Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
і тата, была заўзятым рыбаком. Стаўшы жонкай сьвятара, мама зрабілася адданай беларускай, і да расейцаў, і да палякаў зьвярталася толькі па-беларуску. Вялікай адукацыі ня мела, але ўсё жыцьцё займалася самаадукацыяй, шмат чытала, цікавілася культурай. У ЗША маці працавала на фабрыцы, дзе стала сапраўднай «стаханаўкай». Памерла ў 2000 г., маючы за плячыма 91 год.
Валянціна Лапіцкая
У Ярылаўцы я жыла толькі год. 3 Ашмяны бацьку перавялі ў іншы прыход — Сьцяфанпольле, што каля Дзісны222 . Прыход быў глухі, і польскія ўлады не былі зацікаўленыя, каб беларускі патрыёт распаўсюджваў праваслаўную веру, нацыянальную ідэю сярод шырокіх слаёў грамадзтва. Пасьля прыходу саветаў у 1939 г. сям’ю раскулачылі, і мы ўжо чакалі вывазу ў Сібір, але пачалася вайна. Разам з прыхаджанамі бацька паехаў расшукваць палонных з нашага прыходу, апынуўся ў Менску, дзе спаткаўся з Радаславам Астроўскім, які папрасіў бацьку дапамагчы арганізаваць цэрквы323. Бацька згадзіўся, узначаліў менскую Чыгуначную царкву, якая месьцілася непадалёк Дому ўраду.
Летам 2005 г. я, брат Жорж і ягоны сын Сьцяпан былі ў Менску, і Вітаўт Кіпель паказаў месца, дзе стаяла царква. На жаль, пасьля вайны камуністы яе зруйнавалі. Разам са
Лёля Касоўская й Жорж Лапіцкіў Сьцяфанпольлі на фундамэнце царквы, дзе служыў а. Лапіцкі. 2005 г.
222 Сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл.
223 У 1941 г. Радаслаў Астроўскі быў кіраўніком Менскага намесьніцтва, якое да прыходу нямецкага цывільнага кіраўніцтва займалася наладжваньнем нармальнага жыцьця ў Беларусі.
Уладзімер Арлоў,Лёля Касоўская, Вітаўт Кіпель, Сьцяпан Лапіцкі.
Менск, 2005 г.
скульптарам Алесем Шатэрнікам, у якога мы арандавалі кватэру, завіталі і ў вёску Сьцяфанпольле, у якой нарадзіўся мой брат. Царква, што стаяла на гары, амаль зруйнаваная, а ад нашай хаты, што стаяла побач, застаўся толькі фундамэнт. У Сьцяфанпольлі збылася братава мара — мы выкупаліся ў прыгожай рэчцы.
Нейкі час бацька жыў у Менску адзін, потым прыехалі мы. Нядаўна мы з братам успаміналі: як мы былі дзецьмі, ніколі нічога не баяліся, нават за ваенным часам, падчас бомбавых атак, адчувалі сябе бясьпечна, і ўсё дзякуючы бацькам — людзям моцным, надзейным. У вайну мы не галадалі, мелі ўсё, што было патрэбна. Маці, як кажуць амэрыканцы, была выдатнай «бізнэс-вумэн». Па вайне ў Нямеччыне яна нават мяняла каву на прадукты харчаваньня. У Менску мы жылі ў кватэры каля Чыгуначнай царквы, потым — блізу «жоўтай» царквы на Нямізе. Мама зь сяброўкамі старалася не прапускаць аніводнай тэатральнай пастановы, што ладзіліся ў Менску, а вось тата ў тэатар не хадзіў. Я зь іншымі дзецьмі хадзіла па вуліцах і зьбірала
грошы на дапамогу бедным людзям. На адну з царкоўных службаў завітаў Р. Астроўскі, якога маці запрасіла на ўрачысты абед.
Як мы адступалі ў Нямеччыну, таварным цягніком ехалі празь Вільню. Спаткаліся там з бацькавай сястрою Ксеніяй Грышкевіч, першай жонкай Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Бацькі доўга ўгаворвалі яе ехаць з намі, аднак яна не пагадзілася. Казала, у мяне тут дом, гаспадарка, тут мне будзе добра. Аднак калі ў Вільню вярнулася савецкая ўлада, Ксенію кінулі ў турму, дзе яна й памерла224... У яе дачкі, Рагнеды Аляхновіч, мы гасьцілі мінулым летам, частаваліся верашчакай. 3 Кёнігсбэргу, дзе спачатку спыніліся беларусы, мы сваім ходам падаліся ў Прагу, дзе жыла маміна кузынка Ларыса Геніюш. Мы хацелі застацца ў чэскай сталіцы, аднак улады нам гэтага не дазволілі. Ларыса Геніюш, якая вельмі прыязна да нас паставілася, была дужа расчаравана. Я крыху памятаю Прагу, асабліва добра запомніўся заапарк, у які бацькі нас з братам павялі адразу пасьля прыезду, і гадзіньнікі з птушкай на вежы.
Дарэчы, падзялюся адным цікавым фактам: Янка Геніюш, яшчэ да шлюбу з Ларысай, прыяжджаў сватацца да маёй маці. Аднак не спадабаўся яе бацькам і ўжо потым пазнаёміўся з Ларысай.
У Нямеччыне я хадзіла ў мясцовую школу, якую папросту ненавідзела — добра да мяне ў ёй ня ставіліся. Немцы як нацыя наогул не заставілі ў маёй памяці добрых успамінаў. Немагчыма забыць, як пасьля вайны па трунах забітых у канцлягерах жыдоў з усьмешкай прабег высокі бялявы немец...
Калі прыйшлі амэрыканцы й была зарганізавана беларуская гімназія, я запісалася ў яе. Празь некаторы час пасьля яе адкрыцьця дырэкгарскія функцыі ад «крывіча»225 , што пераехаў у іншы нямецкі горад, пераняў бацька. Ён жорст-
224 Праўдападобна, Ксенія Грышкевіч была расстраляная ў Вялейскай турмс ў 1945 г.
225 Маецца на ўвазе Аляксандар Орса, што пераехаў разам з паплечнікамі ў Міхэльсдорф. 3 таго часу існавалі дзьвс беларускія гімназіі — адна ў Рэгенсбургу (дырэктар — Мікалай Лапіцкі). другая — у Міхэльсдорфе.
ка адмовіўся перайсьці да Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай царквы, адстойваючы інтарэсы БАПЦ. Бацька лічыў, што гістарычна важна, каб беларуская праваслаўная царква належала да грэцкага, а не да расейскага патрыярхату. Царква ў Саўт-Рывэры, якую збудаваў бацька, так і засталася пад грэцкай (канстантынопальскай) юрысдыкцыяй. У гэтай царкве я вянчалася, у ёй хрысьціліся мае ўнукі. На жаль, прыхаджанаў з кожным годам становіцца ўсё меней.
Я скончыла хімічны факультэт унівэрсытэту. Зьдзівілася, што ўзровень маёй падрыхтоўкі, асабліва па матэматыцы, быў вышэйшы, чым у многіх амэрыканцаў. Тэхнічна беларуская гімназія была абсалютна прымітыўная, аб лябараторных працах гутаркі не вялося, затое тэарэтычныя веды вучні здабывалі моцныя. Скончыла я й магістратуру. Зьмяніла некалькі бібліятэкарскіх працаў, была мэнэджарам бібліятэкі ў буйной фармацэўтычнай кампаніі, мела пад сабой 15—16 чалавек. На пэнсію выходзіла ў добрым матэрыяльным становішчы. Калі мой бацька быў прафэсійным беларусам, то маё сапраўднае зацікаўленьне Беларусьсю пачалося адносна нядаўна, з таго часу, як занялася каталягізацыяй беларускай літаратуры ў бібліятэцы...
Свайго будучага мужа, Лявона Касоўскага (па адукацыі ён — мэханічны інжынэр, меў тут выдатную працу), роднага брата Івана Іванавіча Касяка, я ведала яшчэ ў Беларусі.
Лёля й Лявон Касоўскія
Здаецца, што я заўсёды была ў яго закаханая, такім прыгожым мужчынам ён быў!
Мой муж на пятнаццаць гадоў старэйшы за мяне, цяпер знаходзіцца ў цяжкім стане, хварэе на Альцгаймэра. Аднак я яго нікуды не аддаю, пераважна даглядаю сама, раз-пораз наймаю спэцыяльных людзей. Я таксама мела сур’ёзнае захворваньне, хварэла на рак сківіц, праблемы з зубамі маю й па сёньня. Аднак на хваробы няма часу: хатнія справы зрабі, ежу звары, а яшчэ й пачытаць хочацца, у тэатар схадзіць, на канцэрт, у кіно, спаткацца зь сябрамі, пакатацца на моры на лодцы, якую мы з братам сумесна набылі... Адным словам, занятая цэлымі днямі!
Маю двох сыноў, Аляксандра й Мікалая. Абодва здабылі вышэйшую адукацыю: адзін інжынэр-электрык, другі — інжынэр-хімік. Сыны маюць добрыя працы, Аляксандар у галіне кампутараў (ён зрабіў праграму для фінансавых апэрацыяў, якую яго кампанія прадала «Амэрыкан-экспрэс»), а Мікалай — у фармацэўтыцы. Я так люблю сваіх чатырох унукаў — такія ж ужо прыгожыя, такія разумныя! Але так, напэўна, кажа кожная бабуля...
НЕМЦАМ БЫЛО НАПЛЯВАЦЬ, ЧЫМ ЗАЙМАЮЦЦА IX БУДУЧЫЯ РАБЫ
Уладзімер Кушаль (Рочэстар, Нью-Ёрк)
1926 г„
Хэлмна, Полыйча
Уладзімер Кушаль
Я нарадзіўся ў Польшчы, куды бацька быў накіраваны па вайсковых справах226. Але самыя яркія дзіцячыя ўспаміны зьвязаныя зь беларускай вёскай Доры на Валожыншчыне, дзе ўлетку мы гасыцілі ў майго дзеда [Вінцэнта Кушаля]. У Хэлмне ўсе кругом было польскае: мы былі там адзінымі беларусамі, хоць і ставіліся да нас вельмі добра. Затое на вёсцы акуналіся ў сапраўдную беларускую атмасфэру. У параўнаньні з сучаснымі мітусьлівымі гарадамі, гэта быў рай — цішыня, спакой, прыгажосьць. Бацькавы чатыры браты ды сястра (акрамя аднаго з братоў, які пасяліўся пад Івянцом, усе жылі ў Дорах) мелі дзяцей, зь
якімі я добра сябраваў. Гулялі сабе вольна, нічога не баяліся, ні пра што не клапаціліся — цудоўныя былі часы. Дзед, чалавек вельмі строгі, меў у сям’і вялікую пашану: мы, маленькія дзеці, пры сустрэчы зь ім цалавалі яму руку. Уявіце сабе такое стаўленьне сёньня. Калі прыйшлі саветы, усю
226 у 1924—1937 гг. афіцэр Франц Кушаль служыў у Хэлмне ў 66-м палку, тамсама жыла й Натальля Арсеньнева-Кушаль з двума сынамі.
сваю маёмасьць Кушалі страцілі. Да каго яна адышла — вядома...
У Хэлмне я скончыў шэсьць клясаў пачатковай школы, а ў горадзе Равіч, куды пасьля перавялі бацькаў кадэцкі корпус, — тры клясы гімназіі. Улетку [1939 г.], як заўсёды, паехалі на вакацыі да дзеда, дзе й сустрэлі пачатак вайны, прыход бальшавікоў, арышт бацькі227. Тады пачаўся самы чорны пэрыяд у жыцьці сям’і. 13 красавіка 1940 г. мы са старэйшым братам Яраславам пайшлі на чарговыя заняткі ў школу, а жылі мы тады ўжо ў Старой Вялейцы228. Раптам вызывае нас дырэктар, у кабінэце якога нас ужо чакаў чырвонаармеец са зброяй у руках. Ён павёў нас у хату. Маці [Натальля Арсеньнева] горка плакала й прыгаворвала, што нас кудысьці вывозяць. Нас загрузілі ў грузавік, што стаў у двары. Потым на цягніку праз усю Расею даехалі ажно да Казахстану, да Паўладарскай вобласьці. Давезьлі нас да нейкага калгасу, выкінулі на дарозе, сярод стэпу, і сказалі прыкладна наступнае: «Жывіце тут, як хочаце, але ў калгас мы вас не прымаем». Што рабіць, як выжываць? Але неяк існавалі. Дзякуй сялянам, якія давалі нам магчымасьць падзарабіць «на старане», каб не парушыць законаў. Так і жылі цэлы год. Матка, зразумела, гаравала, а мы, дзеці, нават у такіх антычалавечых умовах знаходзілі сабе забавы — выходзілі ў стэп і лавілі там сусьлікаў. Аб вяртаньні сям'і на Радзіму рупіліся Купала з Коласам, і мы ўрэшце атрымалі дазвол. Атрымалі пасьля таго, як маці вярнулася з Масквы, дзе на Лубянцы сядзеў бацька. Ня ведаю, з кім і пра што яна там гаварыла, але нас выклікалі ў Паўладар ды выдалі пашпарты.
227 Падчас нямецка-польскай вайны Ф. Кушаль як камандзір батальёну браў удзел у баёх супраць нямецкай арміі пад Львовам, a 22 верасьня 1939 г. быў інтэрнаваны саюзьнікамі нацыстаў савецкай арміяй і трапіў у палон. Утрымліваўся ў лягеры ў Старабельску (Луганская вобласьць, Украіна), у маі 1940 г. пераведзены ў Маскву.
228 Сёньня райцэнтар Вялейка ў Мснскай вобласьці. Да 1944 г. ужываўся назоў Старая Вялейка, каб адрозьніваць ад Новай Вялейкі пад Вільняй. У Вялейцы Натальля Арсеньнева, каб пракарміць сябе й дзяцей, працавала ў «Сялянскай газэце».