Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Спадзяюся, што гэтая кніга прабудзіць большую цікавасьць да беларускай эміграцыі, яе часам супярэчлівай, алс надзвычай цікавай і багатай гісторыі. Прымусіць глядзець на яе гісторыю аб’ектыўным позіркам на ўсіх узроўнях беларускага грамадзтва. Але як мінімум ведаць, што далёка за геаграфічнымі межамі Беларусі былі й ёсьць людзі, якія праз усё жыцьцё пранесьлі любоў і фанатычную адданасьць беларускай справе, зьяўляючыся прыкладам для тысячаў тых, хто не ўсьведамляс сваёй беларускасьці, жывучы на Бацькаўшчыне.
Гэтага ў эміграцыі не адыме ніхто!
Аўтар выказвае шчырую ўдзячнасьць усім суразмоўцам, што падзяліліся сваімі ўспамінамі, дапамаглі дадатковай інфармацыяй, ілюстрацыямі й каардынатамі людзей! Вялікі дзякуй за дапамогу ў рэалізацыі праекту таксама Алегу й Натальлі Гардзіенкам, Лявону Юрэвічу, Алене Макоўскай, Марату Клакоцкаму, Сяргею Ёршу, Ганне Сурмач, Веславу Харужаму, Віталю Воранаву.
Асаблівая падзяка тым, без чыёй дапамогі кніга ня выйшла б: Язэп Сажыч, Лёля Касоўская, Янка Шыбут, Сільвэстар Будкевіч, Антон Маркевіч,
Міхась Баяроўскі, Уладзімер Набагез, Эмігідзіюш Рыжы, Сьвятаслаў Шабовіч, Аляксандар Мяцеліца, Лёля Міхалюк, Вітаўт і Вера Рамукі, Міхась Швэдзюк, Хведар Кажансвіч, Жэня Юрша, Мацьвей Смаршчок, Лёнгіна Брылеўская.
Аляксандар Адзінец, Зульцбах-на-Майне, Нямеччына
АРГЕНТЫНА
see
У АРГЕНТЫНЕ МЫ ЗНАЧНА БОЛЬШ ПАЗНАЛІГОРА
Ванда Губэрт-Другавец (Віла Бальлестэр)
1933 г„ в. Гарбач Любанскага р-ну Менскай вобл.
Ванда Губэрт-Другавец
Нарадзілася я ў 1933 г. у вёсцы Гарбач (падрабязьней пра гэтыя мясьціны — ва ўспамінах Ганны Мерляк. — А.А.). Mae бацькі прынцыпова адмовіліся ўступаць у калгас: маўляў, не зьбіраемся задарма аддаваць сваю працу невядома каму й на што. Абраблялі невялічкі кавалак зямлі, старанна працавалі. Савецкая ўлада бацьку не даравала ягонай непакорнасьці і пры канцы 1930-х кінула за краты. Мама пару разоў езьдзіла ў Любань пабачыцца з мужам, якога сустрэла зьнямоглым і хворым. Пра далейшы лёс бацькі, Уладзімера Губэрта, мне нічога не вядома, нам не ўдалося вы-
сьветліць аніводнага факта. Мама, Вікторыя Глабінская, праўдападобна, мела польскія карані, але, як і бацька, заўсёды лічыла сябе беларускай.
У Аўстрыі, куды я патрапіла разам зь сям’ёй маёй стрыечнай сястры Ганны Губэрт-Мерляк (падрабязьней пра эвакуацыю на Захад таксама чытайце ў яе ўспамінах. —А.А.), пасьля вайны нашая сям’я разьдзялілася — згубіліся тры мае браты. Як высьветлілася значна пазьней, калі мы ўжо жылі ў Аргентыне, іх захапілі савецкія рэпатрыяцыйныя
камісіі й вярнулі ў СССР. Пра іх лёс паведаміў нам мой дзядзька, якога ў Аўстрыі змабілізавалі ў савецкае войска й адправілі на фронт. У 1960-х празь міжнародны Чырвоны Крыж ён расшукаў нас у Паўднёвай Амэрыцы, і такім чынам узнавілася наша сувязь зь Беларусьсю. Старэйшы брат Браніслаў пасьля вайны апынуўся ў Казахстане, а Станіслаў і Францішак вярнуліся ў Беларусь, жылі ў Скідалі. Усе трое ўжо памерлі. Як і сястра Альбіна, якая адышла ў вечнасьць у 1945-м, захварэўшы на тыфус.
У Аўстрыі нас, Губэртаў, палічылі за сваіх, а таму ставіліся зусім нядрэнна. Мама працавала ў лягеры на кухні, я хадзіла спачатку ў аўстрыйскую, а потым ва ўкраінскую школу. Па-беларуску размаўлялі толькі паміж сабой, бо суайчыньнікаў сустракалі вельмі рэдка. Цяпер тутака, у Аргентыне, родная мова пакрыху забываецца, бо няма з кім гутарыць — у правінцыі Буэнас-А'йрэс я ня ведаю аніводнага беларуса. Адзінае, чытаю старыя беларускія кнігі, успамінаю забытае.
У Аргентыне спачатку прыходзілася надзвычай цяжка: няведаньне мовы, людзей, традыцый, пошукі жытла, працы... Маленькі пакойчык у бедным квартале нам здаваў адзін расеец. А празь некаторы час мой айчым знайшоў непадалёк ад нашай кватэры кравецкую фабрыку, куды я, ня ведаючы гішпанскай мовы, уладкавалася на працу. Кравецкай справе я, дарэчы, разам з Аняй вучылася ў Аўстрыі. Мы, маладыя, да новага ладу жыцьця прывыклі даволі хутка, a вось мая маці вельмі пакутвала. Страціла мужа, дачку, доўга нічога ня ведала аб трох сынох, пачувалася абсалютна чужой, адарванай ад роднага карэньня, няхай і пакутлівай, але Радзімы.
Далейшы наш лёс у Аргентыне вельмі сумны. Уся нашая сям’я рыхтавалася да пераезду ў ЗША. Мой муж, Уладзімер Другавец, паехаў у Штаты, як кажуць, прыгатаваць пляцдарм. Але нечакана сур’ёзна захварэў, лёг у псыхіятрычны шпіталь, а калі выйшаў адтуль — скончыў жыцьцё самагубствам, павесіўся1... Я разам зь дзьвюма дачушкамі мусіла заставацца ў Аргентыне, умовы жыцьця ў якой толькі
1 Уладзімер Другавец скончыў жыцьцё самагубствам у 1961 г. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансьвіку (Нью-Джэрзі).
Кастусь Мерляк / Ўладзімер Другавец на беларускай зборцы ў Буэнас-Айрэсе. 1953 г.
пагаршаліся. Зьмяніўшы яшчэ некалькі фабрык, згубіўшы надзею знайсьці штосьці прыстойнае, выйшла на пэнсію. Сёньня пэнсія зусім малая — у пераліку на а.мэрыканскія грошы крыху болып за 100 даляраў. Тутака ёсьць людзі, якія зарабляюць вялікія грошы, жывуць па-каралеўску, аднак бальшыня людзей знаходзіцца за рысай беднасьці. Пасьля нядаўняга абвалу, калі за адзін дзень развалілася ўся аргентынская эканоміка, жыцьцё пакрыху паляпшаецца, але вельмі марудна.
Мой муж нарадзіўся ў 1923 г. у заходняй частцы Беларусі. Пасьля прыходу савецкай улады быў высланы раза.м зь сям’ёй у Сібір. Там далучыўся да Арміі Андэрса, быў у Італіі й Англіі, у Аргентыну перабраўся да брата, які сюды прыехаў з ранейшай хваляй эміграцыі. Пазнаёміўшыся з Кастусём Мерляком, уключыўся ў грамадзка-палітычную беларускую справу, быў заступнікам Мерляка ў Згуртаваньні Беларусаў у Аргентыне. Як і Аня з Кастусём, я пазнаёмілася з Валодзем на беларускай вечарыне ў Буэнас-Айрэсе, якія калісьці ладзіліся тутака рэгулярна й зьбіралі сотні людзей.
Ажаніліся мы тады, калі Мерлякі ўжо перасяліліся ў ЗША. Абедзьве нашыя дочкі, Марыя-Сафія й Сузана-Вікторыя. маюць добрую адукацыю, закончылі ўнівэрсытэт. Старэйшая, народжаная ў 1955-м, працавала ў галіне фінансаў, але сур’ёзна захварэла — мае праблемы з нэрвовай сыстэмай. Яна жыве са мной, лечыцца, здароўе яе паляпшаецца, аднак працу хоць бы на дзьве гадзіны ў дзень знайсьці ня можа. Малодшая, яна 1957 году нараджэньня, — спэцыяліст у галіне моды, добра дапамагае мне фінансава.
Непадалёк ад Буэнас-Айрэсу, у ціхім прыгожым прадмесьці, я маю невялікі, на тры пакоі, дом. Аргентына — краіна неапісальнай прыгажосьці, мая сям’я пазнала тутака й радасьць, і гора. Але гора, на жаль, больш...
АЎСТРАЛІЯ
Я ЎМЕЮ ЗА СЯБЕ ПАСТАЯЦЬ
Мікола Антух (Сыднэй, Новы Паўднёвы Ўэльс)
2 сакавіка 1924 г„ в. Логавінцы, сёньня Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.
Мікола Антух
Наша вёсачка — невялічкая, можа, нейкіх трыццаць гаспадарак. Мой бацька — Валерыян Антух. Маці Вольга паходзіла з дому Міхасёнкаў. У мяне былі чатыры браты і сястра, якая рана памерла. Брат Міхаіл (1915 году нараджэньня) і цяпер жыве каля Глыбокага. Трымаецца нармальна, вядзе гаспадарку. Другога брата — ён падчас вайны ўжо меў сям’ю— забілі партызаны. Трэці брат падчас савецка-нямецкай вайны вучыўся ў Пастаўскай сэмінарыі, калі ў ёй дырэктарстваваў Барыс Кіт. Улетку 1944 г. яго змабілізавалі ў
Чырвоную Армію, і ён загінуў у апошні дзень вайны ў Нямеччыне. Еўдакім працаваў у Калінінградзкім порце, дзе пашкодзіў здароўе. Потым пераехаў у Маладзечна, дзе й памёр некалькі гадоў таму.
У Першую сусьветную бацька падаўся ў эвакуацыю зь зямлі, што належала Расеі, а вярнуўся ўжо на землі, што адышлі да Польскай дзяржавы. Напачатку меў зусім мала зямлі —тры з паловаю гектары. Але дзякуючы працаздольнасьці, ці, як цяпер кажуць, бізнэс-якасьцям, набыў дваццаць! Бацька ўмела і спраўна займаўся гандлем лёну, жывёлы, гадаваў коні. Здаралася, адвозіў на кірмаш тры фурманкі коні ды прадаваў заможным польскім купцом. Людзі з навакольных вёсак добра ведалі Валерыяна Антуха, казалі адзін аднаму: «Глядзі, Антух на кірмаш едзе». Бацька падыходзіў да справы ня толькі з гледзішча прыбытку, але й з душой. Прадаючы чарговага каня, плакаўся: «Ой, такі
прыгожы конік, шкада аддаваць». Так што за польскім часам жылі мы надта заможна, ня ведаючы голаду й нястачы.
Калі Заходнюю Беларусь акупавалі саветы, бацьку — каб унікнуць таўра «кулака» ды застацца дома, а ня катаржна працаваць у Сібіры — параілі аддаць частку зямлі аднавяскоўцам. Бацька так і зрабіў, аддаў большую частку зямлі і жывёлы людзям, пакінуўшы сабе толькі тры гектары. Але нават пры гэтым яго некалькі разоў выклікалі ў павятовую ўправу на размовы ды выпытвалі дэталі біяграфіі, што датычыла польскага часу. Савецкія ўлады не давалі веры, што чалавек мог нажыць такое дабро дзякуючы выключна цяжкай працы.
Тата не дзяліў дні на працоўныя й выходныя — працаваў тады й столькі, колькі было патрэбна, як дыктавалі гаспадарскія справы. Вось і 1 траўня, у адно з галоўных камуністычных сьвятаў, ён паехаў на поле сеяць канюшыну. Як узышло сонца й сышоў туман, ён убачыў на будынку сельсавету чырвоныя сьцягі. I толькі тады ўспомніў, што сёньня за дзень... Вярнуўшыся дахаты, расказаў жонцы, што за віна на ім ляжыць і да якога пакараньня яны мусяць прыгатаўляцца. Празь некалькі дзён адбыўся «суд», на які прыехаў нават прадстаўнік кампартыі з раёну. Выслухаўшы бацькаў аповед, зрабіў выснову: «Нашыя рабочыя працуюць за станкамі да 10-й раніцы, а потым ідуць на мітынгі. Вы, таварыш Антух, засеялі некалькі гектараў канюшыны й таксама ўдзельнічалі ў мітынгу. Дык пашана вам!» AnoBea пра геройскі ўчынак бацькі зьявіўся нават у «раёнцы». Вось як яно ўсё павярнулася, а мы чакалі вывазу на Сібір. Дарэчы, страх вывазу не пакідаў людзей ані дня аж да прыходу немцаў.
За польскім часам я скончыў дзьве клясы пачатковай школы. За бальшавікамі пайшоў у савецкую школу і быў вымушаны ўдзельнічаць ва ўсіх прапагандысцкіх сходах, зьездах, выслухоўваючы ўсю гэтую прапаганду. Многія савецкія песьні, вывучаныя тады, памятаю і па сёньня. Апроч таго, я цяжка фізычна працаваў у Паставах, бо бацька ня мог пакрыць усе падаткі, якія наклалі новыя гаспадары з Масквы.
За часам нямецкай акупацыі я запісаўся ў Пастаўскую гімназію. Аднак правучыўся там нядоўга — уладкаваўся на
працу ў Дарожнае ўпраўленьне, працаваў на трасе Вільня— Глыбокае. У нашым рэгіёне ўся афіцыйная дакумэнтацыя вялася па-польску. Аднойчы прыходжу ў бюро — усе паперы перапісваюцца па-беларуску. Вялікую ролю ў беларусізацыі рэгіёну адыграла Пастаўская гімназія, якая стала правадніком беларушчыны. Нацыянальнаму руху вельмі спрыяў павятовы старшыня Адам Дасюкевіч.