Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
237 7 сакавіка 1943 г.
мецкі, зьвязаны зь нямецкімі ўладамі, але я ўпэўнены, што гэта выдумкі, правакацыя.
Некалькі тыдняў я прабыў у школе СБМ у Альбэрціне, дзе сачыў за дысцыплінай, праводзіў заняткі па фізкультуры й спорце. Прыяжджалі да нас зь лекцыямі знакамітыя дзеячы зь Менску. Зь Вільні ў Менск я вазіў Франца Аляхновіча, які пакінуў у маёй памяці вельмі добрае ўражаньне.
22 чэрвеня 1943 г., ва ўгодкі абвяшчэньня СБМ, я стаяў на ўваходзе ў менскі гарадзкі тэатар як вартавы. Калі прамова Кубэ ўжо пачалася, у залі раптам пачало гаснуць сьвятло, нешта трэснула. Аднак выбуху не адбылося, і Кубэ прадоўжыў прамаўляць. Увечары ў тэатры адбывалася нейкая пастаноўка238. Я набыў два квіткі і ўсё падбіваў свайго сябра Фёдара Каплунова пайсьці разам. Фёдар настойліва ўпіраўся (ён, як высьветлілася пазьней, быў зьвязаны з партызанамі). Нават калі я ўжо выйшаў на вуліцу, ён спрабаваў мяне спыніць. Але, не дайшоўшы да тэатру з квартал, бачым: па вуліцах бягуць перапужаныя, у падранай бруднай вопратцы людзі, чуюцца крыкі. Ад выбуху бомбы ў той дзень загінулі больш як дзесяць чалавек, у тым ліку старэйшы сын Ф. Кушаля й Н. Арсеньневай Яраслаў. Праз пару месяцаў забілі й Кубэ. Я бачыў, што зрабілася зь ягоным целам: па ўсім пакоі былі раскіданы кавалкі мяса й касьцей.
Аднойчы [увесну 1944] прыходжу дадому, а там мяне ўжо чакаюць восем эсэсаўцаў. Абшукалі, аднак нічога не знайшлі. Разам з Каплуновым кінулі ў машыну. Па даро.зе Фёдар заклікаў мяне выскачыць з машыны ды ўцячы, аднак мне ўдалося яго пераканаць, што гэта шлях да вернай сьмерці — мы ехалі пад рулямі аўтаматаў.
Прывезьлі нас у турму, што месьцілася ў адным з корпусаў БДУ, насупраць Дому ўраду. Тады я даведаўся, што арыштаваны ўвесь кіраўнічы штаб СБМ, акрамя Ганька239 .
Разам са мною сядзелі Каплуноў, Асіпчык, Кароткі — усяго чалавек шэсьць. Пасадзілі ў камэру сьмяротнікаў.
238 «Пан міністар» Франца Аляхновіча.
239 Падрабязьней пра арышт кіраўнічага штабу СБМ гл. у газэце «Беларус» (2000. № 466).
Цёмную, але сьляды ад куль на сьцяне былі надта добра відаць. Сядзім, маўчым — аб чым гаварыць будзеш? Падлажыў пад галаву нейкае бярозавае палена, прыснуў. У жаху прачынаюся ад болю — вялікі пацук скочыў мне на твар і ўпіўся кіпцюрамі ў скуру. Раніцою нас усіх вызвалілі. Прайшла чутка: немцы спужаліся, што, калі расстраляюць кіраўнікоў СБМ, моладзь далучыцца да партызанаў.
На Захад уцякалі разам зь япіскапамі, дэлегацыю ўзначальваў, калі не памыляюся, Філафей. У Нямеччыне я ня меў вялікай беларускай дзейнасьці: немцы разглядалі нашых хлопцаў і дзяўчат выключна як працоўную сілу. Мы, у сваю чаргу, усімі сіламі спрабавалі ім дапамагчы, уратаваць ад непрыемнасьцяў. Архіў СБМ, які меў на руках, зьнішчыў, бо паперы такога кшталту пагражалі бясьпецы.
Колькі часу пабыў у Памэраніі (поўнач Нямеччыны), куды прывёз нашу моладзь, потым — Бэрліне, Магдэбургу, адкуль перад наступам Чырвонай Арміі мусілі ўцякаць на поўдзень. На мяжы з Чэхаславаччынай трапілі пад жудасную бамбёжку й ледзь выратаваліся. Апошні раз я ўбачыў Міхася Ганька, здаецца, дзесьці на поўдні краіны. Убачыў Міхася на вуліцы (незадоўга да таго я размаўляў зь ягоным братам Міколам), накіраваўся да яго, каб папярэдзіць сябра, што яму трэба дзесьці хавацца. А ён толькі адмахнуўся ад мяне, пайшоў яшчэ шпарчэй ды зьнік сярод будынкаў незнаёмага гораду. Але я пасыіеў разгледзець, што ў тым жа кірунку ішлі двое, яны ўвесь час перагаворваліся паміж сабою. Больш Міхася я ніколі ня бачыў.
У Нямеччыне я вывучыўся на вэтэрынара, але дыплём у ЗША, куды пераехаў на пачатку 1950-х, не прызналі. Таму заступіў на працу ў чарцёжную фірму — працаваў і адначасова вучыўся. Бачылі б Вы мае чарцяжы! Мог спазнаваць навуку й далей. Аднак жонка Зоя, мы ажаніліся ў ЗША, казала: «Глядзі, іншыя беларусы працуюць цесьлярамі й зарабляюць пяць даляраў у гадзіну, а ты — толькі два». Пайшоў рабіць цесьляром і я. Жонка сем гадоў таму трагічна загінула: яе зьбіла машына, якой кіраваў п’яны паліцэйскі. Такая акуратная была — хата аж блішчэла ад чысьціні.
Першынцам у нас быў Валодзя. Такі таленавіты быў хлопец, так маляваў, але потым зьвязаўся з благой кампаніяй, узяў няўдалы шлюб, разышоўся з жонкай. Дачка Ліза
Мікола Латушкін на будоўлі
ПрамаўляеДаніла Швэфэль. МіколаЛатушкін — зьлева. Чыкага
працуе ў шпіталі, жыве з мужам-сэрбам і дваімі дзецьмі, такія прыгожыя, як лялькі! Ліза мяне даглядае, кожны тыдзень наведвае — золата, а не дачка.
Грамадзка-культурная ды рэлігійная дзейнасьць забірала ў Амэрыцы ўвесь вольны час. Маімі намаганьнямі ў Чыкага была пабудавана найпрыгажэйшая царква сьв. Юр’я. Разам з калегам Данілам (па паходжаньні ён немец, але ажаніўся зь беларускай) дзень і ноч працавалі ў царкве, ішлі туды адразу, як толькі зьяўлялася вольная хвілінка. Нікога ніколі не прымушаў, усё рабіў сам, ды яшчэ й зь песьняй!
Я займаў пасаду сакратара парафіяльнае ўправы, вёў усю дакумэнтацыю. Але колькі гадоў таму царкву прыняў менскі сьвятар Дзьмітры Башко. Пачалася палітыка па яе далучэньні да Масквы, а мы належалі да грэцкай юрысдыкцыі. Я выступаў жорстка супраць, за што й выкінулі. Больш туды ні нагой. Яны пакалечылі маю душу240.
240 Мікола Латушкін памёр 31 сьнежня 2005 г. празь некалькі месяцаў пасьля інтэрвію.
У АРГЕНТЫНЕ HE БЫЛО ПАДЗЕЛУ НА «КРЫВІЧОЎ» I «ЗАРУБЕЖНІКАЎ»
Ганна Мерляк (Нью-Ёрк)
1932 г„ в. Гарбач, Любанскі р-н Менскай вобл.
Я нарадзілася ў вёсцы, што знаходзілася за сорак кілямэтраў ад Слуцку й за дванаццаць — ад Любані. Вёска была зусім малая — 18 хатаў, а пасьля нападаў немцаў у часе Другой сусьветнай засталіся дзьве. Цяпер, упэўнена, вёскі няма й на мапе.
Mae бацькі — Антон Губэрт і Аляксандра Рудніцкая — былі звычайнымі сялянамі. Яны працавалі ў калгасе, мелі собскую гаспадарку. Продкамі бацькі, напэўна, былі немцы, што перасяліліся ў Беларусь яшчэ за царскім часам. Самі немцы заўжды прымалі бацьку за свайго — той добра размаўляў па-нямецку. Падчас Першай сусьветнай тата апынуўся ў нямецкім палоне й шэсьць гадоў працаваў у баўэра. Нават хацеў ажаніцца з дачкой гаспадара, але затым вярнуўся на Радзіму, дзе ўзяў шлюб з маёй будучай мамай. Апынуўшыся ў сярэдзіне 1940-х у Аўстрыі, тата напісаў ліст да сваёй былой нявесты. Але тая адказала, што ейны муж загінуў на фронце.
Падчас вайны нямецкі штаб месьціўся ў Любані. Аднойчы немцы вярталіся ў горад дарогай, што пралягала ля нашай хаты. Беларус-паліцыянт іх папярэджваў, што гэта небясьпечна, што партызаны арганізуюць напад. Аднак адзін з афіцэраў парыраваў: «А я хачу пабачыць тых партызанаў». Ну й пабачыў... Партызаны акапаліся ў равах ля дарогі й безь перашкодаў перабілі амаль усіх. Я сваімі вачыма бачыла засыпаную трупамі дарогу. Хутка ў Гарбачы зьявіліся нямецкія танкі — усё жывое мусіла быць вынішчана. Але той самы немец, які так хацеў пабачыць партызанаў, даў загад пакінуць нас у спакоі.
Але якім там быў спакой пры партызанскіх рабаваньнях? Партызаны забралі ўсё, што ў нас было. Нават спадні-
Сям'я МерлякоўуЛёндане. Зьлева направа: Кастусь Мерляк, жонка Ганна з малодшым сынам Вінцэнтам, сыны Юльлян іДаніла. 1970-я гг.
цу сястры, якую яна перад сном схавала пад падушку. Бедная Маруся (яны памерла два гады таму ў ЗША) выбегла на вуліцу: «Што ж мне цяпер насіць?» Тады камандзір даў загад: «Вярнуць спадніцу! Знайду ў каго — заб’ю!» Спадніцу мы знайшлі на ўскраіне вёскі пад валуном...
Ці быў іншы выпадак. Бацька хаваў ад партызанаў у лесе каня. Аднойчы, калі ў хаце былі толькі жанчыны, уварваліся партызаны й запатрабавалі, каб цягам дзьвюх гадзінаў
вярнуліся бацька з сынам і аддалі каня. Калі не — самі маўляў ведаеце, што з вамі будзе. Ніколі не забуду, як маці затрэслася ад страху...
Майго брата Адольфа аднаго дня забралі партызаны — адвезьці на зборны пункт і пераправіць на фронт. Мы, сабраўшы пакункі, селі на сані й паехалі ў лес. На паляне сабралася поўна маладых хлопцаў, якіх ужо чакаў прыхаваны ялінамі самалёт. Але празь некалькі дзён брат вярнуўся дахаты. Кажуць, той фронт закрыўся. Адольф цяпер жыве ў ЗША, але дужа хворы241.
А на Захад мы трапілі празь ня.мецкую аблаву. Зьбіралі бульбу ў полі, а тут немцы. Бацькі схавацца не пасьпелі, a мы з братам і сястрой уцяклі ў лес. Аднак з прычыны голаду хутка вярнуліся ў вёску. Нас усіх перавезьлі ў Любань. Там запіхнулі ў таварныя вагоны ды вывезьлі на прымусовыя працы ў Аўстрыю, у Зальцбург. Бацьку, брата, сястру накіравалі на работы, маці засталася мяне даглядаць. Скончылася вайна, мы пасяліліся ва ўкраінскім лягеры, бо беларускага ў Аўстрыі не было. Я скончыла ўкраінскую школу, потым — аўстрыйскую васьміклясную.
Хутка людзі пачалі пакідаць Аўстрыю. Сястра выйшла замуж за ўкраінца й выехала ў Бразылію. Мы ўчатырох аформілі паперы на выезд у ЗША, але адправіліся ў Аргентыну. Пазьней у Буэнас-Айрэс да нас пераехала й сястра.
Ў пачатку 1950-х з працай у Аргентыне не было праблемаў. Мы не шыкавалі, але на нармальнае жыцьцё заробкаў хапала. Улады242 выдзялялі новым эмігрантам зямлю, дзе людзі будавалі хаты. Брат, ажаніўшыся, пабудаваў невялікую двохпакаёвую хатку, а потым, падзарабіўшы грошай на будоўлі, купіў добры дом. Як мы толькі прыехалі ў Аргентыну, у порце нас сустрэлі некалькі беларускіх хлопцаў. У тым ліку — Кастусь Мерляк, зь якім я бліжэй пазнаёмілася на беларускіх вечарынах.
241 Адольф Губэрт памёр 28.08.2006 г. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансьвіку (Нью-Джэрзі).
242 Знаходжаньне Мерлякоў прыпала на час кіраваньня прэзыдэнта Хуана Пэрона (1946—1955), які абвссьціў пабудову грамадзтва сацыяльнай справядлівасьці, і на дапамогу незаможным аргентынцам і эмігрантам выдзяляліся немалыя сумы.
Кастусь узначальваў беларускую арганізацыю, вёў актыўную напружаную працу, выступаў па радыё, меў цесныя кантакты з аргентынскім урадам. На беларускія вечарыны людзей зьбіралася цэлая заля! Аднак шмат хто зь іх, як і мы, выехалі ў Паўночную Амэрыку, шмат паўмірала, a астатнія зрабіліся аргентынцамі, забыўшыся на беларускія карані. Ня ведаю, ці засталіся яшчэ там сьведамыя беларусы243 .
Кастусь Мерляк (шосты справа) разам зь сябрамі Беларускага Аб'яднаньня ў Аргентыне. 1950-я гг.
Кастусь спрабаваў уцягнуць у беларускую справу й старых эмігрантаў, якія прыехалі ў Аргентыну да пачатку другой вайны244. Аднак тыя прапановы праігнаравалі. Да пе-