Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Сёньня маем маладога сьвятара, беларуса. Прыбылыя зь Беласточчыны беларусы кажуць, што прыехалі з Польшчы, а я іх заўсёды выпраўляю — зь Беларусі! Яны мусяць зразумець, што гэта нашыя, беларускія землі. А вось вуніяцкі прыход у Чыкага, на жаль, прыйшлося прадаць румынам.
Са сваім будучым мужам, Вячаславам Ільчуком, я пазнаёмілася яшчэ ў Нямеччыне. Ён старэйшы за мяне, 1921 году нараджэньня, паходзіць з Заходняй Украіны, да вайны скончыў гімназію, а ва ўнівэрсытэт патрапіў ужо ў Нямеччыне. У Амэрыцы далучыўся да беларускай справы, палюбіў народ, нашую культуру. Я ўвесь час вучыла яго беларускай мове. Яму здавалася, што ён добра гаворыць па-
219 Аляксандар Салавей — кіраўнік Беларуска-Амэрыканскай Нацыянальнай Рады.
беларуску, але ён памыляўся, хоць і вельмі стараўся палепшыць свае веды. Кіраваў царкоўным хорам. Быў высьвячаны на сьвятара, адзін час, у канцы 1970-х, калі прыход сьв. Юр’я ня мог знайсьці сьвятара, служыў для беларусаў. Дарэчы, паходзіў ён менавіта са сьвятарскай сям’і. Памёр у 2003 г. Маем дачок, Іну й Іду, што жывуць непадалёк мяне, трох унукаў.
Тутака, непадалёк Чыкага, пахавана мая мама, муж, два браты, сястра, жонка брата — засталася я на гэтай ветлівай, але чужой зямлі адна... Дакладна цяжка сфармуляваць, чым для нас быў той прымусовы выезд на эміграцыю — няшчасьцем ці шчасьцем унутры няшчасьця? Але мусім дзякаваць Богу за тое, што апынуліся на эміграцыі, удалечыні ад савецкай акупацыі, нічым ня лепшай для беларусаў за астатнія.
Я нарадзілася й памру беларускай, шчырай беларускай. Але родную Беларусь пасьля вайны я так і не адведала. Баюся параніць сэрца. Я памятаю свой Клецак, дзе ўсё было для мяне сваім. А цяпер, як прыеду, баюся, што нічога свайго ў Беларусі не пабачу.
ЖЫВОЕЗЕРНЕ КАВЫЛЯ
Патрыярх беларускай эміграцыі перажыў дзьве вайны й Сібір
Міхась Кавыль (Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі)
У гэтым годзе220 спаўняецца 90 гадоў паэту-патрыярху эміграцыйнай плыні, мабыць, апошняму з магіканаў—Міхасю Кавылю, які ўжо больш за паўстагодзьдзя жыве й плённа творыць у сталіцы беларускай дыяспары ў ЗША — Саўт-Рывэры. Цяпер спадар Міхась амаль ня чуе, і таму ў нашай размове галоўную партыю адыграла яго жонка — вельмі жвавая й прыемная жанчына — спадарыня Соня.
Міхась Кавыль (сапраўднае імя Язэп Лешчанка) нарадзіўся 1 лістапада 1915 г. на Случчыне, у вёсцы Покрашава. Калі Беларусь накрыла чорная хма-
Беларусь ты мая, Беларусь, Неугасная зорка Вэнэра, Я агнём тваім вечным гару, У тваё ўваскрошаньне веру.
Міхась Кавыль
Міхась Кавыль. 1960-я гг.
ра грамадзянскай і Першай сусьветнай войнаў, загінуў яго бацька. Становішча сям’і стала невыносным. Маці несла на сваіх жаночых плячох увесь цяжар часу, яна шчыра марыла, што яе чацьвёра дзяцей (у Міхася было тры сястры)
220 Паводле газэты «Салідарнасць». 29 красавіка 2005 г. № 16
(507).
перамогуць гэтую галечу, знойдуць дарогу ў сапраўднае жыцьцё. Пазьней юбіляр вельмі сакавіта апісваў родныя мясьціны:
Пад небам Случчыны каханай, Дзе зоры сыплюцца ў расу, Пазнаў я шлях цярновы рана I краю роднага красу.
Скончыўшы сямігодку, Міхась накіраваўся ў Менск, дзе паступіў у пэдагагічны тэхнікум. Цягу да творчасьці адчуў рана, першы верш у газэце «Беларуская вёска» надрукаваў у 1929 г. Спадар Кавыль успамінае: «Паэзія ішла ад самога юнацкага сэрца. He было кагосьці ці чагосьці, што натхніла б мяне на напісаньне вершаў. Было толькі жаданьне пісаць, пісаць і пісаць».
Малады Міхась быў сапраўдным патрыётам СССР і ўсхваляў «пралетарскі рай» у сваіх па-юнацку гарачых і аптымістычных вершах. Тады ён ня ведаў, якую трагічную неспадзяванку рыхтуе яму савецкая таталітарная машына.
23 лютага 1933 г. пасьля канцэрту ў тэхнікуме (Кавыль граў у аркестры і ўдзельнічаў у драмгуртку) яго арыштавалі й адвезьлі ў турму. Празь некаторы час было абвешчана абвінавачваньне: «контррэвалюцыйная дзейнасьць у СВБ (Саюз Вызваленьня Беларусі)». Хлопцы з гуртку насілі значкі СВБ (Саюз ваяўнічых бязбожнікаў), але некаторыя зь сяброў раз-пораз, жартуючы, перайначвалі назву на беларускі лад. Да гэтых дзён спадар Кавыль ня ведае, ці існавала ў прыродзе гэтая нацыяналістычная арганізацыя, ці насамрэч гэта быў толькі жарт. Маці, якая дзеля спатканьня з сынам пешшу прайшла 200 кілямэтраў, у турме не пазнала Міхася...
Пасьля прысуду Кавыль патрапіў у лягер на Далёкім Усходзе, на Сяданстрой. «Ад адчаю хацелася памерці. I я быў надта блізкі да сьмерці — рэзаў жылы...» Цудам Міхася выратавалі, і ён, на шчасьце, не папоўніў шэрагаў рэпрэсаваных беларусаў, якія паляглі ў халоднай і такой далёкай ад Бацькаўшчыны зямлі. У зборніку «Ростань» Кавыль напіша:
Сібір, Сібір — халодная магіла,
Забыць цябе няма ніякай сілы,
Старая ведзьма, мачыха мая!
Ой, колькі ты людзей акасьцяніла, А колькі іх, зьняможаных, пахілых, Ў чарзе над ямай чорнаю стаяць?!
Зноў стаўшы вольным чалавекам (наколькі гэта было магчыма ў СССР), спадар Кавыль паехаў жыць і працаваць у Расею. Тлумачылася гэта вельмі проста. Уладкоўваючыся на працу, Міхась мусіў пазначаць у анкеце, што быў асуджаны паводле 74-га артыкулу Крымінальнага кодэксу. Але калі ў БССР па ім судзілі «контррэвалюцыянэраў», то ў РСФСР — хуліганаў...
У Варонежы Міхась вучыўся ў пэдагагічным інстытуце й выкладаў у школе расейскую мову. Калі пачалася вайна, адразу трапіў на фронт. У хуткім часе апынуўся ў нямецкім палоне: «Аніякім паліцаем ня быў. Немцы прапанавалі працаваць кіраўніком моладзі221, і я пагадзіўся. А потым, як і многім іншым беларусам, удалося зьбегчы ў Нямеччыну». Калі б ня ўцёк, з абвінавачаньнем у супрацоўніцтве з акупацыйным рэжы.мам ізноў бы трапіў у вагон зь вязьнямі — «ворагамі народу», з канцавой станцыяй Сібір.
Пасьля шасьці гадоў у Нямеччыне й Бэльгіі, дзе Кавыль працаваў на шахце, ён трапіў у ЗША. Там праз тры гады пазнаёміўся з маладой беларускай дзяўчынай Соняй, якая вельмі хутка стала яго жонкай. Спадарыня Соня ўспамінае: «У Амэрыку мы прыехалі голыя ды босыя. У мяне ў кішэні было ўсяго 10 даляраў. I што цяпер? Жывем лепей, чым некаторыя амэрыканцы. Грошай на ўсё хапае, частка нават застаецца. У нас — уласны вялікі, 8-пакаёвы, дом. Прычым мы купілі яго адразу, а ня бралі грошы ў крэдыт, як гэта робяць сёньняшнія маладыя амэрыканцы. Два гады таму купілі машыну, але Міхась аднойчы заблукаў у горадзе, і я сказала: «Не, хопіць!» Чалавек ужо не малады, навошта рызыкаваць? А свой шлюб у 1953-м мы шыкоўна адсьвяткавалі: зарэзэрвавалі рэстаран, запрасілі чалавек 30 гасьцей. Дарэчы, два гады таму шыкоўна справілі 50-годзьдзе сумеснага жыцьця. Дзякуй сыном — гэта яны нам такі па-
221 Маюцца на ўвазе прапагандысцкія курсы ў Вустраве пад Бэрлінам, дзе рыхтавалі будучых кіраўнікоў Саюзу Беларускай Моладзі.
дарунак зрабілі. Зноў ажанілі нас у царкве, нават кароны надзелі, у рэстаране пагулялі».
Калі бацькі роднай мовай валодаюць цудоўна, то сыны яе амаль забылі — на жаль, тыповы для дзяцей эмігрантаў выпадак. Калі Джордж ды Майк былі малыя, Міхась і Соня гутарылі зь імі толькі па-беларуску. У першай клясе школы Джордж нават меў вялікія праблемы з ангельскай мовай. Але потым асяродзьдзе зрабіла сваю справу. Спадар Міхась, дарэчы, і сёньня зьвяртаецца да сыноў толькі па-беларуску. I тады яны бягуць да Соні: «Мама, што бацька кажа? He разумеем».
На чужыне Міхась Кавыль праявіў сябе як сапраўдны мастак слова. Яго паэзія — гэта сапраўдная, прыгожая, невычэрпная крыніца любові да Бацькаўшчыны, да роднай Случчыны, гэта пытаньні свабоды й волі, мужнасьці, гісторыі, культурнага становішча, у якім апынулася Беларусь. Пачытайце Кавыля: вы абавязкова знойдзеце штосьці для сябе, магчыма, убачыце свае асабістыя думкі ў люстэрку высокай паэзіі.
Аднак на вершах творчасьць Кавыля не замыкалася: ён рэдагаваў часопіс «Беларуская думка», пісаў рэцэнзіі, кры-
Уладзімер Сядура (Глыбінны), Юрка Віцьбіч і Міхась Кавыль. 1960-я гг.
тычныя й публіцыстычныя апавяданьні, рабіў пераклады. Выпусьціў у сьвет аўтабіяграфічны раман «3 агню ды ў полымя». Зьмяшчаў нават у часопісе свае малюнкі. Як успамінае спадарыня Соня, раней яе муж нярэдка падхопліваўся ноччу з ложку й пачынаў штосьці хуценька запісваць на любы кавалак паперы. Цяпер такога амаль не здараецца — усё ж такі ўзрост. Але ж спадар Міхась — малайчына, усё яшчэ друкуецца, рэдагуе тэксты, раз-пораз садзіцца за друкарку — улюбёнае рамяство закідваць не зьбіраецца. Куды ж ён безь яго? У той жа час Соня адзначае: «Калі б ён яшчэ варушыўся трохі больш. Сядзіць, здараецца, нічога рабіць не жадае, нават у царкву амаль ня ходзіць. Калі б нешта беларускае ладзілася, дык ён кожны дзень хадзіў бы! А так лянуецца. Я, напрыклад, кожную раніцу гуляю, шмат рухаюся. Учора вось у гульнявы цэнтар «Атлантык-Сіці» езьдзіла, 80 даляраў выйграла».
Некалькі дзясяткаў гадоў таму Кавылю прапанавалі вярнуцца ў Нямеччыну, у Мюнхэн, ды рабіць разам зь сябрамібеларусамі творчую працу на радыё «Свабода»; «Я быў вымушаны адмовіцца. У Соні былі яшчэ жывыя бацькі, і кінуць старых мы не маглі. А ў нас дзеці малыя. Куды ж тут паедзеш?» Ніколі ў паваенныя гады ня быў Міхась і ў Беларусі, ня бачыў улюбёную Случчыну. Соня кажа: «Ведаеце, баіцца ён. Як тады, у 1930-я баяўся, гэтак і цяпер... А я ў Беларусі была ажно тры разы! Першы раз нават у 1972 г. выяжджала. 1 нічога са мной там не зрабілі».
Аднак навінаў з Радзімы спадар Кавыль чакае кожную хвіліну і, здараецца, вельмі гучна іх камэнтуе. Атрымліваючы беларускія газэты, зачытвае іх, як кажуць, да дзіркі: «Беларусь заўсёды была й застанецца ў маім сэрцы. Аддаў бы за яе ўсё, што ў мяне ёсьць».
САПРАЎДНАЕ ЗАЦІКАЎЛЕНЬНЕ БЕЛАРУСЬСЮ ПАЧАЛОСЯ АДНОСНА НЯДАЎНА
Лёля Касоўская (Лоўрэнсвіл, Нью-Джэрзі)
27 верасьня 1933 г„ маёнтак Ярылаўка, сёньня Бераставіцкі р-н Гарадзенскай вобл.
Тата, Мікалай Лапіцкі, скончыў магістратуру ў Варшаўскім унівэрсытэце, мусіў рукапакладацца ў сьвятары й... шукаць жонку. Нехта яго й пазнаёміў з маёй будучай маці Валянцінай Трафімюк, што жыла ў Ярылаўцы. Бацькі сустрэліся, закахаліся й ажаніліся.
Бацька вярнуўся ў Варшаву, маці засталася ў маёнтку. Мама была прыгожая ды энэргічная жанчына. Яна цудоўна кухарыла й, як
а. МікалайЛапіцкі каля царквы
ў Саўт-Рывэры. 1975 г.