Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Я меў двох братоў. Старэйшы называўся Мікалай. Ён вучыўся й працаваў у Пачаеўскім кляштары, што ва Ўкраіне, каля Крамянца. Але быў адтуль выключаны, бо ўдарыў аднаго са служыцеляў. Рыхтаваўся паступіць у Яблачынскі кляштар, што месьціўся каля Берасьця185. Я на той час ужо навучаўся ў праваслаўнай сэмінарыі ў Вільні й дапамагаў брату ў засваеньні царкоўных навук. У вайну Мікалай быў прызваны ў войска, працаваў у канцылярыі. Але ня вытрымаў настойлівых просьбаў жыдоў: «Падпішы тое, падпішы гэта, ты ж мяне ведаеш». У адрозьненьне ад мяне, ён любіў вайсковасьць, таму спакойна ўспрыняў вестку аб накіраваньні на фронт. Як потым расказваў кіроўца аўта, якім ехаў мой брат, бомба забіла ўсіх, хто знаходзіўся ў машыне, а вось кіроўца застаўся жывы — цуд? Малодшы брат Анатоль, таксама змабілізаваны ў войска, пад Познаньню кінуў стрэльбу ў пясок і пайшоў наймацца на працу да баўэра. Пасьля вайны застаўся ў Польшчы, працаваў на чыгунцы. Я вырабіў усе неабходныя паперы для яго пераезду ў ЗША. Аднак, калі яму заставалася толькі сесьці ў параплаў, яго атруціла нейкая полька.
185 Сёньня на тэрыторыі Польшчы, у Люблінскім ваяводзтве. Непадалёк ад памежнага Цярэспаля.
Яшчэ перад тым, як паступіць у польскую школу, бацька вучыў мяне расейскаму буквару. Я глядзеў на малюнкі й нібыта чытаў: «самовар», «сарафан». У школе я добра засвоіў лацінку. Бацька разумеў, што дзяцей трэба вучыць далей, таму вырашыў аддаць мяне ў Віленскую духоўную сэмінарыю. Аднойчы мы паехалі ў Крывічы да нямецкага настаўніка Егера186. Той сказаў, што будзе прымаць у мяне іспыт па геаграфіі, загадаў засвоіць тэму «Геаграфія Амэрыкі». I параіў таксама зьвярнуцца да прафэсара Франука Грышкевіча187. Паехалі да яго ў Будслаў. Прафэсар паведаміў, што будзе правяраць маё ўменьне чытаць кірылічныя й лацінскія тэксты, да гэтага я яшчэ мусіў вывучыць на памяць тры вершы. Тэксты я прачытаў добра, а вершы мяне ніхто не спытаў. Я быў вельмі расчараваны, думаў, што праваліў іспыт. Аднак аказалася, што ўсё наадварот — я прыняты! Праз шмат гадоў, ужо ў Амэрыцы, я прыпомніў той выпадак прафэсару Грышкевічу, але той, канечне, пра яго нічога ня памятаў.
Віленская духоўная сэмінарыя па сваім духу была чыста расейска-манархічнай, але ў яе сьценах вучыліся даволі ведамыя ў будучыні дзеячы. Сэмінарыя месьцілася каля беларускай друкарні, у якой друкаваліся разнастайныя выданьні, у тым ліку й камуністычныя. На адным паверсе месьцілася Беларуская гі.мназія, а на другім — сэмінарыя. Часта праз адкрытае вакно я чуў сьпевы на занятках, што праводзіў Рыгор Шырма. Камуністычныя ідэі былі надта папулярныя ў тагачаснай Вільні. Тая ж самая Беларуская гімна-
186 Аляксандар Егер (на падставе ўспамінаў Барыса Кіта, 1900—1970-я). Беларускі інтэлігент нямецкай крыві. Жыў у мястэчку Крывічы блізу Будслава (сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл.), уладар фальварку. Настаўнік прыродазнаўства ў Віленскай беларускай гімназіі. Праводзіў таксама курс лекцый па музыцы. ІІадчас Другой сусьветнай вайны. праўдападобна, служыў перакладчыкам у нямецкіх акупацыйных структурах (гл. успам. Белямука). ГІасьля вайны перасхаў у Нямеччыну, у горад Госьляр (Ніжняя Саксонія).
187 Напэўна, усё ж маецца на ўвазе ўраджэнец Будслава Вінцэнт Жук-Грышкевіч, які ў той час быў выкладчыкам Віленскай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі імя Ф. Багушэвіча.
зія ня мела сваіх падручнікаў, таму атрымлівала кнігі з «чырвонага» Менску. Прачытаўшы працы Маркса, я таксама захапіўся камуністычнымі ідэаламі. I толькі пазьней прыйшоў да перакананьня, што на практычнай глебе прывіць камунізм немагчыма.
... Дарэчы, Менск я ўпершыню пабачыў толькі за часам акупацыі, пасьля вызваленьня зь нямецкага палону. Адна дзяўчына патрапіла пад цягнік і згубіла нагў. Ей заапекаваўся Беларускі камітэт у Бяла-Падлясцы й даручыў мне даставіць яе, ужо з кастылём, у Менск. Падчас паездкі мы трапілі пад напад партызанаў, але ў акупаваную сталіцу ўсё ж прабраліся. Я пасяліўся ў гатэлі й пачаў шукаць магчымасьці сустрэчы з прэзыдэнтам Астроўскім, якога ведаў яшчэ зь віленскіх часоў. Падчас вучобы ў Вільні ў мяне скончыліся грошы на працяг навучаньня, і я зьвярнуўся па дапамогу да Астроўскага, якога я вельмі паважаў. Той не праявіў асаблівага энтузіязму з той нагоды, што я вучуся ў прарасейскай сэмінарыі. Я са свайго боку патлумачыў, што мяне накіравалі сюды бацькі, што хачу вучыцца далей.
Дык вось, падыходжу да ягонай менскай рэзыдэнцыі188, а мяне затрымліваюць вартавыя: хто ты, куды ідзеш?! Адказваю, што я не злачынец, проста хачу пабачыць Астроўскага. I ў той самы час зь дзьвярэй выходзіць сам прэзыдэнт. Я да яго: «Спадар прэзыдэнт, добры дзень, вы, напэўна, памятаеце мяне зь Вільні?» Астроўскі адказаў, што ня мае часу, што сьпяшаецца на нейкае мерапрыемства. Іду сьледам за ім. У будынку, дзе адбывалася гэтае мерапрыемства, спаткаў шмат знаёмых яшчэ зь Вільні людзей, у тым ліку Анелю Катковіч189. Прыняў мяне ў сваім пакоі й Юры Сабалеўскі190. Але размова зь ім пачалася вельмі напружа-
188 Сядзіба Беларускай Цэнтральнай Рады знаходзілася ў былым будынку Нацыянальнай бібліятэкі (вул. Чырвонаармейская. 6)
189 Анеля Катковіч вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, затым — у Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя. Падчас нямецкай акупацыі — у Менску. У 1944 г. працавала ў сакратарыяце Беларускай Цэнтральнай Рады.
190 У той час (1944) — віцэ-прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады.
на. Я дастаў з кішэні цыгарэту, трымаю яе ў руцэ. Рэакцыя спадара Сабалеўскага была нечаканай.
— Мне здаецца, мы будзем з вамі сварыцца!
— Чаму гэта так, сварыцца?
— Мне здаецца, вы паліце на сябе!
— Вы ня любіце, калі ў вашым пакоі паляць?
— Так!
— Добра, я схаваю цыгарэту.
У Менску я быў якіх тры-чатыры дні. Схадзіў у кіно, у рэстаран, спаткаўся з Уладзімерам Сядурам. Было гэта якраз на Вадохрышча (19 студзеня), па менскіх вуліцах ішлі вялізныя натоўпы людзей. Завітаў як у праваслаўную царкву, так і ў касьцёл. Той самы касьцёл, зь якога бальшавікі зрабілі спартовую залю, а ў 1990-х гадох яго ізноў перабудавалі як сакральны будынак191. Зь Менску паехаў у Радашковічы. Запазнаўся з адным псаломшчыкам, спаткаўся з арганістам Лубнеўскім, які выкладаў у мяне ў Даўгінаве сьпевы й музыку. Быў запрошаны на абед, расказаў ксяндзу, што прыехаў з Гданьску.
— 3 Гданьску?!
Аказалася, што той ксёндз паходзіў з Гданьску, быў гарачым польскім патрыётам, які мусіў уцячы ў Беларусь ад нямецкага перасьледу.
Пачаў распытваць людзей, хто мог бы перадаць у Даўгінаў ліст да маіх бацькоў. Знайшоўся адзін чалавек, які паходзіў з тых месцаў. Перадаў канвэрт бацькам, якія, безумоўна, пазналі мой почырк, манеру пісьма. На сустрэчу з сынам прыехала маці. Спытала, што пляную далей.
— Немцы прайграюць вайну. Буду ўцякаць. Спачатку ў Заходнюю Эўропу, а потым можа й у Афрыку. Да саветаў ня маю аніякага даверу.
Спатканьне з маці было зусім кароткім. Партызаны прапусьцілі маці назад, але спыталі, дзе ж сын. Яна адказала, што забіты.
— О-о-о, то добра!
У Віленскую беларускую гімназію мяне прынялі без экзамэнаў. Палякі недаверліва азіраліся, калі бачылі нас, ма-
191 Маецца на ўвазе сёньняшні катэдральны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Плошчы Свабоды.
ладых хлопцаў, якіх пад рукі па віленскіх вуліцах вёў апрануты ў польскую вайсковую ўніформу Ўладзіслаў Казлоўскі ды сьпяваў разам з намі: «Мы бойкая моладзь, арлы маладыя!»192 Але матурысты гімназіі (а я гімназіі празь недахоп грошай ня скончыў) амаль ня мелі шанцаў працягнуць адукацыю ў польскіх вышэйшых навучальных установах. Праз прафэсара Трэпку193 даведаліся пра тэхнічную школу. Я хацеў паступіць на электрычны факультэт, аднак мяне накіравалі на землямерны. Тут зноў абвастрылася старая праблема — адсутнасьць грошай. Пішу бацькам, каб неяк дапамаглі. У лісьце ў адказ чытаю, каб ехаў дахаты, маўляў хлеб маем, а грошай — не. Прыйшлося перарваць вучобу й вярнуцца ў Даўгінаў. Пачаў пошук працы. Адзін пан зарганізоўваў зьвярынец і пагадзіўся ўзяць мяне як наглядальніка за жывёламі. Прымала мяне й тытунёвая гуртоўня [склад]. Аб’язны [выязны] тэатар Обэдзіньскага, што гасьціў у нас, і той прымае! Адразу тры месцы на выбар! Але на наступны дзень я атрымліваю загад на мабілізацыю ў войска...
Я любіў бацькоў і не хацеў, каб яны пакутвалі за маё адхіленьне ад вайсковай службы. Сярод усіх жаўнераў я быў адзіным, хто меў асьвету. Быў прызначаны ў канцылярыю, займаўся пераважна пісанінай. Ад зімовых манэўраў удалося неяк адвязацца. У летніх — удзельнічаў, любіў стра-
192 У 1930 г. Уладзіслаў Казлоўскі заснаваў у Вільні беларускае спартовае таварыства «Гайсак». Магчыма, гэта мае на ўвазе аўтар успамінаў.
193 Антон Неканда-Трэпка (11.02.1877, Менск— 12.02.1942), грамадзкі й культурны дзяяч, пэдагог. Скончыў Пецярбурскі тэхналягічны інстытут (1903), электратэхнічныя курсы ў Льежы (Бэльгія, 1904). Доўгі час працаваў інжынэрам-электрьікам у Маскве, Пецярбургу й Варшаве, браў удзел у нацыянальным руху, уваходзіў у выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца». У 1918— 1920 гг. настаўнічаў у Менску. Зь лета 1920 г. — у Вільні. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі, у 1921—1923 гг. і 1928—■ 1930 гг. — дырэктар гімназіі. Выдаў некалькі падручнікаў: «Фізыка: Мэханіка і цеплыня» (1922), «Фізыка: Мэханіка і оптыка» (1924), «Аналітычная геамэтрыя» (1924). Увосень 1939 г. арыштаваны НКВД і высланы на 10 гадоў у Сібір. Памёр па дарозе ў Ар.мію Андэрса.
ляць. Аднаго дня на наш намётавы гарадок абрушыўся страшэнны дождж, і ў адзін з намётаў заляцеў пярун, праляцеў між зброі, разарваў бот аднаго з жаўнераў і прайшоў празь яго цела. 3 намёту таго хлопца вынесьлі счарнелым, ня ведаю, ці застаўся ён жывым. Канцылярыя ж наша месьцілася пад Варшавай у вёсцы Гнойна. Так і было — гной, бяднота страшэнная! Аніводнай студні, ваду бяруць з рэчкі, глеба — пясок... У той вёсцы людзі жылі шмат горай за бедных беларусаў. Працуючы ў канцылярыі, я меў доступ да дакумэнтацыі. I аднойчы ня вытрымаў і задаволіў сваю цікавасьць, заглянуўшы ў сваю мэтрыку. Чытаю: «Беларус. Праваслаўны. Паслухмяны. Добра выконвае загады».
Пасьля рэкруцкіх курсаў прыйшоў час прымаць прысягу перад польскім сьцягам. Што зробіш, прыйшлося прысягапь чужым сымбалям. ІІачаўся набор жаўнераў на афіцэрскую школу. Я ўзмаліўся: