Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Дарэчы, сьвятары, што бралі ўдзел у шэсьці 25 сакавіка ў Менску, што служылі на Кастрычніцкай плошчы ў намётавым лягеры — гэта мае людзі265 . Прадстаўнікі Беларускай народнай аўтакефальнай царквы.
265 Адзін зь іх — выкладчык БДПУ Леанід Акаловіч.
У МІНЭСОЦЕ НЯМА 3 КІМ ПАГУТАРЫЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ
Мітрафан Рэпкаў-Смаршчок (Мантысэла, Мінэсота)
19 лютага 1915 г., в. Падлесьсе Слуцкага пав. Менскай губ., сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.
Маё сапраўднае прозьвішча —Рэпкаў-Смаршчок (а не Смаршчок-Рэпка, як некаторыя пішуць). Амаль уся наша вёска была заселена Смаршчкамі, і, каб адрозьніваць адну сям’ю ад другой, выдумляліся мянушкі. Мы атрымалі мянушку Рэпкавыя. Былі ў Падлесьсі таксама Канцавыя Смаршчкі — яны жылі ў канцы вёскі.
Mae бацькі былі простымі сялянамі. Бацька Васіль, які падчас Першай сусьветнай ваяваў у царскім войску, адзін
Мітрафан Рэпкаў-Смаршчок
цягнуў гаспадарскую лямку. Маці (Ганна) дапамагала яму ў хатніх справах. Бацька надта цікавіўся кнігамі. Ён і прывіў мне любоў да навукі. Лічачы, што я маю здольнасьці, адправіў мяне ў польскую школу ў Падлесьсі. У школе я сутыкнуўся з сур’ёзнай праблемай — няведаньнем польскай мовы. Потым вучыўся ў Ляхавічах, у баранавіцкай гімназіі імя Т. Рэйтана. Працягваць адукацыю паехаў у Вільню, ва ўнівэрсытэт. Я выбраў мэдычны факультэт, хоць маці хацела, каб я вывучыўся на сьвятара. Уступныя іспыты прайшоў выдатна — адказаў на ўсе пытаньні. 3 трох сотняў юнакоў на вучобу залічылі толькі сто.
Беларусаў ва ўнівэрсытэце вучылася няшмат. Хоць, вандруючы па навакольных віленскіх вёсках, можна было
зрабіць выснову, што навакольныя тэрыторыі нашыя — беларускія. Цудоўна памятаю словы Молатава ўвосень 1939 г., пасьля перадачы Вільні жмудзінам: «Мы знаем, что Впльно — не ліітовскнй город. Но отчаянне лнтовского народа настолько велнко...»
Я быў дапаможным рэдактарам часопісу «Шлях моладзі»266: Язэп Найдзюк давяраў мне й даваў на перагляд шмат літаратуры. Калі зарганізавалася «Калосьсе»267 , Янка Шутовіч, мой добры прыяцель, уключыў мяне ў склад неафіцыйнай рэдкалегіі26*. Я пераглядаў большасьць вершаў, якія прыходзілі ў «Калосьсе». У тым ліку і Максіма Танка, якога добра ведаў асабіста. Ён, на шчасьце, ня ведаў, што я Анатоль Бярозка. Калі Вільня была ўжо «чырвонай», у памяшканьне Беларускага Студэнцкага Саюзу ўвайшлі двое. Назваліся «оперуполномоченнымн НКВД». У пакоі быў я й Усевалад Кароль (пазьней ён працаваў са мною ў Баранавічах). Яны паказалі нам «Воззванне к жнтелям Внльно». Спыталі, ці можам перакласьці тэкст на польскую і беларускую мовы. Я пераклаў на беларускую, Кароль — на польскую. Яго рэдакцыя пачыналася так: «Да вшысткіх беларусінув, жыдув, палякув, ліцьвінув». Адзін з гэтых «опэраў», чытаючы тэкст, сказаў: «Все хорошо, но мы не употребляем слово “жыд”». I паправіў «жыдув» на «евреюв». Так польская мова ўзбагацілася новым словам... Але на гэтым нашае спатканьне з супрацоўнікамі НКВД ня скончылася: «Нам нужна ваша помоідь. Мы разыскнваем такнх людей, как Луцкевнч, Березка...» Кароль, які добра валодаў расейскай мовай, адказвае: «Березка? Вы его не найдете — его убнла бомба возле костела Петра н Павла». I энкавэдзісты выкрэсьлілі мой псэўданім са сьмяротнага сьпісу. Я сапраўды быў непадалёк ад гэтага касьцёлу, калі там узарвалася бомба, але застаўся ў жывых.
266 Грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі часопіс, выдаваўся ў 1929—1938 гг. у Вільні. Рэдактары: Янка Шутовіч, Мар’ян Пецюкевіч, Язэп Найдзюк.
267 Літаратурна-навуковы часопіс. Выдаваўся ў 1935—1939 гг.
268 У афіцыйную рэдкалегію ўваходзілі Мікалай Шкялёнак і Янка Шутовіч.
Чаму саветы вялі на мяне паляваньне? Я быў адным з тых, хто выдаваў насьценны студэнцкі часопіс. Пасьпелі выпусьціць толькі тры нумары, адзін зь іх захоўваўся ў Беларускім музэі Луцкевіча, а потым кудысьці зьнік. Да сёньняшняга дня я, на жаль, так і не знайшоў аніводнага нумару. Часопіс гэты быў сатырычна-палітычнага кірунку. Я сам антысталінскіх вершаў не пісаў, але адзін з такіх твораў, здаецца, пісаны рукою Аўгена Аніські269 , рэдагаваў. Часта друкаваліся Антон Шукелойць, Жэдзік — ня ведаю, што зь ім сталася. Апошні часта пісаў сатыры на Танка. Напрыклад, на яго вядомы «Журавінавы цьвет».
Да 1989 г., калі я выпусьціў кнігу «Адзінаццаць вершаў», толькі лічаныя людзі ведалі, што Бярозка — гэта Смаршчок, а Смаршчок — гэта Бярозка. Мне задаюць пытаньні, чаму гэта Бярозка замоўк і напісаў гэтак мала, хоць мог бы вырасьці «цікавы й сур’ёзны паэт», як пісаў аб ім Танк. Бярозка не хацеў і не зьбіраўся пісаць гэткія хваласьпевы крываваму дыктатару, хоць мог бы, напэўна, даслужыцца да генэрала войск НКВД. Бярозка вырашыў застацца «мёртвым», каб ня трапіць у Курапаты. A мерцьвякі ня пішуць і не гавораць. Вельмі мне сорамна. За Бярозку. Ён — палахлівы... На эміграцыі ж на творчасьць амаль не было часу — мэдыцынская практыка забірала й гадзіны, і сілы. ГІа-другое, я ня меў ніякага дачыненьня да часопісаў, празь якія змог бы знайсьці свайго чытача.
Пачатак вайны я спаткаў у Маскве, куды быў накіраваны для атрыманьня далейшай адукацыі. Усіх нас сабралі на вялікім пляцы каля Тэатру ба-
Мітрафан Рэпкаў-Смаршчок.
1938 г.
269 Рэдактар часопісу «Золак», органу беларускай сацыялістычнай думкі, што выдаваўся ў 1933—1939 гг.
лету. I пачалася прамова: «Сегодня утром фашнстскне орды Германнн ворвалнсь в наше свяіценное отечество...» Хоць яшчэ за дзень да таго «фашнстскне орды» былі «доблестнымн войскамн».
У хуткім часе — я тады быў чыгуначным лекарам — атрымаў загад вярнуцца дамоў. Цудам улез у цягнік, але даехаў толькі да Воршы. Загадчык станцыі прымусіў мяне заступіць на працу ў паліклініку, дзе працавала толькі жанчына-загадчыца, а ўсе лекары паўцякалі — над галавою кружылі нямецкія самалёты. Савецкіх самалётаў я тады ня бачыў. Аднойчы, робячы агляд клінікі, заўважыў у куточку чалавека. Ім аказаўся паляк, доктар Рудзкі зь Беластоку. Вырашылі разам ісьці пехатою дадому. Толькі выйшлі — і нас арыштавалі, загналі адбудоўваць мост. Раніцою ізноў у дарогу. Дайшлі да поля, дзе адбываўся вялікі танкавы бой. Спаленая тэхніка была пераважна савецкая. Нейкім чынам пралезьлі ў цягнік і даехалі да Баранавічаў. Там мяне пасадзілі ў нямецкую турму дзеля выясьненьня ўсіх абставінаў. Я добра валодаў нямецкай мовай, таму хутка вызваліўся, вярнуўся да бацькоў. Потым пачаў працаваць у баранавіцкім шпіталі, куды штодня прывозілі параненых ад бомбавых удараў. Ня ведаю чаму, але бальшыня атакаў прыходзілася на вёскі. Працавалі дзень і ноч амаль безь перапынку. Немцы не давалі людзям аніякай магчымасьці выжыць — жывёлы й збожжа забіралі значна больш, чым было вызначана законам. Забівалі немцы толькі тых, хто падазраваўся ў сувязі з партызанамі. Апошнія, між іншага, паводзілі сябе яшчэ горш, чым гітлераўцы, — нявінных людзей загубілі куды больш.
Я з бацькам, жонкай і нашай маленькай дачкой Эміліяй вырашылі выехаць на Захад. Маці адмовілася пакідаць родную вёску. Яе потым саветы загналі ў канцэнтрацыйны лягер у Лясным, які спачатку выкарыстоўваўся як лягер для нямецкіх палонных. Пакаралі, відаць, за тое, што ні я, ні бацька ў Беларусі болып не паказваліся.
Спачатку спыніліся ў Познані, дзе жонка мела сваякоў. Там нас чакала трагічная неспадзяванка. Нямецкія ўлады ня надта мяне цанілі, бо ў Баранавічах я таксама ўзначальваў Мэдыцынскую школу. Вучыў моладзь, якую немцы плянавалі накіроўваць у працоўныя лягеры. Некаторыя мэдсёст-
ры пайшлі да партызанаў, што сыграла супраць мяне. Мой заступнік, вуніяцкі сьвятар Леў Гарошка, даведаўся, у які дзень немцы сабраліся схапіць усіх дзяцей. Папярэдзіў, каб яны не ішлі ў школу, а схаваліся. Прыходжу на лекцыю, а ў клясе — пуста! Толькі Гарошка сядзіць за сталом і на маё пытаньне, дзе вучні, адказвае: ня ведаю. У гэты момант у дзьвярох зьявіліся тры нямецкія жаўнеры. Адзін зь іх спытаўся, хто тут Гарошка, а калі пачуў адказ, выпаліў: «Вы арыштаваныя!» ГІразь некаторы час намаганьнямі бурмістра Баранавічаў Юр’я Сабалеўскага айца Гарошку выпусьцілі, той паехаў у Рым270 , дзе плённа займаўся беларускімі справамі. Падобнае адбылося ў Познані. Я пайшоў па харчовыя карткі. Пачуўшы маё прозьвішча, мне сказалі пачакаць у асобным пакоі. Празь некалькі хвілін зайшлі два гестапаўцы й прамовілі знаёмыя словы: «Вы арыштаваныя!»
Усю нашу сям’ю — мяне, бацьку, жонку ды малую дачку — пад канвоем накіравалі ў працоўны лягер у Нордхаўзэн. Насамрэч ён быў канцэнтрацыйным. Пасьля вайны я пабываў у Асьвенціме й зрабіў выснову, што тамашнія й нордхаўзэнаўскія ўмовы жыцьця нічым не адрозьніваліся. Мяне, расейца й двох французаў прызначылі на лекарскую працу. Барак на сто ложкаў быў заўсёды поўны — людзі хварэлі шмат і падоўгу. Кармілі нас вельмі дрэнна. Раніцай давалі толькі «каву», якая выраблялася з паленых зерняў ячменю. Кожную ноч чакалі налётаў хаўрусьнікаў, паведамленьняў кшталту: «Варожыя самалёты над Нордхаўзэнам!» Гінула шмат людзей. Загінуў і мой бацька. Ён пайшоў купіць малака для маёй дачкі й трапіў пад авіяцыйную бомбу. Свабоду мы атрымалі толькі з прыходам у Нямеччыну сілаў саюзьнікаў.
У ЗША я апынуўся ў Мінэсоце. Пры мясцовым унівэрсытэце мусіў здаць усе экзамэны, што здаюць амэрыканскія лекары, Гэта заняло ажно тры гады. На пытаньні першага іспыту, яшчэ ня ведаючы ангельскай мовы, вырашыў адказваць на лаціне — думаў, што, як і ва ўсім сьвеце, у
270 Айцсц Гарошка да канца чэрвеня 1944 г. знаходзіўся ў Беларусі, у прыватнасыді браў удзел у II Усебеларускім Кангрэсе. Потым выехаў у Нямеччыну. У Рым ён прыехаў толькі ўвосень 1945 г.
ЗША лекары яе ведаюць. На маё шчасьце, у камісіі засядаў лекар, які студыяваў мэдыцыну ў Вільні, — адзіны, хто валодаў там лацінай.
Атрымаўшы права на практыку, спачатку працаваў разам са старэйшым лекарам гораду. Аказалася, што ён у складзе амэрыканскай арміі вызваляў... Нордхаўзэн. Потым пачаў працу ва ўнівэрсытэце Мінэсоты, паралельна займаючыся домам састарэлых у Мантысэла. За гэты дом ніхто не хацеў брацца, бо плацілі вельмі мала. Зь цягам часу я раскруціў справу й маімі намаганьнямі быў узьведзены новы будынак, адкрыцьцё якога прысьвяцілі мне. Цяпер на ім вісіць дошка з прозьвішчам Смаршчка. Працаваў на пасадзе дырэктара дому састарэлых ажно да 85 гадоў! Аднак цяжкая хвароба сэрца, узрост узялі сваё. Маё сэрца ўжо спынялася — яго ажыўлялі з дапамогаю электрычных машын. Шаснаццаць гадоў таму мне зрабілі апэрацыю, пасьля якой сказалі, што пражыву я максымум восем гадоў... Кожны дзень прымаю адзінаццаць лекаў, але здароўе маё больш-менш стабільнае. Хаджу з кіёчкам, але яшчэ ў стане кіраваць аўтамабілем. Маю дзьве дачкі — малодшая Мэры й старэйшая Эмілія. Мэры — прафэсар у каледжы ў Каліфорніі. Па радзе лекара ў гэтым годзе я гасьціў у яе чатыры месяцы, папраўляў здароўе. Эмілія шмат гадоў працавала настаўніцай у Чыкага, а потым выйшла на пэнсію й пераехала на Гаваі. Яе дачка, мая ўнучка, таксама працуе ў адукацыі. Мая жонка Станіслава (яна на год маладзейшая за мяне) нарадзілася ў Менску, але цяпер лічыць сябе амэрыканкай. На жаль, тут, у Мінэсоце, амаль няма сьвядомых беларусаў — хто запісаўся ў расейцы, хто — у палякі. Нават пагаварыць на роднай мове няма з кім...