• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    ЗАСТАЦЦА Ў БЭЛЬГІІ ПРЫМУСІЛА КАХАНЬНЕ
    Янка Жучка (Брусэль)
    15 красавіка 1925 г., в. Лучыцы, сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.
    Янка Жучка. Лювэн, 1954 г.
    Афіцыйна я нарадзіўся ў 1928 г., насамрэч— 15 красавіка 1925 г. У адным з паваенных падарожжаў нехта пераблытаў даты ў дакумэнтах. Калі я ажаніўся, хацеў памылку выправіць, аднак дазволу ад уладаў не атрымаў. Так і застаўся маладзейшым на тры гады, і на пэнсію выйшаў не ў 65, а ў 68 гадоў.
    Я нарадзіўся ў вёсцы Лучыцы ля Клецку. Вёска нічым не адметная, дваццаць-трыццаць дамоў. Мая маці Вера памерла, калі мне было 13 гадоў. Празь некаторы час бацька Мікалай
    ажаніўся другі раз. 3 усіх братоў і сёстраў у жывых засталіся я, сястра Валя й паўсястра. Яны жывуць у Беларусі.
    За польскім часам скончыў сем клясаў школы. Саветы ў 1939 г. адправілі мяне ня ў 8-ю клясу, а ў... 5-ю. Маўляў гэта будзе адпавядаць узроўню навучаньня ў польскіх школах. Правучыўся два гады, як выбухнула савецка-нямецкая вайна. Вырашылі з бацькамі, што працягваць адукацыю буду ў Клецкай тэхнічнай школе. Аднак першы раз у навучаньні мне адмовілі. Казалі, што малы ростам і худы. Тады бацька спаткаўся з бурмістрам гораду, які гэтую справу хутка залагодзіў: «Ён што, з малатком будзе змагацца? Хай вучыць тэорыю». Супраць бурмістру ніхто не пайшоў — і я быў залічаны. У Клецку жыў на Замкавай вуліцы, па суседзтве з жыдоўскім гета. Насупраць нас жыў знакаміты вайсковы
    дзяяч Дзьмітры Чайкоўскі, які тады служыў у чыгуначнай паліцыі. Потым ён быў капітанам у беларускім палку65, у які я трапіў пры канцы вайны. А ў гімназіі ў Рэгенсбургу66, у якой я пасьля вучыўся, выкладаў гімнастыку. У 1944 г., калі ў горад прыехалі латышы дзеля зьнішчэньня гета, самі жыды падпалілі сваё жытло. Дом, у якім бацька арандаваў кватэру, згарэў. У горадзе пачалася стральба, і людзі пабеглі хавацца ў замак, які знаходзіўся за горадам. Бандыты-партызаны ў горадзе паказваліся нячаста, затое ў вёскі прыходзілі пастаянна, рабавалі й грабілі. Беларусаў сярод партызанаў, па маіх назіраньнях, амаль не было, у бальшыні — былыя савецкія ваеннапалонныя.
    Ніколі не забуду здарэньня, калі ў нашую хату ў Лучыцах уварваліся жыдоўскія партызаны. Бацька ў той час працаваў на пілаваньні дошак, мачыху паставілі да сьцяны й прыказалі: «Аддавайусё. што хаваеш, ды гавары, дзе твой мужык! A то мы тут вас паложым!» Я ўжо разьвітаўся з жыцьцём, аднак нам тады пашчасьціла — адпусьцілі. Пасьля гэтага выпадку мая сям’я пераехала жыць у вёску Сіняўка.
    Немцы ставіліся да беларускага насельніцтва вельмі добра. Можа таму, што беларусы на чале з урадам БЦР67 падтрымоўвалі іх? У Клецку я быў сябрам Беларускай Народнай Самапомачы68, хадзіў па вёсках, зьбіраў на арганізацыю грошы. Аднак куды большае значэньне ў фармаваньні мяне як асобы мела маё ўступленьне ў шэрагі СБМ. Hi за польскім. ні за савецкім часам я ня меў нагоды лічыць
    65 Масцца на ўвазе стралковы батальён 1 -й грэнадзёрскай брыгады «Беларусь», створанай у студзені 1945 г. У баявых дзеяньнях брыгада ўдзелу ня брала.
    66 Беларуская гімназія імя Янкі Купалы.
    67 Беларуская Цэнтральная Рада (прэзыдэнт — Радаслаў Астроўскі) была створана 21 сьнежня 1943 г. Таму хутчэй за ўсё гаворка вядзецца пра беларускія нацыянальныя арганізацыі, якія імкнуліся абараняць беларусаў як ад нямецкага, так і савецкага й польскага тэрору — Менскае намесьніцтва (лета 1941 г.), Бсларуская Народная Самапомач (кастрычнік 1941 —чэрвень 1943 г.), Рада Даверу (чэрвень—сьнежань 1943 г.).
    68 Ахвяраваньні, сабраныя БНС, ішлі зьбяднелым, пацярпелым ад вайны дзецям.
    сябе беларусам: «Я естэм поляк». I толькі падчас нямецкай акупацыі я стаўся патрыётам сваёй нацыі: даведаўся, што ёсыдь такі народ, такая мова, вывучыў праўдзівую беларускую гісторыю. Трэба адзначыць, што ў Клецку жыло поўна патрыётаў. Здавалася, увесь горад! Пасьля вайны я выпадкова спатыкаўся зь некаторымі клецкімі калегамі, займаўся й мэтанакіраваным пошукам сяброў. Калі Чырвоная Армія была пад Слуцкам, я запытаўся сябра Юрку Дашко (ён быў з заможнай сям’і ды дапамагаў матэрыяльна мне, бедняку), што будзем рабіць — заставацца ці ўцякаць? Той адказаў, што, калі застанемся, нас, сяброў СБМ, саветы засудзяць. Разам зь іншымі СБМаўцамі мяне перакінулі ў Нямеччыну, спачатку ў Карлсруэ. У Бабэнгаўзэне далучылі да школы Люфтвафэ — супрацьпаветранай абароны. Народу там было маса, ня толькі беларусы, якіх налічвалася 120 асобаў, але й шмат іншых нацыянальнасьцяў. He хаваю факту, што часам страляў і нават зьбіваў амэрыканскія самалёты — мы мусілі падпарадкоўвацца загадам.
    3 нашай групы выбралі дзесяць чалавек і накіравалі ў школу, аднак мы ўжо былі ў ёй ня вучнямі, а настаўнікамі. Мяне прызначылі кіраўніком дванаццаці літоўцаў, якіх я вучыў вайсковай справе. Месяц праляжаў у шпіталі — захварэў на страўнік. Там былі такія першаклясныя ўмовы, што ажно выпісвацца не хацелася. У Кобленцы выпадкова даведаліся, што ў Бэрліне працуе ўрад БЦР. Нашая батарэя, 120 чалавек, прыкладна напалову складалася зь беларусаў. Гэтак званыя «заходнікі» былі за далучэньне да палку, якім кіраваў Франц ДСушаль, «усходнікі» — да Расейскай вызвольнай арміі Уласава. Спрэчкі былі настолькі жорсткімі, што часам перарасталі ў бойкі. Урэшце мы апынуліся на баку Кушаля. Прабылі ў гэтым палку нядоўга, можа якіх два месяцы, ніякай асаблівай дзейнасьці не вялі — вайна падыходзіла да фіналу. Калі Нямеччына падпісала акт аб капітуляцыі, трапіў у палон да амэрыканцаў, прасядзеў у ім тры месяцы.
    Вызваліўшыся з палону, сьпярша папаў да ўкраінцаў. Ад кагосьці пачуў, што ў Рэгенсбургу арганізаваўся беларускі лягер, падгаварыў некаторых хлопцаў перабірацца туды. Сустрэў у Рэгенсбургу некалькіх сяброў па кушалеўскім палку: Карася, Марговіча ды інш. Спаткаў мяне Міхась
    Стаяць зьлева направа: Павал Урбан, Янка Запруднік, Янка Жучка; сядзяць зьлева направа: Піліп Дзяхцяр і Алесь Марговіч.
    Тамуартс (Англія), 1948 г.
    Міцкевіч, які й залажыў гэты лягер. Спытаў, якую адукацыю я маю. Адказаў, што я шукаю не адукацыі, а беларускі прытулак. Дзядзька Міхась заўважыў: «Мы плянуем залажыць беларускую гімназію, шукаем кандыдатаў». Ну што ж, добра, няхай я буду гэтым кандыдатам. Выпісаў мне паперы, каб мог перамяшчацца па краіне. Вярнуўся ва ўкраінскі лягер, пачаў угаворваць хлопцаў, каб усе разам перасяліліся ў Рэгенсбург. Урбан, Кісель, Шчэцька, хтосьці
    яшчэ пагадзіліся, некаторыя засталіся. Пачаў навучаньне ў гімназіі, аднак з Рэгенсбургу нас хутка перавялі ў Міхэльсдорф, дзе й атрымаў матуру. Я, Цьвірка й Запруднік паехалі ў Карлсруэ, сдаваць іспыты ў Вышэйшую тэхнічную школу. Аднак перавагу тады аддавалі нямецкім жаўнерам, якія вярнуліся з фронту, і нам трэба было чакаць цэлы год. Барыс Рагуля ўгаворваў, каб заставаліся ў Нямеччыне, пасгупалі ў Марбурскі ўнівэрсытэт. Аднак матэрыяльнае становішча было настолькі цяжкім, што мы, гэтак званая «Дванаццатка»69, прынялі рашэньне ехаць у Ангельшчыну, на працы ў капальнях. Праца была надта цяжкая, а плацілі за яе дужа мала. За два гады й тры месяцы не ўдалося ашчадзіць ані гроша. Купіў толькі пару касьцюмаў ды яшчэ нейкую дробязь.
    Дзякуючы намаганьням таго ж Рагулі, Міколы Абрамчыка, а ў першую чаргу айца Робэрта ван Кавэлярта, які меў дачыненьне да Ватыкану й бацька якога служыў у бэльгійскім парлямэнце, беларуская моладзь атрымала стыпэндыі на вучобу ва ўнівэрсытэце Лювэну. Выбраў факультэт, дзеля паступленьня на які мусіў здаваць іспыты, — будаўляна-інжынэрны. 3 дваццаці пяці чалавек паступілі толькі тры, я ў тым ліку. Беларускае культурнае жыцьцё ў Бэльгіі распачалі Рагуля ды ягоная жонка. Калі прыехаў прафэсар Равенскі, ён зарганізаваў тут мужчынскі хор, які выяжджаў у Ангельшчыну, Францыю, Нямеччыну, танцавальны гурток. Акрамя культурных спраў, зай.маліся мы й грамадзка-палітычнымі. Напрыклад, апекавалі беларусаў, якія прыяжджалі ў Бэльгію па кантрактах у капальні.
    Прац па спэцыяльнасьці я тут зьмяніў пяць ці шэсьць, найбольш займаўся сталёвымі канструкцыямі, іх прымяненьнем у дамох, мастох. Як удзельнік канфэрэнцый праехаў усю Эўропу, выкладаў у тэхнічных школах. Як скончыў студыі, мяне тры ці чатыры разы выклікалі ў Канаду, франкамоўную, але застацца ў Бэльгіі мяне прымусіла... каханьне. Шкадаваць аб тым, што выбраў Эўропу, не прыходзілася, бо тут знайшоў сваю прафэсію, сямейнае шчасьце. Ажаніўся з бэльгійкай Вэронікай, маем трох сыноў:
    69 Падрабязьней гл. у кнізе: Запруднік Я. Дванаццатка. НьюЁрк: БІНІМ, 2002.
    Юрку, Юзіка ды Андрэя. Пачуваюцца ў жыцьці вельмі добра, маюць добрыя працы. Старэйшы й малодшы, як і бацька, скончылі ўнівэрсытэт у Лювэне. Нягледзячы на малую колькасьць беларусаў, якія засталіся ў Бэльгіі, асяродзьдзе, якое мяне не разумее70, да нядаўняга часу я працягваў актыўную беларускую дзейнасьць71. Аднак ужо год змагаюся з ракам вялікай кішкі, дый гады... 80 — гэта нялёгка.
    70 Маецца на ўвазе новая хваля беларускай эміграцыі, што пачала прыяжджаць у Бэльгію ў другой палове 1990-х. Цяпер у Бэльгіі пражывае —• легальна й нелегальна — каля 2 тыс. беларусаў.
    71 Янка Жучка кіруе Саюзам Беларусаў у Бэльгіі.
    БЕЛАРУСАК МАЙГО ВЕКУ ТУТ АМАЛЬ НЯМА
    Зоя Смаршчок (Антвэрпэн)
    1922 г„ Стараельня, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.
    Я нарадзілася ў надзвычай прыгожай мясцовасьці. Зь цягам часу яе адметнасьць была занядбаная. Маёнтак Стараельня быў распраданы — гаспадары ў вёсцы жылі багатыя, некаторыя нават мелі па 50—60 гектараў зямлі. Мой дзед Язэп і два ягоныя браты, Вінцук ды Мікалай, набылі на трох 60 гектараў. Дамы й гаспадаркі выглядалі ў нас вельмі акуратна. Над маёнткам узвышаліся вежы мураванага касьцёлу, пабудаванага, здаецца, у XVII ст. Мая сястра — яна й цяпер жыве на вёсцы — расказвала, што бачыла труны зь людзьмі, якіх хавалі пад касьцельнай падлогай. Падчас Другой сусьветнай вайны касьцёл спалілі партызаны. У гэты ж час была зруйнавана й цэркваў, якую пасьля вяртаньня касьцёлу каталікам збудаваў наш мясцовы дужа таленавіты ста-
    Зоя Жэлязоўская-Смаршчок (сядзіць) са студэнтамі на сьвяткаваньні 25 сакавіка ў Вільрайку (Бэльгія).
    ляр. Абсадзілі яе ёлачкамі, усё з густам зрабілі, але не ўратавалі...
    Мой бацька Пётра Жэлязоўскі працу на гаспадарцы не любіў. За палякамі ён займаў пасаду войта ў гміне, але, дзякаваць Богу, перад прыходам саветаў яе пакінуў. Калі б застаўся — усю сям’ю вывезьлі б у Сібір. Гаспадарка трымалася на маці Вульяне з дому Белавусаў. У адрозьненьне ад мужа, аніякай адукацыі яна ня мела, была простай сялянкай. Вёска нашая была апалітычная й непатрыятычная. Апроч дзядзькі Вані, ня ўспомню аніводнага чалавека, які б хварэў на беларускую справу. Каталікі лічылі сябе палякамі, хоць некаторыя й два словы па-польску не маглі зьвязаць. Праваслаўныя таксама былі далёкія ад беларускасьці.