Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Раніцай тэлефануе да мяне старшыня рады ЗБС «Бацькаўшчына» Ганна Сурмач і паведамляе сумную навіну: «Пажарная каманда не дазваляе правядзеньне зьезду ў будынку тэатру6! Міністар па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Яновіч7 хоча з вамі гаварыць». У парлямэнце дэлегаты зьезду і дзяржаўныя чыноўнікі абменьваліся думкамі, дыс-
6 Зьезд праходзіў у Тэатры музычнай камэдыі.
7 Іван Яновіч у 1997 г. быў намесьнікам старшыні Дзяржкамітэту па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў.
кутавалі. Акадэмік Радзім Гарэцкі8 падняў актуальнае пытаньне з будынкам, у якім было заплянавана правядзеньне зьезду. Уладзімер Замяталін4 быццам супакоіў прысутных навіной, што адзін з заводаў дае залю для зьезду. Яна, аднак, паводле Гарэцкага, не падыходзіла, бо знаходзілася за дваццаць кілямэтраў ад Менску, а блізу тэатру ўжо быў замоўлены абед. Тады слова ўзяў я: «Хто ж тут гаспадар? Вы ці пажарная ахова? Я ехаў 36 гадзін у вольную й незалежную Беларусь, як жа вам ня сорамна такое рабіць?!» Калі ўдзельнікі гэтага імправізаванага круглага стала разышліся, Гарэцкі з Замяталіным яшчэ доўга размаўлялі ў кулюарах. Наступнай раніцай высьветлілася, што дырэктар тэатру разам з ключом паехаў на Нарач, аднак па дарозе яго дагнаў міліцэйскі патруль і прывёз ключ у Менск. На зьезьдзе, скажу без залішняй сьціпласьці, мой выступ зрабіў на прысутных вельмі добрае ўражаньне: мне аплядзіравалі, з просьбай аб інтэрвію зьвярталіся журналісты. Нават у беларускай амбасадзе ў Маскве — у Расею я прыехаў да стрыечнага брата — мяне пазналі, бо мелі на стале факсавую копію маёй прамовы. Я быў запрошаны ў рэзыдэнцыю прэзыдэнта Беларусі. Беларускія журналісты, якія асьвятлялі Алімпійскія гульні ў Аўстраліі, убачыўшы мяне, жартавалі: «Дык хто тут гаспадар, спадар Антух?» I якое было маё расчараваньне, калі ў кнізе, прысьвечанай зьезду10, я не знайшоў нават згадкі пра Міколу Антуха з Аўстраліі.
8 У той час прэзыдэнт ЗБС «Бацькаўшчына».
9 Уладзімер Замяталін у 1997 г. займаў пасаду намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.
10 Другі і Трэці зьезды беларусаў сьвету: Матэрыялы і дакумэнты /Уклад. А.Макоўскай. Мінск: Бел. кнігазбор, 2004. — 372 с.
НЯ ЎСЁ ТУТТАКДРЭННА
Аляксандар Бакуновіч (Сыднэй, Новы Паўднёвы Ўэльс)
23 сьнежня 1918 г„ в. Малыя Сьцяблевічы Пінскага пав. Менскай губ., сёньня Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл.
Наша вёска знаходзілася зусім блізка ад мястэчка Ленін" . За царскім часам яно было валасным цэнтрам, мела невялічкі шпіталь, школу, у якую я хадзіў, гарадзкое вучылішча. Калі мястэчка перайшло да палякаў, новая ўлада зьліквідавала шпіталь і вучылішча, пазбавіўшы тутэйшую моладзь магчымасьці здабываць далейшую асьвету. Таму тыя, хто жадаў вучыцца ў гімназіі, мусілі аддаліцца ад родных мясыдінаў на 150 кілямэтраў! Перахапіўшы ў 1939-м уладу, саветы надалі мястэчку ганаровы статус райцэнтру12.
Аляксандар Бакуновіч. Аўстралія.
2000 г.
11 Менавіта пад назвай «Ленін» гэтае мястэчка згадваецца ў летапісах пад 1568 г., а не зьяўляецца сьледзтвам бальшавіцкага перайменаваньня.
12 Райцэнтрам, у складзе Пінскай вобласьці, Ленін прабыў толькі да 1960 г., калі з прычыны ўзбуйненьня адміністрацыйных адзінак быў уключаны ў склад Жыткавіцкага р-ну Гомельскай вобл. Тады ж і была скасаваная Пінская вобл.
Але партызаны падчас Другой сусьветнай вайны пачалі зьнішчэньне мястэчка, а немцы скончылі. Ад яго застаўся толькі попел. Камуністы ў 1944 г. не захацелі ўсё адбудоўваць наноў ды зрабілі звычайную вёску Леніно, нават назву перарабілі на камуністычны манер. Цяпер, калі я атрымліваю ад брата чарговы паштовы ліст і бачу на канвэрце гэтую назву, — сэрца сьціскаецца ад агіды й смутку.
У 1920—1930-х Польшча пакрыху адбудоўвалася. Глядзіш, там мост пабудавалі, там — дарогу. Пры саветах ня тое што не будавалі, а нават пабудаванае занядбалі. Прыехаўшы ў родныя мясьціны ў 1993-м, быў шакаваны: кругом бедната, бруд, у якім патанула нашая машына, горай, чым за ваенным часам! Горкія ўражаньні...
Мой бацька ГІятро высокай адукацыі ня меў, аднак некалькі разоў на агульных сходах выбіраўся на пасаду солтыса. Пратрымаўся ён на гэтай пасадзе, калі не памыляюся, да 1937-га. Пасьля прыходу бальшавікоў паводле фальшывага даносу бацьку арыштавалі й кінулі за краты. Перакананы, што гэта справа рук чалавека, які намагаўся выдаць за мяне замуж сваю дачку. А яна мне ну зусім не падабалася! I тады тая сям’я вырашыла на нас адыграцца. Знайшоўшы яшчэ пару «калегаў-аднадумцаў», бацька дзяўчыны данёс у органы, быццам Пятро Бакуновіч — польскі шпіён ды вораг савецкай улады. Але наша сям’я была хутчэй серадняцкай, багатых людзей у нашых мясьцінах я наагул ня ведаў. Бацьку зьмясьцілі ў турму ў Берасьці, забараніўшы кантактаваць са сваякамі. Ён быў вельмі слабы там. Калі пачалася вайна, людзі зь лёсам, падобным да бацькавага, апынуўшыся на свабодзе, без ваганьняў адпомсьцілі даносчыкам, пусьціўшы ім кулю ў лоб. Але бацька выратаваў жыцьцё ўсім тром: «Што зь іх, дурняў неадукаваных, узяць?»
3 прыходам немцаў людзі, напужаныя крывавай агрэсіяй сталінскай палітыкі, чакалі ад немцаў пераменаў да лепшага, хоць розум і падказваў, што такую краіну, як СССР, немцам ніколі не перамагчы.
Напярэдадні вайны мяне прызвалі на ваенныя зборы пад Кобрын, у рабочы атрад, што дзень і ноч будаваў лётнішча. Аднойчы чэрвеньскай раніцай, калі сонца яшчэ не ўзышло над даляглядам, на наш будаўнічы пляц пасыпаўся бомба-
вы град, такі, што машыны паперакульваліся калёсамі дагары. Наш камандзір ва ўсё горла роў: «Не панікуйце, гэта нашы скідваюць вучэбныя снарады!» Аднак крычаў ён у паветра: ад такой «вучобы» ўсе паразьбягаліся куды толькі вочы глядзелі. Нас адпусьцілі дадому, загадаўшы адразу «мельдавацца» ў ваенкаматах. Да Малых Сьцяблевічаў я ішоў каля двох тыдняў, і пра нейкія ваенкаматы ніхто й не ўспамінаў — панавала поўнае бязладзьдзе.
У нашай вёсцы, акружанай партызанскімі лясамі й дарогамі, змучанай нападамі байцоў смаленскага СД, пераапранутымі ў нямецкую ўніформу, мы аказаліся быццам у рэзэрвацыі, адрэзаныя ад навакольнага сьвету, замкнёныя на ключ. Шмат гаварыць пра вайну мне брыдка й непрыемна, бо зь ёю зьвязана ўсё самае жудаснае, што адбылося ў маім жыцьці. Пекла, што зьнічтожыла, зламала мільёны лёсаў. Пекла, што палыхала перад маімі вачыма. Ніколі не забыць мне сьвіньні, што цягала па дарогах мёртвай вёскі дзіцячую ножку.
Аднойчы камандзір партызанскага атраду, вельмі прыстойны чалавек (былі сярод партызанаў і такія), параіў нам: «Калі хочаш уратаваць дзяцей, выяжджай у горад. Той будзе героем, хто вайну перажыве». Камандзір меў рацыю: мы хацелі жыць, а таму мусілі хуценька, без асаблівых прыгатаўленьняў, зьбіраць рэчы ды ехаць. Куды? У поўную невядомасьць, але далей ад жахаў і выпрабаваньняў, якія мы перажывалі дзень і ноч. У лютым 1943 г. уся наша вялікая сям’я, я з жонкай Оляй і двума малымі сынамі (ажаніўся я рана, у дзевятнаццаць гадоў, бо на гаспадарцы патрабаваліся працоўныя рукі; у 1939-м у нас нарадзіўся сын Іван, а ў 1944-м — Васіль), бацька, мама Васіліса, брат зь сястрой13, на прыгатаваных вазах выехалі ў Мікашэвічы, прыкладна за васямнаццаць кілямэтраў ад нашай вёскі. Я атрымаў зь Нямеччыны ліст ад брата Мітрафана, у якім ён шыфраванай мовай, якую мы зь ім засвоілі дасканала, параіў, каб мы
13 Маюцца на ўвазе Ўладзімер Бакуновіч і Ліза Бакуновіч-Грыцай, будучыя вядомыя грамадзкія дзеячы на эміграцыі (гл. біяграфічны паказьнік).
Сям'я Бакуновічаўу Італіі. Зьлева направа: Аляксандар Бакуновіч, невядомая, Мітрафан Бакуновіч, Ліза Бакуновіч, Вольга Бакуновіч, сядзіць — адзін з сыноўАляксандра й Вольгі Бакуновічаў. 1950 г.
ні ў якім выпадку ня зьвязваліся зь немцамі, бо, маўляў, шанцаў на перамогу ў вайне ў іх няма. Бурмістар Леніна, гэты дурак, пабачыўшы ліст і нічога не зразумеўшы, перадаў яго немцам. Брата арыштавалі. Перакладчыкі доўга намагаліся знайсьці крамолу ў ягоным лісьце, аднак празь недахоп доказаў адпусьцілі.
Родную хату пакідалі са сьлязьмі на вачох, бо разьвітваліся з роднай зямелькай, людзьмі, гаспадаркай, усім тым,
што нажылі цяжкай сялянскай працай. Па дарозе спаткалі такога ж бядаку, як і мы, што зрабіў сабе будку акурат каля дарогі. Я яму растлумачыў, што ў такім месцы спыняцца небясьпечна, што яго лёгка расшукаюць, што лепей збудаваць зямлянку ці такую вось прымітыўную хатку ў глыбіні лесу, далей ад чалавечага вока. Да восені сяк-так трымаліся ў Мікашэвічах, затым пераехалі ў Пінск, адкуль у 1944-м выехалі ў Нямеччыну.
Да канца вайны мы працавалі на гаспадарцы ў маёнтку. Потым пачалася нашая вандроўка па беларускіх лягерах — Рэгенсбург, Міхэльсдорф, Віндышбэргэрдорф, Розэнхайм. У перадапошнім і апошнім я дастаў работу, працаваў на выдачы харчоў і ў офісе бугальтарам. У беларускім жыцьці ніякага ўдзелу ня браў, хоць і быў запісаны радным БНР.
Мы маглі зьехаць у Амэрыку, але я пабаяўся — мусіў карміць вялікую сям’ю, а ўрад ЗША не дапамагаў новым эмігрантам. Ступіў на амэрыканскую зямлю — і рабі, што хочаш, ты — вольная птушка. Аўстралія, наадварот, аказвала ваенным эмігрантам усебаковую дапамогу: забясьпечвала харчамі, жытлом, дапамагала ў пошуках працы. Цяжкія працы выконваць я ня мог, бо меў страшэнныя болі ў назе — падчас тых кобрынскіх збораў жылі мы ў нечалавечых умовах, спалі на халоднай зямлі й брудзе. Працуючы пры пракладцы водаправодных труб, за год зарабіў 500 фунтаў, у той час калі кавалак зямлі каштаваў 350 фунтаў. Цяпер жа, атрымліваючы 30 тысяч даляраў у год, за той жа кавалак мусіш аддаць 250 тысяч. Працуючы толькі 120 гадзін у месяц, атрымліваў 43 фунты за два тыдні — гэта былі сапраўды вялікія грошы. А ўладкаваўшыся на чыгунку, вельмі засмуціўся, бо пачаў атрымліваць усяго дзевятнаццаць. Каб мець у працы нейкую пэрспэктыву, пайшоў вучыцца на .машыніста, аднак ажно дзесяць гадоў мусіў працаваць простым качагарам. Пасьпяхова здаўшы іспыты, набраўшыся неабходнага вопыту, атрымаў месца машыніста электравоза. А ўжо на пэнсію выйшаў з пасады машыніста сыднэйскага мэтро.
Прызнаюся шчыра, што надта актыўнага ўдзелу ў беларускім жыцьці ў Аўстраліі я ня браў, бо меў зашмат працы й зусім мала часу. Аднак, па магчымасьці, заўсёды стараўся дапамагчы. Так, сямнаццаць гадоў быў скарбнікам Бела-