Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Каля дому Яцкевічаў. Зьлева направа: Надзея Груша з сынам Міхасём, Данат Яцкевіч з сынам Антонам, Эўлялія Яцкевіч. 1962 г.
48 Беларускі Камітэт Самапомачы. Беларускае прадстаўніцтва, беларускае бюро пры радыё «Вінэта». Зь верасьня 1944 г. тут працавапа Беларуская Цэнтральная Рада.
ведала, што я беларуска, шанавала й любіла ўсё сваё, але актыўнасьці ня мела. Свой унёсак у беларускую справу зрабіла ўжо тут, у Аўстраліі.
Са сваім мужам я пазнаёмілася ў канцы 1942-га, а ў 1943-м мы ажаніліся. У 1946 г. зьявілася на сьвет наша першая дачка Аліцыя, у 1950-м, ужо ў Аўстраліі, нарадзілася другая дачушка Еўфрасіньня (украінцы называлі яе Фрося), а ў 1959-м — сын Антон. Усе маюцца вельмі добра. Муж памёр ад хваробы сэрца ў 1969 г., ня маючы яшчэ й 50 гадоў. Я ж у Аўстраліі нідзе не працавала, на што не было часу — трэба было гадаваць дзяцей. 1 я вельмі ганаруся, што ўсе мае дзеці цудоўна размаўляюць па-беларуску й ніколі не забудуцца бацькоўскай мовы! Данат увесь час працаваў на чыгунцы. Пачынаў з самых нізоў, але паступова дайшоў да высокай чыноўніцкай пасады, адказваў за ўвесь штат Вікторыя.
У Аўстраліі, у адрозьненьне ад Нямеччыны, беларускай справе я сябе прысьвячала бесьперапынна. Зарганізавала дзьве беларускія школы. У першай вучыліся дзеці, народжаныя ў Нямеччыне49, а ў другой — ужо тутака ў Аўстраліі50. Некалькі гадоў працавала на Беларускім радыё ў Мэльбурне51, была старшынёй Беларускага Цэнтральнага Камітэту ў Вікгорыі (1977—1980), узначальвала Згуртавань-
49 Першая нядзельная школа адкрылася 13 верасьня 1955 г., калі дзеці, народжаныя ў Аўстраліі, яшчэ не дасягнулі школьнага веку. Эўлялія Яцкевіч кіравала школьным камітэтам і працавала настаўніцай. У школе, якая праіснавала пяць гадоў, дзсці вучыліся чытаць і пісаць па-бсларуску. атрымлівалі веды з гісторыі Бсларусі.
50 Другая беларуская нядзельная школа (старшыня школьнага камітэту — Аўген Груша) у Мэльбурне адкрылася ў 1970 г. Як і ў першай школе, тут выкладалі Мікола Нікан, Уладзімер Сідлярэвіч і Эўлялія Яцкевіч. Выпускнікі гэтай школы, як і першай, далучыліся потым да беларускага грамадзкага руху ў Аўстраліі.
51 Эўлялія Яцкевіч была ініцыятарам і ў першы час адзіным аўтарам беларускіх праграм на этнічным радыё 3ZZ. Пазьней да яе далучыліся дачка Аля (Аліцыя). Атяксандар Калодка, Аўгсн Груша, Алесь Салавей. Псршая перадача выйшла ў эфір у сакавіку 1976 г. Спачатку беларускія праграмы доўжыліся паўгадзіны (раз на тыдзень), потым — гадзіну. Этнічнае радыё 3ZZ праіснавала да 1 ліпеня 1977 г„ калі зачынілася празь фінансавыя цяжкасьці.
Выступаюць вучні беларускай школкіў Мэльбурне з настаўніцай Эўляліяй Яцкевіч (зьлева). 1970 г.
не Беларускіх Жанчын у Аўстраліі52. Мой муж таксама, хоць і меў надта адказную цывільную працу, усяго сябе аддаваў Беларусі. Але цяпер у беларускім жыцьці я ня ўдзельнічаю. Яно мяне не цікавіць. Калі была магчымасьць аб’яднацца, забыць усе сваркі й непаразуменьні, людзі на кампраміс ісьці не хацелі, а калі аб’ядналіся (на нацыянальныя сьвяты й каталікі, і праваслаўныя, усе разам, зьбіраюцца ў беларускай мэльбурнскай царкве), было ўжо запозна — усё скончылася...
Наш дом з амаль што ўсёй маёмасьцю мой сын прадаў. Але я ня скарджуся, мне так і лепей — маю свой пакой, тэлевізію, догляд, што ў маім веку важна. Я маю ў Мэльбурне дый па ўсёй Аўстраліі вельмі шмат знаёмых беларусаў, але кантактую зусім мала. Karo ні паслухаеш — усе хворыя, зьнямоглыя, а мне цяжка гэта слухаць, не магу...
52 Згуртаваньне Беларускіх Жанчын было створанае ў Брысбэне (штат Квінслэнд) 28 красавіка 1952 г. пры Згуртаваньні Беларускіх Вэтэранаў. Сям’я Яцкевічаў спачатку жыла ў Квінслэндзе й толькі ў сярэдзіне 1950-х пераехала ў Мэльбурн.
БЭЛЬГІЯ
вЯЯ
Я ДУМКАМІ ВЯРТАЮСЯ Ў СВАЮ МАЛАДОСЬЦЬ
Аляксей Арэшка (Брусэль)
18 лістапада 1923 г„ в. Жарабковічы Баранавіцкага пав. Наваградзкага ваяв., сёньня Берасьцейская вобл.
Жарабковічы былі заможнай вёскай — больш за сто двароў. За польскім часам у нас былі дзьве лаўкі, дзьве кузьні, два ветракі, чатырохклясная пачатковая школа. Недзе на пачатку 1930-х адчыніўся каапэратыў «Змаганьне» — ён прычыніўся да закрыцьця лавак.
Хаты стаялі ўздоўж дарогі Ляхавічы—Клецак. Ля другога канца Жарабковічаў, празь вёску Вялікае Падлесьсе, дзе знаходзілася нашая парафіяльная старэнькая драўляная царкоўка, ішла дарога з Клецку ў Баранавічы. Цяпер гэтай дарогі няма. Каб даехаць у Падлесьсе, трэба
рабіць крук амаль што празь Ляхавічы. Замест колішніх чатырох—пяці кілямэтраў — цяпер дванаццаць—пятнаццаць! Савецкая бязглузьдзіца.
Бацькі, Сыльвэстар і Палагея, малазямельныя сяляне, мелі чатыры гектары ворнае зямлі. Бацькі мелі пяцёра дзяцей — тры хлопцы й дзьве дзяўчыны. Шэсьць месяцаў на год жыла з намі бабка па бацькавай лініі — Марыяна зь Яжавічаў. Другія паўгоду яна жыла ў другога сына, Рыгора. Было цеснавата.
У сярэдзіне 1930-х польская адміністрацыя правяла зямельную рэформу — гэтак званую хутарызацыю53. Каб
Аляксей Арэшка. 1987 г.
53 Правільна казаць «камасацыя» — ліквідацыя цераспалосіцы зьвядзеньнем сялянскага надзелу ў адзін участак — на хутары. ГІраводзілася з другой паловы 1920-х.
атрымаць больш зямлі, бацька ўзяў найгоршую катэгорыю зямлі на самай ускраіне. Зямля была запушчаная. У першы год вырас толькі асот! На другі год поле прынесла добры ўраджай. Уклалі многа працы, і дагледжаная зямелька шчодра за гэта плаціла. Дарослыя й дзеці працавалі, даглядалі дзьве-тры каровы, зь дзясятак авечак, сьвіней. Былі ў нас сабачка і кот.
Працы было многа, але малым заставаўся яшчэ час і на гульні. Да хутарызацыі за вёскай была забалочаная зямля — Выжар. Тут амаль кожны гаспадар меў маленькі ставок. Для дзяцей гэта быў рай: лугі кветак, птушкі, жабаў — незьлічоная колькасьць! Летнімі вечарамі яны давалі прыгожыя «канцэрты». Вясной і летам мы, хлапчукі, закасаўшы порткі, шукалі гарлачыкі і птушыныя гнёзды зь яечкамі. Зімою Выжар, затоплены восеньскімі дажджамі, ператвараўся ў вялізны ледзяны абшар, дзе дзеці — а часта й дзецюкі — ганяліся на самаробных каньках ці ладзілі другія зімовыя гульні. Цяпер наш прыгожы Выжар асушаны.
У вёсцы жылі сумленныя людзі. Злодзеяў за польскім часам не было, і ніхто не зачыняў хатаў на замок. Пасярэднікам між насельніцтвам і гміннай адміністрацыяй быў солтыс, які абіраўся штогод на агульным сходзе сялянаў. Уначы ў вёсцы арганізоўвалася агульная ахова. Перад хатаю выстаўлялі дошку з надпісам WARTA, а гаспадар гэтай хаты хадзіў уначы па вёсцы, пільнаваў людзей ад пажару ці другой бяды. У будынку пажарнай стражы часта ладзіліся моладзевыя гульні, тэатральныя паказы, часам дэманстравалі кіно, якое прывозілі салдаты з Korpusu Ochrony Pogranicza з Клецку.
Вёска была вясёлая. Кожны лагодны летні вечар пасьля працы адусюль было чуваць сьпевы дзяўчат. Дзецюкі прыносілі барабан, скрыпку ці балалайку — вось і музыка, вось і танцы! Сьпявалі й маладыя, і замужнія жанчыны. Умешваліся й жабы з Выжару са сваімі канцэртамі, якія, здаецца, чуваць і сёньня ў вушох.
Вёска была палітызаваная. Была Грамада54 і Таварыства беларускай школы. Сяляне дамагаліся навучаньня ў школе
54 Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада.
на беларускай мове. Была ў вёсцы і добрая бібліятэка зь беларускімі кнігамі й газэтамі, што выдаваліся ў Вільні. Сяляне выпісвалі беларускія календары. Пасьля разгрому ТБШ55 бібліятэку разабралі аматары кніжак. Памятаю, што й мая матка прынесла некалькі дадому, якія я пасьля «зачытваў». Былі і «камуністы», і «фашысты», і МОПР56, і камсамол. Саветы праз сваіх і мясцовых агентаў вялі работу, якая й прывяла да поўнага разгрому партый і беларускіх гімназій. Усё нацыянальнае жыцьцё стала строга кантралявацца польскай паліцыяй і адміністрацыяй. Людзі пачалі грызьціся паміж сабою, што й прычынілася да пазьнейшых трагедыяў.
Чыталі ў вёсцы многа. Я перад тым, як пайсьці ў польскую пачатковую школу — настаўнік Гайдамовіч называў сябе ліцьвінам і гаварыў зь сялянамі толькі па-беларуску, — навучыўся бойка чытаць па-беларуску зь лемантара «Зоркі». Былі дома «Саха», «Родныя гоні» і «Родны край»57, зь якіх я пазнаваў беларускую літаратуру, гісторыю, не сфальшаваную ані палякамі, ані бальшавікамі. Мелі штогод і «Календары»58 зь цікавымі сельскімі парадамі й гістарычнымі старонкамі. Вёска жыла паўнакроўным нацыянальна-сьведамым жыцьцём (навакольныя вёскі Зарытава, Вялікае Падлесьсе, Канюхі, Гулічы — таксама). Усё перамянілася з прыходам «вызвольнікаў»-бальшавікоў.
Усходніх «вызвольнікаў» хадзілі спатыкаць з маці. Уражаньне яны пакінулі сумнае. Ня бачыў, каб нехта дарыў ім кветкі, ня чуў, каб хто запрасіў жаўнераў на пачастунак.
55 ТБШ было зачынена ў 1936 г.
56 Міжнародная арганізацыя дапамогі барацьбітом рэвалюцыі — арганізацыя, кантраляваная Камінтэрнам. У Заходняй Беларусі існавала Міжнародная арганізацыя дапамогі рэвалюныянэрам Заходняй Беларусі.
57 «Саха» — часопіс сельскагаспадарчай скіраванасьці. Выходзіў у 1927—1931 гг. у Вільні. «Родны край» — газэта, орган Таварыства бсларускай асьветы (ня блытаць з ТБШ!), выдавалася ў 1933—1936 гг. «Родныя гоні» — грамадзка-культурны й літаратурна-мастацкі часопіс, орган ТБШ. Выходзіў у 1927 г.
58 Беларускія адрыўныя календары выдаваліся ў Вільні ў 1926— 1929 гг.
«Вызваліцелі» былі ня надта гаваркія, каб людзі іх распытвалі пра жыцьцё на Усходзе. Танкі магутныя, а конікі, якія цягнулі абоз, — заморыкі! Адзеньне жаўнераў было таксама незайздроснае, непараўнальнае з адзеньнем тых польскіх жаўнераў, якіх босых — вызвольнікі пазьдзіралі боты — гналі ў напрамку Баранавічаў.
Былыя актывісты сталі гаспадарамі й панамі. Людзі сталі баяцца адзін аднаго, сталі завешваць вокны, каб не было відаць, хто з кім гаворыць. У новаствораным калгасе імя Сталіна самыя безгаспадарлівыя сталі брыгадзірамі, зьвеньнявымі, рознымі цівунамі. Заможных людзей, якія ўмелі добра працаваць і трымаць гаспадарку, празвалі «кулакамі». Пачалася нагонка, розныя выдумкі і абвінавачваньні — «фашысты»! Некаторых забралі й павялі быццам у міліцыю. Адвёўшы ад вёскі кілямэтры на два, пачалі страляць. Забілі Лукаша Шкляніка, ягонага сына моцна паранілі, Адама Леваша. У Зарытаве забілі майго сябра, зь якім вучыўся ў Баранавічах. Пачаліся вывазы людзей. Ніхто ня ведаў, калі яму прыйдзе калейка. Таму й сушылі хлеб мяшкамі. Арыштавалі майго хроснага бацьку Ільлю Шкляніка. Сядзеў у турме ў Баранавічах, а потым у Смаленску. Потым «тройкай» быў асуджаны як «соцнально опасный» і высланы ў Варкуту на 25 гадоў. Адтуль, як былому польскаму грамадзяніну, яму ўдалося ўступіць у польскую армію генэрала Андэрса й выехаць у Іран. Прайшоў усю вайну, уключна з Монтэ-Касіна. Зь ім я спаткаўся ў Англіі толькі ў 1951 г.59 Расказваў пра ўсе жахі смаленскай турмы, дзе людзі паміралі, задыхаючыся стоячы, пра жудасны лягер у Варкуце. Ягоную жонку з сынам вывезьлі ў Казахстан.