• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    243 Напрыклад, у 2005 г. у Аргентыне дзейнічалі беларускае культурнае-спартовае таварыства «Восток» (Vostok— Colectividad Belarus) і культурна-спартовы клюб «Дніпро», якія ўваходзілі ў Фэдэрацыю Аб’яднаньняў Былых Савсцкіх Грамадзян у Аргентынскай Рэспубліцы).
    244 Вядзецца пра масавую эміграцыю з Заходняй Беларусі ў 1923—1937 гг.
    раезду ў ЗША ня ведала я й пра існаваньне на эміграцыі двох лягераў — «крывічоў» і «зарубежнікаў». Муж, канечне, пра гэта ведаў, аднак ніколі пра іх не расказваў — у Буэнас-Айрэсе мы ўсе жылі па-сяброўску. Хто рабіў людзям непрыемнасьці, гэта савецкія агенты. Аднак маральна абрабляліся толькі тыя, хто, як кажуць, даваў слабіну. Нас саветчыкі ніколі не чапалі.
    Памятаю некалькі выпадкаў, калі людзі пад узьдзеяньнем савецкай прапаганды выяжджалі ў СССР і адтуль не вярталіся. Так, стрыечная сястра з мужам выехалі ў Калінінград. Расчараваныя савецкай рэчаіснасьцю, хацелі вярнуцца назад у Аргентыну, аднак іх ня выпусьцілі. Ейны муж з гора пачаў піць і хутка памёр... А вось другая стрыечная сястра засталася ў Аргентыне, ня выехала ў ЗША (на гэта былі прычыны), пра што цяпер надта шкадуе: сёньня ў Аргентыне жывецца ой як нялёгка.
    Я прыехала ў Лацінскую Амэрыку ў 16-гадовым узросьце і ўжо магла працаваць. Уладкавалася на працу на фабрыку, дзе вырабляліся ніткі. Шыла касьцюмы — спазнала навуку на курсах у Аўстрыі. За тры месяцы навучылася гаварыць па-гішпанску, не забылася гэтай мовы й жывучы ў ЗША — тутака багата гішпанамоўных.
    Мы ўжо зьбіраліся набываць у Буэнас-Айрэсе собскі дом, як падышла нашая чарга на пераезд у ЗША — Кастусь тут меў дзядзьку, старога эмігранта. Нам растлумачылі, што калі не паедзем тады, мажліва, не паедзем ніколі. Кастусь у Аргентыне меў добрую працу ў буйной галяндзкай карабельнай фірме. Аднак яе прыйшлося пакінуць, бо ЗША давалі людзям больш магчымасьцяў. Прыйшлося разьвітацца з прыемнымі, добрымі, спагадлівымі аргентынцамі, якія да нас, чужынцаў, ставіліся надзвычай добра.
    Гадоў праз дваццаць мы адведалі Буэнас-Айрэс. Прыехалі й за галаву схапіліся: нічога не пазнаем, усё зьмянілася! Горад цалкам перабудавалі ў мадэрновым амэрыканскім стылі. Пытаюся ў аднаго беларуса, які завітаў да нас у гатэль: «А дзе тая фабрыка, на якой мы рабілі?» Той усьміхаецца: «Да вось на гэтым самым месцы, дзе ты сядзіш». У пачатку 1950-х Буэнас-Айрэс быў спакойным горадам, ніхто з нас не клапаціўся пра сваю бясьпеку. А цяпер толькі й чуеш, як людзей за даляр забіваюць. Беларус, які сустракаў
    нас на машыне, казаў, што паедзе толькі днём, бо ноччу небясьпечна.
    У Амэрыцы нас сустрэў Аляксандар Орса, Косьцеў зямляк з Наваградчыны. Першы час жылі на кватэры, у якой да пераезду ў Нямеччыну жыла Галіна Ганчарэнка. Зайшлі на падворак — гішпанская гутарка! Думаю, Божа, куды мы прыехалі? Можа не зьяжджалі? Зайшлі ў кватэру — гарачая вада (у Аргентыне з кранаў лілася толькі халодная), печка, сьвятло: можна жыць! Пажылі там нядоўга, перасяліліся бліжэй да спадарства Тулейкаў245 . Зарабіўшы грошай, набылі ўласны дом. Косьця, як і ў Аргентыне, уладкаваўся да галяндцаў, што займаліся карабельным бізнэсам, і аж да выхаду на пэнсію працаваў у ёй бугальтарам. Мне з працай таксама пашанцавала: займалася тым жа, чым і ў БуэнасАйрэсе, — шыцьцём. Тым, што ўмела й што падабалася. Шмат шыю й цяпер, але ў хаце — для сябе, блізкіх людзей, царквы246 .
    Маем з Кастусём трох сыноў. Старэйшы Юльлян, народжаны ў Аргентыне, — доктар гінэкалёгіі. Даніла — таксама лекар, псыхіятар. Малодшы Вінцэнт — эканаміст, працуе ў галіне інвэстыцый. Кастусь, на жаль, ужо зусім слабы. Усё яшчэ чытае беларускамоўную прэсу, але толку з гэтага няма...
    245 Маецца на ўвазе сям'я грамадзкага дзеяча доктара Міхася Тулейкі.
    246 Напэўна, масцца на ўвазс парафія ў Рычманд-Гіле (штат Нью-Ёрк), што ўтварылася ў 1958 г. у выніку расколу ў парафіі БАПЦ сьв. Кірыльі Тураўскага ў Брукліне. Падпарадкоўваецца сусьветнаму (канстантынопальскаму) патрыярхату.
    МНЕ ДАПАМАГЛО ВЕДАНЬНЕ МОВАЎ
    Уладзімер Набагез (Ўолдэн, Нью-Ёрк)
    20 кастрычніка 1919 г., е. Сялец Наваградзкага ваяв., сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.
    Mae бацькі — Андрэй ды Параска — былі звычайнымі сялянамі. Бацька ваяваў у царскай арміі, быў двойчы паранены, атрымаў Георгіеўскі крыж. Памятаю, як тата чытаў пасьведчаньне на расейскай мове пра ўзнагароду.
    У сям’і бацькоў нас было двое дзяцей — я й сястра. Зь сястрой я расстаўся ў 1939 г. і сустрэўся толькі праз 50 гадоў, у 1989 г. У складзе дэлегацыі амэрыканскіх лекараў я прыляцеў на экскурсію ў СССР. Заехалі і ў Вільню. Хацеў рвануць у Наваградак, але мяне не пусьцілі. Тады я затэлефанаваў да сястры, і яна прыехала да мяне, проста ў гатэль! Ейны сын — таксама лекар. Жыве й працуе ў Менску.
    Сям'я Набагезаў. Справа налева: д-р Уладзімер Набагез, сын Янка, жонка Ёланда, сын Андрэй
    У мяне пытаюцца пра нетыповае для Беларусі балцкае прозьвішча. Стрыечны брат расказваў, што ў Прыбалтыцы яго прымалі за свайго. Відаць, прозьвішча Набагез укаранілася ў нашых мясьцінах з тых часоў, як там жылі балцкія плямёны.
    У нашай вёсцы не было спачатку аніводнай школы — ні беларускай, ні польскай. Каб набываць веды, трэба было штодзень пешшу за тры кілямэтры хадзіць у Наваградак. Брычкі тады толькі паны мелі.
    Улетку, як я ўжо скончыў сяміклясную школу, у хаце дзядзькі Мікалая жыў касавокі дачнік — спаў у гумне, купаўся ў рэчцы. Я раз-пораз зь ім перагаворваўся. Аднойчы
    SWIADECTWO D0JRZAL0SC1
    egzamnacyjnycb:
    : НгуН urn: і chrmia t пыіетЫуЫ .
    Атэстат сталасьці Ўладзімера Набагеза з Наваградзкай гімназіі імя А. Міцкевіча. 1938 г.
    
    чалавек пытае мяне: «Хочаш далей вучыцца?» Я адказаў ня думаючы: канечне, хачу! Бацька перагаварыў з дачнікам і празь некаторы час павёў мяне ў Наваградак, уладкоўваць у тамтэйшую беларускую гімназію. Гляджу: касавокі дзядзька — дырэктар гімназіі Цеханоўскі247 . Потым беларуская гімназія пераехала ў Вільню248 , але я застаўся ў Наваградку — бацькі ня мелі дастаткова грошай. Тады я, Барыс Рагуля, ягоны будучы швагер Янка Гутар ды Язэп Сажыч —
    чацьвёра беларусаў — перайшлі ў беларускую філію польскай гімназіі імя Міцкевіча, што месьцілася на Карэліцкай вуліцы.
    Па-польску ў клясе мала хто гаварыў, нават дзеці польскіх асаднікаў размаўлялі па-беларуску. Я ж быў адзіным хлопцам, што жыў на вёсцы й здабыў матуру. Той жа Сажыч у апошніх клясах жыў у Наваградку.
    У 1939 г. я як жаўнер польскага войска трапіў у нямецкі палон. Пратрымалася наша войска некалькі дзён — ішлі ланцугом, як бараны. Працавалі спачатку на фарме. Я — дурніла — рваўся да роднай вёскі, якая тады ўжо была пад саветамі. Беларускія дзеячы,
    Уладзімер Набагез жаўнер польскага войска. 1939 г.
    247 Ян Цеханоўскі (30.03.1888, в. Якімаўка, сёньня Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. — 05.10.1938). Скончыў Менскую настаўніцкую сэмінарыю, Пецярбурскі політэхнічны інстытут. У 1918— 1921 гг. —дырэктар рэальнай гімназіі ў Ракаве. Ад 1921 г. —дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі. За беларускую дзейнасьць перасьледваўся польскімі ўладамі.
    24» у 1934 г Беларуская гімназія была зачынена польскімі ўладамі. Частка выкладчыкаў і вучняўмусіла пераехаць у Вільню, дзе далучылася да Віленскай беларускай гімназіі, частка — далучылася да польскай гімназіі імя А. Міцкевіча.
    што прыяжджалі да нас у лягер (сярод іх — Часлаў Ханяўка), гаварылі, што, калі паедзеце ў СССР, вас адразу пасадзяць у турму. Мы, дурныя, ня верылі. Але пазьней я й сам адмовіўся вяртацца ў Беларусь.
    У лягеры я працаваў перакладчыкам — адзін «фольксдойч» сунуў расейскую газэту ды сказаў, каб пачытаў. Паслухаў ды зрабіў выснову: «Хорошо!» Хоць да «хорошо» мае веды не дацягвалі: расейскую разумеў, але размаўляць было цяжка. Аднак савецкія палонныя, якіх тады ў нямецкіх лягерах былі мільёны, называлі «Господмн переводчнк» ды адмаўляліся верыць, што я служыў у польскім войску. Казалі: савецкі шпіён. У нямецкіх паперах я таксама праходзіў як беларус, ніяк не паляк.
    7 ліпеня 1941 г. камэндант лягеру ўручыў дакумэнт, у якім было зазначана, што Уладзімер Набагез з палону звальняецца — дапамагло Беларускае прадстаўніцтва249 ў Бэрліне. Чалавек дваццаць апынулася ў маёнтку пад Кёнігсбэргам, дзе працавалі на гаспадарцы. Я, Рамановіч, Мацюкевіч, Салавец ды іншыя стварылі Беларускі Камітэт Самапомачы, трывалыя пазыцыі ў якім меў Уладзімер Кабушка. Ён і наладзіў супрацоўніцтва зь немцамі.
    Хутка мяне накіравалі ў Гданьск (па-нямецку — Данцыг). Інжынэр Калоша арганізаваў Беларускае прадстаўніцтва ў нямецкім Працоўным фронце. Я быў у Данцыгу вялікай шышкай, адказваў за некалькі рэгіёнаў. У Гданьску жыло багата беларусаў, збольшага — былыя палонныя. Я, напрыклад, жыў на кватэры ў беларускі й яе мужа паляка, які таксама пісаўся беларусам.
    Неяк да мяне ў госьці завіталі старыя сябры — Барыс Рагуля ды Усевалад Родзька, якога я ня бачыў з часоў гімназіі. Гляджу на іх — і вачом ня веру. Прыехалі на самаходзе Вэрмахту, у Родзькі на «тройцы» — Жалезны крыж. Ого! Крыж у майго старога сябра! Родзька ўцягнуў мяне ў сваю Беларускую Незалежніцкую Партыю, хоць я там ніякай дзейнасьці не выяўляў.
    249 Арганізацыя, створаная пры Міністэрстве нутраных справаў. Псршы старшыня —Анатоль Шкутка (будучы грамадзкі дзяяч у аўстралійскім штаце Квінслэнд), затым — Бсрнард Букатка. Займалася пытаньнямі апекі ваеннапалонных беларусаў.
    Я хацеў зьехаць разам з Барысам і Ўсеваладам, але ня мог, паколькі меў тады працы. Дарэчы, у Данцыгу Усевалад знайшоў некалькі беларусаў, што папоўнілі шэрагі батальёну «Дальвіц». Мяне ж запрашалі ў Беларускі легіён250, які ствараўся ў Бэрліне. Я згадзіўся, але паперы атрымаў толькі калі Чырвоная Армія падышла да сталіцы.
    Пры канцы вайны я апынуўся пад Брэмэнам, у гарадку Ротэнбург. Запісаўся ў беларускі лягер у Ватэнштэце, але пэўны час жыў у знаёмага яшчэ па палоне баўэра на вёсцы.
    Я ўсё часьцей разважаў пра ўладкаваньне сваёй будучыні. Яшчэ ў лягеры для ваеннапалонных зразумеў, якую найвялікшую пашану немцы маюць да лекараў. Бачаць «чырвоны крыж» на рукаве — адразу салютуюць. Я й сябры пранюхалі, што ёсьць магчымасьць уладкавацца на вучобу ва ўнівэрсытэт у Марбургу. Пераехалі. Арганізавалі там Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне, у якое ўвайшло каля 30—-40 чалавек. Вялі такую актыўную дзейнасьць, што нават адзін расеец беларусам зрабіўся. Так добра нашую мову вывучыў, ніколі ня скажаш, адкуль чалавек паходзіць.