• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Праяжджалі церазь Сібір — галеча страшэнная, станцыі пустыя. А ўжо ў Сьвярдлоўску ўсе пасажыры высыпалі на пэрон, каб набыць харчы, — жыцьцё ў эўрапейскай частцы Расеі было куды лепшае, чым у галоднай Сібіры. Прыехалі ў Доры, але там усё страшэнна зьмянілася: ішло будаваньне калгасаў, захварэў дзед, а тут новая бяда — акупацыя. Хоць наш дзіцячы розум спачатку не заўважаў у вайне нешта жудаснае. Думалі, што ўсё гэта хутка скончыцца, дый цікава для хлапчукоў было назіраць за тэхнікай, перамяшчэньнем войскаў.
    Як пачалася нямецкая акупацыя, у Доры да бацькі прыехалі двое ягоных знаёмых і паведамілі, што ў Менску пачынаецца беларуская справа229 . Роздумаў не было — мы хуценька сабраліся, селі ў самаход ды паехалі ў сталіцу. Бацька хацеў, каб мы пайшлі вучыцца, але сярэднія школы былі пад забаронай. Таму ён наняў нейкага настаўніка, што вучыў нас на кватэры. Гэтага чалавека потым некуды забралі, і мы мусілі шукаць сабе іншы занятак. Я пайшоў працаваць у «Беларускую газэту», а Яраслаў паступіў у фэльчарскую школу. Жылі мы спачатку на вуліцы Ленінградзкай, каля Дому ўраду. Пасьля пераехалі на Нямігу, дзе жылі да ад’езду ў Нямеччыну. Бытавыя ўмовы мелі добрыя, толькі вада са сьвятлом паступалі нерэгулярна. Здаралася, суткі без вады ды ў цемры сядзелі. Амаль увесь цэнтар сталіцы ляжаў у руінах, горад быў шэрым, няветлівым. Празь дзейнасьць савецкага падпольля жыць у ім было даволі небясьпечна. Нячаста, але людзей забівалі: прапагандыста Фабіяна Акінчыца, галоўнага камісара Вільгельма Кубэ, рэдактара «Беларускай газэты» Уладзіслава Казлоўскага, бурмістра гораду Вацлава Іваноўскага. У 1943 г. падчас выбуху міны ў Менскім гарадзкім тэатры загінуў і мой брат разам зь іншымі менчукамі. Здарылася гэта 22 чэрвеня, у гадавіну пачатку вайны ў Беларусі. Ня ведаю, што было прычынай тэракту: ці гэтая дата230 , ці той факт, што раніцою па-
    229 Ф. Кушаль узначаліў менскую падафіцэрскую паліцэйскую школу, ідэю стварэньня якой ён сам і прапанаваў.
    230 22 чэрвеня 1943 г. у Менскім гарадзкім тэатры праходзіла ўрачыстасьць, прысьвечаная заснаваньню Саюзу Беларускай Моладзі. У выніку тэракту загінулі 13 маладых людзей.
    ЗША 281 мяшканьне тэатру адводзілася пад нейкую нямецкую ўстанову? Можа, тыя, хто падлажылі міну, паблыталі час?.. Дакладна ведаю адно — там загінуў мой адзіны брат...
    На пачатку вайны простыя людзі яшчэ не былі апанаваныя вялікім страхам. Наадварот, шмат хто зь менчукоў, нацярпеўшыся ад саветаў, быў задаволены зьменай улады. Аднак потым у горадзе, дзе жыло вельмі шмат жыдоў, зарганізавалі гета, пачаліся жорсткія рэпрэсіі супраць тых, хто падазраваўся ў сувязях з партызанамі, стала небясьпечна выяжджаць за межы гораду, бо на вёсцы панавалі тыя ж партызаны. Вясковыя жыхары потым пацягнуліся ў гарады — там было спакайней.
    Што да нацыянальнага беларускага ўздыму падчас вайны, пра які шмат пішуць і гавораць, скажу наступнае: немцы ніколі яго не падтрымлівалі. Ім было напляваць, чым займаюцца іх будучыя рабы. Іншая справа, што яны й не перашкаджалі тым справам, якімі займалася беларуская інтэлігенцыя. Беларусы ўсё рабілі самі, без аніякай дапамогі немцаў! Я таксама варыўся ў гэтым катле, аднак мой пэрсанальны ўклад у беларускую справу невялікі. У «Беларускай газэце» я быў тэхнічным, а ня творчым супрацоўнікам. Маёй задачай было даставіць гатовы макет газэты ў Дом друку, які тады месьціўся на самым ускрайку Менску, у Аршанскім напрамку каля могілак231. Некалькі гадоў кожны тыдзень праходзіў пехатою праз увесь горад, і толькі ў апошні год свайго панаваньня немцы пусьцілі трамваі. Гэта была мая праца: я нічога й нікога не баяўся.
    Чым дыхае і ў якіх умовах працуе рздакцыя, я разьбіраўся няблага. Паўнацэнную справу весьці было цяжка — нямецкая цэнзура паводзіла сябе надта жорстка. Аб яе й рушыліся рэдакцыйныя пляны. У выніку асноўнае месца ў газэце адводзілася ваенным падзеям. Удзялялася ўвага літаратуры, культуры, аднак не такая вялікая, як таго хацеў Антон Адамовіч — заўзяты беларускі патрыёт. Фармальна функцыі галоўнага рэдактара займаў Уладзіслаў Казлоўскі, які
    231 Маюцца на ўвазе або могілкі, што разьмяшчаліся ў раёне, створаным трохкутнікам з былой вуліцы Варвашэні (сёньня — праспэкт Машэрава), Чырвонай, Куйбышава, або ў раёне Камароўскага рынку — вуліцы Сурганава, Багдановіча, Кульман.
    й насіў артыкулы ў нямецкую камэндатуру, быццам спрачаўся зь яе чыноўнікамі. Але сапраўдны рэдактар Адамовіч лічыў, што Казлоўскі не даводзіць справу да канца, зьвязваецца зь немцамі; часта зь ім сварыўся, эмацыйна адстойваў свае погляды. Той адказваў, што перад цэнзурай маўляў бясьсільны. Я добра памятаю кожнага супрацоўніка рэдакцыі: Савёнка, Шкялёнка, Сянькевіча, Плашчынскага, Левановіча, зразумела, сваю маму, якая рабіла карэктуру. Найбольш жа сымпатычны як чалавек быў для мяне Караленка — рэдактар «Голасу вёску», другой менскай газэты. Рэдакцыя нашая месьцілася на вуліцы Інтэрнацыянальная, каля касьцёлу, што на Пляцы волі. Насупраць быў будынак радыё. Рэдакцыя «Беларускай газэты» сапраўды была цэнтрам беларускасьці ў Менску, і таму да нас часта заходзілі людзі, якія прыяжджалі з правінцыі. У асноўным — проста, каб пагаварыць. Немцы ж у пакоі рэдакцыі не заходзілі ніколі, зь імі газэта сутыкалася толькі на апошнім этапе — цэнзуры.
    Вяртаючыся да пэрсоны Кубэ, адзначу, што мой бацька асабіста зь ім не сустракаўся. Вось Ермачэнка, так, меў нешта агульнае зь нямецкай уладай. Ад Кубэ, кіраўніка цывільнай адміністрацыі, у Беларусі мала што залежала. Усім запраўлялі войска ды СС, а ён вельмі злаваўся, калі нешта рабілася безь яго, «царскіх», указаў. Здаецца, ён вельмі баяўся сваіх ваяўнічых «калегаў». Акружыўся мясцовымі дзяўчатамі, адна зь якіх яго ўрэшце й забіла. Я цудоўна памятаю паніку пасьля забойства Кубэ. Усе менчукі былі ўпэўненыя, што пачнуцца рэпрэсіі. Аднак. як ні дзіўна, нічога ня здарылася — людзей не чапалі.
    Безумоўна, вайна стала цяжкім выпрабаваньнем дзеля маіх бацькоў. Цяжкім ва ўсіх сэнсах. Яны шчыра спадзяваліся зрабіць нешта на карысьць Беларусі, у нашай хаце заўсёды было поўна — зьбіраліся людзі, якія горача дыскутавалі на розныя тэмы. Я бачыў бацькоўскае напружаньне, але сваімі думкамі з сынамі яны не дзяліліся. Мы не былі зь імі ў блізкіх дачыненьнях: яны рабілі сваю справу, мы — сваю. Mae бацькі, як і іншыя беларускія патрыёты, у нацыянальным пытаньні аказаліся людзьмі наіўнымі. 3 самага пачатку вайны было зразумела, што нічога добрага для Беларусі немцы не рыхтуюць...
    Да ад’езду на Захад мы былі прыгатаваныя: ноч перад дарогай разам з усімі іншымі правялі ў нейкім будынку. Да цягніку мог далучыцца любы мянчук. Цягнік спыніўся ля Баранавічаў. Чаму — ня ведаю. Людзі выйшлі ў поле й раптам бачаць — самалёт. Ляцеў ён нізка-нізка. Усе падумалі, што нямецкі, а тут чырвоныя зоркі. Разьбегліся хто куды, хавацца трэба было хутка. Прайшло хвіліны дзьве, самалёт ізноў праляцеў над нашымі галовамі — і зьнік. Можа, не бамбіў таму, што ўбачыў, што народ мы не ваенны? За Лідай цягнік наехаў на міну232 . На шчасьце, нашыя вагоны былі прычэпленыя да нямецкага эшалёну. Сярод немцаў страт было шмат, сярод нас — нікога.
    У Нямеччыне наша сям’я спынілася спачатку ў Бэрліне. Я ўладкаваўся на працу ў газэту «Раніца», дзе рабіў прыкладна тое, што і ў Менску. Адначасова вывучаў у школе
    нямецкую мову. Жыцьцё было даволі нуднае, адзінае, што цешыла, — памеры гораду. Пры жаданьні заўсёды было куды пайсьці. Адпаведныя паперы мы мелі, таму адчувалі сябе бясьпечна. У лютым 1945 г. адбыўся вялікі амэрыканскі налёт: зьнішчана было амаль усё, але мы нейкім цудам засталіся жывыя. Выехалі з мамай у Баварыю, бацька застаўся ў сталіцы. У баварскім Амбэргу спрабавалі ўладкавацца на працу праз «арбайтсамт», але аніякай працы не знайшлося. Пасялілі нас у нейкай школе, дзе мы спалі на падлозе, выдалі харчовыя карткі. Жылі ціха, спакойна, нават вайскоўцаў ня бачылі. Але ў канцы красавіка прыйшлі
    Уладзімер Кушаль
    232 Каля в. Мсьцібава (сёньня Ваўкавыскі р-н Гарадзенскай вобл.).
    амэрыканцы, якія пазганялі людзкія масы ў лягеры. Шмат хто з іншаземцаў мусілі вяртацца дадому, мы ж апынуліся ў іншым баварскім горадзе — Рэгенсбургу. Там я скончыў гімназію й паехаў у Мюнхэн, дзе быў зарганізаваны ўнівэрсытэт для чужынцаў. Але ён хутка закрыўся, і я мусіў перабірацца ў Карлсруэ, дзе два гады навучаўся ў тэхнічнай школе, але адукацыю набыць не пасьпеў. Дыплём інжынэра атрымаў толькі празь некалькі гадоў, у ЗША, як падзарабіў грошай.
    Першыя крокі жыцьця ў ЗША жылі на кватэры ў Янкі Станкевіча, у страшным раёне, дзе пераважалі мурыны й пуэртарыканцы. Як толькі зьявілася магчымасьць, пераехалі ў ціхі Бруклін — раён, населены пераважна жыдамі. Празь некаторы час я выехаў на працу ў ваколіцы Бостану, уладкаваўся ў «Джэнэрал Электрыкс». Затым пераехаў у Рочэстар (штат Нью-Ёрк), выйшаў на працу ў вялікі канцэрн «Джэнэрал Дайнамікс», які займаецца вайсковай вытворчасьцю. Меў вельмі цікавую, разнастайную працу, канечне, сакрэтную. Меў прывілей працаваць на любым праекце. Mae дзеці — Натальля ды Пётра, — на жаль, не пайшлі вучыцца далей, таму ня маюць статусу, якім можна было б ганарыцца.
    Нягледзячы на тое што мая маці была знакамітай паэткай, паэзіяй я ніколі не цікавіўся. Па сваёй натуры я, як кажуць, «тэхнар» — заўсёды любіў фізыку, матэматыку. Я марыў набыць менавіта тэхнічную адукацыю. У Рочэстары не жыцьцё было, а рай, пакуль заўчасна не памерла мая жонка Натальля — дачка знакамітага кампазытара Міколы Шчаглова-Куліковіча233 ... Пасьля яе сьмерці да мяне пераехала мама, дзе таксама адышла ў лепшы сьвет. Працоўны лёс маіх бацькоў за мяжой склаўся тыпова для нашай эміграцыі. Бацька меў толькі вайсковую адукацыю, слаба ведаў ангельскую мову, таму працаваў там, дзе не патрабаваліся спэцыяльныя веды. Спачатку на нейкай фабрыцы складаў дэталі, потым быў ліфцёрам. Мама таксама працавала ўсюды, дзе толькі можна было. Нават гуркі ў банкі складала. Ужо значна пазьней уладкавалася на радыё.
    233 Натальля Кушаль-Куліковіч памерла ў 1967 г., у 38-гадовым узросьце.
    Натальля Арсеньнева й Францішак Кушаль. 1960-я гг.
    Калі яны прыехалі ў ЗША, людзьмі былі ўжо немаладымі. Цалкам прызвычаіцца да новых рэаліяў яны, канечне, не змаглі. Адным цешыліся — усім беларускім. Бацька быў вайскоўцам і па паходжаньні простым мужыком, маці — паэткай і дваранкай, але адзін да аднаго яны былі падобныя. У першую чаргу, — абодва мяккія, зычлівыя, жылі мірна. Улічваючы высокі пост падчас вайны, бацька мог весьці шыкоўнае жыцьцё, аднак чалавекам быў вельмі чэсным. Толькі й чуў ад яго: так ня можна, гэта не адпавядае закону. Але, як я ўжо сказаў, удзел у нашым выхаваньні яны прымалі невялікі. Расьлі мы з братам самі. Добра, што мы зь Яраславам хлопцамі былі паслухмянымі, з намі было лёгка. IIIто бацькі гаварылі — тое й рабілі.