Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
За паўтара году савецкай улады народ сьцярпеў столькі гора, што прыход немцаў сустрэў з аптымізмам. У паветры гудзелі самалёты, а салдат трымаўся «штольц», сапраўды як акупант. Яшчэ ня скончыўся 1941 г., як паказалі немцы свой сапраўдны твар. Змабілізавалі маладых, здаровых мужыкоў капаць акопы ў лесе за ракой Ушой, у якіх злажылі ўсё жыдоўскае насельніцтва гораду. Горад замёр. Усе дзівіліся й не давалі веры, што нешта падобнае магло здарыцца. Казалі, што засыпаныя акопы яшчэ доўга шыдарам хадзілі. Ніхто не пайшоў паглядзець ці палажыць кветку, як варта было б зрабіць. Людзі ціха казалі: «добра ім так!» —
за іх актыўны ўдзел у супрацоўніцтве з савецкай уладай цягам 18 месяцаў.
Потым распачалася партызанка. Людзі аднолькава цярпелі з двох бакоў: днём у хату прыходзілі немцы ці, дакладней, прадстаўнікі ад немцаў, а ноччу — партызаны, якіх баяліся больш. I тыя, і другія забіралі ў гаспадара апошняе. Да таго ж людзі бачылі, як жорстка немцы ставіліся да савецкіх ваеннапалонных. Каля нас яны працавалі на лётнішчы, дык жанчыны вёдрамі насілі ім нейкую страву — капусту, кашу, усё, што было ў хаце. Беларуская ж цывільная адміністрацыя не была апорай для насельніцтва. Па-першае, таму, што ня мела значных паўнамоцтваў. А па-другое, сярод яе хапала здраднікаў, якія супрацоўнічалі з партызанамі.
Пацягнуліся пехатою ў Вільню (а гэта каля 100 кілямэтраў) Барыс Кіт, Франук Шаўроўскі"7 і Ўладзімер Брылеўскі да Беларускага нацыянальнага камітэту, каб даведацца, што рабіць далей. Даведаліся, што палякі ўсюды самазвана займаюць становішчы й распраўляюцца зь мясцовым беларускім насельніцтвам. Брылеўскі вярнуўся з прызначэньнем заняць становішча бурмістра ў вёсцы Лебедзева"8, a Шаўроўскі стаў камэндантам паліцыі.
Лебедзева ляжыць на паўдарогі зь Менску ў Вільню, і многія дзеячы па дарозе затрымоўваліся, начавалі, мянялі хурманкі ў Брылеўскага, а ягоная сястра Ніна рыхтавала для гасьцей сьняданьні й вячэры. Але ў Лебедзеве мы прабылі нядоўга. Аляксандар Калодка, які трымаў руку на беларускім нацыянальным пульсе, прапанаваў Брылеўскаму ўзначаліць Смаргонскі раён, дапамагчы ў змаганьні зь мясцовай польскай паліцыяй. Валодзя не адмовіўся, хоць меў тады толькі 24 гады... Набраў штат працаўнікоў: заступнік
117 Францішак Шаўроўскі (04.06.1902, в. Кулёшчына Маладзечанскага пав. Віленскай губ. — 05.02.1976). Першы эмігрант новай хвалі, які прыехаў пасьля Другой сусьветнай вайны ў СаўтРывэр (Нью-Джэрзі). Дапамог перабрацца ў ЗША некалькім дзясяткам чалавск. Браў удзел у заснаваньні й працы Злучанага Беларуска-Амэрыканскага Дапамаговага Камітэту. Памёр пасьля доўгай і цяжкай хваробы. Пахаваны ў Маямі (Фларыда).
"* Сёньня вёска ў Маладзечанскім р-не Менскай вобл.
Аляксандар Сівец і Ўладзімер Брылеўскі ў Жодзішках. 1943 г.
Альфонс Шутовіч зь Вільні, сакратар — Тамашэвіч са Смаргоні, машыністка — Фруза Капусьцінская й... Лёнгіна Захаркевіч, урадовец пашпартнага стала. Але доўга грэць крэслы новай уладзе не прыйшлося: камісарыят «Остлянду» аддае Літве вялікую частку Беларусі, уключаючы Смаргонь з раёнамі. Са зьлепкаў Вялейскага, Маладзечанскага й Смаргонскага раёнаў зрабілі новы Жодзішкаўскі раён з цэнтрам у вёсцы Жодзішкі, што за чатырнаццаць кілямэтраў ад Вільні. Брылеўскі стаў там начальнікам. Як сьмяяліся людзі, раён гэты нагадваў на мапе Чылі. Такі ж доўгі й выцягнуты. Са смаргонскай управы пераехалі толькі заступнік Шутовіч, перакладчык Кунгэ (жыд) і я. Хутка ўправа была скамплектаваная — сілы былі змабілізаваныя з Валожына, Беніцы119, Залесься120 й Вільні. 25 студзеня 1943 г. Уладзімер Брылеўскі абвянчаўся зь Лёнгінай Захаркевіч у праваслаўнай царкве ў Рацавічах. Шлюб даваў а. Кузьміч. Там мяне, каталічку, запісалі праваслаўнай.
Улетку 1943 г. на Жодзішкі адбыўся страшэнны напад партызанаў. Казалі, што справакавалі яго палякі ды іншая дрэнь. Пазабівалі некалькі паліцыянтаў, немцаў, простых людзей. Сярод забітых аказаліся камэндант Каркоза з жонкай і двума малымі дзецьмі, Уладзімер Сівец і Тамаш Трызна. На трэць быў разбураны мост, які зьвязваў мястэчка й вялікае поле — людзі ня мелі магчымасьці даставіць да хаты
119 Сёньня вёска ў Маладзечанскім р-не.
120 Вёска ў Смаргонскім р-не.
збожжа. Мусілі перавозінь ураджай на лодках. Лясы кішэлі ад партызанаў усялякай масьці. Управу згодна з загадам акругі ў Вялейцы перавялі ў Войстам. Брылеўскі працаваў днём адзін, начаваў на пунях у давераных беларусаў. Тады Валодзя вырашыў ехаць у Вялейку, каб паведаміць адміністрацыі, што складае паўнамоцтвы. Маўляў працаваць у мястэчку немагчыма — аховы няма, паліцыянты ці забітыя, ці разьбегліся, немцаў таксама пастралялі. За такую заяву яго кінулі за краты Вялейскай турмы121.
Але пра гэта я даведалася пазьней. А тады наняла дзьве хурманкі ды вярнулася ў Смаргонь — каб адшукаць кватэру. Знайшла, чакаю мужа, а яго ўсё няма й няма. Пайшла ў Вялейку, спаткалася з доктарам Катовічам, які на той час быў акруговым лекарам. Пытаюся, куды дзеўся мой муж, a ён ціхенька, каб ніхто не пачуў, баючыся, адказвае: «Валодзя ў турме». I што я зрабіла? Пайшла ў Залесьсе, дзе жыў Валодзеў бацька, потым у Маладзечна, а ўжо адтуль — у Вялейку. I ўвесь час пехатою! У адной руцэ — паліто, у другой — харчы. Прынесьці дык прынесла, а як гэтыя рэчы перадаць у турму? Сустрэла Пера.мыкіна, які працаваў у вялейскім СД. Дык той даручыў перадаць падаянку Аркадзю Качану — стрыечнаму брату Кастуся Акулы. Той усё зрабіў як належыць. Начальнікам камэры, дзе сядзелі трыццаць чалавек, быў Аляксандар Калодка. У адрозьненьне ад іншых вязьняў, той спаў не на падлозе, а на нарах. Да сябе на нары ўзяў ён і Валодзю. Прасядзеў муж там цэлы месяц. Потым нас пад канвоем даставілі ў Фаніпаль, што пад Менскам, ды далучылі да групы з 70—80 чалавек, што ад’яжджала ў Нямеччыну.
На шчасьце, цягнік доўгі час стаяў на станцыі — рамантавалася пашкоджанае чыгуначнае палатно. Мы папрасілі адпусьціць нас, каб набраць вады. Даведаліся, у якім кірунку знаходзіцца Менск, — ды ўцяклі.
121 Вялейская турма — адзін з сымбаляў зьнішчэньня ўсяго беларускага ў гісторыі. У 1939—1941 гг. тут сядзелі, а потым пад яе сьценамі расстраляныя бальшавікамі ў чэрвені 1941 г. сотні жыхароў Вялейшчыны. Зьнішчэньне беларусаў было прадоўжана й немцамі.
20-кілямэтровы пуць да сталіцы пераадолелі вельмі хутка. Зайшлі ў Менску ў Чыгуначную царкву, у якой а. Мікалай Лапіцкі з прыхаджанамі рыхтаваўся да яе асьвячэньня. Цэлы месяц сядзелі ў кватэры доктара Аркадзя Арэхвы на Ленінградзкай: выйшаў загад, паводле якога ніхто ня меў права выяжджаць зь Менску. Дарэчы, упершыню я ўбачыла Менск яшчэ да вясельля з Валодзем, калі мы наведалі [у тэатры] «Кармэн», а адное добрае, што я зрабіла, дык гэта кінула пачку махоркі ў лягер палонных.
У сталіцы мы знаходзіліся на заячых правох, а трэба было хутчэй вырашаць, як жыць далей. Каб атрымаць пропуск на цягнік, запісаліся студэнтамі ў мэдычную школу ў Новай Вялейцы122, якая нядаўна пераехала туды з Магілёва на чале з доктарам Сьцяпанавым. Уладзімер усю дарогу зь Менску да Маладзечна прасядзеў на курцішках на «галёрцы» вагону, бо заўважыў некалькі знаёмых твараў, а будучы амаль бяспраўным, баяўся ўсіх, асабліва сваіх. У Беларускім камітэце ў Вільні даведаліся, што рыскаму часопісу «Новы шлях»123 патрабуецца карэктар. Так мы апынуліся ў латвійскай сталіцы, дзе прабылі ажно да канца 1944 г. Жылі на адной кватэры генэрала Дзямідава разам з Алесем Салаўём — без электрыкі, газу, абагрэву. Дзямідаў жыў тады ў Літве124 і ў Рыгу прыяжджаў нячаста. Гэты чалавек запомніўся тым, што многа расказваў пра сябе, свае прыгоды й далёка не заўсёды — праўду. Аднак мы былі ўдзячныя яму за прытулак. Я паступіла на працу ў друкарню «Рота»: працавала на лінатыпе, набірала кнігу Уладзімера Сядуры «Беларускі тэатар»125. Працаваць прыходзілася ўвечары, калі
122 Сёньня ў мсжах гораду Вільня (Літва).
123 «Ноны шлях» — ілюстраваны часопіс, што выдаваўся два разы на месяц для жыхароў акупаваных тэрыторый у 1942— 1944 гг. у Рызе. Выйшла 46 нумароў. Выходзіў па-беларуску (галоўны рэдактар — Упадзімер Сядура), па-латыску (Jaunais seis) і па-расейску («Новый путь»), Рэдактарам усіх трох часопісаў быў Аляксандрас Анцанас (1910—1944). Большасьць матэрыялу рыхтавалася нацыянальнымі рэдакцыямі, частка (прапагандысцкага характару) перадавалася кіраўніцтвам Райхскамісарыяту «Остлянд», адміністрацыйным цэнтрам якога была Рыга.
124 М. Дзямідаў настаўнічаў на Латгальшчыне (Латвія).
125 Здаецца, кніга праз ваенныя закалоты так і ня пабачыла сьвет.
быў вольны лінатып. А было іх хіба васямнаццаць. У другую зьмену, акрамя мяне, ніхто не працаваў. Познаўвечары адна вярталася дадому праз парк, нікога не баялася. А сёньня боязна ў хаце сядзець — часы зьмяніліся...
Рэдакцыя «Новага шляху» месьцілася ў адным з пакойчыкаў у гэтай самай друкарні «Рота». Пры адным стале сядзелі Салавей і Брылеўскі, побач — машыністка Брыкава зь вельмі старой, як яна сама, машынай. Паміж ёю й дзьвярыма ўціснуўся Масальскі'26. Сядура, хоць і быў галоўным рэдактарам, свайго стала ня меў. Прыходзіў у рэдакцыю рэдка й псаваў усім кроў. Жорстка сьмяяўся з Салаўя, славесна зьдзекаваўся зь яго — такі быў чалавек127. Часам прыходзіў Канстанцін Езавітаў — філяр128 беларускасьці ў Латвіі. Прыносіў апошнія весткі з фронту, навіны зь Беларусі. Зарганізаваў у Рызе зьезд настаўнікаў беларускіх школаў. Адказнай рэдактаркай «Новага шляху» ды «Новага пуці» была мадам Сэскіс, латышка, дама пэрыяду XIX ст. Сядура яе пытаў: «А что вы будете делать, когда большевнкіі прі-ідут? Куда будете уднрать?» Адказвала: нікуды. Але, відаць, пабачыла сібірскія лягеры...
Захацеўшы паесьці кіўбас, сьвежай гародніны, словам, трохі адкарміцца, паехалі адведаць маю цётку ў Курляндыі, муж якой быў латышом. А там па радыё пачулі, што савецкія войскі блізу Рыгі — туды ўжо ня вернесься. Ня было магчымасыді заставацца і ў вёсцы: і там чырвоныя падпіралі — апынуліся ў савецкай анкляве. Усюды шасталі ня-
126 Пётра Сакол (сапр. Масальскі; 14.07.1905, в. Пасіене, Лудзенскі р-н, Латвія — 06.07.1985), пісьменьнік, перакладчьік. Скончыў беларускія настаўніцкія курсы ў Рызе (1926), выкладаў у Дзьвінскай беларускай гімназіі. За ўдзел у сацыялістычным руху ў 1929 г. пазбаўлены права займацца пэдагагічнай працай і да 1939 г. зарабляў часовай працай. У 1942—1944 гг. — карэктарперакладчык часопісу «Новы шлях» (Рыга). У 1945 г. асуджаны савецкімі ўладамі за «супрацоўніцтва з фашыстамі» й высланы ў Хабараўскі край (1945—1947).