Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
В. Плахоцкі, Міхась Лужынскі, Аляксандар Бакуновічу Беларускім культурна-грамадзкім клюбеў Сыднэі
рускага грамадзка-культурнага клюбу, стаяў ля яго вытокаў. На мерапрыемствы, якія ладзіць клюб, прыходжу й сёньня, аднак гады ўжо бяруць сваё. Маю вялікія праблемы з вачыма, хварэю на катаракту й глаўкому, кнігі на палічках ляжаць мёртвым грузам. Аднак, гледзячы на іншых старыкоў, у якіх здароўе зусім нікудышнае, цешуся — у мяне яшчэ ня так усё дрэнна!
ПРА БЕЛАРУСКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ ДАВЕДАЎСЯ ВЫПАДКОВА
Ян Барысевіч (Мэльбурн, Вікторыя)
1930 г., в. Лукашына, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.
Ян Барысевіч
Вёска Лукашына, у якой я нарадзіўся, знаходзіцца за 18 кілямэтраў ад Наваградку й за 12 — ад Карэлічаў. Нас у бацькоў было трое. Я — наймалодшы. Сястра Марыя была на два гады старэйшая за мяне, Якуб — на чатыры.
Бацька Мікалай быў надзвычайным гаспадаром, працавітым ды здольным. Абрабляў каля дванаццаці гектараў зямлі, займаўся пчалярствам, рабіў алей. Праўда, зямля дасталася нам па лініі маці, Ганны Гацко. Падчас Першай сусьветнай яна апынулася ў Самары, дзе служыла ў нейкага заможнага чалавека. У той час там ішло супрацьстаяньне бальшавікоў з арміяй Калчака, на баку якога ваявалі чэскія дывізіі. Мама — простая сялянская дзяўчына — не дзяліла людзей на «белых» і «чырвоных», «нашых» і «чужых», а старалася дапамагчы ўсім. Аднойчы выратавала жыцьцё чырвонага камісара, затым — чэха. Дарэчы, і рускія, і чэхі моцна дзівіліся зь незнаёмай і дзіўнай для іх беларускай мовы, што лілася з вуснаў маёй мамы.
У 1939 г. саветы замест абяцанай «свабоды» прынесьлі ў Заходнюю Беларусь крывавае ярмо, рабскія калгасы, няволю. Мы былі залічаныя да кулакоў. Ыават насушылі сухароў, рыхтуючыся да самага горшага. Таму, калі на нашую зямлю ступілі немцы, бацька, які літаральна ненавідзеў усё савецкае (ён паходзіў са Случчыны, адкуль уцёк у Наваградчыну), ад радасьці танцаваў! Людзкую наіўнасьць сёньня лёгка зразумець: ня маючы ані тэлебачаньня, ані радыё, занятыя толькі сваімі гаспадарскімі справамі, шмат хто прымаў немца за чарговага «вызваліцеля».
За Другой сусьветнай вайной у нашых мясьцінах назіраўся актыўны партызанскі рух. 3 пачаткам баявых дзеяньняў бездапаможныя савецкія жаўнеры разьбягаліся ўрассыпную, кідалі зброю ды хаваліся ў жыце. Дурныя немцы іх не чапалі. магчыма, ня ведалі, што рабіць. А потым гэтыя жаўнеры панастваралі партызанскіх атрадаў, якія сталі найвялікшай бядой для беларускага народу. Няшчасны беларус пачаў цярпець ня толькі ад немца, але й быццам сваіх партызан. У нашых мясьцінах актыўнічалі два буйныя атрады — Фрунзэнскі й Дэсанцкі14, якія складаліся прыкладна з 150— 200 чалавек. Цікава, што жылі яны не ў лясох, як пішуць у кнігах, а ў людзей на хатах, дзе рабілі ўсё што хочацца, аддзячваючы за прытулак рабункам і гвалтам. Я, напрыклад, хадзіў у беларускую школу ў Машэвічах, дык аднаго дня партызаны пакінулі ад будынку толькі попел — дзеці таксама былі іхнымі ворагамі.
Бацька меў задаўгі язык, нярэдка праз гэта пакутуючы. Аднойчы яго моцна зьбілі партызаны, добра, што яшчэ застаўся жывы, бо яму пагражалі сьмерцю. Пасьля гэтага выпадку стала відавочна, што жыцьця ў роднай вёсцы нам больш ня будзе й трэба дзесьці хавацца. Папярэдзілі брата Якуба, каб заставаўся ў Наваградку, не высоўваў носу, дый самі пераехалі туды да знаёмых. Аднак у хуткім часе нас арыштавалі немцы і кінулі ў турму. Здавалася б, парадокс — за кратамі людзі, якія хаваліся ад партызанаў, галоўных ворагаў немцаў! I па сёньня мне цяжка даць адказ на пытаньне, чаму так здарылася. Можа, нас здалі знаёмыя, якім мы
14 Магчыма, маюцца на ўвазе Фрунзэнская й Дзянісаўская партызанскія брыгады.
заміналі ў хаце? Ці прычынай стала тое, што бацька не запісаўся ў паліцыю? Ня ведаю. Праз два тыдні нас пагрузілі ў машыны ды адвезьлі ў Наваельню, дзе далучылі да расейскага эшалёну.
У Нямеччыне нас далучылі да расейскага лягеру Арыента ля Дуйсбургу15. Мама, бацька, брат і сястра працавалі на вялікай фабрыцы. Жылі, як у пекле: амэрыканцы й англічане бамбілі нас па чарзе. Немцы ж зьбівалі іх самалёты, a потым стралялі па парашутыстах.
Аднаго дня, было гэта пры канцы 1944 г., брат не вярнуўся з працы. На наступную раніцу яго, атручанага газам, зь пенай на вуснах, прывезьлі на насілках добра апранутыя мужчыны, хутчэй за ўсё — гестапаўцы. 3 дапамогай лягерфюрэра адвезьлі Якуба ў шпіталь, дзе ён неўзабаве памёр. Сьмерць брата — другая вялікая таямніца нашай ся.м’і. Ня ведаю, што магло прычыніцца да такой жорсткай расправы над ім. Якуб быў абсалютна простым, лагодным хлопцам, у палітыку ня лез, у канфрантацыі не ўступаў. Ужо тут, у Аўстраліі, мая жонка знайшла ў газэце рэкляму фірмы, што займалася лёсам загінулых падчас вайны людзей. Я скарыстаўся іхнымі паслугамі. Пошук цягнуўся каля дзевяці гадоў. Знайшлі ўсё, апроч прычыны сьмерці. У тым ліку дакумэнты, на падставе якіх мы быццам жылі ў Нямеччыне з... кастрычніка 1944-га да красавіка 1945 г. Хоць насамрэч на Захад мы трапілі зімой 1942 г. Мяркую, што гэта не памылка, а нежаданьне прызнаць праўды. Сястра, што жыве ў Польшчы, за цяжкую прымусовую працу дабілася пэнсіі ў 20 даляраў. А жыдом, тым часам, выплочваюць усё да цэнта. Халакост у дачыненьні да жыдоў прызналі, у дачыненьні да беларусаў — не. Чаму? Таму што мы не жыды...
Немцы пры адступленьні выкарыстоўвалі нас у якасьці жывога шчыта, рухаючы пасярэдзіне калёны. Па дарозе мы махалі белымі хусткамі, сыгналізуючы пра свае мірныя намеры. Амэрыканцы вызвалілі нас ля Госьляру16, у вёсцы Шлядэн. Каб не вяртацца ў Саюз, далучыліся да польскага лягеру каля Вільгельмсхафэну, хоць мама не гаварыла па-
15 Сёньня зямля Паўночны Рэйн-Вэстфалія.
16 Зямля Ніжняя Саксонія.
польску ані слова. Лягер месьціўся ў будынках былых вайсковых кашараў.
У лягеры бацька раптам адурэў, пацягнуўся да палякаў, зацягнуў нас у Польшчу. У 1947 г. мы пасяліліся ў горадзе Мысьлібуж, што пад Шчэцінам. Я ўдзень працаваў, увечары — вучыўся. Скончыў будаўнічы тэхнікум, працаваў у галіне вясковай архітэктуры. Узяў шлюб зь Людвікай Кавалерскай са Львова, зь якой выгадавалі дваіх дзяцей.
У 1973 г. праз даваньне хабару паліцэйскаму я выбіў турыстычную паездку ў Францыю. Тады мы яшчэ ня ведалі, у якую краіну хочам ехаць на эміграцыю, самым галоўным было вырвацца з камуністычнай Польшчы. Перад тым, як забраць сям’ю, сам два разы пабываў у Парыжы, намацаў глебу. Зьвярнуліся да Польска-амэрыканскага эміграцыйнага камітэту, разглядалі варыянты выезду ў ЗША ці Канаду. Былі ня супраць застацца й у Нямеччыне, у Бохуме, аднак нямецкія ўлады не маглі гарантаваць бясьпекі частцы нашай сям’і, што засталася ў Польшчы. Выбралі Аўстралію — там жыў брат жонкі, хоць ніякага кантакту зь ім мы ня мелі.
У Аўстраліі я доўга ня мог знайсьці больш-менш прыстойную працу. Урэшце ўладкаваўся па спэцыялізацыі, рабіў сталяром, прыгатаўляючы шалёнкі для заліўкі бэтону. Пра існаваньне беларускіх арганізацый даведаўся абсалютна выпадкова, бо нават не здагадваўся пра іх, належаў да палякаў. Аднойчы ўбачыў у Мэльбурне дэманстрацыю, удзельнікі якой размаўлялі па-беларуску. Падышоў, пазнаёміўся й пакрыху ўцягнуўся ў наш беларускі рух. На жаль, сёньня тут вельмі бракуе маладых людзей, якія маюць жаданьне займацца грамадзка-палітычнымі справамі, таму, нягледзячы на катастрафічны недахоп часу, мушу й надалей дапамагаць старшыні Фэдэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі Аўгену Грушу. Нашая дачка Аня памерла, і мы з жонкай мусім даглядаць яе непаўналетнюю дачку Ізабэлу. Езьдзіць да яе даволі далёка. Старэйшы ж сын Артур уладкаваны тут няблага, вучыцца на курсах фотасправы й кампутараў. Але ад беларускіх справаў, як і бальшыня дзяцей беларускіх эмігрантаў, ён, на жаль, надта далёкі...
АЎСТРАЛІЯ БЫЛА ДЛЯ НАС ЗЯМНЫМ РАЕМ
Аўген Груша (Мэльбурн, Вікторыя)
6 ліпеня 1935 г., в. Морач, сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.
Па рацэ Лань, якая працякае праз Морач, акурат праходзіла савецка-польская мяжа — нашыя сенажаці даходзілі да савецкай тэрыторыі. Людзі казалі, што некалькі чалавек цягалі празь мяжу савецкую агітацыйную літаратуру. Аднак пасьля прыходу чырвоных гэтыя актывісты адразу зьніклі.
Нягледзячы на тое, што Беларусь я пакінуў у сем гадоў, сваю малую радзіму памятаю добра. За польскім часам Морач не была надта вялікай, але пасьля далучэньня да СССР пачала разрастацца. Зьявіліся новыя вуліцы, пабудавалі дзіцячы садок і мураваную школу, а канаву й дрыгву,
Аўген Груша выступае на сьвяточнай акадэмііў Беларускім доме ў Мэльбурне. Сядзіць Павал Гуз. 1993 г.
якія калісьці былі за агародамі, засыпалі й на тым месцы зрабілі поле. Няшмат засталося ў Морачы, што нагадвала пра маё дзяцінства.
Мая маці, Акуліна з дому Салагузаў, паходзіла зь вёскі Чудзіна17. Ейная сям’я была заможнай, трымала ажно дванаццаць кароў! А вось бацька Рыгор, наадварот, паходзіў зь беднякоў, таму зямлі мы мелі зусім мала. Амаль уся зямля ў нашых мясьцінах належала Радзівілам. Аніякай фабрычнай вытворчасьці не было, і бедна жыла абсалютная большасьць людзей. Адзінай магчымасьцю падзарабіць быў лес, які сэзонна ішоў на продаж. 3 васьмі дзяцей, якіх выхоўвалі бацькі, я быў самы малодшы. На гэтым сьвеце, апроч мяне, ніхто ўжо не жыве. Бадай самы трагічны лёс напаткаў сястру Маню. Яна працавала ў Нямеччыне на адным з заводаў у лесе. Аднаго дня на прымусовыя работы людзі не патрапілі, бо чыгунка была разьбіта сіламі альянтаў. На станцыі разьюшаны натоўп кінуў яе пад калёсы. 17-гадовая Маня страціла дзьве нагі й руку, але яе адвезьлі ў шпіталь. Калі пасьля перамогі амэрыканцаў мы прыехалі яе адведаць, сястры там не аказалася. Роўна як і зьвестак пра яе месцазнаходжаньне...
Найбліжэйшы паліцэйскі пункт знаходзіўся ад Морачы за сем кілямэтраў — людзі жылі ў няспынным страху, страху за сваё жыцьцё й жыцьцё блізкіх. Гэтак званыя партызаны чынілі над народам жывёльны гвалт, адбіраючы самае апошняе. Здымалі нават кажухі й валёнкі! Разам дзесяць немцаў па справах паехалі ў невялічкую вёску Колак, што ля Чудзіна. Вярталіся назад добра п’яныя, чым скарысталіся партызаны. Яны застрэлілі аднаго немца. У адказ немцы накіравалі ў Колак некалькі ўзброеных батальёнаў, каб зьнішчыць там усё жывое. Жыхары нашай вёскі падумалі, што ідуць забіваць нас, і ўсе схаваліся на дрыгве. Колак жа разам з прыкладна шасьцюдзесяцьцю жыхарамі спалілі дашчэнту... Дзе ж тады былі тыя «абаронцы насельніцтва» партызаны? Чаму не ратавалі няшчасных людзей?!