• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Гэты лягер адшукалі два праваслаўныя сьвятары, якія часта кудысьці выяжджалі па справах92. За кароткі час усе нашыя беларусы перабраліся ў Ватэнштэт. Кармілі там вельмі слаба, але мы на гэта ня надта зважалі — мы патрапілі да родных людзей, якія размаўляюць на такой мілай для цябе мове, моляцца ў сваёй царкве, зарганізоўваюць гімназію, школу, танцавальны гурток, хор, спартовыя мерапрыемствы — Ватэнштэт дарыў уцекачом магчымасьць адчуваць сябе як дома. Я таксама паступіла ў гімназію, належала да скаўтынгу, танцавала — жыла паўнавартасным беларускім жыцьцём! Нашыя настаўнікі з гімназіі93 зрабілі з нас шчырых беларускіх патрыётаў, якімі мы засталіся на ўсё жыцьцё. Дырэктарстваваў у нас Вацлаў Пануцэвіч (ён кіраваў таксама скаўтамі, а скаўткамі — Валянціна й Раіса Жукоўскія, пасьля шлюбу — Пашкевіч і Жук-Грышкевіч), Валянціна Пашкевіч выкладала таксама ў гімназіі, як і спадарыня Пануцэвіч94, яе сястра й брат Людвіка й Часлаў Будзькі, Аляксандар Крыт, спадарыня Галякова95, Хведар Ільляшэвіч — наш «дзядзя Федзя», як яго ўсе называлі, ды інш.
    У 1947 г. Ангельшчына пачала набіраць работнікаў у тэкстыльныя фабрыкі. Зь першым транспартам выехала мая найбліжэйшая каляжанка Вера Бартуль, тады — Касьцюкевіч. Мы падпісалі кантракт на два гады й разам з другой каляжанкай Кацяй Янцэвіч (цяпер — Вініцкай) апынуліся на поўначы краіны, у горадзе Тодмордэн. Хутка адшукалі ўсіх знаёмых-беларусаў і ў выходныя дні пачалі зьбірацца ў Лёндане, дзе ўжо існавала беларуская арганізацыя — Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі. Так я раптоўна пазнаёмілася зь земляком Алесем Жданковічам. У той час ужо
    92 Маюцца на ўвазе сьвятары Аўген Сурвілла й Мікалай Сьмірноў.
    93 Маецца на ўвазе Бсларуская гімназія імя М. Багдановіча.
    94 Маецца на ўвазе Клара Пануцэвіч (Будзька).
    95 Жонка Леаніда Галяка — Раіса.
    пачаўся збор грошай на куплю Беларускага дому, які быў набыты ў 1948 г. Ва ўсіх вялікіх гарадох пачалі закладацца аддзелы ЗБВБ, найбольшыя — у Брэдфардзе й Манчэстэры. Мы належалі да першага, таксама пачалі зьбіраць грошы на свой дом. Такім чынам, неўзабаве зьявіліся яшчэ два беларускія дамы [у Брэдфардзе й Манчэстэры], якія пачалі прыносіць добры даход, што надавала сілы нашаму ЗБВБ. Тутака спаткаліся дзьве хвалі беларускай эміграцыі — тая, што прыбыла зь Нямеччыны, і тая, якая прыйшла ў Брытанію праз польскае войска з Італіі.
    Я запазналася зь Янкам Міхалюком, ажаніліся ў 1949 г., жылі ў Брэдфардзе, мелі свой дом. Янка заўсёды быў вельмі актыўным у грамадзкім жыцьці, увесь пэрыяд жыцьця ў Ан-
    Янка Міхалюк выступае на зьезьдзе ЗБВБ
    Сям'я Міхалюкоў. Справа налева: Янка Міхалюк, сыны Эдвард ; Віктар, Лёля Міхалюк, сын Аляксандар. 1960-я гг.
    гельшчыне належаў да ўправы аддзелу ЗБВБ у Брэдфардзе, а пазьней — да Галоўнай Управы ў Лёндане. апошнія 25 гадоў (1970—1995) быў старшынём арганізацыі.
    Грамадзкае жыцьцё ў Брэдфардзе было ў свой час вельмі актыўным: маючы свой дом і вялікую залю, дзе маглі зьбірацца й праводзіць усялякія імпрэзы, адзначалі нацыянальныя й рэлігійныя сьвяты, ладзілі культурныя вечарыны, прысьвечаныя нашым паэтам і пісьменьнікам. Заснавалі беларускую школу, у якой дзеткі вывучалі беларускую мову й гісторыю, сьпявалі песьні, танцавалі, усе былі апранутыя ў нацыянальную вопратку.
    Калі наш старэйшы сын Аляксандар меў восем гадоў, у Лёндане закладаўся Інтэрнат для беларускіх хлопцаў, якім кіравалі а. Германовіч і а. Надсан. Мы аддалі туды ўсіх нашых хлопцаў і разам з малодшым пераехалі ў Лёндан і самі. Гэта быў 1965 г. Старэйшы сын працаваў у салідным лёнданскім банку. Запазнаўся з ангелькай. Атрымаў кантракт на працу ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Жыве тамака й па сёньня, дзе яму вельмі падабаецца. 3 жонкай, на жаль, разышоўся. Віктар працаваў у турыстычны.м бюро, аб’езьдзіў увесь сьвет. Цяпер працуе як дарадчык фінан-
    Лёля Міхолюк каля свайго бунгала ў Манчэстэры. 2005 г.
    саў. Малодшы сын Эдвард па адукацыі — геоляг. Тры гады працаваў у той самай Паўднёвай Афрыцы, рабіў мапы. Выдаў кнігу сваіх працаў. Але, улічваючы цяжкасьці з пошукам далейшай працы, вырашыў набыць новую адукацыю — скончыў кампутарныя курсы. Цяпер працуе для буйной фірмы ў Шатляндыі. У інтэрнаце я працавала гаспадыняй, потым уладкавалася на добрую працу ў краму. Янка спачатку працаваў на малых заводах, а калі ягонае здароўе значна пагоршылася, цалкам прысьвяціў сябе беларускай справе, належаў да ЗБВБ, Рады БНР, Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны, Згуртаваньня Беларускіх Камбатантаў, Вікарыяльнай управы Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, Ангельска-Беларускага Таварыства.
    Зь Беларусьсю мы ніколі не разлучаліся, увесь час пра яе марылі, для яе працавалі, і, калі краіна набыла незалежнасьць, для нас не было большай радасьці, як прымаць гасьцей з Бацькаўшчыны. Я пабывала ў Беларусі тры разы, удзельнічала ў III і IV зьездах ЗБС «Бацькаўшчына»96. У 1993 г. пабачыць Радзіму мы зьбіраліся абое, але Янкава хвароба перарвала паездку — мой муж так і не сустрэўся болын зь Беларусьсю, якую ён так моцна любіў усім сэрцам...
    96 Адпаведна ў 2001 і 2005 гг.
    Пасьля сьмерці мужа ў 1995 г. я пераехала бліжэй да Віктара [у Манчэстэр]. Але паколькі ў 1990-х гг. мы страцілі шмат актыўных сяброў Згуртаваньня, на мяне прыпаў абавязак весьці справу далей. Наш дом у Лёндане пасьля рамонту знаходзіцца ў адпаведным стане, ЗБВБ папаўняецца новапрыбылай моладзьдзю. Гэта нас цешыць і дае надзею, што грамадзкая праца на беларускай ніве ня спыніцца. Праца, якую распачала нашая эміграцыя ў 1946 г.97 і дзякуючы якой мы захавалі родную мову, кулыуру, рэпрэзэнтавалі Беларусь дзе толькі маглі. Праца, якую мы не зьбіраемся спыняць, пакуль Беларусь ня стане сапраўды вольнай і дэмакратычнай дзяржавай.
    97 22 верасьня 1946 г. (паводле Інфармацыйнага бюлетэню ЗБВБ— 17 верасьня) адбыўся сход ініцыятыўнай групы, на якім была створана Часовая Управа Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі.
    Я АДЗІН ЗЬ НЕШМАТЛІКІХ ЖАЎНЕРАЎ, ШТО ДАЖЫЛІ ДА СЁНЬНЯ
    Аляксандар Ражанец (Лёндан)
    Аляксандар Ражанец
    Я нарадзіўся на Случчыне, але дакладнае месца свайго нараджэньня сказаць не магу — амаль уся мая сям’я была рэпрэсавана. У Сібіры загінулі каля пятнаццаці маіх сваякоў. Тыя, ка.му пашчасьціла выжыць і вярнуцца на волю, вымушаны былі хаваць дэталі біяграфіі. На іх усіх бязьлітасна паляваў НКВД. У пашпарце запісана, што нарадзіўся я ў 1921 г., але гэтая дата не адпавядае рэчаіснасьці. Мушу хаваць і гэтыя дадзеныя.
    Мой бацька Іван памёр, калі мне было толькі шэсьць месяцаў, падчас грамадзянскай вайны. Маці Марыя забітая камуністамі. Дарэчы, мой дзядзька, родны брат мамы, пры цары набыў вайсковую адукацыю, падчас Грамадзянскай вайны перайшоў на бок бальшавікоў. Пры савецкай уладзе даслужыўся да генэральскага чыну, быў накіраваны ў Італію для ўсталяваньня там камуністычнай улады. Дзядзькава пасада напачатку адыграла сваю ролю — нашую сям’ю надта не чапалі, хоць і раскулачылі. Але пазьней, калі дзядзьку арыштавалі, маме ды іншым блізкім сваяком ня змог ужо ніхто дапамагчы.
    Высылкі ў Сібір мне, маім братом ды сёстрам здолеў пазбавіцца закаханы ў маю сястру камуністычны актывіст з нашай вёскі. Мяне прынялі да сябе сваякі-баптысты, што жылі ў Слуцку. У горадзе я скончыў дзесяцігодку. Дырэктарам той школы быў немец, камуніст, вялікі матэматык. Дзя-
    куючы яму я стараўся як мага лепш засвоіць матэматыку, працаваў у розных установах у Слуцку. I амаль адусюль мяне выкідвалі — «нячыстая» біяграфія... Mae начальнікі нават прызнаваліся, што звальняюць мяне з працы па палітычных прычынах, паводле загаду «ворганаў». Ад адчаю, болю, безвыходнасьці плакаў. Жыў як у пекле. Калі маму кінулі ў слуцкую турму, я кожны дзень насіў ёй перадачы. Але ня ведаю, ці атрымлівала яна іх. Яе даволі хутка расстралялі. У мяне ёсьць ліст, адрасаваны слуцкім КДБ маёй сястры Анастасіі. Паводле яго маю непісьменную й амаль неадукаваную маці, што працавала на слуцкім заводзе звычайнай работніцай, абвінавачвалі ў контррэвалюцыйнай дзейнасьці й расстралялі як «ворага народу». Пасьмяротна, праўда, яна была рэабілітаваная. Нам жа тады, пры канцы 1930-х, паведамілі, што маці выслалі ў Сібір бяз права перапіскі.
    Пасьля сканчэньня слуцкай вячэрняй дзесяцігодкі я хацеў паступіць на зубнога тэхніка, аднак маю заяву адкінулі. Тады знаёмыя камсамольцы, што хваляваліся за мой далейшы лёс, дапамаглі пераехаць у Менск ды паступіць у Пэдагагічны інстытут. Тагачасны ягоны рэктар Лявонцеў настойліва адгаворваў паступаць на беларускі факультэт, бо якраз тады пачалося вынішчэньне сьведамых беларусаў як «нацдэмаў». Раіў паступаць на нямецкі факультэт, але я зь ім не пагадзіўся. У 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію — бараніць краіну, якая нішчыла й разбурала жыцьцё маёй сям’і. Наш полк радыёі тэлефоннай сувязі стаяў у Беластоку. Відаць, камандзір ня быў знаёмы з маёй біяграфіяй. Бо не накіраваў бы мяне разам зь іншымі 25 жаўнерамі на вучобу ў сакрэтную школу ў Менск. Камандзір КДБ, які вёў са мной размову, быў літаральна шакаваны: «Хто цябе сюды паслаў? Якая контррэвалюцыйная арганізацыя? Хто цябе прыняў у камсамол?»
    Калі я вярнуўся назад у Беласток, паводзіў сябе ў далейшым вельмі асьцярожна. За мной сачылі цяпер ужо вельмі пільна. Адзін з камандзіраў настойліва мне раіў ісьці вучыцца на афіцэра. I толькі калі я яму сказаў, што маю сваякоў за мяжой, у Польшчы, ён ад мяне адчапіўся. Зь Беластоку пешшу пайшлі на Полацак. I ўжо там адчулі рэзкі пах вайны. Нас імгненна кінулі на ахову заходніх межаў СССР,
    аднак у ваколіцах Ліды нас пачалі бамбіць нямецкія самалёты. Вярталіся на ўсход праз Заходнюю Беларусь змучаныя, напужаныя, галодныя. А жыхары вёсак не давалі нам нават напіцца — такая была нянавісьць да савецкай улады. Ніколі не забуду карціны, як пад Менскам, дзесьці каля Плешчаніц, савецкі камандзір-бязбожнік пачаў маліцца Богу. Я ж пасьля прыкладна васьмігадовых вандраваньняў вярнуўся дадому. Спаткаў калег і каляжанак па школе, якія вывучыліся ў інстытутах і мелі добрыя пасады. Паехаў у Слуцак, бурмістрам якога працаваў мой былы дырэктар, той самы немец. Ён, здаецца, пазьней быў абвінавачаны ў сувязях з партызанамі. Улічваючы маё добрае веданьне матэматыкі, мне запрапанавалі заняцца разьмеркаваньнем калгаснай зямлі сярод больш як 150 двароў. Разам з адным толькі калегам я зрабіў гэта вельмі хутка, за якіх пару тыдняў. Год адслужыў у паліцыі, якой кіраваў Сьцяпан ІІІнэк.