне, куды грузілі польскіх асаднікаў, сем’і польскіх афіцэраў, паліцы-
    116 У арыгінале верш «Ад веку мы спалі» («Беларуская Марсэльеза») гучьіць крыху па-іншаму:
    Ад веку мы спалі, і нас разбудзілі,
    Мы знаем, што трэба рабіць,
    Што трэба свабоды, зямлі чалавску,
    Што трэба зладзеяў пабіць.
    янтаў, нават лесьнікоў. Вывезьлі й сям’ю маёй мачыхі, якая была дачкой асадніка. Пазьней бацька атрымаў ад іх ліст з просьбай прыслаць трохі сухароў. Бацьку таксама прызналі «кулаком». Тады маеш хлеб на стале — кулак. У хаце стаялі прыгатаваныя мяшкі з самымі неабходнымі рэчамі: рыхтаваліся да прыезду «чорнага ворану». Аднак нам пашчасьціла: у Сібір бацьку ня кінулі. He пайшоў ён і ў войска. He кранулі, відаць таму, што пільнаваў дваіх малых дзяцей ды старога дзеда.
    Каб пазбавіць бацьку адной губы пры стале, у сямнаццаць гадоў я падалася на працу ў «Белторгплодовоіцтрест» [у Маладзечна], па пратэкцыі свайго будучага мужа Уладзімера Брылеўскага, які працаваў там аграномам. Займалася гэтая арганізацыя зьбіраньнем садавіны й гародніны зь сялянскіх падворкаў, а таксама скупкай грыбоў. Умовам сяляне падпарадкоўваліся жорсткім. Бульбу, напрьіклад, мусілі здаваць толькі буйную ды сухую, каб не папсавалася ўзімку.
    He пасьпелі прывучыцца да сыстэмы фальшаваньня паказчыкаў прадукцыі, як пачаўся напад немцаў на Беларусь. Пасьля польскага войска, якое добра маршыравала, мела вывучку, было з густам апранутае, савецкія жаўнеры выклікалі жаль: галодныя, змучаныя, на нагах нейкія лапці... Калі на вуліцах у 1939 г. зьявілася цяжкая артылерыя, людзі з жахам пачалі перагаворвацца: што, саветы цяпер тут назаўсёды застануцца? А калі са сваёй тэхнікай прыйшлі немцы, якіх памяталі па Першай сусьветнай вайне, размовы пайшлі іншыя: не-е, назаўсёды ў нас застануцца гэтыя, з такой зброяй, да Уралу дойдуць!