Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
СПРАВУ СВАЮ МЫ РАБІЛІ ШЧЫРА, САМААДДАНА, САМААХВЯРНА
Язэп Сажыч (Эн-Арбар, Мічыган)
5 верасьня 1917 г., в. Гарадэчна, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.
Зусім гадка стала—ужо пад «дзевяностку» падыходжу. Фізычна я вельмі слабы, але, дзякуй Богу, мазгаўня трохі працуе. He прапіў поўнасьцю (сьмяецца). У кантакце зь іншымі беларусамі, цікаўлюся падзеямі, чытаю нашы газэты («Беларуса», «Нашу Ніву»), хачу яшчэ нешта зрабіць для Бацькаўшчыны. Гэтым і трымаемся. Мяне, Барыса Рагулю і Уладзімера Набагеза мая нябожчыца жонка колісь назвала «трыма беларускімі мушкецёрамі». Надта падобны ў нас лёс: усе з Наваградзкай акругі, скончылі адну гімназію, потым сталі афіцэрамі й, урэшце, — дактарамі. Да гэтых часоў разам трымаемся. Хоць Барыс, на жаль, ужо зусім слабы271. Ня-
ЯзэпСажыч божчык Аляксандар Стага-
новіч — пасол у польскім Сейме — ахрысьціў нас «наваградзкай мафіяй». 3 трох «мафіёзі» я — найстарэйшы...
Ляжу часта ў ложку, і ўспаміны ў галаве страшэнна круцяцца: хоць кнігу выдавай. Мушу імі з Вамі падзяліцца.
271 Барыс Рагуля памёр празь некаторы час пасьля запісу ўспамінаў.
Нарадзіўся 5 верасьня 1917 г. у вёсцы Гарадэчна. Гадаваўся ў страшэннай беднаце: бацька памёр, калі мне было два годзікі (мамачка расказвала, што ён любіў мяне больш за ўсё на сьвеце), і маленькі хлопчык мусіў зрабіцца гаспадаром — араць, касіць. У сем-восем гадоў я стаў у хаце лідэрам: як скажу, так і мусіць быць! Калі мама злавалася, называла мяне «праклятым бальшавіком». «Чырвоных», як і палякаў, ніколі не паважала.
Мая маці, Вера Дарашэвіч, была для бацькі Сымона, які вярнуўся з заробкаў у ЗША, другой жонкай. Калі памерла першая, на бацькавых руках засталіся трое дзетак. А мамачка, зусім маладая тады жанчына, да шлюбу працавала ў Гарадэчна ў цёткі. Была яна чалавекам амаль непісьменным, але вельмі інтэлігентным, разумным.
Братка, ты не ўяўляеш, як мы з мамачкай любілі адно аднаго. Ужо апынуўшыся на вайне, перад апошняй атакай быў упэўнены, што мяне заб’юць. Сьмерці не баяўся, страшыўся аднаго: што мама не перажыве страты сыночка...
Калі споўнілася 14 гадоў, здарылася падзея, якая моцна паўплывала на мой лёс. Кашу ля рэчкі сена, пад’яжджае брычка з войтам Сокалам: «Хадзі вучыцца, ты здольны хлопец». Я кажу: «Дык гэта грошай вялікіх каштуе». А ён: «Нічога, я ведаю дырэктара Цеханоўскага, прыходзь да мяне ў гміну». Войт мне выпісаў пасьведчаньне, перахрысьціў і кажа: «Сынку, хадзі вучыся, але не давярай ніякай савецкай прапагандзе!» Пасьля таго як зачынілі беларускую гімназію, перайшоў у наваградзкую польскую гімназію, плаціў толькі 25 працэнтаў ад сумы. Я быў найбяднейшы з усіх хлоп-
цаў. За гады навучаньня ў гімназіях не знайшоў магчымасьці купіць аніводнай кнігі — пазычаў у багацейшых сяброў.
Язэп Сажыч пры заканчэньні гімназіі. 1938 г.
Гімназія мела лінгвістычную скіраванасьць, шмат вучылі на памяць. Я перапісваў на паперку і, ідучы дадому (дзесяць кілямэтраў штодня), вучыў на памяць. I цяпер шмат лацінскамоўных твораў памятаю. Здараецца, як пачнем з Набагезам дэклямаваць па чарзе...
Відавочна, таму, што ў дзяцінстве галадаў, цяпер магу ні ў чым сабе не адмаўляць: хачу — ем сала, хачу — селядзец. Уявіце: дзесяць гадоў пешшу хадзіў з Гарадэчна ў Наваградак і назад. А гэта дзесяць кілямэтраў кожны дзень. Чатыры кілямэтры ішоў босы, а пад горад надзяваў чаравічкі, вось так, братка. На прыгарадку жылі Мазуры — бацькі маёй жонкі. Матка яе была стараверка, зь сям’і Кашталянавых, паходзіла ад вялікіх расейскіх магнатаў. I калі я пачаў сустракацца зь яе дачкой Варай, яна казала: «Што, я аддам сваю дачку за гэтага батрака? Што ў яго за гены?»
У гімназіі я быў неблагім матэматыкам, хацеў ісьці на інжынэра. I тут у Наваградак прысылаюць маладых украінскіх сьвятароў, што скончылі ў Варшаве тэалёгію. Быў такі сьвятар Скрыпнік, ён мяне ўвесь час апякаў. Аднойчы
ён кажа мне: «Ну што думаеш рабіць далей?» Паступаць ва ўнівэрсытэт было не па сілах фінансава. Скрыпнік націскаў, каб я ішоў на тэалёгію: «Вам, беларусам, патрэбны адукаваныя патрыёты-сьвятары». Рэлігію я паважаў, але разам з тым страшна любіў войска. Вучыцца вайсковай справе? Але ж куды цябе палякі прапусьцяць?..
Пачалася Другая сусьветная вайна. На фронце я зрабіўся героем: кідалі ў цяжкія абставіны, і я неяк зь іх вылазіў. Камандзір дывізіі, таксама беларус, Мікалай Болтуць называў мяне «беларускім ільвом». Пяць разоў хадзіў у атаку —
Язэп Сажычу польскім войску
быў камандзірам левага флянгу. У час апошняй атакі паднімаю пісталет і крычу: «Хлопцы, за мною!» А кулямёт як трахне — добра мяне прасёк. Ляжу, гляджу на рану й думаю: усё, заб’юць немцы. Аказалася, што яны добра ратавалі афіцэраў, — адразу мяне паднялі зь зямлі й адвезьлі ў амбулянс. Нямецкі маёр, малады хірург, зрабіў рэнтген, пагладзіў па галаве й кажа: «Юнге, ты шчасьлівы! Косьць не закранута, мы цябе вылечым». Лячылі мяне ў вялікім ваенным шпіталі ў Лодзі.
Якраз тады саветы дамовіліся з Гітлерам: Нямеччына выпускае дадому беларусаў і ўкраінцаў, a СССР — гэтак званых «фольксдойчаў», палякаў нямецкага паходжаньня. Я скарыстаў гэтую магчымасьць, уцёк са шпіталю й пайшоў дадому, у Гарадэчна.
Нашая хатка стаяла на цэнтральнай вуліцы. Стаіць мая мамачка, прыглядаецца да хлопцаў у шынялёх. Падыходзіць да яе адзін, з суседняй вёскі: «Што, бабушка, сынка чакаеш? Выбачай, сам бачыў — палёг твой сынок у баі». Божачкі, а я ж адзін сынок у мамачкі.
Наша сям’я належала да наваградзкага сабору сьвятога Мікалая, настаяцелем там быў Мікалай Гарбацэвіч. Я добра яго ведаў, нават кадзіла падаваў. Мамачка, канечне, адразу пабегла да яго. Зрабілі па мне вялікую паніхіду, усе плакалі, сьпяваў хор — пра гэта я пазьней даведаўся. I вось прабіраюся агародамі да дому, а мамачка стаіць і набірае ў калодзежы ваду. Убачыла мяне й адразу ж, самлеўшы, упала: «Дзеці, глядзіце, што робіцца!» Думала, што прывіда ўбачыла.
Ужо ў Нямеччыне я спаткаў беларускага дзеяча Васіля Плескача, які ў францускай зоне акупацыі працаваў дырэктарам польскай школы. У 1948 г. у яго нарадзіўся сын, і Васіль папрасіў, каб я стаў хросным бацькам. Прыяжджаю на хрэсьбіны ў Швэнінген. Гляджу — Гарбацэвіч, божачкі ты мой! Той вочы вытарашчыў, падбег да мяне, цалуе й кажа: «Выбачай, родненькі. Я ж паніхіду патабе ўжо справіў. Вер, доўгім будзе тваё жыцьцё». Я асабіста прасіў Быкава апісаць гэты выпадак, аднак спадар Васіль адказаў: «Выбачай, даражэнькі, я не магу апісаць тое, што сам не перажыў».
Вярнуўся ў Гарадэчна. I тут сустракаю аднаго са сваіх таварышаў па гімназіі, а ён быў камсамольцам: «Юзік, хавайся. Табе тут ня месца. Уцякай!» Выпісаў пасьведчаньне, у якім было сказана наступнае: «Сажнч Носнф Семеновнч, бедняк, направляется на учебу». I я паехаў у Львоў, праціснуўся ва ўнівэрсытэт, на ўлікова-эканамічны факультэт. Зрабіў тры сэмэстры, стаў выдатнікам. Між іншага, у Львове ў тыя часы апынулася шмат беларусаў: пасьля таго як Вільню аддалі літоўцам, Віленскі ўнівэрсытэт перавялі на літоўскую мову. Па-расейску ў Львове ніхто не размаўляў — расейцаў галічане не шанавалі. Калі прыехаў ва Львоў, на нацыяналізм не «хварэў». I мае калегі-студэнты, адданыя галіцкія патрыёты, уцягнулі мяне ў «бандэраўцы». Я сваімі вачыма бачыў, як на Галоўным рынку Львова было аб’яўлена аб стварэньні незалежнай дзяржавы, самаўраду272 . Якая весялосьць пачалася, якое сьвята! А калі немцы заявілі, што Галіцыя — гэта частка Полынчы, — галічане пайшлі ў падпольле. Была ўтворана Украінская паўстанчая армія, якая змагалася й з камуністамі, і з фашыстамі. Я таксама быў зьвязаны з гэтай арганізацыяй, зьяўляўся камандзірам у адной зь вёсак. Потым мне далі харчовую краму, і ў Беларусь я паехаў самы апошні, бо мусіў забясьпечваць харчамі ўсіх, хто ад’яжджаў.
Слухай, браток, нацыяналістам я стаў менавіта ў Львове. Калі жылі пад палякамі, пра незалежнасьць і ня марылі: нейкія правы, аўтаномія і ўсё. А ў сяле пад Львовам бачу: дзяўчаты выцягваюць з-пад куфраў нацыянальныя «жоўтаблакітныя» сьцягі, усе сьпяваюць, сьвяткуюць — нацыянальны ўздым калясальны. Божа, думаю, а ў нас што?.. Украінцы мяне пытаюць, якія сьцяг і гімн у Беларусі, а я чырванею — ня ведаю... Нават вусаты селянін-украінец, калі пачуў адказ, адкуль я прыехаў, сказаў: «Дык ты ж ліцьвін!» Гэта мяне страшэнна ўзварушыла.
Але мусіў вярнуцца ў Наваградак, дзе ўсё апанавалі палякі, якія здавалі беларусаў немцам: ён, ён і ён — камуністы, і справа скончана... Стаўленьне немцаў да нас было рознае: шмат было й добрага, і благога. Напрыклад, галоў-
272 Абвешчана ў Львове 30 чэрвеня 1941 г.
ны камісар Вільгельм Кубэ зрабіўся сябрам беларусаў, стараўся нам дапамагчы. Велізарная праблема крылася ў тым, што ня ведалі, каму давяраць, а каму — не. Сярод нас, беларускіх нацыяналістаў, былі людзі, завэрбаваныя саветамі. Таму паводзіць сябе трэба было надта асьцярожна. Лічу, што галоўным лідэрам беларусаў тых часоў, нашым правадыром, быў Радаслаў Астроўскі — здольны, адукаваны, рашучы, сапраўдны шляхціч. Я быў на яго пахаваньні ў ЗША, аддаў апошнюю даніну павагі гэтаму выдатнаму дзеячу.
Ратаваць суайчыньнікаў ад немцаў і палякаў стаў на Наваградчыне Барыс Рагуля, які вырваўся з палону й засеў у гебітскамісарыяце. Барыс, як спаткаў мяне, адразу прапанаваў: будзеш камісарам паліцыі па цэлай Наваградзкай акрузе. Але, пабыўшы ў Львове, я адрэзаў: «Ніякага супрацоўніцтва зь немцамі! Дай мне войска — пайду ў войска».
Рагуля ўвесь час недзе матаўся: то ў Менск паедзе, то ў Вільню. Жылі мы ў адной хаце, і аднойчы ноччу, а другой гадзіне, прылятае Барыс, запальвае сьвятло й кідае мне пачак папер: «На табе тваё войска!» Тады немцы далі дазвол утварыць Самаахову: адчынялася афіцэрская школа перашкаленьня ў Менску, у кожнай акрузе — падафіцэрскія школы і ў кожным раёне — батальёны. Да самай раніцы сьвяткавалі падзею: выпілі, браток ты мой, добра.
Мяне прызначылі камандзірам падафіцэрскай школы ў Наваградку. Пад маім кіраўніцтвам было чалавек дзьвесьце. Немцы паглядзелі, зь якой адданасьцю хлопцы вучыліся, і спалохаліся. Выдалі загад, паводле якога гэтыя кадры мусілі выкарыстоўвацца для дапаможных аддзелаў. Напрыклад, была створана лясная самаахова. Раптам мяне ў Менск выклікае Франц Кушаль і інфармуе, што немцы даюць дазвол утварыць чыгуначны батальён. Цікава, што Кушаль мяне спаткаў ужо ў чыгуначнай уніформе. У рангу палкоўніка мяне тады сустрэў князь Сьвятаполк-Мірскі273. Я быў супраць гэтай працы, аднак мне адказалі: «Сажыч, вы ёсьць афіцэр, таму — ніякіх дыскусій». Я мусіў узяць 50 хлопцаў