• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Хутка бацька атрымлівае прызначэньне на другога сьвятара ў Дзярэчын, але перад гэтым яго абіраюць дэлегатам на Усебеларускі Праваслаўны Сабор у Менску, на якім у жніўні 1942 г. была ўхваленая аўтакефалія Беларускае Праваслаўнае Царквы. У чэрвені 1944 г. бацьку выбіраюць дэлегатам на Усебеларускі Кангрэс у Менску, але дзеля транспартных перашкодаў ён не пасьпявае туды даехаць. На пачатку ліпеня 1944 г. наша сям’я выяжджае ў Нямеччыну.
    Апісваць цяжкое падарожжа ў чужы край і жахлівае жыцьцё там да капітуляцыі Нямеччыны тут ня месца, але адзначыць, што бацьку й мне давялося працаваць звычайнымі работнікамі на вельмі скупых харчох, варта.
    Пасьля капітуляцыі нашая сям’я засталася жыць у францускай акупацыйнай зоне Нямеччыны, дзе нас французы некалькі разоў перавозілі ў розныя месцы, пакуль урэшце не пасялілі каля вялікае цэлюлёзнае фабрыкі.
    Тым часам беларускі япіскапат у 1946-м г. далучыўся да Расейскае Зарубежнае Царквы, у якой панаваў расейскі імпэрскі й шавіністычны дух. Бацька, знаёмы з гэтым духам і парадкам у расейскай царкве яшчэ з Полыпчы, да Зарубежнае Царквы не далучыўся, а пайшоў працаваць прыбірачом на цэлюлёзную фабрыку. У 1948 г. пачалося ўзнаўленьне Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, да якога бацька спачатку прыглядаўся з асьцярогай, бо, як казаў, — і пазьнейшыя падзеі пацьвердзілі, — ня бачыў царкоўных людзей, на якіх гэтая аўтакефалія магла б абаперціся. Крыху пазьней, заўважыўшы энтузіязм эміграцыйных дзеячоў, ён далучаецца да БАПЦ, выконвае абавязкі дэкана
    на францускую зону, займаецца прэзэнтацыяй навонкі. Я дапамагаю як перакладнік.
    Улетку 1950 г. бацька эмігруе ў ЗША, спыняецца ў НьюЁрку, дзе працуе работнікам на сернікавай фабрыцы за мінімальны заробак. Разам з гэтым бацька ачольвае арганізацыю першае ў Амэрыцы парафіі БАПЦ177 і пачынае правіць Божыя службы ў нанятай беларускай грамадою краме. Улетку 1951 г. у Нью-Ёрк прыяжджае япіскап Васіль [Тамашчык], якому неўзабаве пашчасьціла дамовіцца на супольныя адправы з карпата-рускім сьвятаром у іхнай царкве. У 1957 г. купляецца будынак Катэдральнага Сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне з заляй на грамадзкія патрэбы.
    Пасьля прыезду япіскапа Васіля бацька перадае яму кіраўнічыя абавязкі ў парафіі ды служыць побач, дапамагаючы здабытымі праз доўгую царкоўную практыку парадамі.
    На жаль, 29 ліпеня 1960 г. сэрца бацькі перастала біцца. Гэтак ня стала ўдзельніка збройнага змаганьня за незалежнасьць нашае Бацькаўшчыны ды пастыра, што кіраваў наш Народ да духовага вызваленьня.
    177 Парафія сьв. Кірылы Тураўскага.
    УБАЧАНАЕ Й ПЕРАЖЫТАЕ
    Сымон Жамойда (Пасэйк, Нью-Джэрзі)
    11 студзеня 1915 г„ в. Княгінін Вялейскага пав. Віленскай губ., сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл.
    Я нарадзіўся ў Княгініне на Мядзельшчыне, але ў маленькім веку з бацькамі пераехаў у мястэчка Даўгінаў178. Памятаю, калі мне было гадоў пяць, стрыечны брат запрапанаваў: хадзем да настаўніка! Схадзіў, пагаварыў зь ім, і ў мяне засталіся ад гэтай гутаркі вельмі добрыя ўражаньні.
    Сымон Жамойдаў царквеў Пасэйку (Нью-Джэрзі), 2005 г.
    178 Сёньня вёска Даўгінава на паўночным усходзе Вялейскага р-ну Менскай вобл. Тым ня менш адлегласьць паміж Княгініным і Даўгінавам складае каля 20 кілямэтраў.
    Але празь нейкія два тыдні прыйшлі палякі179, і мяне запісалі ў польскую школу180. На адным зь першых заняткаў настаўніца сказала дзецям, каб тыя прынесьлі ў школу патычкі. Але я па-польску слова такога ня ведаў. Што за патычкі? У нас быў кот, сабачка, куры, авечкі — каго трэба прынесьці? Я разгубіўся й нічога не прынёс, чым вельмі абурыў настаўніцу181, якая адразу мяне залічыла да непаслухмяных вучняў, парушальнікаў дысцыпліны.
    Калі ў Даўгінаў прыйшлі палякі, афіцэр пасяліў у нашай хаце трох жаўнераў ды загадаў маці накарміць іх. А як накорміш, калі самі галодныя? Я хадзіў з бацькамі ў поле, лес, зьбіраў шчаўе, маладзенькія шышкі, каб неяк пракарміцца. Але маці ўдалося дастаць крыху мукі, жыта, і польскія жаўнеры засталіся вельмі задаволенымі.
    Мама з бацькам сьпявалі ў царкоўным хоры. Хадзіў у царкву182 й я малым хлапчуком, трымаючы маму за руку.
    Тады мяне абурыла, што ў нейкіх дваццаці мэтрах ад нашай царквы палякі пабудавалі баракі, дзе й пасяліліся. Аднаго дня я пабачыў паляка, які падышоў да каровы зь вялізным молатам. Ударыў ёй па галаве, і скаціна ўпала на пярэднія ногі. Ад страху, што паляк гэтым молатам заб’е й мяне, у мяне пацямнела ў вачох і я паваліўся на зямлю. Але паляк падышоў да мяне ды працягнуў нейкую трыбуху, якую ён дастаў з зарэзанай каровы, ды нагадаў, каб я занёс яе дадому. Нашая хата, між іншым, стаяла зусім блізка ад тых баракаў. Маці, убачыўшы трыбуху, узрадавалася: урэшце маем нейкую ежу! Задаволеная, зрабіла з польскага «падарунка» нейкую страву — гатавала яна вельмі смачна. Ня ведаю, можа гэтае здарэньне так моцна падзейнічала на мяне, але я не люблю мяса. Mary зьесьці крыху кураціны ці мяса індычкі, але вось сьвініну ці ялавічыну амаль не ўжываю. Лекар мне кажа, што ў мяне мала крыві якраз з той прычыны. Але я яму запярэчваю: ёсьць жа гародніна, якая
    179 Маецца на ўвазе канчатковы прыход польскай адміністрацыі ў Заходнюю Беларусь увосень 1920 г.
    180 У тыя часы беларусы складалі 53 % насельніцтва Вялейскага павету. Палякі — 40,6 %. 4,5 % — габрэі.
    181 Напэўна, ад польск. patyk—палка, прут.
    182 Сьвятатраецкая царква другой паловы XIX ст.
    па сваім складзе заступае мяса. Вось рыба — гэта так, яе я люблю й лавіць, і есьці.
    Даўгінаў знаходзіўся ў памежнай зоне, і нашая сенажаць цягнулася акурат да савецкай мяжы. Калі палякі яшчэ добра не ўмацавалі мяжы, даўгінаўцы шмат шмуглявалі гарэлкай, тытунём і такім чынам хутка выправілі сваё матэрыяльнае становішча. Я ж купаўся ў Вяльлі, на другім беразе якой быў вялікі маліньнік. Аднойчы паеў я той маліны, чую — хтосьці шоргаецца непадалёк. Я хутчэй у ваду, гляджу, з нашага берага — савецкі патруль. А тут, заўважаю, і польскі набліжаецца! А каля іх — наш сабака Палкан, адданы пёс воўчай пароды. Бацька вельмі любіў сабак, аднак мусіў аддаць Палкана палякам. Я яго паклікаў: «Палкан! Палкан!» Той падбег, пачаў лашчыцца, аднак, пачуўшы гучную каманду новых гаспадароў, пабег усьлед за імі... У Вяльлі рыбу лавіць было забаронена, а вось у яе прытоку, невялічкай рачулцы, я выцягваў багатыя ўловы. Любіў хадзіць у лес па грыбы. Даставаў усю беларускую прэсу, якая друкавалася ў Вільні. I цягнула мяне ня толькі да чытаньня, але й да пісаньня.' Я быў у кантакце з грамадзкім дзеячом Язэпам Найдзюком, які ў сваім «Шляху моладзі» надрукаваў нават частку майго апавяданьня. Крытыкаваў, але не адбіваў ахвоты да творчасьці. Найдзюк раіў мне друкавацца ў «Пралесках»183 Зоські Верас, аднак я тады лічыў зьняважлівым для сябе пісаць для дзяцей. Мне ж хацелася, каб мае творы чыталі дарослыя!
    Раз на тыдзень у Даўгінаве адбываўся буйны кірмаш, на які зьяжджаліся сотні людзей з усіх ваколіцаў. Добра запомніліся сьвяткаваньні Сьвятой Тройцы, калі моладзь зьбірала ў лесе й на балоце бярозкі, явар і ўпрыгожвала царкву.
    На жаль, мястэчка было занадта спалянізаванае. Разам жонка камэнданта паліцыі сабрала моладзь, каб зрабіць нейкі сцэнічны выступ. Добра, я прынёс некалькі сцэнароў, якія дастаў падчас вучобы ў Вільні. He, маўляў, гэта не падыходзіць. «Добра, у мяне ёсьць сцэнары па-беларуску. Mary
    181 Ілюстраваны штомесячны часопіс для дзяцей. Выдаваўся ў
    1934—1939 гг. (выдавец — Станіслаў Глякоўскі).
    прынесьці», — не разгубіўся я. «Па-беларуску? А можаш перакласьці ўсё на польскую мову?», — спытала тая жанчына. «Не, выбачайце, але не магу...» — гэта быў мой рашучы адказ. Калегі ў школе абразьліва называлі мяне «кацапам», бо я хадзіў у праваслаўную царкву. Калі я даведаўся, што Лукашэнка прыціснуў палякаў, толькі парадаваўся: вось і адбілася вам урэшце стаўленьне да нас, беларусаў. Пабудзьце й вы ў нашай скуры.
    Мой бацька Язэп паходзіў з Горадні. Служыў у ковенскім манастыры, потым нейкім чынам патрапіў у Вільню, дзе й пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Яўгеніяй Панькевіч. Яна паходзіла з Даўгінава, а ў Вільню тады прыехала на гадавіну Віленскіх пакутнікаў. Мая бабка па лініі маці, Савіцкая, была каталічкай. Мама — праваслаўнай. Але гэта ніяк не ўплывала не сямейныя адносіны, на рэлігійнай глебе аніякіх сварак не было. I так было паўсюль у Беларусі, пакуль палякі не пачалі распаўсюджваць нянавісьць да праваслаўнага насельніцтва.
    Шчыра кажучы, бацькі не былі беларускімі патрыётамі. Цягнуліся больш да ўсяго расейскага, чыталі пераважна расейскія кнігі. Аднак ніколі мяне не папракнулі за беларускія погляды, не пыталіся ўбіць у галаву сваю праўду. Як псаломшчыка бацьку накіравалі ў Княгінін, дзе я й нарадзіўся. Палякі выдзялялі на царкву агулам 33 гектары зямлі, зь якіх нам дасталася трэцяя частка. Мы мелі гаспадарку, ірымалі скаціну, але земляробам бацьку назваць было нельга — ён ня меў каня.
    У Княгініне за царскай уладай нам жылося досыць добра. Пры царкве быў нават зроблены нейкі каапэратыў, якім, як мне падаецца, кіраваў мой бацька. А вось ужо за польскім часам, у Даўгінаве, нашай сям’і зрабілася зусім цяжка. Апалячаныя беларусы й самі палякі рабілі ўсё дзеля таго, каб неяк пашкодзіць праваслаўнаму насельніцтву184. I да мяне не даходзіць, чаму. Я магу любіць ці не любіць тую ці іншую рэлігію, але каб ненавідзець, шкодзіць — ніколі.
    184 Працэс апалячваньня прымаў досыць жахлівыя межы, калі ўлічыць, напрыклад, што ў 1931 г. у Вялейскім павеце праваслаўнае насельніцтва складала 53,9 %, а каталіцкае — 40,6 %.
    У Даўгінаве жыло шмат жыдоў, дзеці якіх вучыліся разам са мной у школе. Хтосьці са старэйшага пакаленьня навучыўся гаварыць па-польску, а хтосьці, як мой бацька, за ўсё жыцьцё й слова па-польску ня змог сказаць. Разам бацька зайшоў у краму й кажа: «Дайце імне сакрамэнт». Гандляр вытарашчыў вочы: «Што?! Сакрамэнт дае ксёндз, калі ты ідзеш на прычасьце!» — «Не-е, ня той сакрамэнт! Дайце мне, што піша!» — «Дык гэта не сакрамэнт, а атрамант — чарніла!»
    Час ад часу я дапамагаў бацьку перакладаць і друкаваць на машынцы дадзеныя мэтрык. 3 гадамі жыцьцё ў Польшчы пакрыху наладжвалася, але надзвычайна цяжкае становішча было з працоўнымі месцамі. Асабліва для праваслаўных. Палякі не казалі табе ў твар: не дадзім працы, бо ты — праваслаўны. He, яны рабілі па-іншаму, па-грэцку: не адказвалі ўвогуле нічога. Вядома, што калі зьвярнуцца да грэка зь непрыемнай да яго просьбай, ён папросту маўчыць.