• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    — Пан афіцэр, не пасылайце мяне ў школу — не хачу быць ваенным!
    — А кім ты хочаш быць? Працаваць на кухні?
    — He!
    — Чысьціць боты афіцэрам?
    — He!
    — Сувязь?
    — He, трэба морзэ вучыцца.
    — 3 сабакамі, галубамі?
    — Таксама не!
    — Можа, артылерыя?
    Афіцэр, не спыняючыся. пералічваў мне да выбару розныя курсы, а мне ну абсалютна нічога не падабалася.
    — О-о-о, можа ў піянэры пойдзеш?
    — Піянэры? Цікава. Давайце ў піянэры!
    Гэта была мая вялікая памылка. Мне спадабалася новае слова, але я ня ведаў, што за ім хаваецца. Піянэры — гэта штосьці накшталт сапёраў, школа вельмі цяжкая! Але я скончыў яе з найлепшым вынікам. Мой афіцэр ня мог нацешыцца: «За ўвесь час, што стаіць Польшча, наш полк першы раз атрымаў найлепшага вучня!» Адным з маіх заданьняў было пераплыць Буг на маленькай гумавай лодачцы. Справа была раньняй вясною. Пасярэдзіне ракі лодка наткнулася на крыгу й перакулілася. Пакуль дайшоў да лекара, уся
    вопратка пакрылася лёдам. Аднак лекар, памераўшы тэмпэратуру, сказаў, што ўсё ў парадку, і ня даў мне аніякіх паслабленьняў.
    Перад першым заданьнем пытаю хлопцаў, хто са мною? Усе беларусы падымаюць рукі да гары! He, кажу, хлопцы, мне столькі не патрэбна, толькі пару чалавек. Нам трэба было прайсьці празь лясок каля 200 мэтраў, праверыць тэрыторыю й вярнуцца назад. Прабіраемся да першай лініі. Чуем — нямецкая мова! У неба ўздымаецца ракета, я даю загад: хлопцы, кладзіцеся на зямлю! Асьцярожна прабіраемся назад, а там ужо нікога няма! Што рабіць? Бачу знаёмага са школы падхарунжага, мы злучылі свае сілы й, хаваючыся ад нямецкіх снарадаў, заскочылі на будоўлю (справа адбывалася ў гістарычным месцы Варшавы — Грохуве). Пачуліся прапановы здацца ў палон. Я быў рэзка супраць.
    — He, будзем прабірацца да штабу. Раненых і забітых забіраем з сабой.
    Нам пашчасьціла: дабраліся да штабу бяз стратаў. Я падумаў, што такое заданьне мне далі адмыслова, каб забіць. Перад вайной у польскім войску значна зьмяніўся афіцэрскі склад. На зьмену вопытным камандзірам прыйшло шмат звычайных дурняў. Вось і ў нашым выпадку афіцэр зьмяніў пазыцыю, ніяк не прасыгналізаваўшы аб сваім рашэньні. Пасылаў людзей на верную сьмерць!
    Раніцай прачнуліся страшэнна галодныя. А тут нам паведамляюць, што нашая кухня разбомбленая. Ведаю, што галодны чалавек — горшы за зьвера. Іду да галоўнага афіцэра. Той сядзіць у сталоўцы, мае поўную талерку ежы, гарэлку.
    — Паслухайце, людзей трэба накарміць! Непадалёк ёсьць крама. Можна зламаць дзьверы ці вокны й здабыць ежу. Зьвернемся да Міністэрства абароны, каб аплаціла страты гаспадару.
    У адказ пачуў, што не, такі загад ён ня дасьць. Тады жаўнеры ўзяліся за справу самастойна, абрабаваўшы склепы варшавян, якія зьбіралі ежу й розныя патрэбныя рэчы якраз на выпадак вайны. Прыносяць мне цыгарэты, паесьці.
    — А самі ўжо сытыя? Так? Ну тады давайце!
    Ноччу на нас адбыўся напад. Мацаю далоньню руку, падношу да языка — салёна. Каб не рабіць залішняга шуму,
    падыходжу да афіцэра й кажу, што я паранены. Той накіраваў мяне да найбліжэйшага пункту Чырвонага Крыжа. Падыходжу й бачу надпіс, што ён зачынены. Хадзіў па Варшаве цэлую ноч і толькі пад раніцу знайшоў дапамогу. I цяпер памятаю, як лекары пхалі ў руку сьпіцу, каб даведацца, як далёка ў руцэ засеў чарапок снараду.
    Ад мяне адабралі торбу, зброю й, што самае непрыемнае, маску. Я баяўся, што немцы пачнуць газавыя атакі. Меў я пры сабе й патроны, якія захаваў падчас адступленьня з Усходніх Прусаў. Выкінуў усё, нават цёплую вопратку, але патроны захаваў. Першым бы я не страляў, але бараніцца мусіў. Па дарозе ў шпіталь, праяжджаючы праз мост, нас пачалі бамбіць. Кіроўца ў паніцы кінуў аўта й зьнік у невядомым кірунку. Знайшоўшы яго, добра яму задалі: калі ўцякаем, то ўцякаем усе разам! У шпіталі, быццам вычуваючы небясьпеку, я не пагадзіўся ісьці на трэці паверх, а спусьціўся ў склеп. Выйшаўшы пасьля бомбавай атакі наверх, пабачыў дашчэнту разьбіты будынак... У другім шпіталі ізноў пасылаюць на трэці паверх. Нутраны голас падказвае: не ідзі! На зямлю мяне паваліў выбух пясочнай бомбы, здаецца, чэскай вытворчасьці. Ляжу на падлозе, увесь твар у шкле, у галаве раяцца думкі: ці я яшчэ на зямлі, ці ўжо на небе? У шпіталі пачуў ад параненых, што да Варшавы падыходзяць саветы. Хоць я не зрабіў нічога благога для савецкай улады, але асьцерагаўся яе прыходу. Надумаў уцякаць з Варшавы ў Беларусь. На выхадзе з гораду быў злоўлены немцамі й накіраваны ў палон. Спачатку знаходзіўся ў аддзеле для параненых, зрэдку атрымліваў ежу — спачатку наядаліся санітары, а ўжо рэшту аддавалі палонным. Паспрабаваў далучыцца да працоўнага аддзелу, што выгружаў з вагонаў збожжа, плянаваў уцячы. Але на працу мяне не прынялі, бо я мог працаваць толькі адной рукой. Паехаў да прускага баўэра, сын каторага быў ці то на савецкім, ці то францускім фронце. Убачыўшы мяне, немец страшэнна раззлаваўся й загадаў нейкаму бахману мяне забіць. Той адвёў мяне за дом, дастаў зброю. Але я, наколькі гэта было магчыма, захоўваўся ў супакоі, ведаючы, што спачатку ён мусіць загадаць мне выкапаць яму. Пакруціўшы пісталет у руцэ, раззлаваны, ён ад мяне адчапіўся. Я вярнуўся ў свой лягер. Мы, беларусы, пасьля ўкраінцаў зарганізавалі свой бела-
    рускі барак, атрымлівалі «Беларускую газэту»194. Маглі вольна карыстацца ўкраінскімі кнігамі: Лесю Украінку я прачытаў цалкам, ад вокладкі да вокладкі.
    Папрацаваць на гаспадарцы мне ўсё ж давялося. Аднаго дня вялікую групу палонных прывезьлі ў горад, дзе за імі прыяжджалі машыны з прычэпамі й развозілі па маёнтках. Я патрапіў да Эміля Цубэ, які жыў са сваёй сям’ёй і старымі бацькамі. На ягонае пытаньне, адкуль я паходжу, схлусіў, адказаўшы, што з гораду. Думаў, што прыйдзецца ня так цяжка працаваць. Гэты немец адразу прапанаваў мне памыцца, зьмяніць вопратку. Якое ж было маё зьдзіўленьне, калі мяне пасадзілі за адзіны сямейны стол! Я ж ведаў на памяць выступы Гітлера, у якіх ён сьцьвярджаў, што «аніводны немец ня сядзе за адзін стол з палякам!» Натуральна, я ня быў палякам, але насіў польскі мундзір! Цубэ, праўда, ня быў партыйным.
    За сталом ён наліў дзьве чаркі — сабе й мне. Выпіўшы, я добра захмялеў. Па праўдзе кажучы, я не чакаў такога добрага, нават цёплага стаўленьня да мяне з боку Эміля. Адзінае, ён прасіў мяне, каб я не ўцякаў, бо другога работніка яму не дадуць. Бахман перад сном зачыняў мае дзьверы на ключ, а Эміль ізноў іх адмыкаў. Бо я адразу яго папярэдзіў, што, калі дзьверы будуць замкнутыя, уцяку.
    Жыў я ў гэтага немца даволі доўгі час, аж пакуль не прыехала нейкая адмысловая камісія, якая складалася ў асноўным з украінцаў. Пытаюцца, якой я нацыянальнасьці. Адказваю — беларус, праваслаўны.
    — А маліцца па-праваслаўнаму можаш?
    — Ну, вядома.
    Папрасілі паказаць. Я прачытаў некалькі малітваў, і мне паверылі. А вось майго калегу Галіеўскага, заўзятага беларуса, але каталіка, запісалі ў палякі. Наш зборны атрад беларусаў і ўкраінцаў адвезьлі ў Торунь, дзе пасялілі ў падземным форце. Памятаю, як адзін падхарунжы, які вёў гімнастыку, пачаў зьвяртацца да нас па-польску. Мы былі абураныя: ня хочам чуць аніякай польскай мовы! А той ча-
    194 Напэўна, памылка. На тэрыторыі Нямеччыны й Польшчы распаўсюджвалася бэрлінская «Раніца». Тым больш што «Беларуская (Менская) газэта» стала выдавацца ад 1941 г. А тут гаворыцца пра значна ранейшы пэрыяд (1939—1940).
    лавек працаваў зь немцамі, дык нас палічылі за бунтароў, пачалі страляць у паветра. Ня ведаю, што такога шкоднага я зрабіў, але цэлую ноч прасядзеў у карцэры з голым жалезным ложкам. 3 Торуні нас перавезьлі пад Гданьск, дзе прызначылі да цукровага заводу. Пытаюцца, якую прафэсію хто мае. Задумваюся, а якую прафэсію маю я? Падумаў і вырашыў назвацца электрыкам — фізыку няблага ведаў са школы. Працаваў электрыкам разам з двума немцамі, якія ставіліся да мяне, нібыта да свайго. Мне тады ўжо выдалі цывільны касьцюм, які мне зусім не пасаваў. Думаю, ён дастаўся ад бэльгійскіх жыдоў. Калі сэзон збору цукровых буракоў скончыўся, цукроўню закрылі. Украінцы паміж сабой трымаліся дужа добра, жыва цікавіліся беларускай гісторыяй, мовай, сымбалямі. Сярод нас таксама былі сапраўдныя патрыёты сваёй Бацькаўшчыны, але ж былі й абыякавыя.
    Далейшы мой шлях ляжаў да самога Гданьску. У тамашнім «арбайтсамце» ізноў назваўся электрыкам, дастаў працу на вагонным заводзе, які працаваў на вайсковую вытворчасьць. Першай маёй пакупкай быў касьцюм, які добра на мне сядзеў — стаўся зусім нармальным чалавекам. У вольны ад працы час займаліся беларускай справай, дапамагалі Фабіяну Акінчыцу |95ў ягоных справах. Дарэчы, цікава, як мы зь ім пазнаёміліся. Мой калега, сьвятой памяці Сяргей Грамыка, хацеў ажаніцца з польскай дзяўчынай, але нам, беларусам, мець любыя дачыненьні з палякамі забаранялася. Ен па-сяброўску папрасіў мяне паехаць у Бэрлін, каб здабыць для той дзяўчыны легітымацыю. У Бэрліне мы й пазнаёміліся з Акінчыцам, які пазьней даволі часта зьвяртаўся да мяне, прасіў адведаць і праверыць тую ці іншую асобу, высьветліць нейкія дэталі іх жыцьця й побыту.
    На вясельлі, дарэчы, жаніх атрымаў самы «каштоўны» на той гістарычны момант падарунак — кнігу «Майн кампф». Разам даверылі нам апекавацца групай дзяўчат з Арла, расьсяліць іх у рыбацкім пасёлку. Былі яны вясёлыя, сьмяшлівыя, сьпявалі «Кацюшу», але даволі тапорныя. Але ў Гданьску мы не адчувалі сябе бясьпечна. Я нават ледзь не
    195 Напэўна, масцца на ўвазе кіраўніцтва Ф. Акінчыцам курсамі беларускіх прапагандыстаў у Вустраве пад Бэрлінам, для далейшай працы ў адміністрацыі на радзіме.
    апынуўся ў засьценках канцэнтрацыйнага лягеру. Трэба было мяняць дыслякацыю.
    Падаліся ў Варшаву, дзе мелі сустрэчу з доктарам Шчорсам196. У польскай сталіцы, аднак, пачулі яшчэ больш гарачы подых небясьпекі для свайго жыцьця. Было відавочным разьдзяленьне на палякаў, якія трактаваліся акупацыйнай уладай вельмі нізка, і немцамі. Беларусаў жа, трэба адзначыць, немцы ўспрымалі зусім па-іншаму, адносячы нас да гэтак званай «чыстай» расы. У адрозьненьне ад украінцаў мы ня мелі свайго дому, дык немцы прапаноўвалі прыходзіць да іх: вы ж свае! Іншая справа, што самі беларусы часам не рэпрэзэнтавалі сябе належным чынам. Праз гэта, а таксама праз паводзіны палякаў, якія ставіліся да беларусаў зь нянавісьцю, праз правакацыі й даносы жыцьцё ў тагачаснай Варшаве падавалася невыносным. Доктар Шчорс накіраваў нас у Бяла-Падляску. Раней там існавала «Беларуская хатка», але некаторыя нашыя дзеячы, набіўшы поўныя кішэні грошай, паўцякалі з гораду, пакінуўшы пасьля сябе спаленую зямлю. Я атрымаў там пасаду рэфэрэнта па справах асьветы, езьдзіў па арганізацыйных справах па вёсках. Меў права адчыняць школы, але ня меў з кім працаваць — не было настаўнікаў. Мне прыйшлося патрапіць у акружэньне палякаў, якія зь яшчэ большай злосьцю, чым у Варшаве, ставіліся да ўсяго беларускага. Менавіта адтуль я выяжджаў у Менск, пра што расказаў вышэй.