Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Вялікую ўвагу Самапомач аддавала культурнай працы. У вялікім Народным доме ў Слоніме працаваў выдатны хор пад кіраўніцтвам кампазытара Антона Валынчыка, былі танцавальны й драматычны гурткі. Ва ўсіх гэтых ансамблях я браў удзел. Некалькі разоў прыяжджаў у горад Менскі прафэсійны й Баранавіцкі аматарскі тэатар, аднойчы нават завітаў Міхась Забэйда-Суміцкі.
Адным з найважнейшых дасягненьняў — хоць Самапомач мела да яго ўскоснае дачыненьне — былі беларускія школы й Саюз Беларускае Моладзі. У Слоніме была рамесная школа, прагімназія й настаўніцкая сэмінарыя, дзе моладзь узгадоўвалася ў патрыятычным духу. У палацы Пуслоўскіх у Альбэртыне была створаная школа СБМ, у якой рыхтаваліся кіраўнічыя кадры арганізацыі з усяе Заходняе Беларусі160. Думаю, якраз, хоць і кароткачасовае, узгадаваньне моладзі ў нацыянальным духу пакінула найважнейшы сьлед дзейнасьці беларускага актыву пад нямецкай акупацыяй.
Гэтак званыя «партызаны», а ў сапраўднасьці гэта былі бандыты, сталі нашым найбольшым няшчасьцем. I ці не яны найбольш вінаватыя, што Беларусь страціла падчас
-]-уТ пад Заходняй Бсларусьсю маюцца на ўвазс землі Генэральнай акругі Беларусь, то бок уключна зь Менскам, Пухавічамі, Слуцкам, Лагойскам. У тыя часы пад Усходняй Беларусьсю разумелі ўсход сёньняшняй Віцебскай вобласьці, Магілёўскую й Гомельскую вобласьці. А таксама Смаленшчыну й Браншчыну.
апошняе вайны чвэрць насельніцтва. Іх стаўленьне да простага насельніцтва можна параўнаць з абыходжаньнем сталінскіх катаў з зэкамі. Мне здаецца, што намерам Сталіна было як найбольш вынішчыць беларусаў, як самімі партызанамі, гэтак і бязглуздымі нямецкімі помстнымі акцыямі.
Нямецкія ўлады, у сваю чаргу, служылі нямецкім інтарэсам, аднак, каб не партызанскія правакацыі, не было б масавага зьнішчэньня вёсак з насельніцтвам і Беларусь магла б датрываць да другое савецкае акупацыі менш пацярпелай, як, напрыклад, Чэхаславаччына.
Калі ж казаць пра жыцьцё ў Слоніме падчас акупацыі, дык у горадзе было бясьпечна.
Мне пашчасьціла быць удзельнікам Другога Ўсебеларускага Кангрэсу. Сярод дэлегатаў адчуваўся ўздым і пачуцызё асягненьня нейкае мяжы, за якой мусілі зьмяніцца нашыя дачыненьні зь немцамі. Але якія гэта маглі быць зьмены, ведаць ніколі ня будзем — адразу пасьля Кангрэсу пачалася эвакуацыя зь Беларусі161.
Мы выяжджалі са Слоніму разам з каўказцамі162, што стаялі ў нашым сяле й ваколіцы (яшчэ адно Божае насланьне на наш і так бедны люд), выпрасіўшы ў немцаў вазок зь сьляпой на адно вока кабылкай.
Пад Бераставіцай вазок рассыпаўся, памянялі з каўказцамі частку нашага невялікага дастатку на мацнейшую кабылу й лепшы воз. Імі мы, абмінаючы гарады й нават сёлы, даехалі да Здунскай Волі (тады Фрайхаўс) каля Калішу, у ГІольшчы. Там на пару тыдняў затрымаліся табарам на вялікім поплаве, дзе ў шалашы ля воза й нарадзіўся наш сын (я ўзяў шлюб з Марыяй з роду Дземідовіч). Пасьля двухтыднёвага пастою каўказцаў скіравалі ваяваць у Югаславію, немцаў у Нарвэгію, а некалькі беларускіх сем’яў у лягер для ўцекачоў у Здунскай Волі, адкуль нас паслалі пад галяндзкую мяжу, у горад Оснабрук — працаваць на папяровай фабрыцы. Працавалі нядоўга — пачаліся амэрыканскія налёты, і нас пачалі ганяць да чыгуначнае станцыі, якую
161 Другі Ўсебеларускі Кангрэс адбыўся 27 чэрвеня 1944 г. у Менску.
162 Гаворка пра адзін са шматлікіх ост-мусульманскіх батальёнаў, што змагаліся на нямецкім баку.
амэрыканцы бамбілі ўсьлед за кожным рамонтам. Кармілі нас вельмі слаба, працаваць трэба было цяжка, адпачынку не было, бо ўначы некалькі разоў трэба было бегчы ў сховішчы, калі прыляталі ангельскія самалёты, а ўдзень — амэрыканскія.
Таму, нейкім чынам знайшоўшы адрас БЦР у Бэрліне, дзе, як я ведаў, працаваў мой прыяцель Аляксей Васіленя, я напісаў яму ліст з просьбай ратунку. Васіленя выпісаў мяне на працу малодшым перакладчыкам у Радзе, а бацьку як кандыдата на сьвятара ў арганізаванай дывізіі «Беларусь». Крыху пазьней пашчасьціла забраць у Бэрлін і сям’ю.
У Бэрліне мы пабылі нядоўга. Пачаліся частыя саюзьніцкія налёты, і ў канцы студзеня (ці пачатку лютага), пасьля аднаго з найгоршых з гэтых налётаў, БЦР эвакуавалася ў Заходнюю Нямеччыну. Мы з бацькам, ведаючы, што слонімскае начальства гуртам пераехала ў мястэчка Заўльгаў, адпрасіліся адвезьці туды сем’і. У той час, аднак, там ужо былі чутныя на захадзе гарматы, удзень за людзьмі палявалі альянцкія зьнішчальнікі, дык шукаць няведама куды накіраваную БЦР не было сэнсу, і мы засталіся працаваць у баўэраў. 3 харчаваньнем тады было зусім дрэнна, бо баўэры давалі нам толькі тое, на што былі картачкі.
Ня ведаю, ці доўга мы б вытрымалі (бацьку давялося цяжка працаваць), каб не капітуляцыя Нямеччыны. [Зямлю] Вюртэмбэрг занялі французы, што перасялілі нас у мястэчка Альтгаўзэн. Тут мы пад старшынствам доктара Віктара Войтанкі заснавалі Беларускі Камітэт, што дзейнічаў цягам двох месяцаў. Аднак пасьля ад’езду доктара Войтанкі ды пачатку аблаваў савецкіх рэпатрыяцыйных місій, камітэт стаў камітэтам польскіх грамадзянаў — то бок чыста польскім. 3 Алытаўзэну нас пэўны час павазілі па розных нямецкіх сёлах, пакуль, урэшце, не пасялілі ў бараках ля цэлюлёзнае фабрыкі пад Эгінгенам. Бацька меў надзею адчыніць там парафію, але аказалася, як удзелызік Усебеларускага Царкоўнага Сабору 1942 г., ён ня быў даспадобы архіяпіскапу Апанасу163, і на парафію зь дзяржаўнай апла-
163 Парафія павінна была юрыдычна падпарадкоўвацца Расейскай Зарубсжнай Праваслаўнай Царкве, адным зь япіскапаў якой быў і Апанас.
тай прызначылі сьвятара-русафіла, а бацька пайшоў працаваць «замятайлам» на фабрыцы.
У канцы 1945 г. я паехаў у Мюнхэн, даведаўшыся, што ЮНРРА’64 адчыняе ўнівэрсытэт для перамешчаных асобаў. Запісаўся на факультэт будаўніцтва. На ўнівэрсытэце назьбіралася вялікая грамада беларускіх студэнтаў, якія адразу ж зарганізаваліся ў Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне, што, апрача іншае дзейнасьці, выдавала й часопіс «Крывіцкі Сьветач»165, у рэдакцыйную калегію якога я ўваходзіў. Хутка, улетку 1947 г., унівэрсытэт зачынілі. Я скончыў толькі чатыры сэмэстры й, зь немагчымасьці плаціць за навуку ў нямецкіх палітэхніках, вярнуўся назад у францускую зону, дзе рыхтаваўся да эміграцыі за акіян. Жонка працавала, я, як мог, займаўся сямейнымі справамі, а найбольш чытаў кнігі й газэты ды слухаў радыё, што лавіла Менск.
Арганізацыйнае жыцьцё беларускае эміграцыі канцэнтравалася ў беларускіх лягерах у амэрыканскай зоне акупацыі, а ў францускай зоне, пасьля вышэй згаданай спробы ўтрыманьня Беларускага Камітэту ў Альтгаўзэне, яно замерла. Таму ў арганізацыйным жыцьці беларускае эміграцыі я значнага ўдзелу ня браў, хоць быў радным БНР і ў нашай хаце былі прэзыдэнт Абрамчык, Мікола Дзямідаў і пазьнейшы япіскап Васіль (Тамашчык). Увесну 1948 г. на сэсіі Рады БНР у Остэргофэне я пазнаёміўся амаль з усімі тагачаснымі беларускімі эміграцыйнымі дзеячамі, з большасьцю якіх пазьней сустракаўся й разам займаўся беларускімі справамі ўжо ў Амэрыцы. Калі была адноўлена БАПЦ166 і бацька быў прызначаны благачынным на францускую зону, давялося весьці ягоную канцылярыю. Крыху пазьней, у лягеры DP у Мюнсінген, дапамагаў а. Сьцяпану Войтанку ўтрымоўваць парафію БАПЦ.
164 ЮНРРА — ад англ. UNRRA {United Nations Relief and Rehabilitation Administration—Арганізацыя дапамогі й аднаўленьня Арганізацыі Аб’яднаных Напый) — міжнародная арганізацыя, што дапамагала пацярпелым у выніку Другой сусьветнай вайны краінам.
165 Выдаваўся як штомесячнік са студзеня 1946 да сакавіка 1947 г. Выйшла 14 нумароў.
166 Пасьля аднаўленчага сабору БАПЦ, што адбыўся 5 чэрвеня 1948 г. у Канстанцы.
У ЗША мне ўдалося прыехаць дзякуючы двом добрым людзям: прэзыдэнту Гары Трумэну, што пераканаў Кангрэс прыняць у край 200 тысяч DP, і доктару Янку Станкевічу, які зрабіў мне патрэбныя на ўезд дакумэнты.
Пачаткі жыцьця ў незнаёмай краіне, з слабым веданьнем ангельскае мовы былі нялёгкія: даводзілася працаваць і чорнарабочым, і канцылярыстам, і пабыць беспрацоўным, пакуль, урэшце, ня ўладзіўся чарцёжнікам у інжынэрную фірму, дзе працаваў 25 гадоў, пакуль ня выйшаў на пэнсію. Жонка ад пачатку працавала ў кравецкіх майстэрнях — там бывалі перапынкі паміж сэзонамі, і яна магла, атрымоўваючы дапамогу для беспрацоўных, таксама займацца хатнімі справамі.
Ад самага пачатку браў удзел у грамадзкай працы, сьпярша з моладзьдзю і ў мастацкай самадзейнасьці дый Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньні167. Відаць, таму, што я сьвятароў сын, звалілася на мяне працы па царкоўнай лініі — пачынаючы ад цяганьня чамаданаў з царкоўнымі рэчамі, пакуль не было свайго царкоўнага будынку, і сыіяваньня ў хоры, а пазьней і перайманьня ў царкоўных управах скарбніцкіх ці сакратарскіх, ды ўрэшце й рэдактарскіх абавязкаў'68, ад якіх я ня ўмеў і дасюль не патрапляю адмовіцца. Займаючыся царкоўна-грамадзкімі справамі, я апынуўся збоку палітычнае дзейнасьці, што дазволіла ўсьвядоміць, што сапраўдным шляхам да нашае дзяржаўнае незалежнасьці можа быць толькі імкненьне да ўзнаўленьня Вялікага Княства Літоўскага. Гэтага погляду я й трымаюся цяпер.
Колькасна наш стан павялічыўся, шкада, аднак, што з гэтае колькасьці малая частка гатовая, ці звыклая, да грамадзкае працы, і таму ў некаторых асяродках беларускае жыцьцё паслабла. Беларускія інтарэсы ўсё ж там, дзе трэба, ды на месца старога пакаленьня эміграцыі пакрысе прыходзіць новая зьмена, у тым ліку й моладзь.
167 Б. Данілюк быў культурным рэфэрэнтам Галоўнай Управы БАЗА, браў удзел у працы суполак БАЗА.
168 Б. Данілюк ад 1996 г. зьяўляецца сакратаром Кансысторыі БАПЦ (у час расколу — на баку Ізяслава) і выдаўцом-рэдактарам часопісу «Царкоўны пасланец» — выданьня парафіяльнай рады Катэдральнага Сабору імя Кірылы Тураўскага ў Брукліне.
У мяне з жонкай двое дзяцей: сын, якому сёлета будзе 62 гады, і дачка, якой 47 гадоў. У сына дзьве дачкі, старэйшай зь якіх 38 гадоў, а малодшай 36. Старэйшая жыве з мужам у Фларыдзе й мае дзьве дачушкі, што яшчэ ходзяць у дзіцячы садок. Малодшая жыве з мужам у Пэнсыльваніі й мае 4 дзяцей — дзьве дзяўчынкі й два хлопцы ў веку ад 8 да 16 гадоў. У дачкі два сыны: 14 і 12 гадоў. Жывуць яны блізка каля нас, але ўсе моцна занятыя, таму бачымся таксама ня вельмі часта.