Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Пры разьвітаньні з баронам я пажадаў яму хуткага выздараўленьня й павароту да нармальнага жыцыдя, бо такія людзі, як ён, для нас, беларусаў, вельмі патрэбныя. На жаль, праз тры тыдні барон памёр.
Як заўсёды водзіцца, зайздрасьць даволі часта перамагае сумленьне. Людзі з групы Абрамчыка падалі ў амэрыканскую гарадзкую камэндатуру гораду Мюнхэну заяву, быццам Родзевіч нелегальна валодае домам і што гэты дом ён мусіць перадаць ім. На разбор справы Родзевіч сабраў
285 Барыс Рагуля ў гэты час жыў у Заходняй Нямеччыне.
дэлегацыю беларускіх студэнтаў. На нарадзе пастанавілі запрасіць у склад дэлегацыі архіяпіскапа Венедыкта (Бабкоўскага), які жыў на той час у Мюнхэне. Уладыка, выслухаўшы просьбу, згадзіўся ачоліць беларускую групу: «Хоть я н не белорус, но я посвяшен служнть белорусскому народу». Дзякуючы аўтарытэту ўладыкі заява была адкінутая як беспадстаўная.
9 сакавіка 1949 г. у лягеры Шляйсгайм, каля Мюнхэну, адбыўся Трэці зьлёт беларускіх скаўтаў на чужыне. Галоўны кіраўнік беларускіх скаўтаў на чужыне Вацлаў Пануцэвіч імкнуўся зьмяніць у назове арганізацыі «беларускія» на «крывіцкія»286 . Каб палагодзіць гэтую справу, ад штандару «Баварыя» (амэрыканская зона) і ад штандару «Гарц» (ангельская зона) былі высланыя лісты з запрашэньнем да брытанскага палкоўніка П. Монэ, прадстаўніка Галоўнай сусьветнай скаўцкай кватэры, які меў сваё жытло ў Мюнхэне й апекаваўся ДП-скаўтамі ў Заходняй Нямеччыне. Палкоўнік даў сваю згоду. Зьлёт адкрыў Вацлаў Пануцэвіч, айцец Мікалай Лапіцкі, духоўны апякун беларускага скаўтынгу, прачытаў малітву. Ён жа быў выбраны заступнікам старшыні зьлёту. У першы ж дзень былі выслуханы справаздачы зь месцаў пражываньня беларускіх скаўтаў. Амаль ад усіх іх была просьба — не рабіць ніякіх зьменаў у назове арганізацыі. На другі дзень палкоўнік Монэ, папрасіўшы прабачэньня за занятасьць, даручыў а. Лапіцкаму весьці далей зьлёт. Пасьля дыскусій была вынесена пастанова зьлёту: «Не рабіць жадных зьменаў у назове арганізацыі». На галоўнага кіраўніка беларускіх скаўтаў на чужыне быў выбраны скаўтмайстар Юрка Сянькоўскі. А. Лапіцкі прывітаў Сенькоўскага і пажадаў яму плённай працы на станові-
286 Ідэя народжаная сярод прыхільнікаў Рады БНР. Галоўныя ініцыятары — Янка Станкевіч і Антон Адамовіч, якія лічылі, што назва «Крывія» й «крывіцкі» спыніць атаясамленьне беларусаў з расейцамі й, апроч іншага, пэўным чынам засьцеражэ ад прымусовай рэпатрыяцыі ў СССР. Аднак празь нейкі час лінгвістычная праблема перарасла ў палітычную. «Крывічамі» сталі называць прыхільнікаў адноўленай пад кіраўніцтвам Міколы Абрамчыка Рады БНР, «беларусамі» (або таксама «зарубежнікамі») — прыхільнікаў БЦР.
шчы галоўнага кіраўніка. Новавыбранага кіраўніка віталі таксама: прафэсар Яўхім Кіпель, генэрал Францішак Кушаль, Уладзімер Сенька й другія шаноўныя госьці зьлёту. Урэшце слова ўзяў і Пануцэвіч: «Хоць вы мяне й ня выбралі, але я надалей застаюся галоўным кіраўніком!»
У Амэрыцы я адразу пасяліўся ў Саўт-Рывэры, 36 гадоў працаваў на фабрыцы «Форд». Быў сакратаром парафіі імя сьв. Еўфрасіньні Полацкай і Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі. Быў і застаюся прыхільнікам БЦР. Ажаніўся позна, у 73 гады, мая выбраньніца — Валя Палюховіч.
Першая царкоўная ўправа беларускага прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Сядзяць зьлева направа: Хведар Высоцкі, а. Мікалай Лапіцкі, Уладзімер Брылеўскі; стаяць зьлева направа: Расьціслаў Завістовіч, Сьвятаслаў Коўш, Міхась Сенька, ВіктарЛітаровіч. 1950 г.
Уладзімер Сенька (справа) у войску
Уладзімер СЕНЬКА287
Нарадзіўся 21 ліпеня 1918 г. у мястэчку Новы Сьвержань. Памёр 2 лютага 1997 г. Пахаваны на могілках у вёсцы Ігель каля Трыру, на беразе ракі Мозэль. Пакінуў у суме жонку Ганну й дачок Лізу, Зосю, Тамару, Барбару й двое ўнукаў. Вучыўся ў новасьвержанскай пачатковай школе, а пасьля — у стаўпецкай гімназіі. Здаўшы матуру, паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт імя Сьцяпана Батуры. Быў сябрам Беларускага Студэнцкага Саюзу. Скончыў школу афіцэраў рэзэрвы ў Замбро-
Уладзімер Сенька (зьлева) у войску
287 Аўтар біяграмы — Міхась Сенька.
ве й быў прыпісаны да баранавіцкага палку пяхоты. Падчас савецкай улады працаваў настаўнікам. 3 прыходам немцаў браў самы актыўны ўдзел у тагачасным беларускім жыцьці.
У Нямеччыне працаваў з прафэсарам фон Мэндэ ў «Службе досьледаў Усходняе Эўропы». Быў настаўнікам у беларускай гімназіі лягеру Ватэнштэт, а пасьля — яе дырэктарам і кіраўніком лягеру да канца яго існаваньня. Быў сябрам Беларускага Вызвольнага Фронту, рэдагаваў газэту «Жыве Беларусь», а пасьля выдаваў «Інфармацыйныя сшыткі» ў нямецкай мове аб палітычным і эканамічным жыцьці ў БССР28!І. Служыў у бундэсвэры. У рангу маёра выйшаў на пэнсію.
Ліст Уладзімера Сенькі да Міхася Міцкевіча
Ігэль, 7 чэрвеня 1987 г.
Паважаны спадар Міцкевіч!
Шчыра дзякую Вам за бюлетэні БАЗА й газэту «Беларус». У сувязі з гэтым маеце вялікія расходы на перасылку. Хоць бюлетэні высылайце за некалькі месяцаў, разам са звычайнай поштай. Па-другое, яшчэ ў гэтым годзе не змагу выдаваць INFORMATIONSHEFTE два разы ў год, толькі гадавіком, дык няма сьпешкі з высылкай бюлетэняў БАЗА. Сёлета, як закалдавана: зацягнулася выдаваньне INFORMATIONSHEFTE за 1986 г., бо ў сярэдзіне сакавіка захварэў на васпаленьне лёгкіх. Пачаткова й лекар не разабраўся, у чым справа: думаў, што бранхіт, а калі два тыдні пасьля выслаў на прасьвятленьне [рэнтген], выявілася васпаленьне. Таму ня змог зрабіць у сакавіку карэкту — аж коратка пасьля Вялікадня. Ііотым «набіў» 48 матрыцаў (з Taro 47 густым друкам — самі пабачыце), хоць увесь час слаба пачуваўся й завёз адбіткі. Больш за 130 прымернікаў па 48 балонак — два рабочыя дні для рабочага каля рататара. Дома раскладаў два дні, а калі стаў сшываць, аказалася мая
288 Die Weissruthenische Sowjetrepublik (BSSR). Informationshefte (1978—1991).
машынка заслабая. Прыйшлося «пазычыць» у вайсковай канцылярыі — машынку для сшываньня тоўстых брашураў. У прыгатаваныя канвэрты параскладаў «мае» бюлетэні. Больш за 20 кг «пошты» завёз каляскаю (тачкаю) на здачу. Таму ня чуў рук — балелі пальцы, што ня мог пісаць. Сёньня сьвяточны дзень, сяджу дома — толькі пісаць: ужо пальцы ня так моцна дакучаюць.
Чаму я Вам пішу? He таму, каб хвастацца сваёй «ахвярнасьцю» ці нечым падобным! Рэч у тым, што аклуальная інфармацыя —-сёньня надта важны ўнёсак у нашу вызвольную барацьбу — чаму мы супраць камунізму й маскоўскарасейскага імпэрыялізму, што робіцца ў гэты момант (хоць з паўгадавым спазьненьнем) у нас на Бацькаўшчыне, выкарыстоўваючы мясцовую289 (камуністычную) прэсу. Эміграцыйная прэса лічыцца неаб’ектыўнаю. Па-другое, яна вядзе толькі палітычную палеміку, а не дае сплашнога агляду падзеяў у БССР. У прафэсара фон Мэндэ-90 і ў арміі я працаваў пры складаньні актуальных рапартаў, дык мне ведамы патрэбнасьці й... скептыцызм «заходняга» інтэрэсанта — як цяжка апошняга пераканаць. Таму ў маіх бюлетэнях так многа зносак на жорала — крыніцы вестак. Мы маем аж дзьве «Рады»29' й масу «радных» на эміграцыі, але што робіцца сёньня ў БССР, мала каго зь іх цікавіць. Мы мусім у дыскусіях з чужынцамі дакладна ведаць, хто кіруе ў БССР — пэрсанальна мець на ўліку бюро ЦК КПБ, прэзыдыюм Вярхоўнага Савету й прэзыдыюм Савету (Рады) міністраў (старшыня й восем ягоных заступнікаў, у мінулым годзе было іх некаторы час толькі 7), ведаць, што ўяўляюць сабой міністры нутраных справаў, дзяржаўнае бясьпекі й старшыня камітэту народнага кантролю БССР. Таму
289 Падкрэсьліваньні ў тэксьце аўтара ліста — У. Сенькі.
290 Прафэсар фон Мэндэ займаўся вывучэньнем усходняга пытаньня, у тым ліку й беларускага, пачынаючы ад 1930-х гадоў. Спачатку ў Кёнігсбэрскім унівэрсытэце. Менавіта ён кансультаваў у 1930-я гады наконт Беларусі высокіх нямецкіх чыноўнікаў у Бэрліне, якія рыхтаваліся да нападу на СССР. Зацікаўленасьць Беларусьсю працягнулася і ў паваенны час.
291 Маецца на ўвазе Рада БНР і Беларуская Цэнтральная Рада. У 1987 г. іх узначальвалі, адпаведна, Язэп Сажыч і Нікандар Мядзейка (гл. біяграфічныя зьвесткі пры канцы кнігі).
я падаю пэрсанальныя дадзеныя, каб ведаць, што за публіка сядзіць у БССР пры рулі. Калі рэдакцыя «Беларуса» ня ведае, што [Ніна] Мазай жанчына (заступнік старшыні Рады міністраў БССР), то што вымагаць ад другіх. Такія пэрсанальныя дадзеныя цікавяць мясцовых «саветолягаў». Усе нашыя пісулькі «разьдзяраюцца», што СССР эксплёатуе БССР. Канкрэтна запытайся, як — ва ўсіх няясныя прадстаўленьні (я ўмысна апытваў «палітычна заангажаваных»), Таму падаю гаспадарчую статыстыку. Ужо ў афіцыйных (!) дадзеных (зь бюджэту й аб прамысловасьці) можна сказаць, што БССР плаціць штогод «ураўнілаўку» — у 1986 г. 621 млн рублёў (каля 776 млн даляраў па афіцыйным курсе) Маскве — і з выпрадукаваных машынаў «ласкава» атрымлівае менш 1/4. Напрыклад, БССР ёсьць вялікім прадуцэнтам трактароў (каля 65 тыс. у год — на 7 млн конскіх сілаў, а атрымала 15 500 трактароў на 1,4 млн кс), а ў рэспубліцы не хапае іх. Таксама зь мінэральнымі ўгнаеньнямі: прадукцыя (у чыстым элемэнце) 6 млн тон, а ў БССР іх недахоп, бо ўсяго 1 869 ООО «адпушчана» з «ласкі» Масквы. Такіх прыкладаў многа. Вось, іх трэба падаваць — канкрэтна, а не пісаць «нас рабуюць». Гэтак сама з будаўніцтвам кватэраў ці дарог — нашых будаўнікоў гоняць у Пскоў ці Сібір, там яны строяць. Час ад часу такія намёкі, але я стараюся трымацца «аб’ектывізму», каб чытач думаў (a INFORMATIONSHEFTE атрымоўваюць унівэрсытэты, інстытуты, пасольствы краін NATO, нямецкія міністэрствы й прыватна «граматныя» людзі), што нейкая «салідная група» (гэты Weiftruthemscher Arbeitskreis — беларускі працоўны край) апрацоўвае весткі аб БССР — ня можна даць «ценю», што тут палітычныя эмігранты ці эмігрант, — заняты іх пашырэньнем. У мяне штораз больш прыбывае «прыватных» інтарэсаў (нават са школы паліцэйскае адзін інструктар).
Калі падаецца агляд пра БССР, то трэба ўсе галіны жыцьця краіны кранаць і ўспамянуць, што ёсьць беларусы па-за межамі БССР (але ў сэнсе «між іншым», а не як ад мяне некаторыя вымагаюць — зрабіць «пупам» бюлетэню). Самым цэнтральным разьдзела.м ёсьць у мяне «Апор рэжыму» антырасейскія піявы, якія ў сувязьзю з русыфікацыяй краіны, якія нават у афіцыйнай прэсе выяўляюцца ў пісьмах