Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
У Марбургу правучыліся тры гады, а потым прэзыдэнт БНР Мікола Абрамчык зьнюхаўся з бэльгійскімі ўладамі й прабіў для беларусаў стыпэндыі ва ўнівэрсытэце Лювэну.
У 1951 г. у Лювэне я атрымаў мэдычны дыплём і ліцэнзію на працу. Да прыезду ў Бэльгію францускай мовы наагул ня чуў. Выратавала тое, што ў гімназіі вывучаў лаціну. А тады, у Наваградку, думаў: навошта мне тая лаціна?
Застаўся ў Бэльгіі, дастаўшы добрую працу ля францускай мяжы. Усё марыў, што вярнуся на Радзіму, што бальшавікоў усё ж такі зломяць... У Бэльгіі, зрэшты, добра насабачыўся гаварыць па-француску й пераехаў у ЗША. Злучаныя Штаты — краіна інтэрнацыянальная, і веданьне моваў вельмі дапамагло. У нью-ёрскім шпіталі я пазнаёміўся з будучай жонкай Ёландай — канадыйкай францускага паходжаньня. У шпіталі я вольна размаўляў зь людзьмі паангельску, па-нямецку, па-польску. 3 адным пацыентам, чорным хлопцам з Гаіці, размаўляў па-француску, і мая буду-
250 Напэўна, маецца на ўвазе брыгада «Беларусь», якая была створана ў студзені-лютым 1945 г. пад эгідай Беларускай Цэнтральнай Рады.
чая жонка зрабіла камплімэнт: як добра доктар гаворыць па-француску! Так і завязалася наша знаёмства.
Мэдычная практыка ў ЗША прыносіць неблагія заробкі, лекары маюць прывілеі. Ужо колькі гадоў на пэнсіі, а нястачы ня маю. Непадалёк Нью-Ёрку набыў «гаспадарку», каля чатырох акраў зямлі2’1. Сяджу вось на сьвежым паветры, як у Сяльцы, гляджу на зорнае неба. Але першыя два гады, як прыехаў у ЗША (1956), выконваў цяжкія фізычныя працы, мусіў ізноў вучыцца, здаваць дадатковыя іспыты — амэрыканцы не давяралі нямецкай адукацыі.
У 1965 і 1967 гг. у нас нарадзіліся два сыны — Андрэй і Іван. Першы заўсёды марыў стаць артыстам, быў апантаны музыкай, нават пераехаў жыць у Каліфорнію, бліжэй да Галівуду. Але ці можна гэта прафэсіяй назваць?.. Жонка хлопца сапсавала: з самага дзяцінства на скрыпку цягала. Мы ў дзяцінстве самі скрыпкі рабілі, гралі, але ж гэта было толькі захапленьне. Іван — хірург, вялікі спэцыяліст у Нью-
«Гаспадарка» з возерам Уладзімера Набагеза пад Нью-Ёркам
251 Прыкладна 16,2 тыс. квадратных мэтраў.
Ёрку, такіх тут няшмат. Спэцыялізуецца на апэрацыях на сэрцы й лёгкіх. Лекары сьмяюцца: перасягнуў цябе сын, Уладзімер! Я гэтым толькі ганаруся. Мне таксама прапаноўвалі зрабіцца спэцыялістам па нутраных хваробах, але я адмовіўся. Трэба было на два гады кінуць людзей, да якіх прывык, сям’ю. Тут, у мястэчку, людзі й па сёньня бамбардуюць мяне тэлефоннымі званкамі, просяць парады. Цяжка кожнаму адказваць, таму дазваніцца да мяне бывае нялёгка. Зьяўляюся я членам Амэрыканскай мэдычнай асацыяцыі, вядомай на ўвесь сьвет гуманітарнай арганізацыі «Ротары Інтэрнэшнл».
He забываў на чужыне й пра родную Беларусь. Так, у 1964—1968 гг. быў старшынём нью-ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, чым мог заўсёды стараўся дапамагчы беларускай справе.
Калі часам распавядаю людзям пра сваё жыцьцё, чую ў адказ: «Ой, як шмат вы дабіліся!» He, адказваю, нічога надзвычайнага я не зрабіў — папросту ўмеў прыстасавацца да цяжкіх умоваў жыцьця ды перамагчы іх.
Уладзімер Набагез (справа) разам зь сястрой і ейным сынам падчас вандроўкі на Бацькаўшчыну
БЕЛАРУСКАЕ ЖЫЦЬЦЁ Ў НАС У ЗАПУСЬЦЕНЬНІ
Янка Раковіч (Кліўленд, Агаё)
1923 г., в. Красная Воля Лунінецкага пав. Палескага ваяв., сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.
Янка Раковіч
Вёска Красная Воля — бальшавікі зьмянілі назву на Чырвоная Воля (ня ведалі, што ў беларускай мове ўжываюцца абодва словы) — была вялікая, складалася з трох сёлаў. Бацька займаўся сельскай гаспадаркай, меў шмат сталярскае работы, гадаваў і ўвосень прадаваў кароў, таму грошай у кішэні меў дастаткова. Праўда, да катэгорыі «кулакоў» яго, на шчасьце, не залічылі — зямлі мы мелі мала. Але ў Лунінцы я на ўласныя вочы бачыў, як людзей «пакавалі» ў вагоны й вывозілі ў Сібір ці Казахстан. Маці Яфім’я нідзе не працавала, бо мусіла даглядаць хату. Для беларускіх вясковых сем’яў гэта нетыпова, але я быў у бацькоў адзіным дзіцем.
У 1939 г., калі наша тэрыторыя перайшла да саветаў, бацька моцна захварэў на сухоты. Але яго, як і іншых мужыкоў, загналі пад Лунінец біць каменьне. Бацька ня мог выканаць «пляну», і яго кінулі ў турму. Я некалькі разоў прабіраўся да бацькавага вакна з падворку (я вучыўся ў Лунінецкім чыгуначным тэхнікуме) ды размаўляў зь ім з-за кратаў. Як пачалася вайна, да бацькі мяне ўжо не пусьцілі. Мы так і не даведаліся, што зь ім здарылася.
3 пачаткам вайны я палічыў за лепшае вярнуцца ў родную вёску. Іду празь лётнішча, а мужыкі ўсё яшчэ каменьне б’юць. Я ім: «Вайна пачалася!» Усіх работнікаў як ветрам здула. Немцы, як прыйшлі ў вёску, застрэлілі двох камуні-
стычных актывістаў. Ня ведаю нават, адкуль яны пра іх даведаліся.
Жылі ў вёсцы тры жыдоўскія сям’і. Адну зь іх, жанчыну з чатырма дзецьмі, прытуліла маці. Мама была ня надта адукаванай жанчынай і таму ня ведала, як сьмяротна рызыкуе! Пасяліла жыдоў на страсе дому, на якой яны праседзелі два месяцы. Ніхто, нават мой дзядзька, што жыў no634, ня ведаў пра гэта. Вечарамі, калі ўсе ўжо спалі, маці прыносіла габрэям ежу. Аднойчы немцы былі ўжо блізка ля нашай хаты, шанцаў на выратаваньне ў нас і габрэяў амаль не было, але пчолы, што вылецелі з нашага вульля, пачалі ўсіх кусаць, зрабілі пярэпалах, і немцы паразьбягаліся. Потым тыя жыды далучыліся да партызанаў, расказаўшы, у каго хаваліся. Такім чынам, уся Чырвоная Воля даведалася, хто хаваў жыдоў. Усе пачалі ставіцца да нас зь недаверам.
Праз рэгулярныя партызанскія напады вёсцы не было спакою. Адной ноччу нас так абрабавалі, што нараніцу я ня меў што апрануць — ані штаноў, ані кашулі. Ў пошуках лепшай долі паехаў у Лунінец. Аднак не правёў там і двух сутак. Мяне арыштавалі немцы, якія хапалі ўсю моладзь. Маці, дазнаўшыся, што мяне мусяць вывезьці, сказала немцам: «Тады забірайце й мяне. У мяне, апроч сына, нікога больш няма». Тыя не былі супраць, пагрузілі нас у цягнік і прывезьлі ўглыб Нямеччыны2’2. 3 прычыны, што ў тэхнікуме я навучыўся працаваць на машынах, накіравалі мяне не на фарму, а на прадпрыемства, дзе працавала вялікая колькасьць дзяўчат розных нацыянальнасьцяў. Я з майстрам абстаўляў машыны. Адпрацаваў тры гады.
Як амэрыканцы вызвалілі Нямеччыну, мне далі джып з кіроўцам253 . Я езьдзіў па акрузе, падбіраў сіротаў і дастаўляў іх у лягер. Аднойчы даведаўся, што ў Міхэльсдорфе адкрываецца беларускія гімназія імя Янкі Купалы. Ейны дырэктар Аляксандар Орса агітаваў мяне таксама пайсьці туды вучыцца. Але мне было сорамна хадзіць да школы разам з малымі дзецьмі, тады Орса сказаў: «Ты мусіш скончыць вучобу. He саромейся, я ў салідным веку паехаў вучыцца ў Праскі ўнівэрсытэт». I я пагадзіўся.
252 Сёньняшняя фэдэральная зямля Цюрынгія.
252 Я. Раковіч працаваў чыноўнікам у сыстэме UNRRA і IRO.
Прыкладна ў той жа час у польскім лягеры я пазнаёміўся зь Юр'ем Попкам, што выношваў ідэю залажыць беларускі лягер. Я вызваўся дапамагчы яму. Расшукваў і прысылаў людзей да Вільдфлэкену, а Попка іх прымаў і запісваў. Зь Вільдфлэкену мы мусілі штодня сем кілямэтраў ісьці пехатой да Міхэльсдорфу, каб працягваць вучобу. Кіраваў я ў Нямеччыне й скаўцкай арганізацыяй, што налічвала каля ста чалавек.
У 1950 г. Міхась Белямук, чыімі намаганьнямі паўстала беларуская калёнія ў Кліўлендзе, зрабіў мне выклік у ЗША. ГІа прыезьдзе ў Нью-Ёрк мне выдалі два даляры, каб было як дабрацца да Кліўленду. Прыехаў з 60 цэнтамі ў кішэні, шукаць працу было бессэнсоўна — усё закрыта на сьвяты. Мусіў пазычыць 20 даляраў у старэйшага чалавека, каб задаволіць мінімальныя жыцьцёвыя патрэбы. Пасьля заканчэньня сьвятаў дастаў працу, але зь нізкім заробкам — 95 цэнтаў за гадзіну. Днём рабіў на станках, увечары меў дадатковую працу — вучыў моладзь мэтрычнай сыстэме. Затым уладкаваўся на хімічную фабрыку, дзе даставаў ужо адзін даляр 35 цэнтаў. Прыйшлося папрацаваць і на габрэяў. Працаваў у іхнай кніжнай кампаніі, што апроч іншага друкавала й Біблію. Я ніяк ня мог у гэта паверыць. Найдаўжэйшы пэрыяд, 35 гадоў, правёў на мэталічнай фабрыцы: працаваў на ўсіх магчымых .машынах, вучыў новых супрацоўнікаў, якія паважліва называлі мяне «сэр».
Беларускай справай у Кліўлендзе я займаўся болыіі праз амэрыканскую палітыку, а не праз нашыя арганізацыі, якія больш ваявалі й спрачаліся, чым штосьці рабілі. Тыя ж Кастусь Калоша, Сяргей Карніловіч усё хацелі рабіць самі, нікога да сваіх справаў не падпускалі. Да ўсіх гэтых падзелаў на «крывічоў», «дрыбічоў», «зарубежнікаў» я быў абыякавы, паколькі быў адказны за больш сур’ёзныя справы. У групе, якая гуртавалася вакол мэра гораду, займаўся справамі этнічных груп дванаццаці нацыянальнасьцяў. Выпаў мне таксама гонар быць запрошаным на інаўгурацыю прэзыдэнта ЗША ў Вашынгтоне254. У сталіцы сустрэў Франца Кушаля, які вельмі зьдзівіўся, што ён тут не адзіны беларус: «А ты што тут робіш?!»
254 Напэўна, маецца на ўвазе інаўгурацыя Ліндана Джонсана ў студзені 1965 г.
Я й цяпер пакуль не адышоў ад палітыкі. Калі патрэбна, супрацоўнічаю з Рэспубліканскай партыяй, знаходжуся ў добрым кантакце з двума сэнатарамі ад штату Агаё. Дапамог я й беларускай царкве ў Кліўлендзе, за свой кошт адправіўшы Андрэя Крыта на высьвячэньне ў Аўстралію255 . Цяпер нашая царква [парафія Жыровіцкай Божай Маці], як і ўсё беларускае жыцьцё, у запусьценьні, бо справу ў свае рукі захапілі жанчыны. Іх да алтару нельга дапушчаць, a яны ў кіраўніцтва ўлезьлі.
Ажаніўся я ўжо тут, у Амэрыцы, узяўшы ў жонкі Ядвігу з Латвіі. Яна казала, што яе бацька быў палякам, але сама досыць добра размаўляла па-беларуску, так што ў яе польскія карані я ня верыў. Ядвіга ўжо памерла, а вось два нашыя сыны — Жан і Валодзя уладкаваныя ў ЗША вельмі добра, стаяць на нагах крэпка.
Беларусь я адведаў аднойчы, прывозіў дапамогу для дзяцей Чарнобылю. Адную ноч правёў нават у роднай вёсцы. Зь цяжкім пачуцьцём — усё там перавернутае дагары нагамі, не па-людзку ...
255 Маецца на ўвазе хіратанізацыя а. Андрэя (Аляксандра Крыта) на біскупа 15 лютага 1968 г. у Адэляйдзе (Паўднёвая Аўстралія).
256 Янка Раковіч памёр пры канцы траўня 2006 г.
Я НАРАДЗІЛАСЯ ПАД ШЧАСЬЛІВАЙ ЗОРКАЙ
Вера Рамук (Чыкага, Ілінойс)