Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
чуваў. Сяброўства зь беларускімі хлопцамі я там ня меў, калегаваў найбольш з расейцам Троіцкім. Усе дзівіліся й пратэставалі: як ты можаш сябраваць з расейцам?! А ён мне падабаўся як чалавек, і я не зьбіраўся забіваць галаву праблемай, хто ён па нацыянальнасьці. Дарэчы, Троіцкі, зь якім я спатыкаўся ў Амэрыцы, досыць добра гаварыў па-беларуску. Браў я ўдзел у беларускім скаўтынгу, прыяжджаў нават на міжнародны зьлёт скаўтаў у Нюрнбэрг. Расейцы тады ацанілі наш выступ словам «Поразнтельно!» Думаем: ах вы сякія-такія, паразітамі нас называеце — пойдзем у палаткі рэзаць вас нажамі! Нас крыху супакоілі, параілі ісьці спаць. Прачнуўшыся раніцай, мы ўжо ня мелі такога жаданьня нападаць на расейцаў.
У ЗША мы перш-наперш атрымалі працу на гаспадарцы. На «фарме» жыла эстонская сям’я, зь якой мы дамаўляліся па-нямецку. У першую чаргу тая эстонка прымусіла нас вымыцца (бо мы маглі мець вошы), паскідаць усю вопратку й толькі на наступны дзень дазволіла нам засяліцца ў хаце. Мы займалі куток у асобнай хаце. Мелі печ, але ня мелі вады. Мусілі набіраць яе ў рэчцы. Захоўваючыся ў дрэнна адмытым ад малака посудзе, вада пачынала сьмярдзець. Дый увогуле плата за нашую працу, умовы жыцьця, стаўленьне гаспадароў нас не задавальнялі. Тады я напісаў ліст у камітэт па справах натуралізацыі чужынцаў, у якім паскардзіўся, што нам не выплочваюць абяцаных грошай. Гаспадар падышоў да бацькі.
— Майк, я атрымаў тут адзін ліст. Ведаеш, твой сын — дрэнны чалавек, ой, які дрэнны.
Потым на мне адыгрываўся гаспадарскі сын. Едучы на трактары, ляжу на сене, змучаны, раззлаваны. А сынок усьміхаецца.
— Ну што, хочаш больш грошай?
— Праўда, хачу!
— Глядзі тут, не памры ад вялікага жаданьня.
— Як я памру, мае бацькі цябе засудзяць за зьдзекі зь мяне!
Потым мне прапанавалі «генэральную» работу. «Генэральную»?! О-о-о, дык я ў генэрала буду працаваць — давайце! Тады я не разумеў, што па-ангельску «генэральная» значыць «агульная». I вось, замест працы ў генэрала прый-
Міхась і Аляксандра Вераб'і ў Амэрыцы
шлося мыць брудныя сьцены на кухні, прыбіраць кабінэты ў нэгра. Разам ён спытаў, што я хачу паесьці. Кажу, сасіску, кіслую капусту й адну бульбіну. Сасіску, капусту ён палажыў у талерку відэльцам, а бульбіну — рукой. Тую бульбіну я есьці ня змог, бо ня ведаю — чыстая гэтая чорная рука ці брудная. Ён — еш, я — не, еш — не, еш — не! Удалося пераканаць таго нэгра, што я сыты, нібыта бульбіна ўжо ня лезе. Потым дастаў працу ў парніку, дагледжваў ружы й карнішоны. Было так сьпякотна, што я ліў ваду не на ружы, а на сябе. «Формэн», як пройдзе, сурова пытаецца: «Ты працуеш ці з вадой бавісься?» Прыходзілася працаваць падчас вакацый у школе, бо бацька не хацеў даваць грошы.
— Бацька, дай даляр!
— На што ён табе?
— Прылады для школы трэба купіць.
— Колькі алавік каштуе?
— 5 цэнтаў.
— А гумка?
— 5 цэнтаў.
— Bo, а ты цэлы даляр просіш.
Бачу, што з бацькам не дамовісься — шукаю працу.
Уладкаваўся на фірму, што вырабляла вокны. Там жа працаваў і бацька, шмат беларусаў, палякаў. Шмат гадоў рабіў на дзяржаўнай працы, пры вёсцы: касіў траву, папраўляў дарогі, пілаваў дрэвы, чысьціў сьнег ну й г.д. Ужо больш за дзесяць гадоў як на пэнсіі.
Да беларускага жыцьця я далучаўся паволі. Чытаў абвесткі ў «Беларусе», дапамагаў у розных справах. Так, разам зь іншымі маладымі хлопцамі прыводзіў да парадку царкоўны будынак бруклінскай царквы, які спачатку быў у занядбаным стане. Вазіў па Нью-Ёрку япіскапа Васіля. Я яго не баяўся, мог задаць любое «правакацыйнае» пытаньне.
— Вы ж інжынэр, маглі б мець тутака добрую працу. Чаму не пайшлі працаваць па спэцыяльнасьці?
— Ну хтосьці ж мусіць і царкоўнымі справамі займацца.
Я быў сьведкам усіх тых спрэчак, скандалаў, што ўнесьлі раскол у беларускае рэлігійнае жыцьцё. Аднак сам удзелу ў іх ня браў. Як раней, так і цяпер прыяжджаю на службы ва ўсе беларускія прыходы, не зважаючы на назвы, прывязкі да таго ці іншага патрыярхату, чалавечы фактар. I ва ўсіх парафіях у мяне поўна знаёмых, калегаў. У маёй хаце часта спыняліся япіскапы Мікалай, Васіль. Сёньня часьцей па нядзелях прыяжджаю да царквы ў Рычманд-Гіле, да гэтак званых «мерлякоўцаў» — мне да яе бліжэй ехаць. На жаль, беларускага там застаецца ўсё менш і менш. Толькі й чуеш: «Здрасьтн», «Здрасьтн», «Скажнте, пожалуйста, а что означает слово “праца”»? Прыхаджанамі й самім сьвятаром робяцца захады, каб раз і назаўсёды зьліквідаваць «Ойча наш» па-беларуску, выкінуць са службы «Магутны Божа».
Мая жонка Марыя паходзіць зь Беларусі, аднак гадаваная пасьля вайны пад Уроцлавам. Калі яна прыехала ў Амэрыку, пачала працаваць там жа, дзе й мая маці. Я ведаў тутака шмат жанчын, але адна была захудой, другая — затоўстай, адныя мяне не хацелі, іншых не хацеў я, адукаваныя не хацелі мець справаў зь неадукаваным. А вось Марыя мне спадабалася зь першага погляду. Шлюб нам даў уладыка Васіль. Дзяцей ня маем. У 1994 г., напярэдадні прэзыдэнцкіх
выбараў, як турысты наведалі Беларусь. Былі ў Менску, Віцебску, Полацку. Сабор сьвятой Еўфрасіньні быў для мяне галоўным пунктам праграмы. Але, шчыра кажучы, пасьля Амэрыкі нам там нічога не пасавала — брудныя прыбіральні, недагледжаныя гатэлі. Толькі ў Бярэзінскім запаведніку ўсё адпавядала міжнародным нормам. Адведаў і родныя Іванкавічы. I нічога там не пазнаў: замест крыжоў на хатах — чырвоныя зоркі, замест саломы на дахах — дранка-бляшка. Нават пераблытаў адзін канец вёскі зь іншым — усё ў галаве за гэтыя гады перамяшалася. Сустрэў адну знаёмую зь дзяцінства жанчыну, сяброўку сястры. Кажа: «Пазнаеш мяне?» Куды ж мне цябе пазнаць та? Была маленькай адзінаццацігадовай дзяўчынкай, а цяпер такая грубая жанчына. He, не пазнаў я Іванкавічы...
Кастусь Верабей з жонкай Марыяй
ПОВЯЗІ ЗЬ БЕЛАРУСЬСЮ АБАРВАЛІСЯ
Расьціслаў Гарошка (Нью-Ёрк)
1937 г„ в. Загоры Наваградзкага ваяв., сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.
Нарадзіўся я ў 1937 г. у вёсцы Загоры, што на Наваградчыне. Роднай вёскі ня памятаю зусім: калі быў малы, сям’я пераехала ў Наваградак, дзе правяла гады нямецкай акупацыі. Затое памятаю руіны Наваградзкага замку, у якіх месьцілася школа — некаторы час я ў ёй вучыўся.
Мікола Гарошка
Мой бацька Міколаў 1920-х іт., нелегальна перайшоўшы мяжу, паступіў на вучобу ў Праскі ўнівэрсытэт, дзе запазнаўся з актыўнымі беларусамі. Як вядома, у тыя часы чэхі дапамагалі беларускім студэнтам, якім цяжка было здабыць асьвету ў Полыпчы. Атрымаўшы дыплём інжынэра, вярнуўся ў Беларусь, знайшоў працу на пабудове моста ў нейкім глухім месцы. I тое зь цяжкасьцямі-
Яго зводным братам быў сьвятар Леў Гарошка. Нягледзячы на тое, што ён быў вуніятам, ён і бацька падтрымлівалі на эміграцыі сувязь. Ня часта, але ліставаліся. Маці Зінаіда была па адукацыі настаўніцай (адзін час працавала ў школе, што месьцілася ў Мірскім замку), але праз праваслаўнае веравызнаньне добрай працы пры паляках знайсьці не магла. Ёй часта рабілі намёкі, што, калі пяройдзе на каталіцтва, усе праблемы будуць вырашаны. Бацькі нячаста расказвалі, як нам жылося падчас ваенных падзей, але, наколькі я памятаю, усё было нармальна. Ва ўсялякім выпадку нейкіх жудасьцяў я не прыпамі-
Зінаіда Гарошка
наю. Бацька супрацоўнічаў зь беларускім рухам, але ні пры афіцыйных урадавых арганізацыях, ні пры войску ня быў.
У Нямеччыне мы жылі ў зборным лягеры ў баварскім Шлянсгайме. Я хадзіў у беларускую школу, жыў абсалютна нармальным юнацкім жыцьцём, а бацька бесьперапынна займаўся беларускімі справамі.
На шчасьце, у амэрыканскае жыцьцё (у ЗША мы выехалі па запрашэньні маёй цёткі, якая пераехала туды пры канцы 1920-х) нашая сям’я ўлілася досыць спакойна, без асаблі-
вых цяжкасьцяў. Адзінае, напачатку ў школе я меў праблемы з ангельскай мовай, якую ніколі не вывучаў. Але дзеці хутка схопліваюць усё новае, таксама й я празь нейкі час назаўсёды забыў пра моўную праблему. Пасьля заканчэньня школы й каледжу паступіў на Калюмбійскі ўнівэрсытэт, фізычны факультэт (мая спэцыялізацыя — атамная фізыка). У 1964 г. абараніў дактарат. Працаваў пераважна ў спэцыялізаваных лябараторыях, але часам выкладаў ва ўнівэрсытэтах. Ніколі ў жыцьці не пашкадаваў, што сваёй прафэсіяй выбраў фізыку — для мяне яна была й працай, і хобі адначасна. Маці тутака настаўніцай ужо не працавала, уладкавалася на фабрыку. А бацька працягнуў працу па спэцыяльнасьці: быў будаўнічым інжьінэрам. Вось і тая хата, дзе я жыву болыл за сорак гадоў, была пабудавана менавіта па бацькавым праекце. У ЗША ён зь першага дня ўключыўся ў беларускую дзейнасьць. Быў цудоўным арганізатарам, чалавекам, які заўсёды выношваў масу сьвежых ідэяў. Так, ён адзін зь першых пачаў падштурхоўваць людзей да арганізацыі газэты «Беларус», зьбіраў на яе грошы. У гісторыю беларускай эміграцыі Мікола Гарошка ўвайшоў і як адзін з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня152.
152 Мікола Гарошка быў першым старшынём Галоўнай Управы
БАЗА (1949—1952).
Памятаю, калі рэдактарам «Беларуса» зрабіўся Станіслаў Станкевіч, бацька часта зь ім спрачаўся. Бо тады газэта стала мець ухіл у бок літаратуры, у якой Станкевіч разьбіраўся прафэсійна, а бацька быў перакананы, што акцэнт трэба рабіць на палітыцы, заяўляць пра сябе перад амэрыканскім урадам. Той яму кажа: ну напішы сам!153 Але бацька ня быў журналістам, ён быў, як я ўжо сказаў, добрым арганізатарам (у апошнія гады жыцьця ён найбольшую ўвагу аддаваў царкве) і акумулятарам ідэяў. He дабіўшыся паразуменьня са Станкевічам, бацька адыграў вядучую ролю ў заснаваньні ў 1975 г. газэты «Час» («The Byelorussian Times»)154. У гэтай газэце ён стаўся адзіным рэгулярным беларускамоўным аўтарам. Цікавыя артыкулы дасылалі Пануцэвіч, Каханоўскі, Сядура, Манькоўскі, апошні пераважна пісаў на царкоўныя тэмы. Майму пяру належалі ўсе ангельскамоўныя тэксты. «Час», у працы над якім шмат дапамагала й мая маці, мы выдавалі пераважна за собскія грошы, аплочвалі самую дарагую й якасную паперу. Але раз-пораз фінансавую дапамогу аказвалі й нашыя чытачы. Мне й бацьку, людзям з тэхнічнай адукацыяй, праца над газэтай дастаўляла сапраўдную асалоду — таму, што мы разумелі важнасьць распачатай справы. Газэта выходзіла з рэгулярнасьцю адзін нумар на два месяцы, агулам мы выпусьцілі 60 нумароў. Спыніць яе выхад я мусіў пасьля сьмерці яе галоўных супрацоўнікаў — Міколы й Зінаіды Гарошкаў.