Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
У роднай Беларусі я быў толькі адзін раз, у 1991 г., калі прывёз у Гомель гуманітарны груз на суму 48 тысяч аўстралійскіх даляраў. Але цяпер думаю, што ня буду на Радзіме жаданым госыдем.
21 Парафія Трох Віленскіх Пакутнікаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Заснавана ў 1958 г. архімандрытам Мадэстам (Яцкевічам). Ад 1962 г. службы адпраўляе Аляксандар Кулакоўскі.
22 Маецца на ўвазе Беларускі сацыяльны клюб у штаце Вікторыя. Заснаваны ў чэрвені 1994 г. пры парафіі Трох Віленскіх Пакутнікаў. У 2004 г. налічвалася 55 сяброў. Старшыня — Рыгор Шайпак. Клюб ладзіць вандроўкі па штаце, наведваньнс музэяў, тэатраў, кінатэатраў.
3 МОЛАДЗІ Ў АЎСТРАЛІІ НІХТО HE ВУЧЫЎСЯ
Аляксандар Грыцук (Мэльбурн, Вікторыя)
6 верасьня 1928 г., в. Дуброва, сёньня Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл.
У Савецкім Саюзе, напэўна, усе вёскі аднолькавыя. Хоць прыродныя краявіды нашай вёскі, як і ўсяго Палесься, дужа прыгожыя. Былі ў Дуброве два курганы, ці то напалеонаўскіх часоў, ці нейкіх іншых — дакладна ня ведаю. Дзіўлюся, чаму іх не раскапалі, там шмат цікавага можна было знайсьці.
За нямецкім часам вёска жыла заможна: людзі пазабіралі назад маёмасьць, якую адабрала савецкая ўлада, ды гаспадарылі на сваёй зямлі. Працягвалася заможнае
а. Аляксандар Грыцук
жыцьцё нядоўга —вёску спалілі. Паводле афіцыйнай вэрсіі, рукамі немцаў, але я дакладна ведаю, што шмат вёсак было папалена або партызанамі, якіх мы называлі бандытамі, або празь іх. Яны па сваіх каналах атрымлівалі нямецкую форму й, пераапранутыя, часам добра размаўляючы па-нямецку, нішчылі беларускае насельніцтва. Калі пачалі абступаць нашую вёску, я праз плот уцёк на балота, дзе ўжо некаторы час хаваліся жыхары Дубровы. Нас абстрэльвалі з аўтаматаў, але мне пашчасьціла застацца жывым. У той дзень вёску не спалілі. зрабілі гэта праз тыдзень. Але няма сумневу, што ўсю кашу заварылі чырвоныя бандыты, якія займаліся толькі правакацыямі, людзей не баранілі, толькі сядзелі па лясох.
Мой бацька Філіп быў пісарам у генэрала Станіслава Булак-Балаховіча. Ен быў майстра на ўсе рукі, з кавалка жалеза мог зрабіць любую зброю. Дзякуючы гэтаму жылі нябедна. За савецкім часам бацька працаваў трактарыстам, мэханікам, змайстраваў машыну для пляценьня вяровак, якую пазычаў іншым сялянам. Калгас хацеў зрабіць машыну сваёй маёмасьцю. Бацька не пагадзіўся й атрымаў два гады прымусовых прац на папяровай фабрыцы ў Добрушы. Продкі маці Варвары паходзілі са Смаленску, пра што сьведчыць і яе прозьвішча — Смалян. Яе, аўдавелую зь дзецьмі, узяў мой бацька. У сям’і было тры браты, я —-самы малодшы. Старэйшы, Павал Гуз, адзін з выбітных дзеячоў нашай эміграцыі, памёр у жніўні 2003 г. Мікалай, вярнуўшыся пасьля вайны зь Нямеччыны, быў асуджаны і высланы ў канцлягер. Пасьля вызваленьня яму не дазволілі жыць у Беларусі. Жыў і працаваў у Чарнігаве, як і бацька, меў «залатыя» рукі, працаваў сталяром. Таксама ўжо памёр.
Памятаю, што за дзень да прыходу немцаў па вуліцах вёскі бегаў вар’ят, дзіка рагатаў, а дзеці яго тыкалі палкамі. Кіраўніцтва калгасу ў паніцы скручвала тэлефонныя лініі й уцякала ў невядомым кірунку... У нашых мясьцінах немцы не кранулі аніводнай жывой душы, пакінулі па сабе толькі добрыя ўражаньні. Часам, калі прыяжджала кухня, з усёй вёскі зьбягаліся дзеці. Немцы кармілі іх са спэцыяльных дзіцячых талерак.
Бядой для нас, апроч лясных бандытаў, стаў бурмістар вёскі Васілевіч, партызан часоў Першай сусьветнай вайны, што актыўна дапамагаў партызанам. Ён і ягоныя паплечнікі арганізавалі банду ды направа й налева забівалі людзей, тых, хто ведаў пра іх гульні на два франты. He ацалеў ад здрадніцкай рукі й мой бацька... Я ведаю прозьвішчы ўсіх забойцаў, але ня буду іх называць — магчыма, хтосьці зь іх яшчэ жыве. Адзінае ведаю дакладна, што аднаго з членаў гэтай групоўкі застрэліў ягоны родны сын. У нашай вёсцы была самаахова, куды ўваходзіла ўся былая камсамольская ячэйка— вясёлыя, зычлівыя хлопцы, якія часта зьбіраліся каля вясковага клюбу. Там, каля таго клюбу, іх усіх і парэзалі нажамі бандыты. Ня проста парэзалі, а па-зьверску, адрэзаўшы й кінуўшы на зямлю часткі іхных целаў.
Зь Беларусі мы эвакуаваліся добраахвотна. Па дарозе мы мінулі ахопленую паўстаньнем Варшаву й накіраваліся на поўдзень Польшчы, у Чэнстахову. Мінуўшы каталіцкую Мэку, рушылі далей на Прагу, але па дарозе былі прымусова далучаныя да лягеру Дахаў. Печаў для паленьня людзей там не было — гэта чыстай вады хлусьня. Так, для палітычных ворагаў гітлераўскага рэжыму ўмовы жыцьця былі надта жорсткія, а з простых людзей, такіх, як мы, ніхто ня зьдзекаваўся. Мы ў гэтым лягеры працавалі на полі, дзе ў асноўным і карміліся. Жыло ў Дахаў шмат югаславаў, тыя ўсё весяліліся, пелі й танчылі без канца. Швайцарскі Чырвоны Крыж добра іх падкормліваў, а югаславы па-брацку дзяліліся з намі. Пабылі мы ў Дахаў нядоўга, далейшая дарога ляжала ў Аўстрыю, дзе мы жылі ажно да пераезду ў Аўстралію. Брат Павал бэтанаваў берагі ракі й выконваў розныя працы на чыгунцы. Я, акрамя працы на той жа чыгунцы, выконваў надта небясьпечныя функцыі — выкопваў зь зямлі гэтак званыя бомбы запаволенага дзеяньня. Застаўся, дзякаваць Богу, жывы, а аднаго калегу, які выкручваў капсулю, разьнесла па ўсёй акрузе ■—• крывёю было заліта ўсё навакольле, кавалкі цела знайшлі высока на гары.
Маці грузіла камень на чыгуначнай станцыі. Праца была цяжкая, але ў параўнаньні з камуністычным пеклам мы жылі ў раі. Наш лягерфюрэр ставіўся да беларусаў лагодна. Пасьля амэрыканскіх бамбёжак езьдзіў па вёсках, зьбіраў пабітую жывёлу ды прывозіў яе на нашую кухню.
Уставіўшы ў рамку фатаздымак Мікалая, я паехаў шукаць брата па ўсёй Нямеччыне, вывучыўшы некаторыя яе рэгіёны як свае пяць пальцаў. Аднак пра лёс брата я даведаўся шмат пазьней. Пабываў у Франкфурце-на-Майне, дзе купляў білет за пачку цыгарэт, Рэгенсбургу, Розэнгайме. У апошнім горадзе расшукаў беларускі лягер, адкуль прывёз «Пагоню», новыя знаёмствы, адрасы. Дзякуючы ўсяму гэтаму ўдалося зарганізаваць у Куфштайне скаўцкі зьвяз.
У Аўстралію мы плылі на былым нямецкім ваенным крэйсэры, што затануў у нарвэскіх водах, пераробленым пасьля рамонту ў пасажырскае судна. 3 моладзі ў Аўстраліі ніхто не вучыўся — трэба было зарабляць грошы. Людзі з вышэйшай адукацыяй, дактары, інжынэры маглі забыць пра сваю адукацыю — дыплямаваны лекар у Аўстраліі пера-
а. Аляксандар Грыцуку сваёй царквеў Мэльбурне
твараўся ў простага санітара. Яшчэ ў Аўстрыі я скончыў два курсы тэхнічнай школы — сталяра й электрыка. Уладкаваўся на мэблевую фабрыку сталяром, пад адкрытым небам абпальваў дрэва. Потым працаваў на сельскагаспадарчых машынах, быў электрыкам, капаў ямы для слупоў, на дзяржаўнай пасадзе рабіў электрамэханікам.
Маё далучэньне да царквы адбылося яшчэ ў Беларусі, у Берасьці, дзе я сьпяваў у хоры ў брацкай царкве23. У Нямеччыне прыслужваў у аднаго сьвятара, які падарыў мне Біблію. Прачытаўшы яе, зразумеў, што без царквы жыць далей не змагу. У Аўстраліі прайшоў курс багаслоўя зь мітрапалітам і япіскапам, а высьвячацца езьдзіў у ЗША. Адкрыў у Мэльбурне беларускі прыход Еўфрасіньні Полацкай — першы ва ўсёй краіне! Службы праходзілі пры ўкраінскай царкве, свайго па.мяшканьня мы ня мелі. Тады я зьвязаўся зь біскупам англіканскай царквы, які за тысячу аўстралійскіх фунтаў прапанаваў набыць добры кавалак зямлі.
23 Па ад’езьдзе з Дубровы сям’я Грыцукоў некаторы час жыла ў Берасьці.
На што нашыя парафіяне адказалі ў тым духу, што цэрквы будуюць сьвятары, а не прыхаджане. Англіканцы гатовы былі пайсьці й на меншую суму, але й гэтая прапанова не ўзварушыла нашых людзей. Потым у нашым царкоўным жыцьці наступіў раскол — іншыя людзі, дарэчы, «крывічы», як і я, адкрылі другі прыход. Тады я перайшоў да ўкраінцаў, быў настаяцелем трох парафіяў. Беларусы ж, калі ізноў перасварыліся паміж сабой, прыбеглі да мяне: ачольце нашую царкву! На што я адказаў катэгарычным адказам, зь мяне хапіла!
Аляксандар і Тамара Грыцукі ў дзень вясельля. ' Мэльбурн, 1954 г.
Раней я ўваходзіў ва ўсе мясцовыя арганізацыі, удзельнічаў ва ўсіх мерапрыемствах, а некалькі гадоў таму адышоў ад усіх справаў. Адышоў таму, што няма цяпер з кім іх вырашаць, вось і на блянку Фэдэральнай рады стаяць толькі два прозьвішчы — Грушы й Барысевіча. Што гэта за арганізацыя такая, з двума членамі?
У 1954-м ажаніўся зь дзяўчынай Тамарай, па бацьку яна беларуска, а па маці — татарка. У 1955-м нарадзілася дачка Ніна, яна займаецца бізнэсам, ачольвае невялічкі філіял сыднэйскай кампаніі, сама сабе начальніца й падначаленая. Сын Філіп, народжаны ў 1959-м, працуе пры аўстралійскай арміі ў галіне забесьпячэньня. Маем чатырох унучак, але я, прызнаюся, надта чакаў хаця б аднаго ўнука.
СВАЯ ГАСПАДАРКА НА ЭМІГРАЦЫІ НАПАМІН ПРА БАЦЬКАЎШЧЫНУ
Уладзімер Калесьніковіч (Адэляйда, Паўднёвая Аўстралія)
28 лістапада 1926 г„ в. Ліпнікі Пінскага пав. Палескага ваяв., сёньня Пінскі р-н Берасьцейскае вобл.
Нарадзіўся я ў 1926 г. у вёсцы Ліпнікі, што на Палесьсі, — за 40 кілямэтраў ад Пінску і за 50 ад Ганцавічаў, калі ісьці праз балоты й пушчы. Жылі мы, калі казаць дакладна, на хутары, прыблізна за два кілямэтры ад вёскі. Наша гаспадарка з усіх бакоў была акружана магутным лесам, ганак хаты выходзіў амаль што на ўзьбярэжжа рэчкі, дзе плавалі ватагі качак.
Вера іЎладзімер Калесьніковічы ў двары ўласнай хаты. Адэляйда
Непадалёк працякала й чароўная Прыпяць — месцы гэтыя надзвычай прыгожыя. Мой бацька Дзям’ян працаваў лесьніком спачатку ў графа Радзівіла, а потым — Патоцкага. У Радзівіла рабіў нядоўга, можа якіх пару гадоў. Бацьку не падабалася Радзівілава стаўленьне да простых людзей, якім за зьбіраньне ягадаў ці грыбоў прыходзілася плаціць грошы. А вось графа Патоцкага ён паважаў, як і ён нас. Вясною, калі пачыналі цьвісьці кветкі, граф наймаў пяць фурманак, заяжджаў да нас і вандраваў па сваёй уласнасьці, любаваўся ўваскрэсеньнем прыроды. Маці Ксенія вяла гаспадарку, была добрай гаспадыняй. Пры паляках жылі мы досыць нармальна, ня бедна. У сям’і было шэсьць братоў і чатыры сястры. У Беларусі жывуць сёстры Маня і Анастасія, тутака ў Аўстраліі жыве малодшы брат Мікалай (ягонае прозьвішча — Колес24), а ў Канадзе — старэйшы Павал. Ён спачатку браў удзел у беларускіх справах, а потым адышоў.