Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Іван Іванавіч Касяк падказаў тэлевізійную фабрыку, якая патрабуе рабочых. Працаваў там нядоўга, бо плацілі капейкі. Уладкаваўся ў тэкстыльнай фабрыцы, у якой рабіў ажно да выхаду на пэнсію.
Са сваёй жонкай Тацьцянай я пазнаёміўся й ажаніўся яшчэ ў часе вайны. Прыгожымі дзяўчатамі былі полькі,
205 Маецца на ўвазе «Беларуская воля» (орган Беларускай Народнай Партыі), што выдавалася з 10 сьнежня 1947 г. да сьнежня 1949 г. у Гарміш-Партэнкірхэне). Рэдактар — Яўхім Кіпель, выдавец — Сымон Жамойда. Выйшла 20 нумароў.
206 Маецца на ўвазе царква ў юрысдыкцыі канстантынопальскага (сусьветнага) патрыярха, якая беларускімі эмігрантамі называлася грэцкай.
немкі, але мне больш падабаліся свае, беларускі. Яна на шэсьць гадоў малодшая за мяне, але цяпер ужо ледзьве ходзіць. Некалькі гадоў таму яна пасьлізнулася, упала й пашкодзіла патыліцу. Да лекара адразу не зьвярнулася, думала, што само пройдзе. Спачатку нават відэлец і кубак не магла ў руках трымаць, цяпер яе стан лепшы, але ўсё роўна досыць цяжкі. У Гармішы ў нас нарадзіліся дзьве дачкі, Ала й Жэня. Адна працуе дырэктарам школы, другая таксама мае настаўніцкую адукацыю, але працуе на высокай пасадзе ў банку. Трэцяя дачка, Рагнеда, вывучылася на «бізнэсвумэн», аднак яе прафэсійная кар’ера ня склалася.
Я ўжо расказваў раней, што яшчэ зь юнацкіх гадоў любіў пісаць, расказваць пра ўбачанае й перажытае. Адно з маіх апавяданьняў Язэп Найдзюк не надрукаваў, пазначыўшы, што ў ім зашмат расейшчыны. Так, тады беларускую мову досыць добра я яшчэ ня ведаў. Але галоўнае, што найдзюкова крытыка не была разбуральнай, яна не адбівала ахвоты да далейшага пісаньня. А вось ужо ў пазьнейшыя гады, на эміграцыі, мяне скрытыкавалі так, што пісаць мне ўвогуле перахацелася. Якіх толькі словаў у свой адрас я не пачуў... Паэтычных здольнасьцяў я не адчуваў, а вось на рэлігійную, бытавую тэматыку пісаў з задавальненьнем. Пісаў у «Шыпшыну» да Віцьбіча, у «Царкоўны сьветач» да Лапіцкага, у «Беларускі голас»207 да Хмары. Да Віцьбіча перастаў пісаць пасьля таго, як ён без майго дазволу пачаў рэдагаваць мае артыкулы, зьмяняць назовы. Ад мяне патрабавалі «большай патрыятычнасьці», каб «біў маскалёў». A справа ў тым, што біць нікога мне не хацелася. У свой час зацікавіўся мовай эспэранта, друкаваўся ў спэцыялізаваных выданьнях. Даслаў нават ліст Янку Маўру, які таксама валодаў эспэранта. Але адказу не атрымаў: ці Маўр пабаяўся мець дачыненьні з эмігрантам, ці пісаць адказ яму заба-
207 Выдаваліся адпаведна: «Шыпшына» ў Міхэльсдорфе (1946—1948, № 8 і 9 выйшлі ў 1950 г. у Саўт-Рывэры), «Царкоўны сьветач» (Орган Беларускага Царкоўнага Праваслаўнага Камітэту ў Амэрыцы ў 1951—1988 гг. у Саўт-Рывэры), «Беларускі голае» (Незалежны часапіс беларускай эміграцыі) у 1952—1992 гг. у Таронта.
ранілі. Доўгі час ужо нічога не пішу — рука не пасьпявае за думкамі. Паміраць не зьбіраюся, хачу яшчэ пажыць. Раблю ўсё патрэбнае ў хаце, абрабляю свой «агарод», тры гаршкі перцаў, агуркоў і памідораў, стараюся дапамагчы родным. Нядаўна сказаў дачцэ: можа, на працу ізноў пайсьці, навошта ў хаце паветра ганяць? Скажу, што мне не 91 год, a 65. Дачка адказала: а хто за маці будзе глядзець? Яна ж пару гадоў таму ўпала на падворку, я спаў, а яе сьнегам занесла. Добра, што сусед убачыў, адкапаў.
На грамадзка-палітычнай арэне актыўнасьці ў Амэрыцы я ня меў. Там раз прызначылі старшынём, там — сакратаром і ўсё208. Але я гэтага не афішаваў, не высоўваўся. Я разумею, што я — пешка, макавая расінка. Усё сваё жыцьцё я круціўся каля беларусаў, ведаў іх усіх, але ніякіх важных становішчаў не займаў. Пасьля падпісаньня таго «непрадрашэнства»209 гляджу: ба, колькі зьнянацку патрыётаў Беларусі разьвялося, не ўздыхнуць! Як пачулі добры смак, убачылі сытае карыта, усе да яго рванулі, не спыніць. Выбачайце, але мяне да яго не цягнула.
А гадоў трыццаць таму ў мяне спынілася сэрца, пасьля чаго я ўвогуле сышоў у цень. Яшчэ ў дзяцінстве я меў болі ў сэрцы: то нібыта кусок лёду на грудзёх адчуваю, то іголкі. А раз сэрца нібыта запалала полымем. Думаю, пайду на кухню, пап’ю вады. Ішоў і ўпаў каля стала. Маё сэрца спынілася... Расплюшчваю вочы: на галаве мокрая марля, жонка плача — ты памёр! Адказваю чамусьці па-ангельску: не, я не гатовы паміраць сёньня! Аказалася, што Тацьцяна, убачыўшы нерухомага мужа пад сталом, пачала мяне штурхаць за цела, галаву. I сэрца ізноў пачало біцца.
Зь людзьмі, нават зусім мне не сымпатычнымі, я не сваруся, вітаюся зь імі, цікаўлюся іхнымі справамі. Я ня Бог,
208 Сымон Жамойда ўвайшоў у склад управы Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі (1951), ва ўправу Беларускага клюбу ў Пасэйку, у царкоўны камітэт беларускай парафіі ў Пасэйку, якая не далучылася ні да БАПЦ, ні да Беларускай праваслаўнай кананічнай (экумэнічнай) царквы канстантынопальскага патрыярхату. Пасьля стварэньня праваслаўнай парафіі ў Рычманд-Гіле ўзначаліў царкоўны хор.
209 Гл. спасылку ва ўспамінах Васіля Шчэцькі.
каб кагосьці судзіць ці вучыць, — рабі, як хочаш. Але ад такіх людзей стараўся трымацца збоку. Вось тая ж БАПЦ Тамашчыка, Крыта210 ды іншых, што перасварыліся з-за грошай211, — гэта ж фікцыя, выдумка, нейкая сэкта. Я добра знаёмы з царкоўнымі канонамі й, калі спрабаваў давесьці іх да людзей, яны крычалі: во, Жамойда ізноў прыдумляе! А што я прыдумляю? Ёсьць канон, якому трэба падпарадкоўвацца2’2. Першыя службы ў нашым прыходзе сьв. Кірылы Тураўскага, што падпарадкоўваецца канстантынопальскаму патрыярхату, вёў а. Сьвятаслаў Коўш. Вяліся службы ў розных цэрквах, пакуль людзі за свае грошы й сваімі рукамі не пабудавалі царкоўны будынак у Рычманд-Гіле, адным з раёнаў Нью-Ёрку. Хтосьці яе называе «мерлякоўскай», хтосьці «грэцкай», але не беларускай. Гэтая царква— помнік адданасьці й ахвярнасьці простых людзей, што не шкадавалі часу й грошай на пабудову сваёй сьвятыні. Праблем у нас хапае, але неяк трымаемся.
Палякі казалі, што зьверху яны белыя, а ўнутры — чырвоныя. Так і я: для немцаў я быў немцам, для палякаў — палякам, а для беларусаў — беларусам. Ваенны час — гэта самае жудаснае з усіх выпрабаваньняў. Трэба было круціцца, прыдумваць, аналізаваць, каб выжыць, каб неяк працягнуць. Але ўнутры я быў, ёсьць і буду бел-чырвона-белым. Нас тут называлі й «фашыстамі», і «калябарантамі». He, мы патрыёты сваёй Бацькаўшчыны, якія хацелі жыць далей. Шкада, што не атрымалася на Радзіме. Галоўны ж мой гонар, што, нягледзячы на ўсе жыцьцёвыя выпрабаваньні, пекла вайны, я нікому й ніколі ня здрадзіў.
210 У 1958 г. у Чыкага была створана яшчэ адна БАПЦ, якую ўзначалілі ўкраінскі архіяпіскап Грыгоры (Агійчук) і япіскап Уладзімер Фінькоўскі.
211 Маецца на ўвазе раскол пачатку 1980-х і судовыя працэсы за адчужэньне царкоўнай уласнасьці.
212 Маецца на ўвазе падпарадкаваньне якой-небудзь юрысдыкцыі, у дадзеным выпадку канстантынопальскаму (сусьветнаму) патрыярху.
У ЧЫКАГА Я НІКОЛІ HE ЗАБЫВАЎ ПРА БЕЛАРУСКУЮ СПРАВУ
Анатоль Занковіч (Нью-Ёрк)
11 траўня 1925 г., в. Сіўцы Вялейскага пав. Віленскага ваяв., сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.
Пасьля Другой сусьветнай вайны вёску Сіўцы, якая месьцілася паміж Вялейкай і Мядзелам, выкрасьлілі з мапы краіны. Засталася толькі Талудзь, што знаходзілася побач.
Бацькі Міхаіл і Палагія мелі вялікую гаспадарку, каля 40 гектараў, што была раскінутая па ўсёй вёсцы. Будзе залішнім казаць, што саветы, як пачалі кіраваць нашымі землямі, запісалі бацьку «кулаком», пазабіралі ўсё, апроч хаты ды маленькага агародзіку. Памятаю, як за палякамі зьбіраліся аднавяскоўцы ды з настальгіяй успаміналі савецкую ўладу. Як саве-
Хірург Анатоль Занковіч. Чыкага
ты вярнуліся, сярод вяскоўцаў знайшліся некалькі галасістых агітатараў. Але становішча простага чалавека ня тое што не палепшылася, — значна пагоршылася. Спадзяваньні былі марнымі...
Разам са мною дзяцей у хаце было ажно дзесяць (!) — восем братоў і дзьве сястры. Так склаўся лёс, што я апошні, хто жыве на гэтым сьвеце... Разам з тысячамі суайчыньнікаў у 1944 г. бацькі выехалі на Захад, аднак прыстасавацца да незнаёмых умоваў жыцьця не змаглі ды вярнуліся ў родныя мясьціны, дзе й памерлі.
Да прыходу немцаў я здабываў веды ў Вялейскай беларускай гімназіі, але скончыць апошні курс не пасьпеў. I настаўнікі, і вучні ў ёй былі апантанымі беларускімі патрыётамі, якія сумленна працавалі на карысьць краіны. Дырэктара.м у нас быў Мікалай Грышкевіч213, якога пазьней замардавалі саветы. У памяць пра гэтага цудоўнага чалавека ў Вялейцы пабудавалі помнік. Адзін з нашых настаўнікаў [Пятро] Манькоўскі214 выехаў у 1944 г. на Захад і памёр дзесьці каля Нью-Ёрку. Зь некаторымі калегамі па гімназіі я падтрымліваю сувязь і па сёньня. Наташу Валынец саветы рэпрэсавалі: вывезьлі ў лягер, адкуль яе вызвалілі толькі пасьля сьмерці Сталіна, у 1955 г.
Перад наступам немцаў па нашых лясох хаатычна ўцякала на ўсход савецкае войска. На ўсё жыцьцё запомніў выраз аднаго афіцэра, якога вяскоўцы пачаставалі хлебам ды яйкамі: «Адальюцца воўку авечыя сьлёзы». Жаўнеры Вэрмахту былі ў нашай вёсцы I ці 2 ліпеня. Пастаялі які дзень ды пайшлі далей, абсалютна нікога не чапалі. Трагедыю для беларускага народу прынесла партызанка. Гэтыя савецкія бандыты, у бальшыні расейцы па паходжаньні, рабавалі й забівалі тых самых сялянаў, якія давалі ім прытулак. Партызанскімі рукамі былі забіты два мае браты ды сястра. За што? Толькі за тое, што былі беларусамі, — зь немцамі яны не супрацоўнічалі, у паліцыі не служылі, у адміністрацыі не працавалі. У нашай невялікай вёсцы паліцыі не было. Паліцэйскіх можна было сустрэць у Вялейцы й Куранцы, але ніякага гвалту не рабілі, паводзілі сябе дысцыплінавана.
213 Мікалай Грышкевіч (06.05.1906, в. Андрэйкі, сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл. — 09.05.1946, радовішча «Бальшавік», каля Магадану). Скончыў фізыка-матэматычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя (1936). Выкладаў матэматыку ў Ваўкавыску. У 1942—1944 гг. дырэктар Вялейскай настаўніцкай сэмінарыі. Зь ліпеня 1944 г. — дырэктар Вялейскага абласнога аддзелу народнай адукацыі. У тым жа годзе арыштаваны як вораг народу, асуджаны й высланы ў Магаданскую вобл., дзе й загінуў.
214 Манькоўскі выкладаў у сэмінарыі мінэралёгію.