• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    — Я всдаю, што Вы служылі на карэйскім фронцс. А ці ўдзсльнічалі Вы ў сутыкненьнях з савецкім войскам?
    — У сьнежні 1949 г. атрымаў паперу з патрабаваньнем зьявіцца на прызыўную камісію. Там мне сказалі, што недзе праз год я буду мабілізаваны ў войска. Але падумаў: «Чаго чакаць?» — і згадзіўся служыць адразу. Накіравалі ў Каліфорнію танкістам.
    Потым, калі войску спатрэбіліся дадатковыя танкавыя сілы, апынуўся ў Карэі. Дакумэнты мае разглядаліся ў Токіё.
    Даведаўшыся, што я валодаю расейскай, польскай і нямецкай мовамі, прапанавалі службу ў вайсковай выведцы.
    150 Напэўна, тут гаворка аб сьвятары Аляксандры Лічко, пра якога ў сваіх успамінах згадвае Міхась Белямук.
    Зрабілі іспыт. Адным зь яго пунктаў была праца з захопленай савецкай тэхнікай. Падвялі да шыны й кажуць, каб прачытаў, што на ёй напісана. Чытаю: ЧТЗ. Пытаюць, што гэта значыць? Адказваю: Чэлябінскі трактарны завод. А дзе гэта? На Ўрале. Пераклаў зводку з Уладзівастоку на ангельскую мову й быў залічаны ў выведны батальён. Але ж калі вайскоўцы даведаліся, што праз шэсьць месяцаў я звальняюся, накіравалі ў прыфрантавую зону, у танкавы батальён.
    Наша задача заключалася ў тым, каб раніцай выяжджаць у франтавую паласу й зьнішчаць кітайскія бункеры, пабудаваныя ноччу. Ахвяр, на шчасьце, у нашым батальёне не было.
    — У далейшым, пасьля звальненьня з войска й набыцьця рангу капрала, Вы дабіліся значных посьпехаў у галіне навуковых праектаў...
    — Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту я паступіў на працу ў буйную фір.му, займаўся пытаньнем сыстэмы ахаладжэньня ракетных прыладаў. Працаваў у філіяле фірмы на экспэрымэнтальным атамным рэактары, вывучаў рэакцыю матэрыялаў, якія ўжываліся ў яго канструкцыі. Потым займаўся якасьцямі немэталаў пры высокіх тэмпэратурах, затым працягваў гэтую ж працу, але перакваліфікаваўся на ракеты, што ўжываліся на падводных лодках. Усе гэтыя праекты былі сакрэтнымі — мяне, сваякоў і знаёмых рэгулярна правяралі. Пасьля запуску савецкага спадарожніка ў 1957 г. амэрыканцы спужаліся, што саветы валодаюць лепшымі тэхналёгіямі. Мне часта даручалі перакладаць выкрадзеныя савецкія дакумэнты. Але ў хуткім часе амэрыканцы зразумелі, што саветы пераацэньваюць свае магчымасьці...
    — Вы наведвалі Савецкі Саюз?
    — Яшчэ задоўга да распаду я наведаў СССР як турыст. Перад выездам мяне, сакрэтнага работніка, вызвалі на інтэрвію й сказалі, што я магу гаварыць там усё, што лічу магчымым.
    У Саюзе (а ўбачыў я й Расею, і Украіну, і Беларусь) мы сутыкнуліся са страшэннай прапагандай, прамыўкай маз-
    Кастусь Вайцяхоўскі на радзіме. 1994 г.
    гоў. Нас агітавалі, каб мы дамагаліся ад Кангрэсу ЗША спыніць гонку ўзбраеньняў. Але больш за ўсё мяне зьдзівіла тое, што савецкія людзі цураліся нас, як заразнай хваробы...
    Бываў я і ў незалежнай Беларусі, у 1994 г., якраз падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Запісваў на дыктафон, фатаграфаваў і ўсюды чуў: «Нельга! Забаронена!»
    — Раскажэце, калі ласка, пра сваю амэрыканскую сям’ю.
    — У 1961-м узяў шлюб з амэрыканскай настаўніцай Бэрдзі. Жывем у Сан-Дыега. Маем трох сыноў, дачку й дзевяць унукаў. Андрэй, Мікалай і Эрас — кампутарныя інжынэры. А дачка Каця — хатняя гаспадыня.
    Пасьля працы ў дзяржустановах я займеў прыватны бізнэс, займаўся нерухомасьцю. Зарабіў грошай, але на пэнсію пайшоў дачасна, у 58 гадоў — захварэў на рак горла.
    Я БЫЎ СЬВЕДКАМ УСІХ СПРЭЧАК У БЕЛАРУСКІМ ЦАРКОЎНЫМ ЖЫЦЬЦІ
    Кастусь Верабей (Нью-Ёрк)
    25 верасьня 1931 г„ в. Іванкавічы, сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.
    Дата майго нараджэньня прыблізная. Маці дакладна ня памятала, калі я нарадзіўся, a ўсе мэтрыкі зь цягам часу зьніклі. Мая родная вёска знаходзіцца паміж Слонімам і Баранавічамі, да 1939 г. належала да Польшчы. Калі я апынуўся ў ЗША, старая эміграцыя151 пры.мушала мяне звацца ці палякам, ці расейцам — Беларусі й беларусаў яны ня ведалі.
    Mae бацысі верылі ва ўсе народныя «чары». Памятаю,
    калі мне было тры гады, яны Кастусь Верабей баяліся, што малы сын мае нядобрыя вочы. Разам я выскачыў на падворак, пабачыў парасятак, вярнуўся ў хату й крычу: «Мама, мама, я бачыў рыкі!» Якія-такія рыкі? Сястра выбегла на падворак, убачыла парасятак і загаманіла: «Ма.ма, ён бачыў парасяткаў! Мо, усе памруць!» Ці яшчэ выпадак пра гэтыя бабскія забабоны, чары-шмары, якімі жывуць усе беларусы. Падчас вайны, у Баранавічах, я прадаваў на рынку малако. Маці заўсёды казала: «Вось гэтай, гэтай і гэтай жанчынам прадавай добрае малако. А вось гэтай падсып у жбан солі». А я забыўся й прадаў ёй нармальнае малако.
    151 Першая хваля эміграцыі (1890-я — 1914), самая масавая, паводле Вітаўта Кіпсля, што настала пасялілася ў ЗША, складала ад 550 да 650 тыс. чалавек. Трэцяя хваля, 1944 г.. склала каля 50— 55 тыс.
    Вяду даіць карову. Ціскаю, ціскаю гэтае вымя, а ні кропелькі не цячэ.
    — Ты насыпаў солі ў жбан?
    — Хацеў, але забыў.
    — Во, бачыш, няма малака. А ты ня верыш.
    Праўда, на наступны дзень карова даілася ўжо нармальна.
    У год прыходу ў Заходнюю Беларусь савецкай улады ў Іванкавічах была збудаваная школа, якую падчас вайны спалілі партызаны. У школе нас сурова каралі: білі па «лапе», круцілі за вушы, на кожнае беларускае слова настаўнік казаў «не разумем», каб нехта падшукаў адпаведнае слова па-польску. Настаўнік пільнаваў хлопцаў каля школы, патрабаваў ад нас здымаць шапку й, кланяючыся, казаць «Дзень добры». Ня зробіш так — будзеш пакараны. Мой бацька Міхась быў у вёсцы солтысам, у ягоных сшытках і па сёньня захоўваецца цэлая гісторыя Іванкавічаў з каштоўнымі ведамі пра лёс асобных людзей ці цэлых сем’яў. У вёсцы было штосьці каля 150—200 хатаў, зь іх тры-чатыры належалі жыдом, яшчэ некалькі — каталіком, якія называлі сябе палякамі, і каля дзясятку — шляхце, якая групаваліся на ўскраіне вёсцы, у гэтак званым «канчаньні». Маці Аляксандра мела шасьцёра дзяцей, трое памерлі ў малым узросьце, я іх ня бачыў. Старэйшы брат Павал быў на прымусовах працах у Сілезіі, выплаўляў жалеза, працаваў на «фарме», быў змабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пасьля вайны жыў у Беларусі. Ягоная жонка дасылала мне здымак Паўла, ягоныя грудзі ўсе ў мэдалёх —напэўна, шмат немцаў забіў. Сястра Оля памерла ў Ня.меччыне. Мяне ж, апошняе дзіця ў сям’і, называлі вышкрабкам.
    На тыя часы жылі мы даволі заможна, пры канцы 1930-х мелі чатыры каровы. Былі ў сьпісе на вываз у Сібір, насушылі пяць мяхоў сухароў, прыгатавалі два мяхі з сырамі. I калі б не вайна, паехалі б усьлед за тымі чатырма-пяцьцю іванкавіцкімі сем’ямі. Палова вясковых жыхароў запісаліся ў наваствораныя калгасы, а палова, у тым ліку й мы, — не. Энкавэдзіст потым чапляўся да бацькі, угаворваў пайсьці ў калгас, абяцаў, што «красьці не будут». Міхась Верабей быў нязломны: ня ўцягнеце мяне ў гэтую бядоту — і баста. Але «гэбіст» адчапляцца ад бацькі не зьбіраўся. Тады яму
    прыйшлося паабяцаць, што паедзе на «пронзводство». Новы калгасны трактар прынёс у Іванкавічы бяду. Аднаго дня мы зь сябрам пайшлі ў поле й зачапіліся за трактар, каб пракаціцца на «цуда-машыне». Колева калоша зачапілася за «зуб» трактара — кола кінула Колю да зямлі. Я закрычаў «Дзядзька, дзядзька, стой!» Трактарыст спыніўся, Колю адвезьлі ў баранавіцкі шпіталь, дзе наклалі гіпс. У другі дзень мая сястра зь сяброўкай падышлі да трактара паглядзець, як ён выглядае. У гэты час трактарыст наліў у посуд бэнзын і запаліў, каб пагрэць рукі, але полымя ветрам перакінулася на Олін твар, спаліўшы ейныя бровы й валасы. Оля была ў страшэнным выглядзе. Маці даведалася, што добры сродак ад апёкаў — «жабінае шкаралюшча». Я налавіў у Ісе жабаў, з высушанага «шкаралюшча» зрабілі парашок, сыпалі на апечаны твар, і ўсё загнаілася, быццам бы нічога й не было.
    Разам бацькі паехалі ў Слонім, каб купіць паліва для лямпы. Нашую кабылу падбіла вайсковая машына, яна павалілася на зямлю й не магла падняцца. Бацька прасіў дапамогі, аднак людзі яму даказвалі, што кабыла хутка здохне. Так і адбылося. 30 кілямэтраў, што аддзяляюць Слонім ад Іванкавічаў, бацькі прайшлі пехатой. Каб купіць каня (нам прадалі таго, што належаў да вывезенага на Сібір гаспадара), мусілі прадаць карову. Падчас чарговай праверкі бацьку пытаюць, куды дзелася адна карова?
    — Я яе прадаў, каб купіць каня. Маю кабылу забіла машына.
    — Што?! Ты хацеў нанесьці шкоду савецкай уладзе?
    — Якім чынам? Карова не пайшла за мяжу, а засталася ў той жа вёсцы.
    Як бачыце, чапляліся да нас будзь здароў. А вось сям’я матчынага брата ў калгас пайшла. Дык я перастаў сябраваць зь іхнымі дзецьмі — яны сталіся зусім іншымі людзьмі.
    Саветы разам зладзілі ў нашай хаце забаву. Мы, дзеці, сядзелі на печы, а моладзь і дарослыя забаўляліся. Бацька перагарадзіў хату, каб ніякіх забаваў у нашай хаце больш не было. Дарэчы, дом наш складаўся з кухні, спальні й сьвятліцы.
    Аднаго дня партызаны да паўсьмерці зьбілі бацьку. Каб застацца ў жывых, ён мусіў уцякаць у Баранавічы. У хуткім
    часе забраў да сябе й мяне. Мне й па сёньня не даюць спакою шчымлівыя ўспаміны, як я сяджу на возе, а родныя Іванкавічы зьнікаюць за даляглядам. Я быў настолькі падаўлены, што сядзеў адзін ззаду, ня мог і слова сказаць. Атрымалі запіску ад маці, у якой яна піша, што партызаны ўзяліся й за іх, не даюць уздыхнуць — забралі ў Баранавічы матку й Олю. У горадзе мы жылі даволі доўга, аж пакуль беларуская адміністрацыя не паведаміла, што ўтрымліваць нас далей няма магчымасьцяў. Мусілі пераяжджаць у мястэчка Палонка, што блізу Баранавічаў. Там бацька мусіў запісацца ў паліцыю, каб дастаць тое атрыманьне. Мне ўдалося дазнацца, што пасьля вайны ў нашай хаце адчынілі новую школу. Дарэчы, у адной частцы той спаленай школы месьціўся дзіцячы садок. Захварэў на шкарлятыну, адзін за адным памерлі трынаццаць дзяцей. Бацька меў залатыя рукі й нават ладзіў маленькія дзіцячыя труны. Успамінаю, як бацькі пайшлі на паховіны дзіцяці мамінага брата. Мне было каля васьмі гадоў, я быў хворы. Бацькі пакінулі мяне аднаго ў хаце, запалілі каля ложку лямпу й сказалі, каб нічога не баяўся. А я сабе надумаў, што паміраю. Думаю, не-е, адзін па.міраць ня буду, мама з бацькам мусяць гэта бачыць. I пайшоў да іх. Яны налілі мне чарку гарэлкі, ад якой я мамэнтальна зап’янеў. Са звонам у вушох крэпка заснуў.
    Як пачалася савецка-нямецкая вайна, саветы пазьбіралі калгасных коней і кароў і разам са скацінай рванулі на ўсход. Ад савецкіх жаўнераў, што адступалі, я ўпершыню пачуў слова «лошадь». Калі спытаў у сястры й брата, што гэта значыць, яны адказалі «хамут». Яны баяліся, што я скажу, дзе ў лесе бацька хавае каня.