Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
127 У лісьце У. Сядуры да Антона Адамовіча Сядура дае вельмі добрую характарыстыку Алесю Салаўю й супрацоўніцтву зь ім. Гл.: Так пяяў Салавей II Адамовіч Антон. Творы. Нью-Ёрк, 2003. С. 394—609.
128 Ад польск. filar— слуп, стоўп.
мецкія жаўнеры, якія жылі за кошт выселеных сялянаў. Памятаю, як сьпяваў адзін жаўнер:
До сьвіданьне, балалайка, німа куры, німа яйка, Німа масьля, німа шпэк, нікс дзевушкі — альлес вэг!
Праз Эстонію з Рыгі эвакуаваліся Сядура, Салавей і Езавітаў. Перажывалі, што нас зь імі не было. Селі на першы цягнік — сышлі ў Ліепаі. Там муж раптоўна сустрэўся са знаёмым па Рызе немцам, які падказаў, што ў адной сынагозе — зборны пункт людзей, якія едуць у Нямеччыну. Здабылі білеты на параплаў, аднак бачу: наш «шыф»129 называецца інакш за той, на які мае квіткі бальшыня людзей! Пайшла чутка, што людзей самотных або бязьдзетных накіроўваюць капаць акопы. Выратавала нас тое, што я ўмела падрабляць подпісы. Дык я сьцерла назоў нашага «шыфу» ды напісала патрэбны! Тое ж зрабіла яшчэ для дзьвюх сем’яў.
На параплаве дабраліся да Гданьску, колькі часу правялі ў Гдыні. Між тым Чырвоная Армія ўжо прайшла Варшаву130...
Параплаў наш бамбілі так, што ён амаль не перакульваўся. У вагонах пасажырскага цягніку, на якім мусілі ехаць углыб Нямеччыны, не было аніводнага вакна — усе павыбіваныя. Па дарозе спыніліся на карантын, спалі на драўляных нарах, разьлічаных на аднаго чалавека. Адное паліто слалі пад сябе, другім — накрываліся. Перакідалі нас зь месца на месца, адное было добра, што трапілі пад апеку латышоў, людзей больш сьвядомых ды настойлівых за беларусаў. Яны карысталіся тым, што іх дзеці служаць у нямецкім войску, умелі выбіваць лепшыя ўмовы. Мы разам і жылі. Жылі мы ў глухім мястэчку, нават пошты не было. I тут на табе — ліст з Бэрліну, ад Езавітава! Ён запрашаў Валодзю ўзначаліць Беларускі камітэт, ці яшчэ што. Але куды было ехаць — Чырвоная Армія падабралася пад самую сталіцу.
129 Schiff (нямецк.) — карабель.
150 Падзеі адбываюцца не раней за студзень 1945 г.
У хуткім часе пераехалі ў Ляйпцыг, у ваколіцах якога Валодзя атрымаў працу па адукацыі — ён скончыў Варшаўскі сельскагаспадарчы інстытут. Там, пад Ляйпцыгам, і дачакаліся прыходу амэрыканцаў. 1 амаль ня трапілі ў кіпцюры СМЕРШу. Ягоныя прадстаўнікі ўпэўнівалі, што «роднна вам все простнт». Але мы, як былыя грамадзяне Польшчы, пад гвалтоўную рэпатрыяцыю не падпадалі. Перавезьлі нас у польскі лягер. Я там працавала сакратаркай, а муж спачатку ў харчовы.м аддзеле, потым — настаўнічаў. 3-за недахопу настаўнікаў у школе пачала працаваць і я. Прыяжджалі ў лягер прапагандысты «Новай Польшчы»: «Родацы, край чэка! Бэндзем разэм будоваць наша ойчызне!» Ствараліся горшыя ўмовы жыцьця, каб народ вяртаўся. I шмат хто паддаўся... Палякі ў Нямеччыне паводзілі сябе надта непрыгожа: кралі ў немцаў усё, што, як кажуць, дрэнна ляжыць. А немцы, па звычцы, і дзьверы ніколі не зачынялі, адзін аднаму давяралі.
Аднойчы паліцыя зрабіла ў лягеры вялікую рэвізію, арыштавала цэлую машыну людзей. I на іх абарону стаў увесь лягер, асабліва жанчыны! У бок паліцыянтаў паляцелі камяні, палкі, сьмецьце. I паліцыя мусіла зьехаць!
Польскіх грахоў браць на сябе ніхто не хацеў, і таму прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў паразьяжджаліся хто куды. Мы — у інтэрнацыянальны лягер у Зээдорфе, бальшыню ў якім складалі ўкраінцы. Ва ўкраінскую школу хадзілі беларускія дзеці, якім мой муж выкладаў беларускую мову два разы на тыдзень. Хутка гэты лягер зьліквідавалі й нас перавезьлі ва ўкраінскі лягер «Лысэнко» ў Гановэры. Па ініцыятыве Брылеўскага пайшлі да камэнданта лягера Шпака, які даў дазвол на адкрыцьцё беларускай школы. Дзяцей набралася на чатыры клясы. Настаўнічалі Брылеўскі, Міхал Завістовіч131, Віктар Літаровіч'32. Вучні Валодзі й па сёньня жывуць у Саўт-Рывэры. Былі заргані-
131 Міхаіл Завістовіч — грамадзкі дзяяч, бацька старшыні Беларускага Кангрэсавага Камітэту ў Амэрыцы Расьціслава Завістовіча (1928—2000).
132 Віктар Літаровіч (1923—1967) — першы скарбнік парафіяльнай рады царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі). Пахаваны на могілках у Саўт-Рывэры.
заваныя скаўцкая дружына хлопцаў, якой кіраваў Літаровіч, і дзяўчат, кіраўнічка — Лёнгіна Брылеўская. У лягеры функцыянавалі дзьве царквы: праваслаўная ды грэка-каталіцкая. Беларусы наведвалі праваслаўную зарубежную царкву, сьвятаром у якой быў беларус Сьмірноў. Дарэчы, і сьвятар Сьмірноў, і сьвятар Сурвілла ў беларускім лягеры Ватэнштэт гналі самагонку, якую называлі «сьмірноўкай» ды «сурвілоўкай».
Зь лягеру мы выехалі першыя — я атрымала выклік ад маёй цёткі зь Нью-Ёрку Марылі Асташонак. Аказалася, што ў ЗША жыло шмат маіх сваякоў, аб якіх я нават ня ведала. Прыехала ў Саўт-Рывэр, як дамоў — старыя эмігранты, якія ў масе таксама паходзілі з-пад Маладзечна, добра ведалі маю сям’ю. Балюча было назіраць, як ксяндзы з папамі дзялілі людзей на палякаў ды рускіх: беларусы аддавалі свае сілы справам іншых нацыянальнасыдяў133.
Дарэчы, як паўстала калёнія ў Саўт-Рывэры? Першым з паваенных эмігрантаў туды прыехаў мой дваюрадны дзядзька Франк Шаўроўскі. Ен дапамог перабрацца ў Саўт-Рывэр Барысу Кіту, які таксама нейкі час жыў у Лебедзеве134. А потым і мы з Валодзе.м прыехалі. Барыс выпісваў людзей135 пераважна з амэрыканскай зоны акупацыі, а мы — з ангельскай.
133 На пачатку XX ст. у Саўт-Рывэр перасяліліся некалькі сотняў эмігрантаў з ваколіцаў Маладзечна. Вялейкі й Валожына. Яньі й пабудавалі галоўныя са сьвятыняў 10-тысячнага гораду: Вастрабрамскі касьцёл сьв. Панны Марыі (1905) і праваслаўную царкву сьв. Пятра й Паўла (1905). Аднак гэтыя людзі лічылі сябе палякамі або расейцамі (у залежнасьці ад канфэсійнай прыналежнасьці), хоць і размаўлялі па-беларуску. Дастаткова сёньня зазірнуць на парафіяльныя могілкі пры царкве сьв. Пятра й Паўла. ГІаўсюль беларускія прозьвішчы.
134 Зь Лебедзева паходзіла жонка Барыса Кіта Ніна Корсак, a сам ён у 1941—1942 гг. працаваў у мясцовай школе.
135 Каб перабрацца пасьля капітуляцыі Нямеччыны ў ЗША, неабходна было, каб нехта ў Злучаных Штатах «паручыўся» за гэту сям’ю — узяў на сябе выдаткі за пераезд і грашовыя выдаткі на першы час.
Пачатак для ўсіх быў цяжкі, бо прыехалі, ня ведаючы мовы, законаў краіны, ня маючы прафэсіі. Расказваў Цімафеіі Варанцоў'36: «Як бачу мундзір паліцыянта, уцякаю на другі бок вуліцы. А раптам затрымае?» Абменьваліся снамі: «Братка, пабываў уначы на Бацькаўшчыне. Прачнуўся, думаў, што маю завал сэрца. Так хаваўся, так уцякаў...» Подых саветчыны доўга нас перасьледваў. I так штонядзелю то той, то той расказваў, як пабываў на Радзіме.
Прыходзім упершыню ў царкву137 й бачым — чырвоны савецкі сьцяг! Аказалася, што мясцовыя савецкія прапагандысты так задурылі людзям галаву, што тыя паверылі, што ў СССР пабудавалі рай на зямлі. Мы, эмігранты нацыянальна сьведамыя, у тую царкву хадзіць, зразумела, адмовіліся. Пачалі думаць, як зарганізаваць сваю, беларускую. Айцец Мікалай Лапіцкі, на якога прыпаў асноўны цяжар арганізацыі парафіі, кожны тыдзень начаваў у нас у хаце'38. А мой муж хадзіў па сем’ях ды зьбіраў па сто даляраў на адкрыцьцё ўласнай царквы139. Вось так, сумеснымі намаганьнямі, утва-
136 Цімафей Варанцоў (06.06.1919—03.08.1992), сябра парафіяльнай рады царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Пахаваны на беларускіх могілках у гэтым горадзе.
137 Гаворка пра згаданую вышэй царкву сьв. Пятра й Паўла.
138 Айцец Мікалай Лапіцкі ў гэты час жыў у горадзе Пасэйк, за некалькі дзясяткаў кілямэтраў на поўнач, і прыяжджаў на выходныя ў Саўт-Рывэр адпраўляць службу. Першая беларуская багаслужба тут адбылася на праваслаўныя Каляды, 6 студзеня 1951 г., у арандаванай Мэтадысцкай царкве. У 1953 г. быў куплены будынак былой габрэйскай сынагогі на Уайтхэд-авэню, 184. А ў 1968— 1972 гг. парафіяне ўласнымі сіламі пабудавалі сваю царкву. Сёньняшні сьвятар — а. Майк (Міхаіл) Псенячнюк.
139 Беларусы, якія пры канцы 1940-х — пачатку 1950-х перабіраліся ў ЗША, працавалі на самых малааплатных работах. Заробак у гадзіну вагаўся ад 60 да 80 цэнтаў. Мець даляр у гадзіну лічылася вельмі прыстойнай працай. Адпаведна ў тыдзень яны зараблялі 24—32 даляры. 25—40 % заробку ішло на задавальненьне ўласных патрэбаў (найперш ежа), неабходна было такса.ма аплашць арэнду памяшканьня або крэдыт на дом. Таму ахвярнасьць такіх людзей, якія давалі грошы на царкву — у 1951—1953 гг. 30 чалавек ахвяравалі на царкву па 100 даляраў і болей, а Мікалай Лапіцкі і Уладзімер Брылеўскі «пазычылі» яшчэ па 500 даляраў, — ураж-
ралі беларускае царкоўнае жыцьцё ў Саўт-Рывэры. Доктар Мікалай ІІІчорс, разумеючы патрэбу зарганізаваньня грамады ў дэмакратычным краі, утварыў Беларуска-Амэрыканскі Кангрэсовы Камітэт140. Своіі подпіс на дакумэнце паставіла й я141. «Крывічы»142 праект не падтрымалі — і надалей працягвалася лягерная барацьба. Шчорс склікаў «міністраў»143 у Саўт-Рывэр на паседжаньне, каб абгаварыць пляны на будучыню. А «міністры» толькі тое й рабілі, што варочалі калоды пад ногі — куча імпатэнтаў у грамадзкім жыцьці. Калісьці доктар Шчорс сказаў, што «плюну ды адыду», што й зрабіў, цалкам акунуўшыся ў сваю лекарскую практыку ў Пляцбургу144...
Што да заробку грошай, то спачатку я працавала на фабрыцы, а потым, калі скончыла курсы, — сакратаркай у буйной інжынэрнай фірме. Споўнілася мне сорак гадоў:
вае. Гэтыя самыя людзі ў гэты самы час таксама дасылалі ахвяры на беларускую прэсу, кнігі, розныя арганізацыі. Тыя ж саўт-рывэрцы ў той час раз на месяц добраахвотна плацілі па 5—10 даляраў у Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт, з фондаў якога выдзяляліся сумы на дапамогу тым, хто меў патрэбу або прыяжджаў з ЗША.
140 Створаны 11 лютага 1951 г. у Саўт-Рывэры на Кангрэсе Беларусаў Амэрыкі як выканаўчы орган Кангрэсу. Аб'яднаў арганізацыі, што стаялі на плятформе БЦР і не ўвайшлі ў склад Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня (БАЗА). Палітычнаю базаю БККА была бсларуская дзяржава ў форме БНР, аднак пунктам адліку браліся пастановы Беларускай Цэнтральнай Рады і II Усебеларускага Кангрэсу. Дзейнасьць БККА прычынілася да павышэньня цікавасьці да Беларусі на кантынэнце. У 1957—1989 гг. БККА ўзначальваў Іван Касяк, у 1990—2000 гг. — Расьціслаў Завістовіч. Ад 2000 г. старшыня Робэрт Цупрык.