• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Сёньня маё асноўнае захапленьне — палітыка. Кожны дзень шмат часу праводжу за кампутарам, цікаўлюся навінамі з Польшчы, Расеі й, канечне, зь Беларусі. Падтрымліваю сувязь з кузінкай па лініі бацькі — апошняй сваячкай у
    Беларусі. Гаворачы пра сёньняшняе становішча Беларусі, зазначу, што Лукашэнка — несьвядомы беларус. Выйсьце? Я адчуваю, што беларускі народ уладу шчыра падтрымлівае. Грошы плацяць, парадак, каўбасу й вопратку купіць не праблема. Першы тэрмін, другі, трэці — калі ласка! Што яшчэ патрэбна звычайнаму чалавеку? Гістарычна, наогул, сьвядомых, нацыянальна арыентаваных беларусаў было мала. Памятаю, як на вёсцы людзі казалі, што яны не беларусы, а «тутэйшыя». За беларусаў заўсёды ўсе вырашала палянізаваная ці зрусіфікаваная шляхта — на вярхах беларусаў амаль не было. Так, сяляне гаварылі па-беларуску, але гэтага ня ведалі. Яны гаварылі «папросту». Сёньня беларусы ведаюць, што яны беларусы, але... Калі дзяржава нарэшце пачне праводзіць нацыянальна-арыентаваную палітыку, праз два-тры пакаленьні беларусы, магчыма, зробяцца такімі ж сьвядомымі, як тыя ж палякі.
    Я ведаю, што афіцыйныя ўлады ў Менску па сёньняшні дзень не прызнаюць маю маці як паэтку, грамадзкую дзяячку, якая ўнесла ўклад у гісторыю краіны. Што ж, гэта вельмі крыўдна, але на Радзіме мы застаемся «фашыстоўскімі калябарантамі». Спадзяюся, што людзі ўсё ж убачаць у сваім жыцьці не адну толькі «генэральную», а й іншыя лініі...
    ГРАМАДЗКАЯ ДЗЕЙНАСЬЦЬ У АМЭРЫЦЫ ЗАЙМАЛА ЎВЕСЬ ЧАС
    Мікола Латушкін (Чыкага, Ілінойс)
    20 студзеня 1922 г., в. Сіпайлы Магілёўскага пав., РСФСР2^
    Нарадзіўся я ў 1922 г. на Магілёўшчыне, у вёсцы Сіпайлы235 . Перад вайной вёска цалкам згарэла ад пажару. Гадоў восем таму я наведаў родныя мясьціны — пра вёску цяпер там нічога не нагадвае.
    Латушкін — гэта не сапраўднае маё прозьвішча. Да таго як па ДП-лягерах^у Нямеччыне не пачалі лазіць энкавэдзісты, я называўся Ўладзімерам Гарэлікам. Але паколькі вяр-
    МіколаЛатушкін у Чыкага. 2004 г.
    234 3 сакавіка 1924 г. Магілёўскі павет быў вернуты БССР і створана Магілёўская акруга.
    235 Сёньня Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл.
    тацца на савецкую «радзіму» не зьбіраўся, мусіў ператварыцца ў іншага чалавека. Мікалая Латушкіна, які да вайны пасьвіў у калгасе кароў, ды яго брата (ня ведаю, як гэтага ненармальнага чалавека ўзялі ў армію) я ведаў асабіста. Разам на калгаснай брычцы паехалі ў раён, потым — у Магілёў, а ўжо адтуль — у Латвію. Таго, што спраўнейшы, цяжка паранілі на франтавой зоне. Ці застаўся ён жыць — ня ведаю. Успомніў пра яго, калі ў Нямеччыне вызначаўся мой далейшы лёс. Спачатку да новага прозьвішча прызвычаіцца было цяжка. Здаралася, клічуць мяне, а я не разумею, чаго яны хочуць.
    Мой бацька Сьцяпан быў чалавекам вайсковым, хадзіў нават на Варшаву ў 1920 г. Тата моцна ганарыўся службай у царскім войску, у 1930-я прынцыпова не ўступаў у калгас, за што бальшавікі «аддзячылі»; з нашых сямі гектараў зямлі пакінулі адзін гектар няўдобіцы, дый тое за вёскай.
    Бацька й маці Хіма былі людзьмі надзвычай рэлігійнымі. Яны выхавалі і ў нас пашану да царквы. Царкву, якую адразу зачынілі бальшавікі, пабудавалі падчас вайны з Напалеонам. Тут у 1812 г. адбываліся вялікія баі, маса людзей палягла. Калі іх хавалі, насыпалі высокую гару, на якой пасьля зьявілася царква. Калі я наведваў Беларусь, старую царкву разбурылі й пачалі будаваць новую. Дык калі рабілі фундамэнт, не ўяўляеце сабе, колькі касьцей адтуль павывозілі. Бацька меў каня, таму ўлетку нас прымушалі выконваць розныя работы. Я вазіў пясок з гэтай гары. Калі капаў, зь зямлі даставаў шкілет за шкілетам.
    Мой старэйшы брат Фёдар трагічна загінуў. На пачатку вайны ён адмовіўся ісьці ў Чырвоную Армію, не зьвязаўся з партызанамі. Потым яго судзілі й выслалі на капальні ў Данбас. Там ён упаў зь вялікай вышыні й адразу памёр. Малодшы брат Аляксандар загінуў у баёх пад Бэрлінам. Быў у мяне яшчэ адзін брат — Пётар, які пасьля вайны праходзіў службу ў Паволжы, там ажаніўся з расейкай ды вярнуўся дамоў. Адзіная сястра Таня маладзейшая за мяне на чатыры гады.
    Тата ледзьве перажыў Другую сусьветную. Прыйшлі да яго раз партызаны — а тата быў добрым краўцом — ды пытаюцца: дзе кажух? А бацька яго схаваў. Як партызаны знайшлі кажух, павыбівалі яму ўсе зубы. Меліся забіць, ды
    тата папрасіў паўгадзіны, каб памаліцца за сына, які служыць у савецкім войску. У войску?! Даведаўшыся пра гэта, партызаны папрасілі прабачэньня. Але здароўя ўжо ня вернеш.
    Пасьля вайны прайшло шмат гадоў, покуль я наладзіў кантакт з бацькамі. Пачалі перапісвацца. Бацька, хоць і скончыў тры клясы школы, меў прыгожы почырк. 1 вось неяк атрымліваю здымак, гляджу — нейкі незнаёмы барадаты старац. Аказалася, што тата. Так жыцьцё зьмяніла гэтага бравага чалавека. Калі бацьку споўнілася гадоў 95, я запрасіў яго да сябе ў Чыкага. Калі ён прыйшоў па дазвол да чыноўнікаў, тыя адказалі: «Ты ўжо стары, яшчэ памрэш у дарозе».
    Яшчэ як вучыўся ў Галоўчыне (за часамі ВКЛ гэта было знакамітае месца, дзе адбылося шмат гістарычных падзеяў), пачаў цікавіцца Беларусьсю, ейнай гісторыяй, літаратурай. Хоць пра ВКЛ нам нічога не расказвалі, але ў школе выхоўваліся сьвядомыя беларусы. Па заканчэньні дзесяцігодкі зьбіраўся працягваць вучобу, а мяне забралі ў войска.
    Служыў у Вэнтсьпілсе. I вось аднойчы мне загадалі ахоўваць адзін з баракаў, дзе ляжала зброя, вопратка, стаялі машыны. Барак быў доўгі, дзьверы не замыкаліся, толькі плёмба зь пячаткай. Здаю варту: усё ў парадку. Пайшла праверка, глядзяць — некалькі плёмбаў пазрываныя, дзьверы адчыненыя. Латвія тады была акупавана савета.мі, і настроі ў мясцовых людзей нядобрыя былі.
    Мяне арыштавалі, на суд прыехалі чалавек дзесяць вайсковых начальнікаў зь Ленінграду. Пачалі дапытвацца, як такое магло здарыцца. Хлопец я быў баявы, голас меў гучны, таму не разгубіўся: «Барак доўгі, шырокі. Пакуль я на адным баку, на другім ня тое што плёмбы — дзьверы можна выламаць!..» Мяне адпусьцілі, папярэдзіўшы, каб нікому пра здарэньне не расказваў.
    Тры месяцы праслужыў у палку, дзе рыхтавалі сярэдніх камандзіраў запасу, у конным узводзе разьведкі. Тое, што маю сярэднюю адукацыю, скрыў. Потым прыйшлі дакумэнты з раёну й мяне пачалі пытаць: чаму ты аб гэтым не ска-
    заў, чаму бацька не ў калгасе, чаму ты не ў камсамоле? На ўсе вострыя пытаньні неяк адказаў. Атрымаў паперы на вучобу ў Харкаўскай авіяцыйнай школе. Увечары 21 чэрвеня 1941 г. пайшлі глядзець кіно пра дзяцінства Максіма Горкага — ён там цягаў нейкія бочкі. Вярнуўся ў свой пакой, і цэлую ноч сьніліся гэтыя бочкі, а тут — трывога: вайна!
    Па дарозе на Рыгу нас страшэнна бамбілі. Немцы скідвалі дэсант, чалавек дваццаць мы злавілі й адразу расстралялі. У Рызе й трапілі ў нямецкі палон. Пасялілі нас у бараках, абнесеных калючым дротам. Холад, голад, сьмерць... Людзі паміралі адзін за другім. Заўважыў: у чалавека перад сьмерцю пухнуць ногі — ткнеш у іх палец, дык як у цеста правальваецца. Глядзеў на свае й думаў: ну ўсё, капут. Аднак выпадкова знаёмы, што працаваў на складзе, прынёс у торбе пшаніцы. За два дні я зрабіўся нармальным чалавекам.
    Праз год і дзевяць месяцаў прыехалі людзі236 , якія паабяцалі беларусам лепшыя ўмовы. Я згадзіўся. Быў нейкі час пад Бэрлінам, потым пераехалі ў Менск. Нас урачыста сустракалі на Пляцы Волі, былі й старэйшыя дзеячы, што прайшлі першую вайну. Міхась Ганько адразу сказаў мне: «Ты будзеш са мною». Відаць, добрую характарыстыку даў мне Фабіян Акінчыц, якому я таксама адразу спадабаўся. 3 таго часу Ганько, куды б ні езьдзіў, заўсёды браў мяне з сабою — прыглядзець там, прасачыць. Людзі ставіліся да
    236 Маюцца на ўвазе чальцы камісіі пры Міністэрстве ўсходніх захопленых тэрыторый. якую ўзначальваў лідэр беларускіх нацыянал-сацыялістаў Фабіян Акінчыц, якія езьдзілі па лягерах ваеннапалонных і адбіралі беларусаў. Пазьней вызваленыя такім чынам беларусы пасьля сканчэньня шасьцімесячнага прапагандысцкага курсу ў Вустраве пад Бэрлінам меліся працаваць перакладчыкамі й прапагандыстамі ў нямецкіх установах у Беларусі — дзеля карысьці Новай Эўропы й Беларусі. Усяго ў Беларусь пераехала, паводле розных ацэнак, некалькі дзясяткаў, калі ня сотняў такіх прапагандыстаў. Падрабязьней гл. у кн.: Туронак Ю. Фабіян Акінчыц — правадыр беларускіх нацыянал-сацыялістаў // Беларускі гістарычны агляд. Том 10. Сшыгкі 1—2 (18—19). Сьнежань 2003. С. 145—162.
    эсбээмаўцаў дужа прыязна, запрашалі ў госьці, але ўсякае магло здарыцца, і Ганько баяўся за сваю бясьпеку.
    Аднойчы ноччу ў дзьверы гатэлю, дзе мы спыніліся, пачалі дубасіць. Ганько дужа спужаўся. Зброю, паводле свайго становішча, права насіць я ня меў. У Ганька пісталет быў, аднак, я пэўны, ён ніколі б яго не скарыстаў — дужа добры чалавек быў. Але аказалася, што гэта былі начныя нямецкія вартавыя.
    Дзейнасьць СБМ кіпела: мы займаліся фізычнай падрыхтоўкай моладзі, вывучалі гісторыю Беларусі. Раніцою, калі горад толькі прачынаўся, калёны моладзі маршыравалі па вуліцах Менску ды сьпявалі песьні. Людзі адчынялі вокны, высоўвалі галовы ды слухалі. Немцам СБМ не падабаўся, асабліва пасьля таго, як месца забітага Кубэ заняў [генэрал CC] Готбэрг. Гэты ставіўся да нас абыякава. У дачыненьні да СБМ яго філязофія была наступнай: чаму я буду даваць ім харчы, калі галадае нямецкае войска?
    Ганько быў надзвычайным прамоўцам, мог аднолькава прамаўляць як па-беларуску, так і па-нямецку. Калі Беларуская Самапомач выдзеліла СБМ будынак каля хлебазаводу, мы пачалі жыць з Ганьком у адным пакоі, да Міхася часта прыходзіў Казлоўскі, яны падоўгу дыскутавалі, абмяркоўвалі розныя беларускія праблемы.
    Праз два ці тры дні пасьля нашага прыезду нам паведамілі, што Акінчыц, які жыў на кватэры ў Казлоўскага, забіты237. Здарылася вось што: ён ішоў у ванную з брытваю ў руках. У дзьверы пастукалі, ён адчыніў і тут жа атрымаў кулю проста ў твар. Калі цела Акінчыца забрала паліцыя, мы зайшлі на кватэру. Я, як чалавек вайсковы, разьлічыў, па якой траекторыі ляцела куля, знайшоў гільзу ў вушаку акна. Дастаў і паклаў у кішэню, насіў з сабою. Каму яна была патрэбна?
    Сын Фабіяна [Канстанцін] — адукаваны й прыемны чалавек, спужаўся й пасьля ня браў удзелу ў беларускім жыцьці. Сам Фабіян Акінчыц і па сёньня ў мяне перад вачыма. Высокі, фізычна разьвіты, аднавокі, з густымі валасамі на руках. Паходзіў ён, здаецца, са шляхецкай сям’і, быў адукаваны, вельмі мяне любіў. Казалі, што ён праня-