Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
За камуністамі ўсё перамянілася. Настала пекла, такое пекла, што мой стрыечны братСьцяпан,даваенны камуніст, на пытаньне, што ён цяпер думае пра новую ўладу, адказваў: «Маўчы! Цяпер чакаем вызваленьня з Захаду!» .
Да прыходу бальшавікоў я скончыў чатырохклясную пачатковую школу ў Жарабкавічах, а пасьля з братам Мікалаем ды іншымі хлопцамі пайшоў у сямігадовую школу ў
59 Ільля (Гальляіп) Шклянік (1904— 13.03.1959) быў актывістам Згуртаваньня Беларусаў Вялікабрытаніі ў Манчэстэры ды прыхаджанінам мясцовай парафіі БАПЦ.
Ляхавічах, якую скончыў у 1937 г. Пасьля паступіў у гімназію імя Тадэвуша Рэйтана ў Баранавічах. Жыў спачатку ў горадзе, на вуліцы Бэрка-Ясялевіча, а пасьля ў маленькай прыгожай вёсачцы Сьвяцілавічы каля Наваградзкага тракту. Пасьля Другой сусьветнай вёску ўключылі ў склад гораду. Там у 1939 г. я перажыў першае нямецкае бамбаваньне.
Недзе пад Каляды 1939 г. новыя ўлады ператварылі гімназію ў «русскую среднюю школу», хоць расейцаў у ёй зусім не было. Пад уплывам айца Лява Гарошкі, паслухаўшы яго прамову, што пачыналася коласавым «О, край родны, край прыгожы, мілы кут маіх дзядоў...», мы амаль усе, з выняткам хіба жыдоў, перайшлі ў беларускую сярэднюю школу, якую стварылі на базе жаночай гімназіі імя Барбары Радзівіл (гімназістак мы звалі «барбаркамі»). Жыў спачатку ў інтэрнаце ў будынку колішняга банку. Бруд, вошы, голад... Каб купіць хлеба, уставалі ноччу і стаялі ў калейцы.
У Баранавічах пабачыў, як вывозяць людзей. Каб дайсьці са Сьвяцілавічаў да школы, неабходна было перайсьці цераз чыгуначны пераезд. I вось аднойчы, зімою 1940 г., мы пачулі галасы «Людзі добрыя, ратуйце!» Гэта былі людзі, якіх у таварных вагонах з закратаванымі дзьвярыма без суду везьлі ў Сібір ці Казахстан. Так вывезьлі некаторых сваякоў па лініі мамы. Вярнуліся недзе ў 1950-я толькі некаторыя, частка — у ненар.мальным стане.
У чэрвені 1941 г., на пачатку новай хвалі вывазу ў Сібір, прыйшло так чаканае вызваленьне з Захаду! 24 чэрвеня празь вёску, раздаючы дзецям цукеркі, праехалі некалькі нямецкіх матацыклістаў. Асноўная маса, з танкамі, прыйшла на пяты дзень. Частка зь іх затрымалася ў вёсцы, частка падалася на Клецак. Маладыя жаўнеры, запыленыя, замурзаныя, адразу ж паразьдзяваліся й каля калодзежаў пачалі мыцьцё. Вяскоўцы, хоць ніхто й ня ведаў нямецкай мовы, аднак «разгаварыліся», кожны па-свойму. Стваралася прыязная й вясёлая атмасфэра. Людзі прынялі немцаў ветліва, з радасьцю. Жанчыны пачалі прыносіць масла, сыр, яйкі, сала, хлеб. Калі жаўнеры адмаўляліся прыняць харчы, жанчыны прасілі, каб забралі падарункі ў дарогу. Пасьля, з прычыны бальшавіцкіх забойстваў у вёсцы, немцы акружылі вёску і, напэўна па даносе, забралі былых савецкіх
актывістаў і камуністаў (усяго 14 чалавек), адвезьлі крыху ад вёскі й там расстралялі.
Сяляне зноў сталі жыць, як да прыходу бальшавікоў. На агульным сходзе выбралі солтыса, які быў прадстаўніком вёскі перад акупацыйнымі ўладамі. Гэта быў просты абавязак, ускладзены жыхарамі вёскі. У вёсцы быў чыгуначны ўзброены батальён, пост паліцыі. Пару вясковых хлопцаў і мужчын добраахвотна пайшлі ў паліцыю. Ніякіх партызанаў у вёсцы не было. Зьявіліся толькі ў 1943 г. — дый то звычайныя злодзеі.
Каб не марнаваць часу, я паехаў у Баранавічы, дзе скончыў бугальтарскія курсы. Баранавіцкі Arbeitsamt накіраваў у чыгуначнае дэпо, дзе патрабавалася перакладаць на нямецкую Reparaturzettel— заўвагі машыністаў пасьля іх рэйсаў наконт дэфэктаў паравозаў. Тэхнічная мова, якой я ня ведаў. Тады немцы далі «настаўніка» Гаека, чэха ці паляка, які быў выдатным спэцыялістам у паравозах. Ен паказаў усе часткі паравозу, вучыў нямецкім і польскім назовам. Паступова я дасканала апанаваў ня толькі тэхнічную, а й размоўную нямецкую мову. Зь немцамі, зь якімі мне прыйшлося працаваць (а гэта былі майстры), навязаліся самыя прыяцельскія дачыненьні.
У міжчасе адкрыліся матуральныя курсы, каб даць магчымасьць для вучняў апошніх клясаў атрымаць поўную сярэднюю асьвету. Яны адбываліся штодзённа па поўдні. Курсы скончыў у чэрвені 1944 г., атрымаўшы пасьведчаньне, што давала права паступаць ва ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Перад самым прыходам бальшавікоў я самавольна пакінуў працу і з маленькай торбачкай сала й хлеба, без аніякіх папераў сеў на таварны цягнік, гружаны дошкамі й... паехаў на Захад. Па дарозе знайшоў маіх знаёмых Русакоў, і так разам мы даехалі да Беластоку, а адтуль — да Кёнігсбэргу. Там пашчасьціла далучыцца да вялікай групы ўцекачоў (найбольш з розных беларускіх устаноў у Менску) і разам зь імі даехаць да Бэрліну. Там ізноў Arbeitsamt. Пасьля маленькага іспыту мяне выбраў прадстаўнік вялікай фірмы Allgemeine-Elektrizitat-Gesellschaft, у аддзел праверкі розных рахункаў і разьлікаў. У вялікім, мадэрным і сьветлым бюро працавала каля 20 чалавек. Усе — жанчыны, з
выняткам шэфа, аднаго маладога француза, старога амэрыканца галяндзкага паходжаньня й мяне. Атмасфэра была цёплая і па-жаночаму сяброўская. Трэба сказаць, што ў той час Бэрлін быў касмапалітычным горадам, дзе спатыкаліся прадстаўнікі амаль усіх народаў сьвету, дзе не было ані шавінізму, ані нацыянальнай нянавісьці. Жыў у бараку. Чыстым, нядрэнна ўладжаным, у якім гучалі мовы розных народаў. Жылі ў ім чатыры беларусы, аднак найбольш я здружыўся з двума італьянцамі. Я палюбіў іх сьпеўную мову ды вывучыў яе (прыдалася лаціна, якую я вучыў у польскай гімназіі). Назапасіўся італьянскімі кнігамі, зь якімі не расставаўся ні ў мэтро, ні ў трамваі, ні ў бамбасховішчы. Кожная хвіліна была дарагая, хацелася выжыць усе бамбаваньні й удзень, і ноччу. Я добра пазнаёміўся з самім горадам і яго прыгарадамі (Патсдам). Штонядзелю раніцай ішоў у кіно (каля Аляксандарпляцу), а пасьля абеду, зьеўшы ў якой-небудзь забягалаўцы salzkartoffeln (салёную бульбу), ішоў у горад. Гэта быў самы цікавы пэрыяд жыцьця. I з майго побыту ў Бэрліне засталіся самыя прыемныя ўражаньні.
У сакавіку 1945 г. давялося як мага далей ехаць ад фронту, што хутка набліжаўся. Зь сябрам па бараку паехалі на поўдзень Нямеччыны, у Швабію. Тут, у малым прыгожым мястэчку Вальдзээ, уладзіўся працаваць. Поруч працавалі беларусы, украінцы, некалькі бэльгійцаў. Рабілі, што прыказвалі: рэзалі дровы, расчышчалі панадворкі, садзілі бульбу. Атмасфэра была іншая, як у Бэрліне. Мы тут былі гэтак званыя «унтэрмэншы» для маладых эсэсаўцаў, што ахоўвалі завод, і нават для цывільнага насельніцтва.
Недзе ў палове траўня прыйшлі французы. Дзякуючы ім мы зноў сталі нармальнымі людзьмі. Атрымалі добрыя памяшканьні, харчаваньне, магчымасьць аб’ядноўвацца ў арганізацыі, ствараць свае школы. Мы, як былыя польскія грамадзяне, рэпатрыяцыі не падлягалі. За савецкімі ж грамадзянамі жорстка палявалі шматлікія савецкія рэпатрыяцыйныя місіі. У Равэнсбургу сабраліся некалькі тысяч беларусаў, украінцаў. Стварыліся Польскі камітэт, польская гімназія. Як у Камітэце, так і ў гімназіі, беларусы займалі самыя адказныя становішчы. Прафэсарам у гэтай гімназіі (амаль увесь настаўніцкі корпус — беларусы!) быў усім вядомы Барыс Кіт.
У ліпені 1945 г. група маладых беларускіх хлопцаў і дзяўчат перабралася ў Мюнхэн, дзе адкрываўся Ўнівэрсытэт UNRRA — для перамешчаных асобаў. Тут сабралася ладная колькасьць нашых студэнтаў, якія былі ня толькі на Юнраўскім унівэрсытэце, але й на нямецкіх вышэйшых школах у Мюнхэне. У лістападзе 1945 г. яны стварылі Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне. Згуртаваньне выдавала месячнік «Студэнцкая думка», перайменаваны пасьля ў «Крывіцкі сьветач». Студэнцкая супольнасьць была расколата, як і ўсё беларускае грамадзтва на чужыне60. У 1946 г. была створана Цэнтраля беларускіх студэнцкіх арганізацый на чужыне. Прадбачваючы нядоўгае існаваньне Ўнівэрсытэту UNRRA, я пераехаў у Марбург, у старажытны Філіпсунівэрсытэт, дзе пры канцы вайны паўстала Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне. Арганізацыя вельмі актыўная й
Група беларускай моладзі ў Равэнсбургу. 1945 г.
60 Слова «крывіцкі» ў назвах арганізацый і выданьняў у 1946— 1947 гг. сьведчыць пра тое, што іх чальцы ці выдаўцы падтрымлівалі Міколу Абрамчыка й Раду БНР. Назва «беларускі» сьведчыла пра падтрымку БЦР і Радаслава Астроўскага.
шматлікая. Пры БСЗ існаваў студэнцкі хор (кіраўнік — Юрка Мазура), які даваў канцэрты ў беларускіх асяродках амэрыканскай акупацыіінай зоны. На канцэртах зьбіраліся грошы на Студэнцкі стыпэндыяльны фонд і крыху — на харчы.
Але хутка ў Заходняй Нямеччыне была праведзена грашовая рэформа, і матэрыяльнае становішча студэнтаў стала вельмі цяжкім, а то й немагчымым. Дзякуючы вельмі актыўнай прадпрымальнай «тройцы» — Барыс Рагуля, Янка Жытка й Міхась Жылік —ды пры дапамозе старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка нам удалося працягнуць студыі ў Каталіцкім унівэрсытэце ў Лювэне ў Бэльгіі. Але бяз добрай падтрымкі біскупа Баляслава Слоскана, а перадусім самаахвярнай, духоўнай падтрымкі манаха-бэнэдыктынца пэра Робэрта ван Кавэлярта дэ Уілса нам было б шмат цяжэй усталявацца. Абапіраючыся на дзяржаўны аўтарытэт і падтрымку свайго дзядзькі Франка ван Кавэлярта — стар-
Беларусы ў Мюнхэне каля Дойчэ Музэўма. Зьлева направа: Аляксей Кудасаў, ЮрыДутко, Калоша, Лявон Вініцкі, Уладзімер Кушаль, Аляксандра Сабалеўская, Аляксей Арэшка, Галіна Родзька, Барыс Данілюк, Ніна Якубоўская, Міхась Тулейка. 1947 г.
шыні бэльгійскага сойму — пэр Робэрт меў вялікія магчымасьці ў дапаможнай працы для беларускіх студэнтаў, якіх ён палюбіў, як сваіх дзяцей. Ад Беларусі й беларусаў яму належыць вечная ўдзячнасьць і пашана.
Жыцьцё ў Лювэне было напружанае. Стыпэндый з Ватыкану было менш, чым студэнтаў, таму трэба было па-брацку дзяліцца. Пасьля прыехаў у Лювэн і наш кампазытар Мікола Равенскі. Ён стварыў студэнцкі хор і танцавальную групу з хлопцаў і дзяўчат. Нацыянальныя касьцюмы для харыстаў і танцораў былі вышытыя жонкамі беларускіх вуглякопаў. Дзякуючы сп. Равенскаму студэнты вялі шырокую працу па прапагандзе беларускай культуры й нацыянальнай справы. Спачатку давалі канцэрты для лювэнскага шматнацыянальнага студэнцтва й грамадзкасьці. Кожны канцэрт пачынаўся з кароткай інфармацыйнай канфэрэнцыі пра гісторыю Беларусі, ВКЛ, культуру, змаганьне за сваю самастойнасьць. Хор даваў канцэрты ў розных гарадох Бэльгіі, а таксама Лёндане, Боне.