• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Аднойчы, калі я пасьвіў кароў, да мяне падышлі два жаўнеры й спыталі кірунак на Менск. Я ня ведаў таго Менску, ведаў Баранавічы, Слонім, Наваградак, а Менск — не. Паказаў ім, дзе ўсходзіць сонца, і яны рушылі на ўсход. Каб галодныя жаўнеры не хадзілі па хатах, бацька наказаў мне й Олі пайсьці на канец вёскі й прынесьці ім жбанок малака й паўбуханкі хлебу. Падышлі да іх, а адзін пачаў угаворваць Олю, каб ішла зь ім у кусты. Я расказаў гэта бацьку й надалей хадзіў да жаўнераў адзін. Мне было дзіўна й незразумела: яны ўцякаюць, але пытаюць, ці ёсьць у вёсцы палякі — ён «хоча іх усіх пастраляць!» У далейшым у Іван-
    кавічах і ваколіцах працавалі некалькі савецкіх палонных. Меў такога палоннага й Майкоўскі. Пазьней той палонны пайшоў у нартызаны й «аддзякаваў» сям’і Майкоўскіх зьдзекамі й зьбіцьцём.
    Немцы пасяліліся на ўскраіне вёскі, спалі ў гумне. Бацька дзівіўся, чаму яны не засяліліся па хатах, бо могуць пахватаць розных хваробаў. Спачатку немцы нікога не кранулі, толькі пыталіся, дзе тутака ёсьць камуністы. Пажылі ў нас пару тыдняў, нічым асаблівым не займаліся, слухалі сваю аркестру й паехалі далей. Людзі да немцаў ставіліся зь вялікай засьцярогай, бо не разумелі чужой мовы. Бацька некалькі нямецкіх словаў помніў з часоў Першай сусьветнай. I калі немец прыйшоў на наш падворак і налавіў курэй, мама закрычала: «Што ён робіць? Гэтыя ж куры добра нясуцца!» Тады бацька прапанаваў немцу памяняць тых кур на іншых. Мяняцца ён не хацеў, бо злавіць куру ня так лёгка. Тады я злавіў дзьве курыцы, што ня несьліся, і аддаў іх немцу. Наступны прыход немцаў быў куды больш жудасным. Яны прыйшлі ў чорнай уніформе, як сказалі, — карныя атрады. Прымусілі ўсіх разысьціся па сваіх хатах, арыштавалі адзінаццаць камуністаў і павезьлі іх у невядомым кірунку. Жанчыны шукалі сваіх мужыкоў, спадзяваліся іх вызваліць, аднак выпусьцілі толькі аднаго. Папераў, якія б даказвалі яго прыналежнасьць да камуністычнай партыі, не знайшлі. Астатніх дзесяць асобаў пастралялі на магільніку. Наступным разам немцы схапілі й пастралялі яшчэ некалькі чалавек, сярод якіх быў і мой сябра, грэка-каталік. Калі целы па.мерлых прывезьлі з магільніку ў вёску, я хацеў пайсьці разьвітацца з калегам, але бацька мне забараніў гэта рабіць: маўляў, немцы яго забілі, заб’юць і цябе, калі даведаюцца, што ты меў зь ім камунікацыю.
    Жыў у нас такі Малышка, які да вайны некаторы час працаваў у Аргентыне, а зь Нямеччыны перабраўся зь сям’ёй у Аўстралію. Ягоны сын Янка, мой шчыры сябра, жыве й цяпер, але баіцца мець са мной перапіску. Як і некаторыя мае сваякі, што жывуць у Чыкага. Той Малышка рабіў для партызанаў добрыя сёдлы з дрэва. Аднойчы немцы зрабілі ў ягонай хаце рэвізію, бо ён не заплаціў падаткаў. Знайшоўшы тыя сёдлы, авечыя шкуркі, зьбілі яго да паўсьмерці. Потым яшчэ раз зьбілі партызаны, загадаўшы рабіць сёдлы
    далей. Малышку нічога не заставалася, як запісацца ў паліцыю. Першым з нашай вёскі запісаўся ў паліцыю адзін малады хлопец. Быў у паліцыі й мой дзядзька Блашчаніца, на той час — вясковы солтыс. Немцы прымушаюць зьбіраць ежу для іх, б’юць. Партызаны прымушаюць для іх, таксама б’юць. Агулам з Іванкавічаў вымушаны былі сысьці ў паліцыю чалавек пяць. 1 зусім не ад добрага жыцьця... Даходзіла да таго, што ў сям’і адзін сын служыў у Самаахове, a другі — у партызанскім атрадзе. Партызаны зьбівалі за аднаго, немцы — за другога.
    Тры партызаны разам прыйшлі ў нашую хату па бацькавы боты. Матка прынесла ім боты, адзін пачынае іх апранаць, а другі крычыць: «У яго ёсьць лепшыя! Няхай аддае лепшыя!» Матка нясе лепшыя. «Аддавай зброю, што дасталася табе ад саветаў!», — не супакойваюцца нязваныя госьці. Ніякай зброі ў нашай хаце, канечне, не было, але на гэтым зьдзекі ня скончыліся: «Аддавай свайго нямецкага каня!» Маці пачынае даказваць, што гэты конь сваёй гадоўлі, хоць і вялікі, але ніякі не нямецкі! Усё роўна аддавай! Забралі яны таго каня, але доўга на ім не праехалі: ён скінуў зь сябе партызана й вярнуўся да нас. На гэтым коніку мы заехалі ажно да Прусіі, а адтуль цэлую зіму ехалі да зямлі Шлезьвіг-Гольштайн, што на поўначы Нямеччыны. У той дзень зьбіты бацька цудам застаўся жывым...
    Міхась Верабей быў увогуле добрым гандляром. Як паедзе на кірмаш, прывязе ад цыгана новага каня, то аравійскага, то сьляпога, то яшчэ якога. А мне ўсіх гэтых коней трэба было пасьвіць. Пратаго каня, якога забілі, казалі, што ён сьляпы на адно вока. Налятае ён на пень, падбягаюць мужыкі й гамоняць: о-о-о, Верабей сьляпога каня купіў! Пачалі правяраць, махаць перад вачыма шапкай. А ён не на адно вока сьляпы, а на два! Той конь, што ўцёк ад партызанаў, дастаўся ад матчынага брата. У яго была дужая хуткая кабыла, якая пасьпявала за цягніком. Ну бацька перад шлюбам і сказаў: «Нічога ў маёй нявесты няма. Дык дайце мне хаця б жарабятка». Вось гэтае жарабятка й ратавала нас на эміграцыі. Перад адпраўкай у Амэрыку нам было вельмі балюча разьвітвацца з Лысым, які так аддана нам служыў, ратаваў ад сьмерці. Але мусілі яго абмяняць на сьвіньню, курыцу й дзьве кансэрвы.
    Калі падчас нямецкай акупацыі ў гарадох ці мястэчках яшчэ дзесьці можна было заўважыць прысутнасьць беларускай адміністрацыі, то на вёсках яна была незаўважнай абсалютна. У Баранавічах я ўпершыню ў жыцьці пабачыў вісельніка. Іду на кірмаш, каб набыць радыскі, яшчэ якой гародніны, і тут бачу — павешаны партызан, язык з вуснаў вываліўся, нейкая таблічка на грудзёх. Людзі, што праходзілі міма, рэагавалі на вісельніка на зьдзіўленьне спакойна, паглядзелі — пайшлі далей. Ніякіх эмоцый на твары. Як я зь сябрамі пасьвіў на баранавіцкім стрэльбішчы кароў, бачыў, як кожную раніцу палонных гналі на працу. 3 адным зь іх дамовіўся, што абмяняю кавалак хлеба на драўляную забаўку. Трэба было быць асьцярожным, бо з абодвух бакоў калёны ішлі немцы. Палонны ішоў пасярэдзіне, я незаўважна перакінуў праз дрот вялікі кавалак хлеба, а ён мне — тую забаўку. Мяняліся мы й зь немцамі, што вартавалі палонных. Мы ім прыносілі яйкі, а яны нам — бутэльку каньяку. Бацькі пра гэта нічога ня ведалі.
    Перад адступленьнем на захад мы пару начэй спалі ў зямлянках, ратаваліся ад налётаў. У Прусіі нас разьмеркавалі да аднаго «баўэра» (у бацькавым архіве захоўваецца падрабязьнейшае апісаньне шляху, якім мы ехалі зь Беларусі). У адным маёнтку з намі жылі расейцы зь Ленінграду й... сям’я стрыечнай бацькавай сястры. Ударылі маразы, мне трэба пасьвіць коней, а ногі босыя. Паехалі ў мястэчка, купілі боты на драўлянай падэшве, і я ўжо мог крочыць па замёрзлай траве. Аднаго разу я вёз з адным немцам ваду для цялятаў. Па дарозе наш конь упаў і зламаў нагу. Я баяўся, што немцы могуць падумаць, што я зрабіў гэта наўмысна, каб пашкодзіць ім. На шчасьце, той немец, што быў са мной, расказаў, як усё было на самой справе, і конь на маіх вачох быў застрэлены.
    У мястэчку я хадзіў у школу, мы там развучвалі беларускія й нямецкія песьні й раз давалі канцэрт для нямецкіх жаўнераў і бацькоў. Настаўніца мне сказала, што ў лапцях перад жаўнерамі Вэрмахту сьпяваць ня можна. А я ў адной песьні выконваў сола, стаяў прама перад тымі жаўнерамі. ГІрыйшлося апранаць туфлі стрыечнай сястры, якія балюча давілі мае ногі.
    Сястра Оля моцна пашкодзіла калена, яе адвезьлі ў шпіталь, але хутка вярнулі дадому: лекары сказалі, што няма чым яе лячыць. Калена пухла, інс))экцыя, відаць, атруціла кроў, і Оля памерла. Пахавалі яе каля адной прускай кірхі. Немцы хацелі забраць Лысага, але бацька неяк выкруціўся, і мы на сваім кані паехалі ўглыб Нямеччыны. Карову мусілі пакінуць. Ехалі цэлую зіму, толькі пару разоў начавалі ў кароўніку й раз — у хаце нямецкай удавы. А так усе зімовыя ночы правялі на возе. Цуда, але я ні разу не прастудзіўся. Пераяжджаючы праз замёрзлае возера, Лысы ўпаў на лёдзе, і нам зь вялікімі цяжкасьцямі ўдалося ўратавацца ад бяды. На тым возеры я бачыў каля пятнаццаці коней, якія напалову сваіх целаў былі ў вадзе. Па дарозе ў ШлезьвігГольштайн я ўпершыню пабачыў мора.
    У польскіх вёсках, празь якія мы праяжджалі, нас сустракалі зь вялікім недаверам, не хацелі нават размаўляць з намі. У нас была мука, але ніхто не хацеў даць выкарыстаць печ, каб сьпячы хлеб. У Шлезьвіг-Гольштайну ізноў пачалі рабіць у «баўэра». Але набліжаўся канец вайны, нямецкія жаўнеры паразьбягаліся хто куды, у нашым мястэчку зьявіліся афіцэры, якія заклікалі нас вяртацца ў Савецкі Саюз. Што ж рабіць далей, куды падацца? «Баўэр» сказаў, што ня мае права нас далей тут трымаць. Тады мы пачалі жыць у лесе. Разьбілі палатку, на вогнішчы варылі сабе ежу, зьбіралі грыбы ды ягады. Разам з тым Янкам Малышкам хадзілі ў вёску па малако, кожны казаў «на шэсьць асобаў». Калі немцы дазналіся, што мы іх ашукваем, былі моцна незадаволеныя. У тым лесе мы пратрымаліся каля паловы году. Тады бацька даведаўся, што ў Госьляры існуе беларускі лягер. Малышкі, што падарожнічалі з намі, ехаць туды адмовіліся, баяліся, што адтуль іх адразу вышлюць у СССР. Памятаю, як мы, дзеці, аднойчы ішлі па дарозе ды размаўлялі па-беларуску. Пад’яжджае самаход і людзі па-расейску да нас зьвяртаюцца.
    — Вы что, говорнте по-русскн?
    — Не-не, вы памыліліся, мы не гаворым па-расейску.
    — Едем с намп в местечко! А потом все вместе — на роднну!
    А ў тым мястэчку гуляў, піў, курыў, забаўляўся зь дзяўчатамі народ, які пеў і размаўляў па-расейску й па-ўкраінску. Мы расказалі пра гэты выпадак бацькам.
    Кастусь Верабей з бацькам Міхасём у Ватэнштэце
    — He рабіце зь сябе дурняў! Будзьце пільнымі, не гаварыце ў прысутнасьці невядомых па-беларуску. Лепш начапіце на кашулі польскія значкі, каб нас ня выслалі ў Саюз.
    Мы так і рабілі. Калі ішлі ў мястэчка, начаплялі гэтыя чырвона-белыя значкі. Да Госьляра мы так і не даехалі. ГІраяжджалі праз Браўншвайг, і нас угаварылі застацца ў беларускім лягеры Ватэнштэт. Першапачаткова ён складаўся з трох блёкаў — A, В і С, але першы блёк людзі разабралі на дровы. Менавіта ў Ватэнштэце я бліжэй пазнаёміўся зь беларускай гісторыяй, мовай, літаратурай. Гэта былі незабыўныя часы ахвярнай і адданай працы на беларускай ніве. Тыя ж настаўнікі, якія вучылі нас у школе й гімназіі, працавалі задарма. Вялікі штуршок беларускай дзейнасьці ў лягеры далі хлопцы, што сышлі зь беларуска-нямецкага войска. Іх спачатку не хацелі прымаць, бо баяліся рэакцыі ангельскага кіраўніцтва. Збудавалі царкву, мелі пяць сьвятароў, але ніхто не згаджаўся служыць у царкве па-беларуску. Пагадзіўся адзін толькі расеец Ражановіч, які да расейскіх словаў прымешваў крышачку беларускіх. Адведвалі нас і Філафей з Апанасам. Апошні цудоўна гаварыў па-беларуску, але ў душы, як я цяпер разумею, беларусам сябе не ад-