• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    141 Ад імя Згургаваньня Беларускіх Жанчынаў, якое ўзначальвала Л. Брылеўская.
    142 Прыхільнікі Рады БНР.
    143 Пасады ў Радзе БНР.
    144 Тым ня менш доктар Шчорс не сышоў з грамадзкага жыцьця, а ў асноўным займаўся спонсарствам беларускіх прасктаў. У канцы 1960-х — пачатку 1970-х ён ахвяраваў на пабудову царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай каля 6,5 тыс. даляраў.
    сорак «босаў», якім заўсёды штосьці ад цябе патрэбна, надакучылі, і я звольнілася. Увесь горад працуе, а я толькі з сабакам гуляю. Прайшло два тыдні, і я разумею, што жыць так не магу. Убачыла ў газэце аб’яву. што на ўзьбярэжжы акіяну прадаецца гатэль. Прыехала, паглядзела — добрае, бойкае месца. Набыла яго й тры з паловай гады адна яго даглядала. Была й кіраўніцай, і вышыбалай, і прыбіральніцай. Нават па мордзе прыходзілася біць. Асноўныя непрыемнасьці сыходзілі ад моладзі, у галаве якіх было толькі адно — сэкс. Дык я й кажу аднаму свайму знаёмаму: «Усё, цяпер буду прымаць толькі ці мужчын, ці жанчын». А той адказвае: «Ну тады зрабі шыльду: “Манастыр”».
    Калі Шаўроўскі перасяляўся ў Фларыду, я дапамагала яму перагнаць туды ягоную машыну. Прыехала й гляджу: Божа, тут жа можна працаваць цэлы год! Прадалі гатэль у Нью-Джэрзі й набылі тут, у Фларыдзе. Потым купілі яшчэ адно памяшканьне, на сямнаццаць кватэраў. У пяцьдзясят год актыўную працу я спыніла. У тым сэнсе, што раніцою ўставаць ды ісьці на працу ўжо ня мусіла. Я, як і Валодзя, які працаваў на фабрыцы «Форд», за ўсе жыцьцё не скарыстала магчымасьці атрымліваць грошы па беспрацоўі. Прадалі гатэль, прадалі той дом. Думалі, што пажывём хоць у старасьці... Але Валодзя захварэў, перажыў інсульт, потым ледзьве хадзіў, ня мог нармальна думаць. Самым страшэнным для мужа сталася тое, што зламалася ягонае «эга».
    Беларускай справай Валодзя «заразіўся» ад свайго бацькі, які заўсёды, нават у царскай арміі, заставаўся сьвядомым беларусам, сьпяваў у вайсковай царкве. Сьпяваў ня «Господн», а «Госпадзі», чым моцна зьдзіўляў расейцаў. Вы б ведалі, якую па.мяць меў Валодзя! Свае ўспаміны ён друкаваў у «Беларусе», пісаў па-польску на беларускія тэмы ў «Звёзду полярну»145, парыскую «Культуру»146. Дарэчы, цікава, як ён пачаў дасылаць артыкулы ў Парыж. Прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Шукеніцкі ў адным з матэрыялаў, які прысьвяціў беларускай тэме, выказаў упэўненасьць, што ніхто яму не адкажа. Тады я кажу мужу: «Ну няўжо ты не
    145 «Gwiazda роіагпа» — польская газэта ў ЗША.
    146 Сусьветна вядомы часопіс, што выдаваў у Парыжы знаны польскі культуроляг, ураджэнец Менску Ежы Гедройц.
    адкажаш? Ня веру». Адказаў, і празь некаторы час атрымлівае з Парыжу ліст, у які быў укладзены чэк на 120 даляраў. Гэта, канечне, яго падбадзёрыла, і Валодзя пачаў весьці ў «Культуры» «Хроніку беларуску». Аж да тых часін, пакуль ня ўпаў у дэпрэсію. Тады, па сутнасьці, і спынілася праца адданага беларуса...
    Беларускай Фларыды пасьля адыходу Міколы Шчорса, Яна Пятроўскага, ад’езду Галіны Мінкевіч'47, якая кудысьці зьнікла, ня стала. Ёсьць асобныя людзі, але кантакты зь імі не выходзяць па-за рамкі тэлефонных размоў148.
    147 Галіна Мінкевіч, дачка Радаслава Астроўскага, памерла ў 2004 г. (гл. біяграфію ў даведніку).
    148 У 1970-х Брылеўскія спрабавалі закласьці ў Фларыдзс агульнабеларускую грамадзка-культурную арганізацыю. Аднак суайчыньнікі сустрэлі гэтую ініцыятыву або абыякава, або варожа.
    САКРЭТНЫ АГЕНТ
    Кастусь Вайцяхоўскі149 (Сан-Дыега, Каліфорнія)
    23 ліпеня 1926 г., в. Стары Сьвержань, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.
    Кастусь Вайцяхоўскі
    Лёс Кастуся Вайцяхоўскага нетыповы для паваеннай хвалі беларускай эміграцыі. На жаль, дзясяткі тысяч адукаваных і таленавііпых беларусаў, аказаўшыся ў чужых краінах, сутыкнуўшыся зь нееядомымі ўмовамі жыцьця, не змаглі рэалізаваць свае здольнасыр. Нярэдкімі былі выпадкі, калі творчая інтэлігенцыя, навукоўцы займаліся фізычнай працай і рана адыходзілі на той сьвет... Геройжа гэтага артыкулу дасягнуў выдатных вынікаў ня
    толькіў навуйы, але іў прыватнай бізнэс-справе. Застаючыся пры гэтым шчырым і адданым беларусам.
    — Спадар Кастусь, як бавіце час?
    — Сан-Дыега (Паўднёвая Каліфорнія), на жаль, знаходзіцца далёка ад беларускіх цэнтраў. Таму мой сёньняшні ўдзел у грамадзка-культурным жыцьці беларусаў ЗША не выходзіць за рамкі фінансавай дапамогі. Але ўжо калі выпадае магчымасьць, з асалодай бяру ўдзел у любым мерапрыемстве. Займацца беларушчынай перашкаджае і ўзрост— 78 гадоў, хоць навінамі з Бацькаўшчыны цікаўлюся.
    149 Няпоўны варыянт інтэрвію з Кастусём Вайцяхоўскім быў надрукаваны ў газэце «Наша Ніва» (№ 18, 2005).
    Пік маёй амэрыканскай актыўнасьці прыпаў на паваенныя гады, калі мы аддана змагаліся за беларускую вольнасьць. Я быў адным зь лідэраў студэнцкага руху. А ў СанДыега цяпер асноўную энэргію накіроўваю на царкоўнае жыцьцё ў гэтым асяродку. Амэрыканскую праваслаўную царкву наведвае вялікая колькасьць людзей: тут і беларусы, і ўкраінцы, і грузіны.
    — Раскажэце, калі ласка, пра Вашае дзяцінства й юнацтва, пра Вашых бацькоў, асяродзьдзс, у якім выхоўваліся.
    — Пра род Вайцяхоўскіх ведаю няшмат. Дакладна скажу, што мой далёкі сваяк прыехаў у Беларусь з Заходняй Польшчы яшчэ падчас трох разьдзелаў Рэчы Паспалітай. Ажаніўся зь мясцовай кабетай, прыняў праваслаўе й даў пачатак беларускаму роду Вайцяхоўскіх. Род ужо амаль зьнік. У 2004 г. памёр брат бацькі Уладзімер, які меў 90 гадоў. Хатняя гаспадыня Надзя — мая матка — памерла, калі мне было восем гадоў. 3 раньняга дзяцінства далучыўся да царквы, але ж мой бацька Ксэнафонт моцна пакрыўджаны сьвятаром, і ў царкве расчараваўся. Дарэчы, бацька быў дзейны беларускі патрыёт: зарганізаваў хор, удзельнічаў у тэатральных пастановах, падтрымліваў землякоў. Падчас вайны, у 1942 г., я паступіў у дарожна-будаўнічы баранавіцкі тэхнікум. Хутка немцы акружылі тэхнікум з патрабаваньнем яго ліквідацыі. Але нашая адміністрацыя дамаглася, каб вучоба працягвалася. 3 умовай, што вучні будуць працаваць на нямецкім лётнішчы. Два тыдні там, два тыдні —у школе. Цяжка прыходзілася, але іншага выйсьця не было. Потым быў залічаны ў настаўніцкую сэмінарыю ў Нясьвіжы. Быў дзейным беларусам, належаў да Саюзу Беларускай Моладзі.
    — У Беларусі Вы псражылі тры рэжымы...
    — Яны моцна адрозьніваліся адзін ад другога. За палякамі жылі мы добра: мелі буйную гаспадарку, жывёліну, усё рабілі ўласнымі рукамі. А за саветамі мы сталі «эксплёататарамі рабочай клясы», страцілі ўсю ўласнасьць. Прыехаў
    з Расеі нейкі неадукаваны хамут і пагнаў бацьку з пасады. Потым пачалося жыцьцё пад страхам: баяліся дэпартацыі ў Сібір. Перад прыходам немцаў у сьпісе на вываз апынуліся амаль усе нашы сваякі. Памятаю, як з сынам сьвятара ўцяклі праз вакно з памяшканьня, у якім прымалі ў піянэры. Як прыйшлі немцы, калгасы распусьцілі, людзям вярнулі маёмасьць і яны ўздыхнулі вальней. Немцы прыхільна ставіліся да простых людзей, як і людзі да немцаў. Адно — я да сёньняшніх дзён ня ведаю, чаму немцы расстралялі майго калегу... А потым пачалася партызанка. Бацька ўдзельнічаў у арганізацыі Самапомачы, працаваў у цывільнай адміністрацыі, езьдзіў у Менск на Другі Ўсебеларускі Кангрэс. Аднойчы, калі я вярнуўся ў Нясьвіж з адпачынку, гаспадыня хаты распавяла, што прыходзілі партызаны, забралі маю ўніформу і ўсё выпытвалі пра мяне, казалі, што ведаюць, чым займаецца мой бацька. На вёску нашу набегаў партызаны не рабілі, забіралі толькі харчы. Хіба таму, што непадалёк знаходзіўся нямецкі лязарэт. У Баранавічах і Нясьвіжы я ажыў душою. Гледзячы на калёны беларусаў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, якія сьпявалі «Мы бой-
    кая моладзь, арлы маладыя!», сэрца білася куды хутчэй. Я й сам разам зь іншымі СБМаўцамі маршыраваў па вуліцах,
    Кастусь Вайцяхоўскі
    сьпяваў патрыятычныя песьні, удзельнічаў у культурна-грамадзкім жыцьці. Гэта былі цудоўныя гады нацыянальна-патрыятычнага ўздыму. Верылася, што Беларусь — на шляху адраджэньня.
    — Як Вашай сям’і ўдалося ўцячы на Захад?
    — Партызаны, польскія легіёны, расейскія казакі — ад усіх трэба было бараніцца, лявіраваць, хаваць свае намеры. Каб наша сям’я засталася ў Беларусі, няма сумневу, загінула б у савецкіх лягерах. Бацька з
    калегамі арганізаваў калёну з вазамі. Забіралі ўсё, што толькі было магчыма. Нават кароў да вазоў папрычаплялі. Паехалі ўпяцёх — я, бацька, мачыха й дзьве сястры. Шмат чаго пабачылі па дарозе. Бачылі, як гарэў Мірскі замак. Урэшце прыехалі пад Беласток. Там браты Аўдзеі далі немцам сала — тыя дазволілі ехаць далей цягніком.
    У Лодзі два тыдні прабылі ў Беларускім камітэце. Раптам вестка, што гестапаўцы расшукваюць уцекачоў дзеля прымусовай працы ў лягерах. Хуценька сабралі рэчы й уцяклі ў гараж, хавацца. Потым браты Аўдзеі дзесьці здабылі машыны, на якіх мы паехалі ў Судэты. Паколькі не было іншага выйсьця, уладкаваліся ў працоўны лягер, рабілі на фабрыцы.
    ГІерад наступам савецкіх войскаў бацька здабыў фальшывыя паперы, што мы накіроўваемся добраахвотнікамі ў нямецкае войска. Так і ўцяклі ў Заходнюю Нямеччыну. На станцыі ў баварскім Рэгенсбургу спаткаліся зь Міхасём Міпкевічам, братам Якуба Коласа. Потым пераехалі ў мястэчка Ворт, дзе я працаваў на фэрме й дачакаўся прыходу амэрыканцаў і капітуляцыі Нямеччыны.
    Аднойчы вяртаюся з працы, а рабіў я на кухні, і бачу перад хатай амэрыканскі аўтамабіль. Салдаты нам кажуць: «Зьбірайцеся, паедзеце дадому, на радзіму». Бацька й адказвае: «Прабачце, мы — былыя грамадзяне Польшчы, і рэпатрыяцыйныя дамовы нас не чапляюць». Дарэчы, тата перад уцёкамі на Захад набраў на працы стос афіцыйных блянкаў зь пячаткамі. I потым, запоўніўшы, раздаваў іх усходнім беларусам, каб тыя маглі пазьбегчы прымусовага вяртаньня ў СССР. Пазначаў, што ўраджэнцы Заходняй Беларусі. Шмат каго ад сьмерці выратаваў. Да ад’езду ў ЗША я скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе, прайшоў таксама курс настаўнікаў ангельскай мовы, удзельнічаў у скаўтынгу.
    — Якія самыя галоўныя цяжкасьці напаткалі Вашую ся.м’ю ў Амэрыцы?
    — У ЗША мы адразу трапілі на плянтацыю бавоўны ў Арканзасе. Беларусаў там сабралася чалавек 70, быў з намі
    Кастусь Вайцяхоўскі ў Вашынгтоне
    й бацюшка150. Горшай працы цяжка прыдумаць: з шостай раніцы да шостай вечара поўзаеш на каленях і зьбіраеш вату. Жылі ў драўляных халупах, якія час ад часу залівала Місысыпі. Сьпякота, машкара ў хату прэцца — расчараваньне страшэннае. Зараблялі каля даляра за дзень. Сабраныя 100 фунтаў ваты каштавалі 2,5 далярэ. Прыехалі мы туды ў верасьні, а ў лістападзе я паехаў шукаць шчасьця ў Нью-Ёрк. Дапамагчы мне ўзяўся бацькаў сябра й наш зямляк Віктар Чабатарэвіч — капітан Беларускай Краёвай Абароны, вядомы палітычны дзяяч. Уладкаваўся токарам, зарабіў няблага грошай, адправіў частку бацькам. Гэта дазволіла ім у сьнежні 1949 г. пакінуць цяжкую працу й пераехаць у Нью-Джэрзі.