• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    стажу. У 1964 г. працаваў у шпіталі, злажыў мэдычныя іспыты на права практыкі. Займаўся таксама грамадзкай працай, пісаў справаздачы аб дзейнасьці Беларускага каардынацыйнага камітэту ў Чыкага ў газэту «Беларус». У 1965 г. пачаў працаваць у Інстытуце пэдыятрыі ў Чыкага, які займаўся пераважна рэдкімі дзіцячымі хваробамі, дастаў тытул ганаровага асыстэнта прафэсара. Належаў да амэрыканскай пэдыятрычнай арганізацыі. Пазьней перайшоў у іншы дзіцячы шпіталь нэрвова-мэнтальных праблемаў і працаваў там да студзеня 1988 г., калі выйшаў на пэнсію.
    ПРА МАЙГО БРАТА ШМАТ КАЗАЛІ НЯПРАЎДЫ
    Эмігідзіюш (Юры) Рыжы (Осінінг, Нью-Ёрк)
    5 жніўня 1933 г„ в. Латыгава Пастаўскага пав. Віленскага ваяв., сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.
    Нарадзіўся я на Глыбоччыне, на хутары ля вёскі Латыгава. Юнаком я захапляўся жыцьцём у родных мясьцінах, мяне цешыла родная прырода, краявіды, людзі, якія былі вакол мяне. Праз 43 гады я ізноў пабываў на сваёй малой Бацькаўшчыне й не пазнаў яе. Маляўнічыя ўзгоркі, дзе можна было катацца на лыжах, выраўненыя, замест балотаў, дзе бацька здабываў торф, а мы зьбіралі журавіны — сухая трава. Гвалтоўная мэліярацыя зрабіла сваю чорную справу, зьнічтожыўшы ўнікальны пры-
    Эмігідзіюш (Юры) Рыжы
    родны ляндшафт. Цяпер Глыбокае, што за 16 кілямэтраў ад Латыгава, можна голым вокам пабачыць.
    Перад вайной бацька касіў жняяркай жыта, меў сваю малатарню, арфу, пуню, хлеў, кароўнік, стойла для сьвіней, абрабляў дваццаць гектараў зямлі. Жылі вышэй сярэдняга — усяго хапала. Пры саветах нашае матэрыяльнае становішча рэзка пагоршылася — бацька не хацеў ісьці ў калгас, а таму мусіў зарэзаць дванаццаць кароў і аддаць мяса. Цяпер у Латыгаве, дзе засталося якіх толькі дванаццаць хатаў, усё зьменена — уражаньні надта нядобрыя, сумныя. Як я прыехаў у Беларусь у 1993 г. і пабачыў саху, драўля-
    ную барану, ня мог паверыць сваім вачом. Мой бацька ў 1930-х меў жалезную барану, снопавязалку, якой карысталіся толькі паны, сячкарню — атрымліваецца, быў лідэрам у тагачаснай тэхніцы!
    Я езьдзіў з бацькам у Глыбокае, дзе ён на кірмашы прадаваў канюшыну й збожжа. У Глыбоцкай гімназіі вучыўся мой брат Уладзіслаў, які часам таксама браў мяне з сабой. Ён пераплываў тое вялікае возера261, а я ўздоўж берагу нёс ягоную вопратку. Цяпер возера зарасло. Бацька Франук быў вялікім сацыялістам, залажыў і кіраваў касай Самапомачы, лічыў сваім абавязкам дапамагаць людзям. Маці Юзэфа з дому Ермаковічаў была адданай рыма-каталічкай, але ў адрозьненьне ад бацькі беларускія справы для яе былі чужымі. Акрамя брата Ўладзіслава, былі ў мяне дзьве сястры. Старэйшая Стэфанія жыве ў Польшчы, а малодшая Тэрэза памерла ў малым узросьце. Я, калі быў у Глыбокім, паставіў помнікі дзеду Адаму, бацьку й сястры. Маці ж памерла тутака, у Амэрыцы. Яна пераехала сюды да старэйшага сына, а потым сьцягнула ў Штаты й мяне. Калі мне было дзевяць гадоў, бацьку застрэлілі на маіх вачох... Перапужаныя, мы зьехалі да брата ў Мярэцкія262 , а адтуль — у Глыбокае. Уладзіслаў у гэты час [1944] стаўся сакратаром аддзелу моладзі БЦР, потым працаваў у аддзеле прапаганды БКА. Беларускай ідэяй Уладзіслаў захварэў зь дзіцячых гадоў. Быў у нас такі Згірскі, дык брат прыходзіў да яго па кніжкі, чытаў, як шалёны. Дарэчы, тыя Згірскія вінныя нам золата—да бацькі прыходзілі нават паны, каб грошай пазычыць. Прайграюцца ў карты ды ідуць да Франука Рыжага, ведаючы, што ў таго грошы заўсёды водзяцца. Памятаю, як да нас на хутар прыходзілі людзі сьпяваць песьні па-польску. Брат тады станавіўся каля дзьвярэй і галасіў (а голас у яго быў вельмі звонкі!) тыя ж песьні па-беларуску.
    Брат выехаў на эміграцыю, і матку за яго й за «кулацтва» ў 1945 г. у Глыбокім асудзілі на дзесяць гадоў турмы, вывезьлі ў Мардовію. Бацьку застрэлілі яшчэ ў 1942 г. Мы зь сястрой засталіся адныя са старой бабкай.
    261 Так і завецца — Вялікае.
    262 Вёска за шэсьць кілямэтраў на поўнач ад Глыбокага.
    За ваенным часам нашай вёсцы пашчасьціла — яна стаяла збоку ад вялікіх дарог, была невялікая. Таму ані партызаны, ані немцы моцна нам не дакучалі. Часам здаралася рознае, але дыхаць мы маглі больш-менш вольна. Адзінае, цудоўна памятаю ноч з надзвычай яркім месяцам на небе — Глыбокае палыхала. Толькі празь некалькі дзён мы даведаліся, што немцы палілі жыдоўскае гета. Потым я праяжджаў канём па спаленых вуліцах, бачыў гэтую жахлівую карціну. Матэрыяльна нам жылося яшчэ цяжэй, чым пры caseTax.
    У першы паваенны год увогуле давялося галадаць. Выжыў толькі дзякуючы яблыкам і буракам. Пакутваў на вошы. На шчасьце, намі заапекаваўся сусед, дзядзька Алесь Кокар, што вярнуўся з польскага войска. Ён прапанаваў нам выехаць у Польшчу.
    У «цялятніку» ехалі які месяц. Прыехалі да сваячкі па лініі маці, што жыла на вялікай гаспадарцы каля Шчэціну. Празь некаторы час пачалі арганізоўваць калгасы, але ўступаць у іх, заставацца на вёсцы ня меў жаданьня. Пераехаў у горад Кашалін. Там пачаў працаваць, хадзіў у вячэрнюю школу, дастаў свой першы дыплём. Меў два гады студыяў у Уроцлаве. Тры гады студыяваў у мэханічнай школе, атрымаў дыплём інжынэра. Пасьля шасьці гадоў турмы да мяне пераехала маці. У 1956 г. я далучыўся да стыхійнага антыкамуністычнага руху. Зразумела, што мы ня былі зарэгістраваныя, дзейнічалі падпольна. Было нас трох-чатырох сяброў. Як прыклад нашай дзейнасьці магу прывесьці наступны выпадак. Я працаваў канструктарам на заводзе, на які.м будавалі караблі. 1 траўня зачыняюцца ўсе брамы — людзей гоняць на дэманстрацыю. А мы пад рознымі падставамі адмаўляемся, значыцца, не падпарадкоўваемся ўладам.
    У Польшчы я шукаў камунікацыі зь беларусамі, якіх там значна больш, чым можна падумаць. Іншая справа, што касьцёл падкупляе людзей, ператварае іх у палякаў. Палякі нас, беларусаў, асабліва не шанавалі, называлі «мужыкамі з-пад Бугу».
    У 1959 г. мьі з маці атрымалі першую вестку ад брата. Ён пад іншым прозьвішчам напісаў у Беларусь, і нам пераслалі ягоны амэрыканскі адрас. Пасьля вайны брат ву-
    чыўся ў Лювэне, Парыскай духоўнай сэмінарыі, у рымскім Russicum, адкуль быў выключаны за «нязгоду з мэтадамі й зьместам навучальнага працэсу, бунтарства, а калі сказаць шчыра — за беларушчыну.
    Адкрыліся для брата й дзьверы Мадрыдзкага ўнівэрсытэту. Мне ня раз прыходзілася чытаць пра братавую рэлігійную дзейнасьць розныя глупствы й недарэчнасьці. Напрыклад, пісалі пра тое, што ён нібыта прыдумаў нейкую новую рэлігію. He! Ён хацеў толькі аднаго — заснаваньня чыста беларускай нацыянальнай царквы! Але гэта замоўчвае як Усход, так і Захад — ім ня выгадна, каб людзі ведалі праўду.
    Потым пісалі аб закладаньні Уладзіславам нейкай кальвінскай царквы. Ну гэта ўвогуле цяжка камэнтаваць. На тэму кальвінізму ў Беларусі ён усяго толькі падрыхтаваў працу ва ўнівэрсытэце ў Прынстане, дзе дастаў тытул доктара тэалёгіі. Каб усе ад яго адчапіліся, заснаваў старакаталіцкую беларускую субожню, незалежную ад Ватыкану. Я працягваю справу, распачатую калісьці братам. Мама маліла мяне пра гэта. Але я, пабываўшы ў Беларусі, пабачыў, што Беларусь прагне праваслаўя (да праваслаўя я, дарэчы, зьвярнуўся яшчэ ў 1976 г.). Я веру, што Бог дасьць мне сілы заснаваць на Радзіме нацыянальную царкву.
    Я не саромеюся прызнацца, што ў Амэрыцы займаўся ўсім. Рабіў, раблю й рабіць буду. I нішто не перашкаджае мне быць сьвятаром. Да сьвятарскай дзейнасьці я далучыўся ў 1968 г., мяне высьвяцілі ў япіскапы браты й біскупы Адам Бялецкі й Пётра Журавецкі. А ў 1978 г. тым жа Журавецкім быў падвышаны да архіяпіскапа. Але ажно да развалу камунізму я ня вёў шырокай сьвятарскай дзейнасьці: брат выкладаў гішпанскую мову, па царкоўнай лініі быў болып зьвязаны з Лацінскай Амэрыкай. А вось калі лопнуў СССР, я па просьбе такога Міколы Матрунчыка— кіраўніка арганізацыі Трох Віленскіх Пакутнікаў263 — прыехаў у Беларусь. Яны хацелі, каб я зарганізаваў праваслаўную цар-
    263 Мікола Матрунчык (1959, Менск). Скончыў філязофскі факультэт БДУ (1987), працаваў у Нацыянальным музэі. У 1992 г. заклаў Праваслаўнае брацтва Трох Віленскіх Пакутнікаў.
    кву ў Літве. Кажу, запрасіце мяне на службу ў Беларусі. Адказваюць, што па-беларуску службаў ніхто тутака не вядзе, Ну тады й няма пра што гаварыць.
    Мы маем свой патрыярхат, закладзены ў 1972 г. братам — Амэрыканскі сусьветны патрыярхат. Мы афіцыйна зарэгістраваныя, прызнаныя сусьветнымі патрыярхатамі, у тым ліку Грэцкім. Я адкрыта сустракаюся з прадстаўнікамі ўсіх канфэсій, маю ўсе афіцыйныя паперы. Раней Расейская Зарубежная Царква давала нам нават узнагароды, a пасьля развалу камунізму пайшла да Масквы, і на мяне павесілі ўсіх сабак. Філярэт забраў аднаго майго сьвятара. Яшчэ пара загінула. Мог бы распавесьці вам куды больш, але апасаюся за вашае жыцьцё — я адказны за людзей, як і мой бацька. Скажу так: у Беларусі ёсьць сілы, якія спрабуюць перашкодзіць нашай дзейнасьці. А ў чым заключаецца асноўная задача нашай народнай праваслаўнай царквы? Маліцца на сваёй мове, паважаць родную культуру й народ. Мы ж маем сваю беларускую царкву ў Аргентыне, але яе дзейнасьці таксама актыўна перашкаджаюць. А чым зьяўляецца на сёньня тая ж БАПЦ? Расейскімі агентамі, якія працуюць на КДБ. «Ворганы» яе й развалілі. Хоць [Васіль] Тамашчык у свой час падтрымліваў нашую дзейнасьць, не выключаў магчымасьці далучэньня БАПЦ да АСП264. Беларуская царква пад Грэцкім патрыярхатам? Нічога ня маю супраць, але ж ці засталося штосьці беларускае ў Саўт-Рывэры, Рычманд-Гіле? У тым і справа, што нічога. I грэкі ня пойдуць ваяваць з Масквой за Беларусь, як мне аднойчы сказала адна жанчына. Калі вы мне скажаце, што грэкі заапекаваліся беларусамі, я сёньня ж паеду ў Саўт-Рывэр. Мы маем на сёньняшні дзень каля пяці прыходаў па ўсім сьвеце. Два ў Амэрыцы — у Мэрылэндзе й Фларыдзе з прыкладна сотняй прыхаджанаў, два ў Беларусі. Яны афіцыйна зарэгістраваныя, але я ня буду іх называць, каб не ствараць непатрэбных праблемаў нашай дзейнасьці. Я ўвогуле не вяду ніякай статыстыкі — ня маю на гэта сілаў. Галоўнае,
    264 Вядома, што ў 1960-х гг. Васіль Тамашчык вёў перамовы пра пераход у юрысдыкцыю канстантынопальскага патрыярхату. Пра перамовы з АСП нічога не вядома.
    каб пашыралася й мацавалася нашая народная царква. Па ўсім сьвеце.