• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    104 Масцца на ўвазе ўвядзеньне польскай мовы ў богаслужэньнях у праваслаўных цэрквах і пераклад літургічных тэкстаў на польскую.
    пасеклі сьпіну. Маню паклалі на пасьцілку й аднесьлі да суседа, Міколы Белямука.
    У 1941 г. зь нямецкага лягеру, што месьціўся за Бугам, прарваўшыся цераз калючы дрот, уцяклі некалькі сотняў, a то й тысяч савецкіх ваеннапалонных. Частка гэтых людзей затрымалася ў нашых мясьцінах. Людзі ставіліся да іх лагодна, даваўшы гэтак званым «усходнікам» прытулак. Чалавек трыццаць са згоды немцаў жылі ў Голі. Іван і Барыс — у нашай хаце. Іх лячыла бабка Натальля. Пазьней Іван пайшоў жыць да Аляксандры, ейны муж быў змабілізаваны ў польскае войска. Барыс застаўся ў нас. Аднойчы ля Пружанаў зьявіўся аддзел «чэкістаў», які вэрбаваў «усходнікаў» у партызанскія атрады. Але ў партызаны людзі ішлі неахвотна. Можа таму мэтай выбуху ў нашай хаце было запалохаць людзей? Але ці толькі ўсходнікаў, ці ўсіх разам? Ці «чэкісты» разьлічвалі, што немцы паарыштоўваюць усіх незгаворлівых «усходнікаў»? Вэрсіяў у думках дарослых тады было ш.мат, аднак чаго сапраўды хацелі асягнуць гэтыя бандыты — ніхто дакладна не даведаўся. Маня два месяцы праляжала ў шпіталі. Падлячылася. Аднак у 1944 г. памерла ад сухотаў. Як і мае бацькі, пахаваная ў Польшчы. Там жа зь сям’ёю жыве сястра Тоня.
    У Голі я скончыў чатырохклясную пачатковую школу. У 1935 г. на дапамогу старому бацюшку, які на мясцовай гаворцы выкладаў нам Закон Божы, прыслалі маладога сьвятара Пісканоўскага. Той раздаў вучням «Эвангельле»... папольску й загадаў, каб кожны да нядзелі яго вывучыў і прыйшоў на царкоўную службу. Хоць раней наведваньне царквы справай было цалкам добраахвотнай. Бацька, які быў у царкве скарбнікам, увечары вырашыў паглядзець, чым займаецца сын. He перадаць ягонага абурэньня пабачаным: «Што, палякі ўжо й да нашай праваслаўнай рэлігіі дабраліся?!»
    У нядзелю ўсе вернікі сабраліся ў царкве сьвятога Міхаіла. Пачалася служба на нашай гаворцы. але «Эвангельле» Пісканоўскі пачаў чытаць па-польску. Знаходзячыся пад уражаньнем бацькавай прамовы, я голасна зьвярнуўся да сваіх школьных сяброў: «Мы не палякі! Пайшлі адсюль!» Большасьць дзяцей пакінулі царкву, за імі пацягнуліся ста-
    рэйшыя людзі, абураныя такой непавагай маладога сьвя гара. На наступны дзень каля дзьвярэй школы мяне сустрэў ашалелы ад майго ўчынку настаўнік Козік. Накрычаўшы, ён не стрымаўся й пусьціў у ход рукі — я заліўся крывёю. Бацька адвёз мяне ў Высока-Літоўск105, дзе лекарам працаваў знаёмы беларус. Той параіў напісаць заяву ў паліцыю. Праз бацькавага добрага знаёмага Назарука ўдалося выйсьці да самога палескага архіяпіскапа Аляксандра Іназемцава, які праявіў прынцыповасьць і звольніў Пісканоўскага.
    Са школы мяне ня выключылі, аднак гадавую адзнаку па паводзінах выставілі «нездавальняючую». За гэта мяне не хацелі прымаць у высокалітоўскую сямігодку, думалі, што нейкі бунтар.
    Дапамог Віктар Род, што жыў у маёнтку Караліна. Яго надта не любілі палякі, называлі «мужыком». А ён, між іншага, меў дзьве вышэйшыя адукацыі — агранома й вэтэрынара, —стажыраваўся ў Даніі й Нямеччыне. Гэты чалавек верыў, што найлепшыя ўзоры вядзеньня сельскай гаспадаркі можна прывіць і ў Беларусі. Ён заклаў сельскагаспадарчую арганізацыю, у якую ўступіў і мой бацька. Два разы на год бацька атрымліваў спэцыялізаваныя часопісы, купляў у Рода саджанцы яблыкаў, ігрушаў, сьліваў, вішняў пародзістых цялят, авечак, курэй. Празь Віктара я й паступіў у сямігодку, якую скончыў на «выдатна». Паўгоду правучыўся ў берасьцейскай гімназіі.
    Калі Заходнюю Беларусь акупавалі саветы, Берасьце стала прыгранічным горадам — усіх жыхароў прымушалі атрымліваць пашпарты. У сельсавеце мне выпісалі пасьветку, аднак у пашпартны стол я яе так і не аднёс. Бацька й яго прыяцель Леанюк, параіўшыся, сказалі: «Мішка, калі ты аднясеш гэтую паперу чыноўнікам, то дасі гатовы матэрыял НКВД. Вывезуць нас усіх на Сібір». Што рабіць? Перайшоў у дзесяцігодку ў Высока-Літоўску. Правучыўся год, і пачалася нямецкая акупацыя. Я вярнуўся ў родную вёску, пачаўшы дапамагаць бацьку весьці гаспадарку.
    105 Ад 1939 г. — Высокае, горад у Камянецкім р-не Берасьцейскай вобл.
    Тым часам у Беластоку Ільляшэвіч, Сяднёў106, Тамашчык пачалі стварэньне Беларускага камітэту, наладзілі выпуск газэты «Новая дарога»107. Быў зарганізаваны хор пад кіраўніцтвам Арлова й Кіслага, што прыяжджаў да нас з гастролямі. Дапамагаў у працы камітэту й згаданы вышэй Мікола Назарук — стары беларускі дзяяч, адвакат. Падчас разгрому палякамі Грамады ён бараніў у судзе яе членаў. Грамада дзейнічала і ў нашых мясьцінах. Так, Мікола Лагвінюк на пачатку 1920-х за незаконнае перакрочаньне мяжы й распаўсюд беларускай друкаванай у Менску літаратуры быў асуджаны польскімі ўладамі на пятнаццаць гадоў. Адвакатам Лагвінюка на працэсе якраз і быў Назарук. Палякі ў яго потым забралі адвакацкую ліцэнзію.
    Ужо тут, у ЗША, мне расказвалі, што за немцамі Назарук кароткі час быў заступнікам бурмістра ў Горадні. Прывозіў бацьку «Новую дарогу», якая распаўсюджвалася сярод мясцовых беларусаў. Бацька й Назарук прыкладалі стараньні, каб зарганізаваць у Высока-Літоўску аддзел камітэту. Аднак усе кіраўнічыя пасты ў горадзе займалі старыя польскія паліцыянты й урадоўцы, што варожа ставіліся да ўсяго беларускага й сьцягвалі маладых хлапцоў у паліцыю.
    Пасьля здарэньня з гранатай наша сям’я палічыла за лепшае перабрацца ў Высока-Літоўск. Аднойчы мяне выклікалі ў паліцыю. Абшукалі з ног да галавы й пачалі дапытвацца: дзе хаваю пісталет? Пісталет сапраўды ў мяне быў. На ўсялякі выпадак, каб бараніцца ад партызанаў. У выніку мяне й бацьку арыштавалі. Паводле ваеннага часу за незаконнае захоўваньне зброі нам пагражаў расстрэл. Даведаўшыся пра гэта, Назарук кінуўся ў Беласток. Туды ўжо быў накіраваны былы настаўнік нямецкай мовы ў Вільні Егер, які атрымаў чын афіцэра гестапа. Эгер паабяцаў заапекавацца намі ды зьвярнуцца да свайго начальства. Празь дзесяць дзён нас выпусьцілі, а церазь месяцаў сем-восем у
    106 М. Сяднёў (1915-—2001) прыехаў у Беласток з Усходняй Беларусі толькі ўлетку 1943 г. У 1941—1943 гг. ён жыў у бацькоў на Магілёўшчыне.
    107 Выдавалася ў 1942—1944 гг. Галоўны рэдактар — Хведар Ільляшэвіч.
    Высока-Літоўску зьявіўся Тамашчык. Кажа: «У Менску арганізуецца афіцэрская школа. Трэба, каб Міша ў яе запісаўся». Бацька пачаў адмаўляцца: замалы яшчэ. На што Тамашчык парыраваў: «А як жа справа зь пісталетам? Яна яшчэ не закрыта! Хто вас будзе далей бараніць? Мы ня будзем. Вырашайце самі». Іншага выйсьця, акрамя як пагадзіцца, не было. Прыехаў у Беласток. Агулам там сабралася чалавек трыццаць — як маладых хлапцоў, так і афіцэраў польскай арміі. Апошнія праз два дні зьніклі, і нас засталося чалавек пятнаццаць. Пасялілі ў двох вялікіх пакоях, выдаўшы харчовыя карткі. Дні праз тры-чатыры, калі нас пачалі перапаўняць думкі, ча.му нас трымаюць у Беластоку, нас прывезьлі на працэдуру рэгістрацыі: сфатаграфавалі, зрабілі адбіткі пальцаў. Тады афіцэр гестапа й кажа: «Нікуды вы не паедзеце. У Беластоку будзе зарганізаваны батальён Самааховы. Калі хто надумае ўцячы, будзе жорстка пакараны». Нас перасялілі на галоўную вуліцу Беластоку, на якой месьціўся галоўны штаб Вэрмахту. Абавязалі ахоўваць будынкі, у якіх жылі гестапаўцы. Прайшоў тыдзеньдва: заняткаў няма, зброі таксама, я — просты вартаўнік. Вырашыў вярнуцца дадому. Расказаў усё бацьку. Праз тыдзень яго выклікалі ў жандармэрыю: чаму сын уцёк? Бацька кажа: «Яму ж абяцалі, што накіруюць у афіцэрскую школу, а ён вартаўніком стаў». «Калі за 24 гадзіны ён ня вернецца ў Беласток, будзе высланы ў канцлягер», — пачуў у адказ.
    Ізноў няма выйсьця... Ісьці ў лес да партызанаў, што кінулі гранату ў хату? He, лепш ужо быць вартаўніком у немцаў. Ад Ільляшэвіча я даведаўся, што Кёнігсбэрг10* даў дазвол на ўтварэньне Беларускага батальёну самааховы. Пачалі зьяжджацца афіцэры й моладзь, пераважна з Горадні. Камэндантам батальёну быў прызначаны стары царскі афіцэр Іван Гелда. Прайшло месяцаў восем, і ў адзін сакавіцкі дзень 1944 г. гестапаўцы арыштавалі Гелду й... Пуніка, які чысьціў бульбу на кухні. Агулам арыштавалі чалавек 25: Асецінскі, [Мікола] Грыцук (ягоны брат працаваў на Бела-
    108 Бсласточчына з часткай сучаснай Гарадзенскай вобласьці ў 1941 г. была далучаная да Усходняй Прусіі (адміністрацыйны цэнтар — Кёнігсбэрг).
    сточчыне школьным інспэктарам), Матус і інш. Ніхто ня меў паняцьця, чаму арыштавалі гэтых людзей. Асабліва Пуніка. У канцы 1943 г. у Беласток прывезьлі ўкраінскі батальён. Пасялілі ў тым жа будынку, дзе жылі мы. Раз-пораз гестапаўцы пераапраналі іх у цывільнае адзеньне й адвозілі ў правінцыю, адкуль украінцы вярталіся з багатым уловам харчоў і самагонкі. Беларусы, даведаўшыся, што ўвесь скарб дастаўся ім ад сялян, пачалі дакараць украінцаў — паміж намі ўзьнік антаганізм. Таму ў хлопцаў былі падазрэньні, што да арыштаў прычыніліся даносы ўкраінцаў. Мой сябра Смактуновіч расказаў пад сакрэтам новым камэндантам батальёну Матысіку й Хоху, што гестапа мае сьведкі аб дзеяньні Беларускай Незалежніцкай Партыі. Канкрэтных доказаў ня мае, але прыпушчае, што асяродзьдзе БНП — Беластоцкі батальён. Дарэчы, ведаеце, якім чынам вызваліўся Смактуновіч? Ен сустракаўся зь вельмі прыгожай дзяўчынай, нават хацеў зь ёй ажаніцца. Да дзяўчыны заляцаўся афіцэр гестапа, што, як высьветліла дзяўчына, вёў допыты ў турме. Дзяўчына ўгаварыла афіцэра, каб той вызваліў з-за кратаў Смактуновіча.
    Калі Савецкая армія рухала на захад, нас усіх маглі расстраляць. Аднойчы сабралі ўсіх жаўнераў батальёну й пачалі сартаваць па групах. Той самы афіцэр [гестапа] падказаў Гелду, каб браў сваіх хлопцаў і пераводзіў на правы бок. Тым, хто апынуўся на правым баку, сказалі: «Вы вольныя!» Тых, хто стаяў зьлева, пагрузілі ў машыны й, праўдападобна, расстралялі...
    Гелда на кароткі час вярнуўся да жонкі, а потым выехаў у Бэрлін109. Матысік сабраў пазасталую частку батальёну, прыкладна палову, дзеля правядзеньня перамоваў. Матус настойліва прапаноўваў ісьці ў Белавескую пушчу, партызаніць. Матысік адказаў: «Хто хоча, ідзіце. Хто застаецца, са мной адступаюць у Прусію». Я вырашыў застацца з Матысікам.