Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Па дарозе ў Прусію спаткалі Асецінскага й Грыцука, якія таксама пачалі ўгаворваць ісьці партызаніць. Страцілі яшчэ каля дваццаці чалавек. Засталося каля сотні. Даведаліся, што
109 Гелда быў уведзены ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады, што ў той час знаходзілася ў Бэрліне.
асколкі нашага батальёну хочуць прылучыць да ЗО-й дывізіі СС Зыглінга, што выклікала ў нас абурэньне: дывізія гэтая зборная, не беларуская! Аднаго дня нам пашчасьціла: Матысік сустрэў немца дзядзю Кубу — заступніка Гелды ў Беластоку. Той падзяліўся інфармацыяй, што частку вайскоўцаў немцы плянуюць накіраваць у Нарвэгію. Гэтая пэрспэктыва падалася нам прывабнай, ва ўсялякім выпадку лепшай, чым трапіць на фронт. Прыйшоў загад ехаць у Нарвэгію цераз дацкі Орхус. Група Матысіка дабіралася цераз Бэрлін, другая — Сяргея Гоха — церазь Любэк. Мы з Матысікам завіталі ў Бэрліне да штаб-кватэры БЦР, гутарылі зь Езавітавым, Кушалем і Васіленем. Тыя далі нам даручэньне, каб навязалі ў Нарвэгіі сувязі з заходняй разьведкай. Пасьля вайны Матысік застаўся ў Нарвэгіі. Атрымаў стыпэндыю на вучобу. Скончыў стакгольмскую палітэхніку. Пасьля працаваў у нарвэскай ваеннай індустрыі. У 1955 г. разам з нарвэскай дэлегацыяй адведваў ваенную базу ў Дэнвэры. Тады й атрымаў ад яго апошні ліст. 3 Калямбусу я пераехаў у Кліўленд, дзе зьмяніў тры кватэры, і мажліва ягоныя лісты да мяне папросту згубіліся. Які лёс напаткаў Матысіка далей, ня ведаю. Дадам, што паходзіў ён зь Беласточчыны, нарадзіўся прыкладна ў 1910 г. Вучыўся ў Варшаўскай палітэхніцы. Трапіў у польскае войска, быў разьмеркаваны ў школу падхаронжых. Як і іншыя праваслаўныя беларусы, быў звольнены ў рэзэрв. А ў 1943 г. прылучыўся да Беластоцкага батальёну самааховы.
У Нарвэгіі нас пасялілі ў лесе, у бараках. Будавалі бункеры. Перад Калядамі Матысік даў загад: ідзі ў лес, сустрэнь рудабародага нарвэжца й зрубіце зь ім елку да сьвята. Спаткаў я таго нарвэжца. А ён даволі добра гаварыў парасейску: «Слухай, адпусьці мяне ў хату. Тут непадалёк — жонка прыехала, хачу яе пабачыць. Абяцаю, што вярнуся». Я адпусьціў. Пачало цямнець, а нарвэжца ўсё няма. Мяне ўжо пачынае калаціць пры думцы, што са мной могуць зрабіць не.мцы за такі праступак. Аднак бачу — вяртаецца нарвэжац: «Няўжо ты падумаў, што я ўцяку? Я ведаю, што цябе за гэта расстралялі б. Такі грэх на душу я ня ўзяў бы».
У нядзелі я стаў наведваць праваслаўную царкву ў Осла. Там пазнаёміўся з расейцам Бяловым — інжынэрам-эмігрантам, які ў канцы 1930-х перабраўся ў Нарвэгію. Аднойчы ён запрасіў мяне да сябе ў госьці, на абед. Мы разгаварыліся й не заўважылі, як сьцямнела. Гаспадар прапанаваў заначаваць у яго. Перад сном я стаў на калені перад іконай і маліўся. Бялоў гэта заўважыў празь дзьверы й раніцай сказаў мне: «Упершыню за 25 гадоў пабачыў маладога праваслаўнага хлопца». Так пачалося нашае сяброўства, амаль кожную нядзелю я быў госьцем у яго прыгожай утульнай хаце. Аднаго дня наш батальён перавезьлі ў Ларвік, а адтуль — у Драмэн. Там мы й жаўнеры Вэрмахту склалі зброю. Частка хлопцаў уцякла ў невядомым кірунку. Каб здабыць ДП-карты, Матысік і Хох разам зь некалькімі хлопцамі паехалі ў Осла, дзе месьціліся польскія лягеры. Засталося нас толькі асоб дзесяць. Прыходзіць загад: усе польскія грамадзяне мусяць пераехаць у Консбэрг. Пад’яжджаем да будынкаў лягеру й бачым: уся тэрыторыя абнесена калючым дротам, узброеныя вартаўнікі. Пачаліся допыты. Я й па сёньня не магу сказаць, чаму назваўся жаўнерам арміі Уласава. На што паручык Немчык, які вёў допыты, адказаў: «Уласаў? А дзе ж тады дзеўся Беластоцкі батальён? Дзе Матысік? Тваё прозьвіпіча нам знаёмае, раскажы ўсю праўду, і мы пастараемся табе дапамагчы». Нічога не заставалася, як праўдзіва ўсё расказаць.
Немчык параіў мне зьмяніць прозьвішча, але я адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што маю ў Амэрыцы дзеда. «Ведаеш яго адрас? Напішы ліст, і я адпраўлю вайсковай поштай» — прапанаваў Немчык. Церазь месяц я атрымаў ад дзеда пакет з запрашэньнем на пераезд у ЗША. Мяне пасадзілі ў машыну й адвезьлі ў Осла. На другі дзень да Бялова прыйшлі Немчык зь Персьцяноўскім. Мне расказвалі, што гэты чалавек паходзіў з Заходняй Беларусі. А калі так, праўдападобна, што ён быў вывезены ў Сібір і там далучыўся да Арміі Андэрса. Меў ранг капітана.
Нас сфатаграфавалі й павялі ў польскае прадстаўніцтва. Ужо назаўтра ў мяне быў гатовы пашпарт, а Бялоў даведаўся, што праз два дні ў Амэрыку адыходзіць гандлёвы параплаў. Добра, думаю, але трэба аддзячыць людзям, якія дапамаглі вырашыць справы. Пайшоў у будынак, дзе знахо-
дзідіся вайсковыя прадстаўніцтвы ўсіх краін-пераможцаў. Пад чаркай забыўся аб дамоўленасьці зь Бяловым, што да захаду сонца мушу вярнуцца. Спусьціўся на вахту ваеннага прадстаўніцтва, калі ўжо сьця.мнела. Прашу вярнуць ДПкарту, вартаўнік гучна называе маё прозьвішча. Я выходжу на вуліцу, і тут двое ў цывільным падхопліваюць мяне за рукі й запіхваюць у машыну. Перасадзілі ў «Чайку» й адвезьлі на нейкі востраў, кінулі ў цёмную камору. У думках пракручваю, што са мной станецца. У найлепшым выпадку празь Фінляндыю, як уласаўца, пераправяць у СССР і дадуць 20—25 гадоў лягераў. У горшым... Тым часам Бялоў, які занепакоіўся маёй адсутнасьцю, распачаў мае пошукі. Пазваніў да Тамары Карстнэк — расейскай арыстакраткі, грамадзянкі Латвіі. Яна працавала ў ангельскага палкоўніка. Зьвязаліся з нарвэскай паліцыяй —мяне няма. Зьвярнуліся на радыё, газэты, куды толькі можна. Паліцыя, дарэчы, паведаміла, што такі выпадак ужо ня першы.
Прасядзеў у каморы пару дзён. Неяк чую: ідзе нейкая група людзей. Але не савецкіх жаўнераў, у якіх падэшвы падбіты цьвікамі. Голас Персьцяноўскага. Той расказаў, што ў іх заставалася толькі шэсьць гадзін — з Осла ў Фінляндыю адпраўляюць шматтысячную армію арыштаваных... Я вольны, але што рабіць далей? Сядзеўшы ў каморы, я маліўся, і падчас малітвы мяне нібыта токам ударыла: уцякаеш у Амэрыку замест таго, каб шукаць бацькоў?! Бацькам не ўдалося ўцячы на Захад. 3 Бэрліну ў кірунку амэрыканскай арміі, ад савецкіх танкаў павярнулі назад, у бок Польшчы. У Польшчы яны й жылі.
Я папрасіў Персьцяноўскага, каб дапамог перабрацца ў Нямеччыну — бліжэй да бацькоў. Прыехаў у Любэк, дзе спаткаў дзесяць чальцоў батальёну. Сышліся на думцы, што добра было б перабрацца ў амэрыканскую зону. Брэмэн, хоць і знаходзіўся ў ангельскай зоне акупацыі, падпарадкоўваўся амэрыканцам. Расшукалі ў Брэмэне польскі лягер, зарэгістраваліся. Праз тыдзень знаёмыя хлопцы ўладкаваліся на працу ў амэрыканскую вартаўнічую кампанію, і кантакт зь імі згубіўся. Шукаючы бацькоў, я паехаў у Гайдэнаў пад Гамбургам. Сустрэўся з прафэсарам музыкі Алесем Карповічам, які накіраваў мяне ў інтэрнацыянальны лягер у Гамбург. Мікола Шыла расказаў, дзе жывуць сёстры Жу-
коўскія — Валя й Раіса. Тыя паведамілі, дзе спыніліся Хведар Ільляшэвіч і Канстанцін Хаванскі. Пра маіх бацькоў Ільляшэвіч нічога ня чуў. Прабыўшы ў Ватэнштэце некалькі дзён, я пазнаёміўся з шэрагам беларускіх дзеячоў — Міхасём Зуем, Сьвятаславам Каўшом, Вацлавам Пануцэвічам. Тым часам наш брэмэнскі лягер перанесьлі ў Кобург. Пабачыўшы яго, усе схапіліся за галаву: вайсковыя казармы, абнесеныя дротам, вышкі, ахоўнікі-паліцыянты. Хочаш выйсьці зь лягеру — пакажы пропуск за подпісам камэнданта паліцыі. А я тады ўжо ведаў аб існаваньні лягеру ў Рэгенсбургу, куды пазьней і накіраваўся. Быў прысутным на Зьезьдзе беларусаў Нямеччыны110, на размове зь япіскапамі Апанасам і Філафеем, падчас якой Аляксандар Орса й бацька Родзькі"1 сталі перад сьвятарамі на каленях, молячы тых, каб ня ехалі ў Мюнхэн падпісваць акт аб далучэньні БАПЦ да Расейскай Зарубежнай Царквы.
Вярнуўшыся ў Кобург, на адной зь вечарынаў заўважыў групу хлопцаў, што трымаліся разам. Падышоў, папрасіў агню. Пачаў пытацца, адкуль хто паходзіць: Вялейка, Докшыцы... Адразу ж з задавальненьнем перайшлі на беларускую мову. Адзін з хлопцаў называўся Герман, які расказаў пра свайго брата — Аўген быў камэндантам аднаго з блёкаў. Я іду да яго, пытаюся: «Ты зь Вялейкі?» Той адказвае, што з касьці й крыві паляк. Вярнуўшыся ў Ватэнштэт, расказаў пра гэты выпадак сябрам: адзін брат — беларус, другі, старэйшы, — паляк! Васіленя пытаецца: «А як выглядае гэты Герман? Апішы яго». Пачуўшы адказ, Аляксей папрасіў пачакаць некалькі хвілінаў. Вярнуўся з фатаздымкамі, гляджу — той самы Герман112. Аказалася, што ён разам з Васіленем вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, паступіў на факультэт права Віленскага ўнівэрсытэту. Змабілізаваў-
110 Маецца на ўвазе Зьезд праваслаўных беларусаў Нямеччыны, што прайшоў 5 траўня 1946 г. у Рэгенсбургу. Удзельнікі зьезду пратэставалі супраць пераходу япіскапаў БАПЦ пад юрысдыкцыю Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы.
111 Маецца на ўвазс пэдагог, грамадзкі дзяяч Філарэт Родзька (1890—1980), бацька старшыні БНП Усевалада Родзькі й мастачкі Галіны Русак.
ІІ2Размова праАўгена Германа(нар. 1912),у 1944г. намесьніка акруговага начальніка Беларускай Краёвай Абароны ў Вялейцы.
шы іх у армію, палякі адправілі праваслауных оеларусау у рэзэрв. За часам нямецкай акупацыі абодва служылі афіцэрамі ў Беларускай Краёвай Абароне. Васіленя папрасіў Янку Сурвіллу зрабіць мне копіі. У Кобургу зноў чую ад Германа той самы адказ: паляк з косьці й крыві — і на гэтым кропка. Тады я пайшоў у атаку: «Добра, тады скажы мне, як паляк у рангу афіцэра апынуўся ў БКА?» Герман пачырванеў і закрычаў: «Вон з хаты!» Я дастаю фатаздымкі. Той, гледзячы на іх, аж у твары перамяніўся: «Хто табе іх даў?» — «Васіленя». Герман, зьмяніўшы інтанацыю, пачаў распытваць, дзе Васіленя, дзе Кушаль. Скончылася гэтая гісторыя сумесным расьпіцьцём гарэлкі й клічам «Жыве Беларусь!»
Надумаў аднойчы перавезьці беларусаў з Кобургу ў Міхэльсдорф. Аднак якраз у той час сярод беларускай дыяспары наступіў раскол, пачаліся сваркі. Аднаго дня ў Кобургу зьявіўся Аляксандар Асіпчык, які настойліва агітаваў за «зарубежнікаў». Паслухаўшы ягоныя прамовы, я засумняваўся, што хлопцы захочуць стаць удзельнікамі агуль-
наоеларускай бойкі... А я ў Міхэльсдорф усё ж такі паехаў113, здаў экстэрнам матуральныя іспыты ў гімназіі й адправіўся ў ЗША.
Мяне прытуліла другая жонка майго дзеда, часова забясьпечыўшы мяне дахам над галавой і харчаваньнем. Паступіў ва ўнівэрсытэт Калямбус на гістарычны факультэт, аднак здабыць вышэйшую адукацыю не давялося. Я прыехаў у Кліўленд у самы жудасны момант, калі на ўсіх прадпрыемствах бракавала працоўных месцаў. Я ўладкаваўся ў кампанію, якая вырабляла такарныя станкі для