• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    У Ангельшчыну я прыбыў у сьнежні 1946 г. Працаваў перакладчыкам у інтэрнацыянальным вайсковым клюбе. Была верагоднасьць, што нас кінуць тушыць канфлікт у Палестыне, аднак умяшаўся Сталін і «палякі» ў той справе ўдзелу ня бралі. Дэмабілізаваўся ў 1948 г.
    Пераехаў у Ковэнтры, дзе ўжо пасяліліся браты Генрык і Зыгмунд Сянкевічы. Дапамаглі дастаць мне працу на будове, цягаў цяжкія, халеры, тачкі з цэмэнтам. Змучаны цягаеш тачкі, а брыгадзір стаіць і паглядае. Адзін паляк ня вытрымаў і кінуў тачку на брыгадзіра-ірляндца. Той сказаў,
    што з працай можаш разьвітвацца, і атрымаў яшчэ па мордзе. Паляка звольнілі, звольніўся і я — у знак салідарнасьці. Зьвярнуўся ў Міністэрства працы, папрасіў дапамагчы расшукаць лепшую працу, кажу: я ваяваў за вас, а вы ставіцеся да мяне як да чалавека ніжэйшага гатунку. А ангельцы сапраўды адносіліся тады да чужынцаў ня надта прыязна, хоць мы былі роўныя зь імі ў правох. Празь Сянкевічаў здабыў працу ў драўляным цэху, пачаў завочна вучыцца ў тэхнічнай школе, усе пісьмовыя работы адсылаў у Лёнданскі тэхнічны інстытут. Потым праз аднаго вугорца дастаў пасаду на.месьніка электрыка на фабрыцы. Атрымаўшы тэхнічны атэстат, зрабіўся паўнапраўным электрыкам, потым — брыгадзірам-электрыкам. Калі гэіую фабрыку закрылі, працаваў інжынэрам-электрыкам на іншым заводзе ажно да 1987 г., да выхаду на пэнсію.
    Беларусы на эміграцыі пачалі гуртавацца яшчэ за ваенным часам, расшукваючы адзін аднаго ў вайсковых частках. Лісты мы завяршалі заўсёды аднолькава, скаротам ZB —Жыве Беларусь! На першым сходзе беларусаў, які адбыўся ў 1947 г. у польскім клюбе, сабраліся некалькі сотняў чалавек78. Да сёньняшніх дзён дажыла можа якіх двац-
    Сільвэстар Будкевіч з былым настаўнікам Аляксеем Анішчыкам-Чэмерам у Менску. 1993 г.
    78 Маецца на ўвазе I Зьезд ЗБВБ, што прайшоў 18—19 студзеня 1947 г.
    йаць-трыццаць... Я быў адным з тых, хто ў 1947 г. стаяў ля вытокаў арганізацыі Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі, узначальваў філію ў Ковэнтры. Тут, у Ангельшчыне, я перайшоў на грэка-каталіцкую веру, да чаго спрычыніўся, у першую чаргу, айцец Пётра Татарыновіч, якога я спатыкаў яшчэ за ваенным часам.
    Мая жонка — ангелька Каталін, малодшая за мяне на пяць гадоў. Сваіх дзяцей мы ня маем, даволі заможна жывём у собскім доме. Трынаццаць разоў адведвалі Беларусь, першы раз яшчэ за брэжнеўскім часам. Каталін сталася шчырай беларускай патрыёткай, яе цікавіць абсалютна ўсё, што адбываецца на маёй Бацькаўшчыне.
    Кожны раз, калі адведваю Беларусь, родны Наваградак, мяне болыл за ўсё хвалюе занядбаньне нашай роднай мовы. Спрачаюся, даказваю, тлумачу, але ці дойдзе да людзей, што нельга здраджваць сьвятому?
    НАША АРГАНІЗАЦЫЯ НЯ ВЫТРЫМАЛА РАЗЬЯДНАНЬНЯ ЗНУГРЫ
    Юры Весялкоўскі (Лёндан)
    2 студзеня 1924 г., Новы Сьвержань Стаўпецкага пав. Наваградзкага ваяв., сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.
    Хата нашай сям’і ў Новым Сьвержні стаяла акурат ля Нёману, мэтраў за 250 ад ракі. Тады Нёман быў большы, небясьпечнейшы за цяперашні. Увесну — калі раставаў лёд — рака разьлівалася на кілямэтардва, затапляючы хаты ды псуючы гаспадаркі. Адны гаспадары расказвалі, што неяк пасьля паводкі нават знайшлі ў печы... шчупака.
    Нашая хата стаяла над ракой, і магутны Нёман яе не кранаў, але часам падбіраўся пад гумно. Дзеці амаль увесь вольны час бавілі на рэчцы, часьцей з вудай у руках. Той рыбы ў Нёмане было ой як багата. Але ж маім галоўным дзіцячым і юнацкім захапленьнем была музыка. Я ўдзельнічаў у школьным аркестры ды марыў набыць мандаліну й навучыцца іграць на гэтым цудоўным інструмэнце. I аднойчы, сабраўшы грошай на цяжкай фізычнай працы, насуперак бацькоўскай волі я купіў мандаліну. Праўда, калі бацькі зразумелі, што маё зацікаўленьне музыкай сур’ёзнае, часта самі прасілі мяне штосьці сыграць.
    Бацька Мікалай — ён паходзіў з Клецку — здабыў адукацыю вэтэрынарнага фэльчара. Маці Соф’я паходзіла з дому Булахаў. У Першую сусьветную бацьку накіравалі на працу ў Новы Сьвержань, і нават узнагародзілі Георгіеўскім
    крыжам за перавязку пад варожым абстрэлам. Дзед па бацькавай лініі быў будаўляным інжынэрам, і я бачыў ягоныя кнігі ў бацькавай бібліятэцы. Маці Соф’я паходзіла з дому Булахаў. Майго дзеда, царскага чыноўніка ў Новым Сьвержні, згадвае ў рамане «На ростанях» Якуб Колас.
    У сям’і я быў самы малодшы, сёстры Ніна, Насьця й Марыся былі старэйшымі. Наша сям’я не была заможнай, але я ня памятаю, каб галадалі, хоць цяжкасьцяў хапала. На пачатку бацькавай фэльчарскай дзейнасьці гміна выплочвала яму заробак, але затым войт паведаміў, што гміна79 бедная й плаціць болыіі ня можа. Бацька зьвярнуўся да людзей: «Я не патрабую ад вас, каб вы плацілі мне за візыт, але за лекі вы мусіце заплаціць — я іх не вырабляю». I, здаралася, людзі расплочваліся то прадуктамі, то дровамі. Бацька ніколі не займаўся палітыкай, казаў, што гэта — брудная справа. Але пры гэтым быў нашым чалавекам, беларусам. Я й да сёньня захоўваю ягоны паваенны ліст, дзе тата напісаў: «Захавай усё тое, што ты вынес з дому». А бацькі цудоўна ведалі, што значыць для мяне беларуская справа.
    Пасьля вайны тата многа нацярпеўся: амаль штоноч савецкія органы выклікалі яго на допыты. Раз няпрошаныя госьці завіталі ў хату ды пачалі калаціць бацьку. Тады ў пакой зайшоў мой швагер, які страціў на вайне руку: «Што вы хочаце ад гэтага чалавека? Яго сын — дарослы чалавек, які сам выбраў такую дарогу». Каб бацька сур’ёзна не захварэў, найхутчэй скончыў бы жыцьцё ў адным з канцэнтрацыйных лягераў.
    За першымі саветамі наша сям’я абсалютна не пацярпела. Нават наадварот, бацька атрымаў дзяржаўную службу, a я мог вучыцца па сваім выбары, чаго не было за палякамі. Толькі што маці насушыла сухароў, баючыся вывазу ў Сібір— амаль кожны дзень у мястэчку кагосьці забіралі. Хоць за палякамі я скончыў сем клясаў, у савецкай школе пачаў навучаньне ў пятай, бо ў польскай школе мы не вывучалі матэматыкі. Са мной у клясе вучыўся Міхась Сенька — вядомы дзяяч эміграцыі з ЗША. У 1939 г. на народны сход у Новы Сьвержань завітаў Якуб Колас, якога я бачыў
    79 Ад 1923 г. Новы Сьвержань быў цэнтрам Навасьвержанскай гміны ў Стаўпецкім павеце.
    на ўласныя вочы. За год перад гэтым у ягонай Мікалаеўшчыне здарыўся вялікі пажар, і, нягледзячы на тое, што Мікалаеўшчыну й Новы Сьвержань аддзяляюць дзевяць кілямэтраў, мы бачылі вялікія клубы дыму. Урэзаліся ў памяць словы Коласа пра тое, што ён чым можа пастараецца дапамагчы пацярпелым, напрыклад цьвікамі.
    Калі пачалася нямецка-савецкая вайна, я ўжо быў дарослы хлопец. Таму сядзець у хаце каля мамы не выпадала. Варыянтаў было некалькі: ісьці ў лес да партызанаў, далучыцца да паліцыі, знайсьці працу або працягнуць вучобу. Я выбраў апошні шлях. Паехаў у Нясьвіж, дзе запісаўся ў настаўніцкую сэмінарыю.
    У акупаваным Нясьвіжы жылося спакойна. За два гады навучаньня я ня чуў пра нейкія здарэньні — горад жыў паўнавартасным жыцьцём. Людзі без усялякага страху — ні перад партызанамі, ні перад немцамі — хадзілі па вуліцах Нясьвіжу. Горад, у якім раскінуўся нямецкі шпіталь, добра вартавала беларуская паліцыя — да Нясьвіжу чырвоным партызанам дабрацца было надзвычай цяжка. Як, дарэчы, і да Новага Сьвержня, дзе людзі таксама жылі бясьпечна. Немцы вызначаліся любоўю да дысцыпліны й парадку й да мясцовага насельніцтва ставіліся нармальна. Ва ўсялякім разе не было выпадкаў, каб у Сьвержні хадзілі па хатах ды абіралі ці гвалтавалі гаспадароў, як тое апісваюць савецкая гісторыя й літаратура.
    Праўда, і немцы, і нашы паліцыянты былі рознымі людзьмі. Неяк улетку я наведваў у Сьвержні дзядзьку. Камэнданцкі час пачынаўся а дзявятай вечара, але я вяртаўся пасьля дазволенага часу. Па дарозе мяне сустрэў паліцыянт, мой калега па польскай школе. Убачыў мяне й адразу дастаў пісталет. Аднак немец, што праходзіў ля нас, загадаў схаваць зброю й адпусьціць мяне зь мірам.
    Узровень навучаньня ў сэмінарыі быў невысокі — настаўніцкіх кадраў бракавала, і выкладчыкаў зьбіралі, дзе толькі магчыма. Дарэчы, матэматыку ў нас выкладаў расеец Усевалад Фамін, былы ваеннапалонны. Ён так палюбіў усё беларускае, што хутка навучыўся беларускай мове ды браў удзел у нацыянальным жыцьці.
    Па сканчэньні настаўніцкай сэмінарыі над пытаньнем, што рабіць далей, разважаў нядоўга. Як і астатнія калегі-
    Нясьвіская сэмінарыя. Юры Весялкоўскі (пяты зьлева насупраць адчыненых дзьвярэй), Віталь Мікула (у другім шэрагуў цэнтры хударлявы мужчына). 1944 г.
    матурысты, палічыў абавязкам далучыцца да курсантаў школы Беларускай Краёвай Абароны. Прыклад адвагі й любові да Радзімы нам дэманстраваў кадравы афіцэр польскага войска Віталь Мікула, апякун нашай клясы.
    Улетку 1944 г. школа адступіла на захад. Транзытам празь Літву й Усходнюю Прусію апынуліся ў Польшчы. Тады частка хлопцаў задумала ўцякаць. Жаданьне было абумоўлена тым, што ў Прусіі немцы пераапранулі нас у сваю вайсковую ўніформу й пачалі падначальваць сваім законам. Нам гэта не спадабалася, паколькі мы хацелі бараніць сваю Беларусь, а не змагацца супраць альянтаў. Уцёкі ад немцаў мы — чалавек шэсьцьдзесят — зрабілі на тэрыторыі Францыі. Далучыліся да мясцовых партызанаў. Французы ставіліся да нас нэўтральна. I, як прыйшлі амэрыканцы, здалі ім. Амэрыканцы, нягледзячы на тое, што на нашай нямецкай уніформе былі нашытыя францускія сьцяжкі, адаслалі нас у лягер для ваеннапалонных Эпіналь, дзе мы капалі магілы для забітых амэрыканцаў і немцаў.
    У лягеры беларусаў была невялікая група. Кожны жаўнер мусіў зарэгістравацца, падаўшы сваю нацыянальнасьць.
    Потым усіх сартавалі па лягерах землякоў. Нам патлумачылі, што паводле дамоўленасьці з СССР усе яе былыя грамадзяне, у тым ліку й беларусы, мусяць вяртацца дадому. Пэрспэктыва далучыцца да лягеру расейцаў не падабалася, але іншага выйсьця не было.
    У лягеры Дыжон жылі таксама казакі, якія вельмі любілі слухаць нашыя беларускія песьні. Аднаго дня іх пачуў амэрыканскі жаўнер, падышоў да нас і пачаў гаварыць папольску. Ён падрабязна распавёў, што нас чакае на савецкай «радзіме» й настойліва раіў перабірацца ў польскае войска ў складзе брытанскай арміі ды ехаць у Італію. Служба ў польскім войску беларусаў зусім ня вабіла, але мы разумелі, што чалавек мае рацыю. Хоць двох хлопцаў пераходзіць да палякаў адмовіліся й засталіся з расейцамі. Мы распачалі які ўжо па ліку этап свайго жыцьця.