• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    3 Новага Сьвержня выйшаў цэлы шэраг адданых беларускіх патрыётаў. У першую чаргу ўспомню аб сям’і Шчорсаў277 , якіх ведаў зь дзіцячых гадоў. Па лініі іхнай маткі, Соф’і, яны зьяўляюцца нават нашымі далёкімі сваякамі. У першы дзень вайны перад гмінай людзей вітаў бел-чырвона-белы сьцяг, пашыты менавіта ейнымі рукамі. Стары Шчорс, знаўца стараславянскай мовы, супрацоўнічаў зь Язэпам Лёсікам, сябраваў зь Якубам Коласам. Міцкевічы нярэдка прыяжджалі ў Новы Сьвержань. Бачыў Коласа й я.
    276 Маецца на ўвазе польны гетман Януш Радзівіл (1612—1655), вядомы таксама сваёй дабрачыннай дзейнасьцю і падтрымкай кальвінізму ў Беларусі.
    277 Маюцца на ўвазе Васіль Шчорс, выведзены ў трылёгіі «На ростанях» як Базыль Трайчанскі (памёр у 1948 г. у Заходняй Нямеччыне), і тры ягоныя сыны — вядомыя дзеячы нацыянальнага руху, як у Беларусі, так і на эміграцыі: Мікалай, Барыс і Ігар.
    Памятаю, калі ён прыехаў да нас як кандыдат у дэпутаты ў Вярхоўны Савет БССР. Сядзеў на сцэне, нэрвова курыў. Ягоны выступ перад выбаршчыкамі быў наступны: устаў, пакланіўся, падзякаваў за давер, сказаў, што пра сябе расказваць нічога ня будзе, бо яго й так усе ведаюць, і сеў на месца. 3 Новага Сьвержня паходзіў і вядомы журналіст Аляксей Сянкевіч278 , інжынэр Анатоль Шкутка. Апошні здабыў асьвету ў Бэрліне, нейкім чынам атрымаў нямецкае грамадзянства. Пасьля вайны пры гарадзкой управе Браўншвайгу ён адкрыў офіс, выдаваў беларусам патрэбныя дакумэнты — саветы ў жорсткай форме запатрабавалі ад камандаваньня ў ангельскай зоне акупацыі тэрмінова зачыніць офіс.
    Mae бацькі, Аляксандар і Сафія з дому Пальчэўскіх, былі простымі сялянамі. Абое пахаваныя ў Нямеччыне: маці каля Брэмэну, а бацька — каля Оснабруку279 . У Амэрыку са мной яны не паехалі, засталіся са старэйшым сынам Уладзімерам. Вучобу я распачаў у польскай пачатковай школе (сяміклясная). 3 прыходам савецкай улады ў верасьні 1939 г. была адкрыта сямігодка, і я распачаў вучыцца зь пятай клясы. На той час я свабодна чытаў па-беларуску: зацікаўленьне беларускасьцю перадалося ад брата, які выпісваў зь Вільні часопіс «Шлях моладзі». Пасьля прыходу немцаў школа працягвала працаваць. Яе дырэктарам быў Васіль Кендыш. У 1942 г. у Баранавічах распачала працу школа сярэдняга мэдычнага пэрсаналу. Я й мой сябра Генадзь Пяткевіч былі туды прынятыя на вучобу. Дырэктарам школы быў Віктар Войтанка, а ягоным заступнікам — айцец Леў Гарошка. Пасьля дырэктарам быў прызначаны доктар Язэп Малецкі.
    У той час у Баранавічах былі адкрытыя й другія школы, такія як гандлёва-адміністрацыйная, дарожная, вакальная, якая вучыла сьпеву й музыцы, амаль пастаянна адбываліся настаўніцкія курсы. Нас, вучняў мэдычнае школы, спачатку вучылі на будучых фэльчараў і сёстраў у беларускую армію, але з гэтага нічога ня выйшла, бо немцы не далі дазво-
    278 У 1942—1943 гг. Аляксей Сянькевіч рэдагаваў газэту «Голас вёскі». Гл. адпаведную біяграму пры канцы кнігі.
    279 Горад у Ніжняй Саксоніі (Нямсччына).
    лу. Я пайшоў у аптэкарскім напрамку й пасьля заканчэньня школы быў назначаны кіраўніком раённае аптэкі ў Стоўпцах.
    Бурмістрам Баранавічаў у той час быў строгі, але вельмі акуратны й дысцыплінаваны Юры Сабалеўскі. Ён рабіў усе намаганьні, каб з акупаваных Баранавічаў зрабіць ціхі, мірны горад з актыўным грамадзкім і культурным жыцьцём. На вуліцах гораду панавала чысьціня, у офісе бурмістра ладзіліся мастацкія выставы, у выходныя дні грала аркестра, праходзілі спаборніцтвы па футболе, у якіх бралі ўдзел як беларусы, так і немцы, свае мерапрыемствы ладзіў СБМ, дзейнічаў Беларускі дом. Неяк я патрапіў на аўдыенцыю да Сабалеўскага разам з айцом Гарошкам. Абмяркоўвалі розныя акгуальныя пытаньні, ішоў абмен думкамі, і тут зьнянацку гутарка перайшла ў нечаканае рэчышча. На той час пэўным людзям прызначалася бутэлька гарэлкі ці сьпірту, і а. Леў выказаў непаразуменьне, чаму ён яе не атрымлівае. На што Сабалеўскі адрэагаваў наступным чынам: «Ойча, мне таксама належыць гэтая бутэлька, але я на яе не прэтэндую. Вы — асоба духоўная, няўжо будзеце адбіраць гарэлку ў нашага беднага сялянства?»
    Ці вось яшчэ выпадак. Падчас уручэньня дыплёмаў аб заканчэньні школы быў зладжаны сьціплы пачастунак. Прамаўлялі настаўнікі, якія нам жадалі ўсяго найлепшага на новай жыцьцёвай дарозе і раілі, каб перадусім аддана працавалі дзеля дабра Беларусі. Айцец Леў Гарошка, як заступнік дырэктара, у сваёй прамове прывітаў абітурыентаў і сказаў, што ў Беларусі цяпер вельмі неспакойны час. Гінуць беларускія патрыёты, але гэта ёсьць «Божая кара на беларускі народ за забойства Язафата Кунцэвіча». Тут яго перапыніў дырэктар Язэп Малецкі280 словамі: «Ойча, даволі! Калі ласка, пакіньце сцэну!»
    Беларуская Цэнтральная Рада была пакліканая да жыцьця 21 сьнежня 1943 г. Вечарам таго ж дня прафэсар Радаслаў Астроўскі прыехаў у Баранавічы. У Беларускім Народным Доме якраз адбываўся літаратурна-мастацкі вечар, у якім і я браў удзел як дэкляматар. Чытаў свае вершы паэт
    280 Цікава, што Язэп Малецкі быў рыма-каталіком.
    Бярозка281. Прафэсар Астроўскі быў прадстаўлены прысутным. Усе ўсталі, прагучалі бурныя воклічы «Жыве Беларусь! Жыве Беларуская Цэнтральная Рада!» Прафэсар Астроўскі падзякаваў за такі гучны прыём і паабяцаў, што будзе працаваць для Беларусі ў магчымых сілах282 .
    Другі раз я прыехаў у Баранавічы ў сакавіку 1944 г., каб забраць лекі, прызначаныя для аптэкі. У гэты дзень у залі гебітскамісарыяту праходзіў зьезд раённых кіраўнікоў Баранавіцкай акругі. Прыехалі таксама Астроўскі і Францішак Кушаль, якія па дарозе зь Менску ў Баранавічы прынялі прысягу ад жаўнераў стаўпецкага батальёну Беларускае Краёвае Абароны. Падчас сваёй прамовы прэзыдэнт сказаў: «У Беларусі цяпер партызаншчына, але няхай хтосьці зь іх дэкляруе, што змагаецца за вольную й незалежную Беларусь, дык і я туды пайду!»
    У канцы чэрвеня 1944 г. я з бацькамі пакінуў Новы Сьвержань і апынуўся ва Усходняй Прусіі, а пасьля — каля Брэмэну, дзе нас застала капітуляцыя Нямеччыны 9 траўня 1945 г. Затым пераехалі ва ўкраінскі лягер Гайдэнаў, ля Гамбургу, а ўвосень 1945 г. — у беларускі лягер Ватэнштэт, камэндантам якога быў Сьвятаслаў Коўш. У лягеры былі праваслаўная царква з настаяцелем Аўгенам Сурвіллам, дзіцячы садок, пачатковая школа, гімназія імя Максіма Багдановіча й беларуская скаўцкая арганізацыя.
    Прыйшлося й мне пайсьці ў гімназію, каб атрымаць поўную матуру, якая дае магчымасьць паступіць ва ўнівэрсытэт. У 1947 г. я закончыў гімназію й паступіў ва Украінскі тэхнічна-гаспадарскі інстытут у Мюнхэне на фармацэўтыч-
    281 Масцца наўвазе Мітрафан Рэпкаў-Смаршчок, успаміны якога друкуюцца ў гэтай кнізе.
    282 Магчыма, аўтар памыляецца. Радаслаў Астроўскі наведаў Баранавічы за тыдзень, 14 сьнежня, каб прысутнічаць на сходзе беларускага актыву — Баранавічы ў гэты час былі другім пасьля Менску горадам паўзроўні разьвіцьця нацыянальнага руху. Менавіта на гэтым сходзе яго кандыдатура была афіцыйна прапанаваная на пасаду кіраўніка будучай Беларускай Цэнтральнай Рады. Адпаведны загад аб яе пакліканьні тагачасны генэральны камісар Беларусі Курт фон Готбэргпадпісаў 21 сьнежня 1943 г. Падрабязьней пра арганізацыю БЦР у кн.: Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Менск, 1993.
    ны факультэт. Жыў спачатку ў сям’і Радзевічаў, а пасьля — ва ўкраінскім студэнцкім асяродку. Унівэрсытэт ня скончыў, бо мусіў перасяляцца ў ЗША.
    Аднаго разу ў дом Радзевічаў прыйшлі людзі, якіх я ня ведаў: адвакатЧаслаў Найдзюк і інжынэр Уладзімер Тамашчык. Распачалася гутарка аб дзейнасьці новапаўсталай арганізацыі, Камітэту вызваленьня народаў СССР. Спадар Найдзюк запытаўся ў Тамашчыка, ці «чальцы беларускага эміграцыйнага ўраду, да якога Вы належыце283 , штосьці гавораць аб гэтым «вызваленьні», бо я, будучы судзьдзёю ў Менску, заўважыў, як спустошаны людзкія душы савецкай уладай. Да іх трэба вельмі далікатна й чула падыходзіць». Спадар Тамашчык адказаў так: «Што нам людзі, нам абы ўзяць уладу, а паліцыя ўсё даробіць». Найдзюк ня вытрымаў: «Няхай вы згарэце са сваёю ўладай, мы маем цяпер у Беларусі такую ж самую!»
    Частым госьцем у доме Усевалада Родзевіча быў Радаслаў Астроўскі, які, будучы ў Мюнхэне, наведваў свайго былога ад’ютанта. Наагул гэты дом быў зборным месцам, дзе можна было пачуць самыя розныя весткі. Астроўскі прыяжджаў у Мюнхэн на спатканьні з рознымі людзьмі, якія мелі аўтарытэт сярод сваіх эміграцыйных групаў. Аднойчы прэзыдэнт паведаміў, што ў гарадку Сімбах, які знаходзіцца на мяжы з Аўстрыяй, ляжыць у шпіталі, хворы на сухоты, барон Аўген фон Энгельгарт284, аўтар кнігі на нямец-
    283 Мелася на ўвазе адноўленая ў канцы 1947 г. Рада БНР.
    284 Аўгеп Энгельгарт (24.12.1899, Шонгайдэн, Курляндзкая губэрня, сёньня Латвійскаярэспубліка — 07.11.1948). Падчас Першай сусьвстнай вайны служыў добраахвотнікам Псршага гвардзейскага ўласнага палку, затым у 1918 г. дарадцам па беларускіх пытаньнях у аддзеле культуры пры штабе 10-й арміі (генэрал — Фалькенгайм), што разьмяшчалася ў Менску. У 1930-х вучыўся ў Эбэрсвальдзе й Вене на лесьніка. Разам з тым супрацоўнічаў з прафэсарам Мэндэ з Кёнігсбэрскага ўнівэрсытэту, кансультуючы яго па беларускіх пытаньнях. Упетку 1939 г. разам з Мэндэ наведаў Вільню дзеля сустрэчы зь беларускімі палітыкамі. Падчас нямецка-савецкай вайны — кіраўнік Наваградзкага лясьніцтва, кіраўнік Службы аховы лесу Налібоцкай пушчы. У 1943 г. выдаў кнігу «Weissruthenian». Перакладаў на нямецкую мову Янку Купалу й Максіма Багдановіча. Вельмі прыязна ставіўся да беларускага нацыянальнага руху.
    кай мове «Вайсрутэніен», выдадзенай у Бэрліне ў 1943 г. Астроўскі падрыхтаваў барону невялічкую харчовую пасылачку, якую трэба было перадаць. Але патрабавалася, каб той, хто паедзе да хворага, меў на сабе беларускую кашулю. Кашуля ў мяне была, і я пагадзіўся ехаць. У шпіталі, у якім ляжалі хворыя з вайны нямецкія жаўнеры, знайшоў барона. Голас у яго быў сіплы, цяжкавата было яму гаварыць. Я прадставіўся яму, перадаў прывітаньні ад прэзыдэнта БЦР і ягоную пасылачку. Ён моцна ўсхваляваўся й усьцешыўся, падзякаваў, што беларусы не забылі яго. Адразу запытаўся, што з Барысом Рагулем. Відаць, што гэтае пытаньне было для яго самым набалелым. Я адказаў, што Рагуля жыве ў Канадзе285. Энгельгарт сказаў, што паводле нямецкіх ваенных законаў Рагуля павінен быць пакараны, бо пакінуў свой батальён падчас адступленьня з Наваградку: «Я, хоць і немец, але адступаў разам з батальёнам». Далей барон падзяліўся, што калі выздаравее, дык напіша новую кнігу пра Беларусь. Наагул, у ягонай галаве было шмат розных плянаў, як гаспадарча падняць Беларусь, выкарыстоўваючы тыя прыродныя рэсурсы, якія мае нашая Радзіма. Пачаў гаварыць, дзе можна на Нёмане збудаваць дамбы, каб Беларусь мела свае вадзяныя электрастанцыі й сваю танную электраэнэргію: «Да гэтае справы трэба толькі наняць пару інжынэраў з Швэцыі або Швайцарыі, бо яны ў гэтай справе спэцыялісты». Аўген фон Энгельгарт паходзіў зь беларускай часткі Латгаліі, жыў сярод беларусаў і добра ведаў нашую мову. Ягоным вялікім жаданьнем было, каб ягонае цела спачывала ў Наваградчыне.