• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    3 цэлае сям’і толькі сын і дачка гавораць ці разумеюць па-беларуску, а рэшта англамоўная — гэта наша эмігранцкая плата за прытулак. Дачка, калі вучылася ў каледжы, належала да беларускага танцавальнага гуртку, зь якім езьдзіла ў Беларусь, Вільню й Беласток. Цяпер яна возіць сваіх ахрышчаных у праваслаўе сыноў на рэлігійныя заняткі й беларусазнаўства ў беларускую царкву юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярхату169.
    У Беларусі пасьля вайны я ні разу ня быў. Па-першае, абвешчаная ў 1991 г. незалежнасьць заставалася папяровай дэклярацыяй, а савецкія парадкі й атмасфэра трывалі й трываюць далей, па-другое, у мяне не засталося блізкіх сваякоў (жонка езьдзіла сваіх адведваць тройчы), па-трэцяе, ад 1983 г. я маю праблему з сэрцам, таму мне дужа небясьпечна ад’яжджаць далёка ад маіх лекараў.
    Але за навінамі з Бацькаўшчыны безупынна сачу з кожнае даступнае крыніцы.
    Слова пра бацьку
    Мой бацька — айцец Хведар (Тодар) Данілюк — нарадзіўся 25 жніўня (паводле новага стылю) 1887 г. у сяле Су-
    рынка Жыраўскае (Жыровіц°ХведарДанілюк
    169 Беларуская парафія ў горадзе Рычманд-Гіл (штат Нью-Ёрк).
    кае) воласьці Слонімскага павету170. Ягоны бацька Васіль быў інвалідам расейска-турэцкае вайны 1877—1878 гг., таму гаспадарку вяла маці, Агрыпіна, што паходзіла з гумяніцкіх171 Аляхнейкаў. Яна й гадавала ў курнай хаце пяцёра пазасталых у жывых дзяцей. Зямлі ў сям’і было мала, і калі ў аднаго з сыноў (майго бацькі) выяўляецца цяга да навукі, яму выпадае выбар «ісьці ў людзі». Пасьля вучобы ў парафіяльнай школе бацька сканчае духоўнае вучылішча пры Жыровіцкім манастыры. Потым ён некалькі гадоў працуе настаўнікам парафіяльнае школы ці народнага вучылішча каля Кобрыну, пазьней настаўнічае ў Забульлі, каля Сурынкі.
    У Жыраве, дзе бацька часта гасьцюе, ён знаёміцца з маёй маці, Марыяй Стальмашук. Бацькі бяруць шлюб у 1910 г., у 1911 г. у іх нараджаецца Глафіра, а бацька атрымлівае прызначэньне на дзяка ў Вярэйкаўскай парафіі пад Ваўкавыскам. Там маладую сям’ю й застае Першая сусьветная вайна — бацьку мабілізуюць у войска, у цьвярдынную артылерыю ў Нова-Георгіеўску (цяпер — Модлін) каля Варшавы.
    Улетку 1915 г. пачынаецца адступленьне расейскай арміі. Адступаючы, яна вымагае мясцовае насельніцтва да бежанства ўглыб Расеі. Так мая маці са сваімі бацькамі, братам і малой дачкой апынаецца ажно ў Таганрозе. Бацьку тым часам, у 1916 г., накіроўваюць у школу прапаршчыкаў у Гатчыну пад Петраградам. Па яе сканчэньні — а гэта было ўжо пасьля Лютаўскае рэвалюцыі 1917 г. — бацька служыць у гарнізоне гораду Таржок172, дзе далучаецца да беларускага нацыянальнага руху ў расейскім войску й нават бярэ ўдзел у зьезьдзе вайскоўцаў.
    У лістападзе 1917 г. бацька атрымлівае прызначэньне на Румынскі фронт173. Аднак баявыя дзеяньні хутка скончылі-
    170 Сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскас вобл.
    171 Ад в. Гумянічкі за два кілямэтры на поўдзень ад Сурынкі.
    172 Сёньня горад у Цьвярской вобласьці Расеі. Барыс Данілюк служыў там у 223-м рэзэрвовым палку.
    173 Паводле напісаных у 1944 г. у Бэрліне ўспамінаў, Хведар Данілюк сам папрасіўся служыць у 118-м Шуйскім палку, што складаўся з адных беларусаў, пераважна са слонімцаў: Данілюк Т. Mae ўспаміны аб службе ў Беларускіх вайсковых фармацыях і ўдзеле ў Беларускім збройным змаганьні 1917—1921 гг. // Слуцкі зброй-
    ся, бо расейская армія капітулюе, дзеліцца на нацыянальныя адзінкі ды зусім разлазіцца.
    У хуткім часе бацьку выбіраюць ці прызначаюць нацыянальным беларускім камісарам 4-га корпусу. Аднак ніхто яму не дае ніякіх інструкцый, і ён на сваю руку пасьпявае выслаць толькі адну роту з накіраваньнем у Беларусь.
    Улетку 1918 г. бацька варочаецца ў акупаваныя немцамі Вярэйкі, дзе ўзначальвае ваўкавыскі Беларускі Нацыянальны Камітэт. Камітэт напачатку купляе ў немцаў збожжа для дапамогі бежанцам, што вярнуліся на пустэчы, а потым пакрысе пераймае ад акупантаў адміністрацыйныя функцыі.
    У пачатку 1919 г. польскае войска займае Заходнюю Беларусь. Яны арыштоўваюць беларускіх дзеячоў ды вывозяць іх у канцлягер углыб Польшчы. Сярод арыштаваных быў і мой бацька. Ён, аднак, уцякае з-пад арышту ў Беластоку й падаецца ў Горадню, дзе ў той час арганізоўваецца Першы Беларускі Полк. 3 Горадні яго накіроўваюць у Коўна, дзе ў той час арганізоўваюцца беларускія адзінкі пры летувіскім войску, у адной зь якіх бацька кароткі час служыць. Пасьля ён вяртаецца ў Вярэйкі, дзе служыць дзякам. У 1920 г. яго там арыштоўваюць чэкісты й гоняць з натоўпам іншых вязьняў пешкі аж да Барысава. У Барысаве бацьку зноў удаецца ўцячы. Вярнуўшыся, бацька даведваецца, што ў Горадні ёсьць Беларуская Вайсковая Камісія, якая займалася арганізацыяй беларускіх аддзелаў пры польскім войску. Бацька запісваецца ў Камісію афіцэрам і ў пачатку лістапада 1920 г. атрымоўвае накіраваньне ў Слуцак, дзе пачалося антыбальшавіцкае паўстаньне. Аднак пасьпець у Слуцак — бацька ехаў з капітанам Якубецкім і падпаручнікам Падгурскім фурманкамі — не ўдаецца. Да паўстанцаў яны далучаюцца ў Семежаве174.
    ны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / Ул. Л яхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. — Мінск: Энцыкляпэдыкс, 2001. — 274 с.
    174 Цікава, што ў сваіх успамінах Хведар Данілюк апісвас іншыя падзеі 1918—1919 гг.: «У студзені 1919 г. папякі захапілі Ваўкавыск. Рада Ваўкавышчыны была разьвязаная, а я пераехаў у Горадню. Тамакаў той час шырока разгарнуўся беларускі рух. Тварылася беларускае войска. Яўступіў малодшым афіцэраму Пер-
    Там бацька прызначаецца камандзірам вучэбнае каманды (падафіцэрскае школы) Грозаўскага Палку, Слуцкае Брыгады БНР, а падпаручнік Падгурскі — ягоным памочнікам (капітан Якубецкі пасьля пары дзён вяртаецца ў Горадню).
    Паўстанцы, як ведама, празь нястачу зброі ды іншых вайсковых патрэбаў ня здолелі выстаяць, таму вымушаныя былі перайсьці польскую мяжу, за якой іх інтэрнавалі. Падафіцэрскую школу, бацьку й падпаручніка Падгурскага пасылаюць у Першы Беларускі батальён у Лодзь.
    Пасьля Рыскае дамовы, у красавіку 1921 г., Першы Беларускі батальён разьвязваецца, а бацька, ня хочучы перайсьці ў польскае войска, вяртаецца ў Вярэйкі. Тут пад прыгнечаньнем сьмерці ад тыфу дзесяцігадовае дачкі, a ўсьлед і цешчы, ён наважваецца вярнуцца на пачаты ў маладосьці шлях службы Богу. 24 кастрычніка 1921 г. гарадзенскі япіскап Уладзімер высьвячае бацьку ў сьвятарскую годнасьць і прызначае на парафію ў Сынковічы Слонімска-
    шы Беларускі Гарадзенскі Полк і быў прыкамандзіраваны да камэндатуры г. Горадні, у распараджэньне капітана Дзямідава. V лютым 1919 г. я быў высланы ў мяст. Вялікую Бераставіцу на вярбоўку жаўнераў. Там, пры вярбоўцы, мяне арыштавала польская жандармэрыя і накіравала ў Бепасток, а адтуль у Ваўкавыск у штаб ген. Івашкевіча, які, апытаўшы мяне, загадаў пасадзіць у турму. У аспірозе сустрэў я колькі беларускіх афіцэраўвярбоўшчыкаў (...). Сядзеі/ь там доўга нам не давялося. У велікодную ноч (25.03.1919) нам удалося з турмы ўцячы і ў адным нацеліве (палякі зьнялі з нас вопратку), босымі на марозе дабраір/а да Горсідні. 3 увагі на тое, што да Горадні ўжо таксама набліжаліся палякі. мне заставаір/а там было асабліва небясыіечна, і таму капітан Дзямідаў камандзіраваў мянеў распараджэньне Беларускага прадстаўнпітваў Коўне. (...) Адгэтульліцьвінміія быў прызначаны ў г. Аліту, дзе нейкі час знаходзіўся эскадрон беларускае коньніцы пад камандаваньнем ротмістра Глінскага, адышоўшы з Горадні. Там я прабыў да восені 1920 г. Тады сталі пашырацца ўЛітее чуткі, штоўСлуцку пачаўся паўстанцкі рух супраць бальшавікоў. Дзеля падтрыманьня гэтага руху я быў Беларускім прадстаўніірпвам накіраваны зь некалькімі стралы/аміў Слуцак. (...) У Слуцку мы зьявіліся ў Раду Случчыны, якая дала нам накіраваныіеў Беларускую Брыгаду». У кн.: Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах... С. 178.
    га павету173, зь якое бацька адпрошваецца на найбліжэйшую да роднага сяла парафію ў Старых Дзявяткавічах. Пасьля двох гадоў службы (1922—1924) бацька атрымоўвае прызначэньне ў Наваельню Наваградзкага павету (1924— 1928), потым у Шчару Слонімскага павету (1929—1931) і, урэшце, у Парэчча ля Слоніму (1931—1935).
    У той час займацца беларускай дзейнасьцю сьвятару было немагчыма — ён быў у двайной няволі. Ярархія й амаль усё духавенства Праваслаўнае Царквы ў Польшчы былі ня толькі расейскія манархісты, але й чарнасоценцы. Польская ўлада лічыла кожнага беларуса за камуніста й дзяржаўнага ворага. Але найгорш было тое, што масавы беларускі рух у той час быў чырвоны й антырэлігійны, таму спадзявацца на яго падтрымку было немагчыма.
    Азіраючыся ў мінулае, шкадуеш, што нашыя палітыкі ня згледзелі магчымасьці стварэньня беларускае праваслаўнае партыі, дэвізам якое быў бы кліч «за веру й зямлю» й якая магла быць ня менш масавая за Грамаду. Таксама беларускі рух празь ягоную абыякавасьць да царкоўных справаў не зьвярнуў увагі на тое, што пасьля вайны не хапала праваслаўных сьвятароў і япіскапы высьвячалі белагвардзейцаў, што кінуліся на гэтую нажыву, а беларусы, што адпавядалі гэтаму становішчу, гібелі на маленькіх гаспадарках або служылі нізкімі ўрадоўцамі.
    Нягледзячы на асьцярожнасьць бацькі да палітыкі, палякі ўсё ж знаходзяць людзей, што фальшыва абвінавачваюць бацьку за быццам пагрозьлівыя да палякаў словы падчас асьвячэньня ў Парэччы помніка Міхалу Валовічу ўвосень 1933 г. Справа цягнецца амаль два гады, і, нарэшце, загадам наваградзкага ваяводы бацьку здымаюць з Парэцкае парафіі ды пасылаюць дапаможным сьвятаром сьпярша ў Заблудава ля Беластоку, а пасьля ў Крывошын Баранавіцкага павету'76. Толькі пасьля васьмі месяцаў у гарадзенскай праваслаўнай кансысторыі наважваецца бацька на найбяднейшую ў япархіі парафію, на якую ніхто зь сьвятароў ня хоча ісьці, у Гавенавічы Слонімскага павету.
    175 Сёньня Зэльвенскі р-н Гарадзенскай вобл.
    176 Сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.
    Але й там палякі не даюць бацьку спакою, у 1936 г. яны пачынаюць суд за «абразу польскага народу» й засуджваюць на шэсьць месяцаў умоўнага астрожнага зьняволеньня, якое не дазваляе яму служыць далей сьвятаром. Толькі дакумэнты Першага Беларускага батальёну ў Лодзі дазваляюць адвярнуць у апэляцыйным судзе гэтую пагрозу.
    За немцамі бацька год служыць на парафіі ў Глоўсевічах (і Сурынцы), пакуль улетку 1942 г. нашую сям’ю не абрабавалі партызаны, якія хацелі забіць і бацьку. На шчасьце, ён у той час адсутнічаў у хаце. Праз гэту небясьпеку мы перабіраемся ў Слонім.