• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Але некалькі гадоў таму я запазнаўся з маладым эмігрантам Юр’ем Васілеўскім, мне вельмі спадабалася ягоная прапанова аднавіць «Час». Але ў гэтым чалавеку я памыліўся, не раскусіў яго адразу. Той Васілеўскі аказаўся прыхільнікам цяперашняй улады ў Беларусі, праўдападобна, да-
    155 Газэта «Беларус» была заснавана й да гэтага часу зьяўляецца органам БАЗА, таму кіраўніцтва арганізацыі юрыдычна мела права аказваць уплыў на рэдакцыйную палітыку, у тым ліку й на Станіслава Станкевіча, які рэдагаваў газэту ад 1962 г. С. Станкевіч лічыў, што «Беларус» мусіць стаць агульнабеларускім пэрыёдыкам на эміграцыі. Згаданы канфлікт адносіцца да другой паловы 1960-х: у 1965 г. Мікола Гарошка зноў быў абраны кіраўніком БАЗА.
    154 Выдавалася ў 1975—1987 гг.
    ставаў ад яе грошы, адзін нумар надрукаваў нават напалову па-расейску. Я, як выдавец і законны ўладар газэты, выкінуў Васілеўскага з пасады рэдактара. Пасьля тых падзей пры дапамозе Зянона Пазьняка выйшаў яшчэ адзін нумар «Часу». Я ня страчваю надзей, што знойдуцца сумленныя людзі, якія адродзяць газэту ў яе найлепшых традыцыях. Акрамя выдавецкай справы, у ЗША я ўдзельнічаў і ў іншых галінах беларускага жыцьця. Два гады, у пачатку 1970-х, я быў старшынём БАЗА, уваходзіў у клюб беларускіх рэспубліканцаў, які меў цесныя дачыненьні з амэрыканскім урадам, цяпер зьяўляюся старшынём парафіяльнай рады пры саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне155. Дарэчы, раней гэтую пасаду займаў мой бацька.
    Мая сям’я на сёньня — гэта мой малодшы брат Валянцін, адвакат па адукацыі. У хаце жыву адзін. У Беларусі пасьля выезду адтуль у сярэдзіне 1940-х гг. аніводнага разу ня быў. Было б, безумоўна, цікава пабываць на Радзіме, але я ня маю та.м ані сваякоў, ані знаёмых — ніці абарваліся...
    155 Браты Гарошкі ў пачатку 1980-х у царкоўным расколе ў БАПЦ падтрымалі мітрапаліта Ізяслава (Бруцкага).
    МАЯ МАРА ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ
    Барыс Данілюк (Нью-Ёрк)
    5 красавіка 1923 г„ в. Старыя Дзявяткавічы Слонімскага пав., сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.
    Я нарадзіўся ў вёсцы, у якой мой бацька Хведар (Тодар памясцоваму) Данілюк быў сьвятаром. Бацька паходзіў зь недалёкага сяла Сурынка. Маці Марыя (з роду Стальмашукоў) нарадзілася ў Красным Сяле ля мястэчка Рось156. Там пазьней пабудавалі цэмэнтавы завод.
    Бацька шмат пераяжджаў зь месца на месца, і маё дзяцінства прайшло ў некалькіх месцах: у Наваельні Наваградзкага павету157 (1924—1928), у
    БарысДанілюк	Шчары (1929—1931), Парэччы
    (1931 —1933) Слонімскага павету. У Слоніме (1933—1935) скончыў шэсьць клясаў пачатковае школы. У 1935—1939 гг. я навучаўся ў гімназіях у Слоніме й Баранавічах, пакуль вучобу не перарвала вайна.
    3	маленства я ведаў: мае бацькі — беларусы. Аднак моцных патрыятычных пачуцьцяў ніхто мне не прышчапляў. Бацькі ды іншыя сьведамыя беларусы, асабліва сьвятары, жывучы пад падвойнай акупацыяй — расейскай манархічнай у царкве й шавіністычнай польскай, — асьцерагаліся выяўляць свой патрыятызм, паколькі яго абодва акупанты называлі камунізмам і з падазраванымі ў ім абыходзіліся вельмі жорстка. У нашай хаце практыкавалася трохмоўе: з
    156 Сёньня Ваўкавыскі р-н Гарадзенскай вобл.
    157 Сёньня Дзятлаўскі р-н Гарадзенскай вобл.
    расейцамі (белагвардзейцамі) і нашымі зрасейшчанымі «інтэлігентамі» бацькі гаварылі па-расейску, з польскімі чыноўнікамі ды мясцовымі каталікамі — па-польску, зь сялянамі — па-беларуску.
    Бацькі часта мяне бралі ў Дзятлава ў госьці да былых сузмагароў па Слуцкім паўстаньні: тады ўжо айца Антона Сокал-Кутылоўскага'58 й судовага пісара Уладзімера Падгурскага. I ў нашай хаце, і ў Падгурскіх на сьценах віселі вялікія здымкі 1-га Беларускага батальёну159 ў Лодзі ад 1921 г. Мне падабалася, што бацька вельмі прыстойна выглядаў у непадобнай на польскую фор.ме.
    Памятаю, як у 1928 г. у адну зь вёсак Наваельненскае парафіі прыехаў у адведы да брата просты, але дзелавы чалавек. Ён выехаў у Амэрыку, дзе зарабіў крыху грошай, якія потым не шкадаваў траціць. Незабыўнае ўражаньне пакінула тое, што, запрасіўшы маіх бацькоў у госьці, ён прыслаў наняты самаход з шафёрам. 3 тае пары Амэрыка здавалася мне краем неабмежаваных магчымасьцяў.
    Жыцьцё ў Наваельні было цікавае, нават вясёлае. Адно было кепска. Малая парафія не давала многа прыбытку, і бацька апынуўся вінны крамнікам. Гэта прымусіла яго шукаць месца ў багацейшай парафіі. Пры канцы 1928 г. мы
    158 Антон Сокал-Кутылоўскі (1892—1983), начальнік Слуцкай брыгады ў часе збройнага чыну, быў рукапакладзены ў сьвятары ў 1921 г. У гэтым годзе ў Заходняй Беларусі адчуваўся брак праваслаўных сьвятароў, і віленскі архіяпіскап заклікаў беларускую праваслаўную інтэлігенцыю запісвацца на багаслоўскія курсы з далейшым рукапалажэньнем у сьвятары (ня трэба было сканчаць духоўную сэмінарыю). Гэтай магчымасьцю скарысталіся некаторьія былыя беларускія афіцэры.
    159 Створаны ўвесну 1920 г. высілкамі Беларускай Вайсковай Камісіі ў складзе польскага войска. Меў цалкам беларускае камандаваньне. Увосень 1919 г. была сфармаваная Літоўска-Беларуская дывізія ў польскім войску, большасьць дзе складалі беларусы. Уключала Менскі, Віленскі, Ковенскі, Берасьцейскі, Гарадзенскі, Лідзкі, Наваградзкі, Пінскі, Слуцкі палкі. Аднак, у адрозьнсньне ад Беларускага батальёну, мела цалкам польскае камандаваньне. Менавіта Літоўска-Беларуская дывізія ў кастрычніку 1920 г. узбунтуецца й насуперак дамоўленасьцям акупуе Віленшчыну разам зь Вільняй.
    пераехалі ў сяло Шчару на аднайменнай рацэ, за сем кілямэтраў ад Нёману.
    Новая парафія была вялікая, падвойная— бацька правіў службу кожныя дзьве нядзелі ў Шчаранскай царкве, а на трэцюю — ехаў за дзесяць кілямэтраў у Вялікую Волю, пад Ліпічанскай пушчай. Бацька таксама карыстаўся 36 гектарамі добрае зямлі, большасьць якое здаваў сялянам у арэнду. Людзі ў ваколіцах былі пабожныя; як на сялянскую меру, заможныя — вакол было шмат лесу, які палякі прадавалі за мяжу, і нашыя сяляне няблага зараблялі, сьсякаючы векавыя сосны й дубы ды сплаўляючы іх па Шчары й Нёмане ажно ў Нямеччыну. Такім чынам бацька здолеў за кароткі час сплаціць доўг крамнікам, і сям’я зажыла больш заможна. Аднак жыцьцё тут, параўноўваючы з ранейшым местачковым, было шмат спакайнейшае, нават нуднейшае, асабліва зімою, калі на грудзе за ракою вылі ваўкі й паблісквалі іхныя вочы. Дакучалі хіба дзьве нястачы. У першую вайну падчас баёў згарэлі плябань, дыяканаў і дзякоў дамы, а засталася толькі аднапакаёвая хатка з кухняй і сенямі, дзе мы й жылі. Другой праблемай была нястача людзкой кампаніі: ад нас да сяла было з паўкілямэтру, і адзіным нашым суседам цераз плотзаставаўся мясцовы шляхціц, зацяты каталік і польскі шавініст Дайліда. У ягоным двары была студня, адкуль мы бралі ваду. Але зь ім мы былі ў досыць прыязных стасунках.
    Пад савецкай акупацыяй у нас, паводле камуністычнай прапаганды, нібыта была свая дзяржава. Аднак вонкавую беларускасьць адразу затапіла расейшчына, патрыятызм стаў злачынствам, за што пагражала ня толькі вязьніца, але нават сьмерць. Пра стаўленьне да рэлігіі ды абыходжаньне з духавенствам і казаць ня хочацца — гэта добра вядома. Мне, папоўскаму сыну, параілі не паступаць у Баранавіцкі настаўніцкі інстытут — я быў «клясавым ворагам». А ў 1944 г. мне наагул давялося пакінуць радзіму.
    Мая закаханасьць у наш край і нашых людзей ды народную культуру за гэты час памацнела яшчэ болей. На апісаньне месцаў, дзе прайшло дзяцінства, спатрэбілася б тоўстая кніга. У Слоніме, зь якога можна было б зрабіць турыстычную жамчужыну, было шмат цікавага як для мясцовага, так і для чужынца. У горадзе былі сьляды спалянізава-
    нае культуры, жыдоўскае, татарскае. He ставала толькі беларускае. Нягледзячы на гэтую этнічную мешаніну (2/3 габрэяў, каля 1/3 палякаў і нашых спалянізаваных каталікоў, крыху праваслаўных і татараў), места было польскае — здавалася, што нішто гэтага стану ня зьменіць. Але, на дзіва хутка, пасьля ўсталяваньня савецкае ўлады Слонім загаварыў па-расейску. А яшчэ што зьдзівіла, што за немцамі ён загаварыў па-беларуску! Да гэтага прычынілася ня толькі адваяваная ў немцаў беларуская школа й адміністрацыя, але й наплыў людзей зь сяла на месца зьнішчаных габрэяў.
    Пад савецкай і нямецкай акупацыяй Слонім перастаў быць горадам у сапраўдным сэнсе, не хапала сотні, калі ня больш, габрэйскіх крамаў і даўнейшых кірмашоў — усяго таго, што робіць места горадам, а не адміністрацыйным цэнтрам...
    3 прыходам немцаў я, каб ня быць вывезеным на прымусовыя працы ў Нямеччыну, пайшоў шукаць работу. Знаёмы настаўнік прапанаваў месца памочніка ў пачатковай школе ў Сурынцы — перад вайной мы аказаліся на бацькавай радзіме. У першы дзень заняткаў мой шэф зранку меў нейкія неадкладныя справы, і мне прыйшлося самому адкрыць урок з больш за сотню дзяцей. Як і можна было спадзявацца, я ня змог усталяваць кантроль над дзецьмі, і дзьве гадзіны ў школе панаваў сапраўдны хаос. Ён сьціх, толькі як зьявіўся стары пэдагог. Так скончылася мая настаўніцкая кар’ера. Я падаўся ў Слонім, дзе мне прапанавалі месца сакратара школьнага інспэктарату.
    Пры канцы 1941 г., ці на пачатку 1942 г., у Слонім прыехаў доктар Іван Ермачэнка. Сабралі сход беларускага актыву, дзе доктар Ермачэнка абвясьціў пра заснаваньне Беларускае Народнай Самапомачы. Адразу прайшлі выбары ў раённую й акруговую ўправы. Мяне абралі скарбнікам раённае ўправы. Старшынём акруговае ўправы Іван Ермачэнка прывёз інжынэра Рыгора Зыбайлу, які паходзіў аднекуль з-пад Косава.
    Самапомач, паводле нямецкага дазволу, мусіла займацца дабрачыннай дзейнасьцю — у першую чаргу дапамогай галоднаму Менску й, па магчымасьці, мясцовым людзям. Мы зьбіралі грошы, збожжа. Але ад самога пачатку патры-
    ятычны актыў пабачыў у Самапомачы магчымасьць дасягненьня нашых нацыянальных памкненьняў адзінымі магчы.мымі тады шляхамі — ці вытаргоўваньня канцэсіяў, ці ўступак ад немцаў. Гэта трэба было для выжываньня нашага руху — адразу пасьля прыходу немцаў у Слоніме, як і ўсюды ў Заходняй Беларусі, уладу захапілі палякі, што нямецкімі рукамі ўчынілі вялікую разьню нашага актыву. Паводле падлікаў Сяргея Хмары, на Слонімшчыне ад палякаў загінула каля 300 чалавек. Праўда, немцы пасьля агледзеліся й пастралялі крыху палякаў, аднак на іхнае месца налезьлі белагвардзейцы й зрусіфікаваныя мясцовыя беларусы. Пад польскай камандай засталася паліцыя. Стварыць Самаахову, што рабілася пад патранатам БНС, не ўдалося — немцы пабаяліся даць беларусам зброю.