• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    шуляў, фартухаў, каляровых спадніц ды гарсэтаў! Тут мае вочы разьбягаліся!
    Ляндшафт, на якім раскінулася вёска Нясутычы, гарысты. Сама вёска ляжыць у даліне каля рэчкі Смугоўкі (ці Дубоўкі). Усе двары й агароды — па-над рэчкай. Нясутычы досыць доўгія, каля двох кілямэтраў. Калі ехаць гасьцінцам з Наваградку або са Шчорсаў, дык вёскі не відаць — яна як бы хаваецца ў нізе абрыву.
    У Нясутычах ёсьць яшчэ аднатаямніца— валуны. Паміж нашым і дзядзі Валодзі полем, блізка дарогі, знаходзіліся два вялікія камяні. Яны ляжалі ў яме, зарослыя зельлем, кветкамі ды малымі кустамі. Да гэтых валуноў мы паціхеньку падкрадаліся пабачыць яшчарак, якія грэліся на сонцы. Г эта быў вельмі таямнічы, крыху страшны куток майго дзяцінства.
    Непадалёк ад нашай гаспадаркі была капліца. Казалі, што яна пабудавана ў XVIII ст. Каля яе пахаваныя сыны апошніх уладароў маёнтку. Сюды мы — дзеці — прыходзілі цэлы травень на вячэрнія малітвы. 3 маёнтку прыходзілі старэйшыя жанчыны, запальвалі сьвечкі, і мы станавіліся на калені й сьпявалі рэлігійныя песьні. У капліцы вісіць вялікае расьпяцьце Ісуса Хрыста. Калі ў 1994 г. я, раненька ўстаўшы, пайшла да кашііцы, убачыла карціну, якая мяне шакавала: галава Ісуса была пакрытая доўгім ручніком. I мне падумалася: «Гэта каб ён ня бачыў, што тутака натварылі». Чула ад людзей, што з прыходам бальшавікоў гэтую капліцу хацелі разбурыць некалькі разоў, але яна цудам ацалела.
    Яшчэ адна асаблівасьць Нясутычаў — сажалка, у якой вада халодная, як лёд. Мы, дзеці, босыя, не маглі ўстаяць у вадзе, бо было пачуцьцё, што адмярзаюць пальцы. Крынічка выцякае з-пад гары, дзе стаяў маёнткавы дом. Ваду з гэтае крыніцы людзі цанілі як лекавую, мылі ёй вочы. Навокал былі сады, якія ледзь не спалучаліся зь дзядзькавымі і нашымі.
    Вось якую параду дала мне Мама, калі першы раз прыйшлі бальшавікі й сям’я нашая аказалася ў сьмяротнай небясьпецы: «Глядзі, якая прыгожая нашая хата, гаспадарка ў садзе. Запомні гэта ўсё на цэлае жыцьцё, дзе б мы ні апынуліся, куды б нас доля ні закінула». Мы стаялі на гары й уважліва, затаіўшы дыханьне, глядзелі на нашую гаспа-
    дарку. Мы вярталіся ад крыжа на раздарожжы, на якім Мама кожны год перад Вялікаднем вешала вышываны фартушок, выконваючы свой абавязак перад Богам. I таму я, як мелася наведаць Нясутычы ў 1994 г., баялася, каб ня зьнік той такі дарагі для мяне від нашае гаспадаркі...
    Мама вельмі любіла дзяцей, дый ня толькі сваіх. Яна любіла зь імі гаварыць, жартаваць і частаваць. Зімовымі вечарамі сыходзіліся дзеці да нас, і яна вучыла нас танцаваць вальс. Мама нам казала, што ўсе мы пойдзем у людзі, дык мусім умець танцаваць. Пад ейны сьпеў «Хвалі Дунаю» мы й танчылі. У наваградзкай школе брат Лёва раз дастаў першае месца ў вальсавым конкурсе.
    Я ня памятаю, каб мае бацькі сварыліся. Мама ніколі не перашкаджала бацькавай палітычнай дзейнасьці. Яны быццам угадвалі думкі ды намеры адно аднаго. Паміж імі было вялікае каханьне. Едучы на фронт на Балканы, яны прысягнулі чакаць, што б ні сталася. I Мама, ня маючы лістоў ад Бацькі, чакала чатыры гады, хоць і хадзілі чуткі, быццам Тата забіты на фронце. Бацька заўсёды паступаў так, як яму падказвала хрысьціянскае сумленьне. Мама не пярэчыла. Таму й кажуць, што «за плячыма кожнага палітыка стаіць жонка». Падчас нямецкай акупацыі мы ўжо жылі ў Наваградку. Тата працаваў у Самапомачы, а таксама быў загадчыкам шпіталю, апекаваўся сіротамі. У Наваградак прыбывала шмат уцекачоў з усходу, у тым ліку шмат дзяцейсіротаў. Аднаго дня Бацька прывёў маленькую дзяўчынку. Усе гэтыя сіроты былі з-пад Ленінграду. Дзяўчынка была нездаровая, крыху спараліжаваная й плаксівая. Яна нас не разумела, а можа й не магла гаварыць. Мама дагаядала яе як сваю, хоць мела свайго маленькага Юрачку. Калі мы былі ўжо ў Амэрыцы, Бацька захацеў дапамагчы якой-небудзь сіротцы. Напісаў пра свой намер у беластоцкую газэту298 , і яму хутка прыслалі імя адной дзяўчынкі, бацька якой быў інвалідам. Бацька зьвярнуўся да мяне, каб мы разам ёй дапамаглі. Апекаваліся ёй, ажно пакуль яна ня скончыла гімназію. I пазьней пісаў да людзей у Францыі й Бэльгіі, каб дапамаглі ёй атрымаць стыпэндыю ў Лювэнскім унівэрсытэце.
    !98 Напэўна, маецца на ўвазе беларуская газэта «Ніва».
    Мой старэйшы брат Шура памёр у 1974 г. Яго жыцьцёвы шлях быў надта цярністы. Ён быў цэнтрам нашага дзіцячага жыцьця. Энэргічны, поўны ідэяў, кіраваў «войскам», заўсёды перамагаў, нават калі яму й закідалі, што «адносна вайсковага закону нумар такі-та» й перамог ён несправядліва. Паказваў нам розныя рэчы, каб мы самі маглі здагадацца, як яны тлумачацца. Напрыклад, вядзе нас да рэчкі й кажа: «Хто з вас намыліць ногі гэтай травой?» I рве траву. Мы ўсе мочым ногі й пачынаем церці травой. А пены няма... Мы расчараваныя. Тады свае ногі мочыць Шура, націрае травой, і ў яго поўна пены. Чаму? Пазьней ён сказаў мне, што намазаў ногі мылам раней, яно высахла, а калі намачыў — пайшла пена. Або вучыў нас, як зрабіць, каб кроплі крыві выступалі на скуры на руках.
    Ад яго мы шмат вучыліся. Настаўнік нашае школы ў Нясутычах заахвочваў дзяцей вывучаць прыроду. Ён даваў Шуры лісты зёлак і кветак. Гэтыя зёлкі ўсе лекавыя: з адных зьбіралі толькі кветкі, зь іншых — лісьце, а зь іншых — карэньне. На паддашшы мы іх клалі на старую дзяружку ды сушылі. Потым несьлі ў каапэратыў на продаж, купляючы на выручаныя грошы цукеркі.
    Леў, Аляксандар і Юры Стагановічы
    Найбольшай радасьцю былі заняткі маляваньнем. He магла дачакацца Шуры. Ён тады ўжо вучыўся ў Наваградку, але ў нядзелю прыяжджаў дадому. Прывозіў новыя задачы для маляваньня, як, напрыклад, пэрспэктывы. Тады я цэлы тыдзень малявала дарогі, тэлефонныя слупы, чыгуначныя рэйкі, што зьнікаюць у далечыні, сыходзячыся ў кропку. Я заўсёды буду яму ўдзячна за ягоную цярплівасьць ды талент. Пазьней, пасьля вайны, будучы ў Баварыі, ён купіў мне алейныя фарбы й палатно ды вельмі сур’ёзна пачаў мяне вучыць імі маляваць. Ён жа сам марыў пра вучобу ў Празе, але вайна перарвала ягоныя мары.
    У пачатковую школу я пайшла ў Наваградку. Усё было па-польску. Але вучобу я вельмі любіла, вучылася добра, з задавальненьнем чытаючы кніжкі. Наш настаўнік паляк пазычаў мне кнігі са свае бібліятэкі. Помню, як перачытвала раманы Сянкевіча «Quo Vadis», «Агнём і мячом». Мама вучыла, як шанаваць кнігі, а Шура й Лёва — як іх абкладаць прыгожай паперай, якую Шура прывозіў з Наваградку.
    3 прыходам у 1939 г. на нашую зямлю маскалёў-камуністаў жыцьцё нашае сям’і перагарнулася дагары нагамі. Найперш Аляксандра Стагановіча, пасла, пазбаўляюць права голасу. Калі Тата запытаў, за што, адказу не пачуў. Так ён, патрыёт Беларусі, пасол, які бараніў яе правы ў польскім сейме, раптам стаў неграмадзянінам, пазбаўленым голасу299 . Для мяне, тады малога дзіцяці, гэта было незразумелым. Як гэта так: мы тут нарадзіліся, нашыя дзяды й прадзеды былі беларусамі, а раптам нейкі бандыт сілаю займае нашую Бацькаўшчыну й робіць з нас неграмадзянаў. Якім жа гэта правам?! Настаў час страху й перажываньняў. Пачаліся чуткі пра вываз у Сібір, пра «чорны варанок». Час замкнутага ў сабе жыцьця.
    Бацька ўсё часьцей не начаваў у хаце. Пра гэта не гаварылася, але мы, дзеці, усё адчувалі. Мама сушыла хлеб, шыла кожнаму з нас торбы, клала ў іх цёплую бялізну, шкарпэткі, панчохі, шалікі, рукавіцы ды сухары. Пакінула на кухні на лаве са словамі: «Як толькі пастукаюць у дзьверы, кожны найхутчэй бярыце сваю торбу й апранайцеся».
    299 Напэўна, маецца на ўвазе выбарчае права.
    У наваградзкіх крамах раптам усё зьнікла. Усё павывозілі на ўсход. Людзі не маглі купіць ані цукру, ані солі, ані газы, ані мыла. Нічога! Палілі лучыну, каб асьвятляць хату. Зарганізавалі калгас. Бацька, як і шмат іншых мужчын, у яго не ўступіў. Нашую зямлю адабралі, а далі запушчаны кавалак за тры-чатыры кілямэтры ад хаты. Штовечар у калгасе адбываліся мітынгі. Спачатку Бацька хадзіў на іх з абавязку, потым перастаў. Нас вучылі ў школе: «нельзя вернть в Бога», а мы адказвалі «льзя, льзя!»
    Пачатак вайны я памятаю вельмі добра. Раніцай Тата й дзядзя Валодзя слухалі радыё. I калі пачулі, што Нямеччына аб’явіла вайну, дзядзька ўпаў на калені й з плачам дзякаваў Богу. Калі мы, дзеці, даведаліся, што нямецкія танкі ідуць на ўсход, пабеглі іх паглядзець. Мы мелі з сабой кубачкі, у якія зьбіралі чырвоныя дзікія трускаўкі. Адзін танк спыніўся, і жаўнер паказаў на ягады. Мы яму паднесьлі, ён высыпаў сабе трускаўкі, а нам даў цукру, якога за два гады балыпавіцкай улады мы ня бачылі. Спачатку немцы паводзілі сябе як джэнтэльмэны, а беларускае насельніцтва на гэта рэагавала з удзячнасьцю. Кожны ажыў духова, бо няма ані «чорнага ворана», ані страху перад вывазам у Сібір. Аднак хутка немцы ў Беларусі пачалі паводзіць сябе пазьверску, ды ня толькі да жыдоў. У Нясутычах мы гэтага зьверства не адчувалі — немцы сюды не прыходзілі. Але чуткі пра іх хадзілі.
    3 партызанамі нам прыйшлося сустрэцца два разы. У 1942 г. Бацька жыў у Наваградку, а мы з Мамай заставаліся на вёсцы. Адной ночы стук у дзьверы й вакно — адчыняй! Мама паставіла каля ложку Лёвы табурэтку з бутэлькамі, паклала яму на лоб кампрэс і наказала яму рабіць выгляд, быццам ён хварэе. Адчыніўшы дзьверы, партызан пытае: ці гэта тутака жыве Стагановіч? Маці адказвае: «Не' Ягоная хата ў іншым канцы вёскі, я ўдавазтрыма дзецьмі, вось сын вельмі хворы». Газы ў лямпе не было, Мама запаліла лучыну й трымала яе так, каб партызан не пабачыў добра Лёву. Яна вельмі баялася, што яго забяруць партызаны. Тут жа прачынаецца шасьцімесячны Юрачка. Я яго бяру на рукі, каб ён ня плакаў, ды выходжу надалей ад Лёвы ў сталовую. У гэты момант партызан раптоўна паварочваецца й руляй
    вінтоўкі б’е Юрачку за вухам. Дзіця пачынае моцна крычаць, я стараюся яго супакоіць, а партызан ня ведае, што яму рабіць. Аднак хутка накіроўваецца на кухню, бярэ ўсё, што толькі хочацца, забірае шмат гаспадарскіх рэчаў і выходзіць з хаты. Праз вакно Мама бачыць, што яны пайшлі да дзядзькі. Хуценька сабраўшы самае неабходнае, мы пакідаем хату й гаспадарку.
    Пераехаўшы ў Наваградак, вельмі сумавалі па Нясутычах. I кожную суботу прасіліся ў бацькоў, каб пусьцілі адведаць нашу хату. У ёй ужо жыла мая цётка з сынам. Зь вялікім ваганьнем нас адпусьцілі. Раптам нехта прыйшоў да дзядзькі і кажа, што ў вёсцы партызаны шукаюць дзяцей Стагановіча. Усе разгубіліся: што рабіць? Вырашылі, што пойдзем да гасьцінца, а на гасьцінцы сьмялей, скажам, што мы не зь Нясутычаў, а зь іншай вёскі. Ідзем да гасьцінца й бачым траюрадную сястру, што гаворыць з партызанам, які сядзіць на кані. Падыходзім да іх бліжэй і чуем: гэта дзеці з другой вёскі, вяртаюцца дадому. Як толькі мы адышлі далей, пабеглі, што было толькі сілаў, да Наваградку. Больш на.м самім не хацелася бачыць сьмерць перад вачыма.