• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Апынуўшыся ў новай незнаёмай краіне, перада мной паўстала пытаньне: куды падацца, каб працягваць адукацыю? Я вяла перапіску з доктарам Янкам Станкевічам, які раіў мне ехаць ва ўнівэрсытэт Калюмбія, які даваў стыпэндыі. Але бацькі настойвалі, каб я ехала да іх, маўляў, штосьці прыдумаем. Брат, да якога пазьней далучыліся бацькі, у ГІэорыі (штат Ілінойс) жыў у доме аднаго ўкраінца, што трымаў невялікі рэстаран-піўнушку. Сустракаць мяне на вакзал прыехаў адзін зь бізнэсмэнаў, які прыходзіў да ўкраінца на абед. Ён мяне папрасіў расказаць, што я ведаю аб становішчы ў СССР. Пачуўшы мой адказ, прапанаваў працу... на радыё. Прапаноўваў так настойліва, што адмовіцца было немагчыма. Так адбыўся мой радыё-дэбют. Выпад-
    кова пачуўшы перадачу, мной зацікавіўся чалавек, які адказваў за выдачу ўнівэрсытэцкіх стыпэндый. Ён выпісаў мне грошы на чатыры гады. Але скарысталася я толькі паловай сумы: праз два гады бацькі, якія сталі няблага зарабляць, сказалі, што няхай гэтымі грашыма скарыстаецца той, каму гэта сапраўды патрэбна. Такім чынам я змагла скончыць унівэрсытэт Брэдлі ў Пэорыі, факультэт вольных навук. Дыплём атрымала ў 1954-м. Працавала ў пракурора, шэфа паліцыі, у прыватных адвакатаў, гандлёвай фірме... Я заўсёды кажу, што нарадзілася пад шчасьлівай зоркай, — у жыцьці мне ўсё ўдаецца.
    Мой брат стаў у Чыкага першым беларусам, хто па-сапраўднаму ўзяўся за нацыянальную справу. Яго намаганьнямі ў гэтым горадзе даведаліся, хто ёсьць такія беларусы. Мы былі надта расчараваныя, даведаўшыся, што паводле веравызнаньня мясцовыя беларусы зьмяшаліся з палякамі й рускімі. Разам наладзілі беларускія выставы, праграму «Беларускія Каляды», якія карысталіся вялікім посьпехам. Нават мэр гораду кожны раз, наведваючы выставу, падыходзіў да нас і з ахвотай фатаграфаваўся. Дамагліся, каб Марка Шагала запісвалі ўраджэнцам Беларусі, a
    Нікодым Жызьнеўскі. Чыкага.
    1977 г.
    не Расіі, бралі актыўны ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысьвечаных знакамітаму мастаку. Спаткаліся тут з Вольгай Корбут і іншымі беларускімі гімнасткамі. Кідалі ім букеты кветак праз паліцэйскія кардоны. Падышлі да трэнэра Рэнальда Кныша, каб папрасіць дазвол на сустрэчу зь дзяўчатамі, але ён папярэдзіў, што ўся дэлегацыя — пад жорсткім наглядам. Мы не маглі стрымаць болю й расплакаліся.
    Беларускай справай займаюся й сёньня, але больш пісьмова й тэлефанічна — некалькі гадоў таму мяне зьбіла
    Вітаўт Кіпель, Вера Рамук, прадстаўніца мэра, Васіль Пунтус. Чыкага, 1976 г.
    машына, таму рухаюся кепска. Старыя людзі адыходзяць, таму ня ведаю, ці будзе жыць у Чыкага беларускасьць у будучыні...
    У Пэорыі, у 1956-м, пазнаёмілася з будучым мужам, доктарам-пэдыятрам Вітаўтам Рамуком (ён значна старэйшы за мяне, на 17 гадоў, 1914 году нараджэньня) — таксама актывістам, палымяным беларускім патрыётам. Праз два гады ажаніліся, а ў 1963-м пераехалі ў Чыкага, дзе й засталіся назаўсёды. Пэорыя — гарадок цудоўны, але менавіта ў Чыкага мы распачалі рэлігійную й грамадзка-палітычную беларускую справу. Я шэсьць разоў бывала ў Вашынгтоне на разнастайных канфэрэнцыях. Першы раз — у 1959-м, разам з братам. У адрозьненьне ад іншых, я пісала ня толькі за свой народ, але й за іншыя, тыя, якія марылі аб свабодзе. У 1984-м мяне запрасілі ў Белы дом, на Тыдзень паняволеных народаў. Я была апранута ў беларускі нацыянальны касьцюм і падышла да прэзыдэнта Рэйгана, які рабіў праклямацыю. Падышла, перадала прывітаньне ад беларусаў Чыкага й папрасіла зрабіць фатаздымак на памяць. Ён кажа:
    Вера й Вітаўт Рамукі. 1984 г.
    «Чаму не? Канечне!» Падхапіў мяне за рукі й падвёў да трыбуны. Мой з Рэйганам здымак, які прыйшоў мне па пошце, абышоў потым не адну газэту. Дарэчы, на гэтай канфэрэнцыі сярод іншых дэлегатаў спаткалася з чалавекам у адзеньні біскупа. Але штосьці зьверху мне падказвала, што ён — савецкі шпіён. Некалькі разоў ноччу я тэлефанавала ў Белы дом, каб папярэдзіць усіх аб гэтым. Лічу, што да Рэйгана гэтыя весткі дайшлі.
    Хачу расказаць і пра нашу зь Вітаўтам вялікую амэрыканскую сям’ю.
    43-гадовы сын Янка працуе вялікім «босам» у знакамітай японскай кампаніі Hitachi, адведвае нас штомесяц. Mae чацьвёра дзяцей. Дачка Ірэна, што нарадзілася ў 1959 г., па спэйыяльнасьці настаўніца. Школьную адукацыю ўсім сваім дзецям, а іх у яе пяць, дала дома. У ЗША гэта дазваляецца.
    У 1992 г. на Дзень Волі ў нас гасьцілі Генадзь Бураўкін з жонкай, Міхаіл Хвастоў, сёньняшні амбасадар у Вашынгтоне. Яны запрасілі нас наведаць Беларусь. I мы паехалі, шэсьць тыдняў падарожнічалі па Радзіме. Так міла нас усюды прымалі — ніколі такога гасьціннага прыёму не забудзем. Разам зь сем’ямі дзяцей, буйной кампаніяй, пачалі рабіць дакумэнты для выезду ў Беларусь і ўлетку 1994 г., аднак весткі з Бацькаўшчыны прыйшлі сумныя — раілі ня ехаць, пачакаць. Чакаем да сёньняшняга дня...
    ЕКАЦЯРЫНАСЛАЎ —ЛІДА —ШОНШТАЙН —ЧЫКАГА
    Вітаўт Рамук (Чыкага, Ілінойс)
    15 ліпеня 1914 г., Екацярынаслаў, сёньня горад Днепрапятроўск, Украіна
    Я нарадзіўся ў горадзе Екацярынаслаў, у царскай Расеі (цяпер гэта Днепрапятроўск, Украіна), 15 ліпеня 1914 г. Мой бацька Ян і маці Уладыслава з дому Плянко былі суўласьнікамі рэстарану. Раней у гэты горад пераехалі бацькавыя знаёмыя, параілі пераяжджаць і нашай сям’і. Так што прычыны пераезду не былі палітычнымі — выключна эканамічныя. Людзі шукалі лепшых умоваў жыцыдя.
    У Екацярынаславе нарадзіліся мой старэйшы брат і малодшая сястра (усяго ў сям’і было пяцёра дзяцей — я, Пётра, Фрэд, Станіслава й Ванда). У 1922 г. мае бацькі зь сям’ёй вярнуліся ў родную Беларусь, у мястэчка Ліпнішкі
    Вітаўт і Вера Рамукіў сяброў. Чыкага
    каля Ліды. Маці займалася выхаваньнем дзяцей, а бацька працаваў на гаспадарцы (бацька памёр у 1941, а маці — у 1942 г.). Мой старэйшы брат Пятрусь і я вучыліся ў пачатковай школе.
    У 1926 г. мы зь Пётрам паехалі ў Вільню й паступілі ў Беларускую гімназію, у якой я вучыўся да 1930 г. Беларускую мову ў нас выкладала Алена Сакалова-Лекант, якая потым атрымала 25 гадоў савецкіх лягераў, гісторыю — Савіцкі (ён потым пераехаў у БССР — прасавецкія настроі былі вельмі папулярныя сярод тагачаснай беларускай інтэлігенцыі), матэматыку — Сіняўскі (у іншых клясах — Радаслаў Астроўскі), быў такі настаўнік Міхалевіч — усіх добра памятаю. Вільня тады была цэнтрам беларускага адраджэнцкага руху, але я тады быў яшчэ замалады, каб у ім удзельнічаць. Я меў намер стацца сьвятаром і пераехаў у Пінск, дзе закончыў польскую гімназію ў 1937 г. Пазьней раздумаўся, бо не пачуваўся адпаведным да духоўнага стану. У 1938 г. паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт імя Стэфана Баторыя, на факультэт біялёгіі, а пазьней перайшоў на мэдыцыну. Вайна ў 1939 г. і прыход Савецкай арміі змусілі пакінуць вучобу. У 1940 г. працаваў чысьцільшчыкам у амбуляторыі на чыгунцы ў Вільні. 3-за жорсткіх рэпрэсій беларускі віленскі рух у тыя гады заціхаў, амаль не адчуваўся. Сярод маіх знаёмых таксама шмат хто загінуў да ці падчас вайны (успомню таго ж Адама Дасюкевіча, закатаванага немцамі ў Паставах), хтосьці ўцякаў у Польшчу.
    У 1941 г., па прыходзе немцаў, я вярнуўся ў Беларусь і працаваў у Лідзе ў цывільнай адміністрацыі перакладчыкам да 1944 г. Жыцьцё ў тагачаснай Лідзе й ваколіцах было небясьпечным надзвычай. У тых мясьцінах вялікую актыўнасьць мела польская АК [Армія Краёва], якая вельмі варожа ставілася да ўсяго беларускага. Рукамі АК была зьнішчана незьлічоная колькасьць беларускага насельніцтва.
    Цэнтар Ліды, надта збамблёны, быў населены пераважна палякамі, ускраіны й ваколіцы — беларусамі. Палякі мелі падрыхтаваныя да адміністрацыйнай працы кадры, а мы — не, таму на пачатку акупацыі амаль усе важныя пасады на Лідчыне (дый ня толькі) захапілі менавіта палякі. Беларусы прабіліся ў адміністрацыю пазьней, пачуваючыся вельмі небясьпечна. I ня толькі з-за палякаў, пагроза тады ішла з
    усіх бакоў. Але пакрыху нам удалося наладзіць на Лідчыне беларускае жыцьцё. Прымалі тэатральныя групы, рабілі сустрэчы, чыталі рэфэраты, адкрывалі школы. Выключна сярэднія, гімназій у Лідзе не было. Толькі, здаецца, Гандлёвая школа. Школьным інспэктарам быў прызначаны Мікалай Дзямідаў. Памёр ён, дарэчы, тутака, у Чыкага. Галоўным жа арганізатарам усяго беларускага быў Адольф Клімовіч, інжынэр, што прыехаў зь Вільні. Павятовым старшынём быў Данат Яцкевіч, што жыў на эміграцыі ў Аўстраліі.
    Харчаваліся дрэнна, але не галадавалі. Я асабіста хадзіў да сталоўкі, дзе даставаў сякі-такі паёк. А на «чорным рынку» можна было купіць усё — і хлеб, і мяса.
    Калі савецкія войскі хутка перасоўваліся й немцы пачалі адступленьне, я эвакуаваўся й дастаўся ў мястэчка Шонштайн, што на Судэтах [цяпер — тэрыторыя Чэхіі], дзе працаваў на чыгунцы, ладуючы бярвеньне. Пазьней «арбайтсамт» скіраваў мяне на фабрыку цукру ў горад Тропаў [цяпер — Апава, Чэхія]. У 1945 г., незадоўга да прыходу амэрыканскіх войскаў, пераехаў у горад Эгер [Хеб]. Адтуль накіраваўся ў Рэгенсбург, дзе зарганізаваўся беларускі ДП-лягер. Пасьля нядоўгага часу паехаў у Мюнхэн, дзе быў адкрыты ўнівэрсытэт UNRRA, і ў 1946 г. паступіў на мэдыцыну. Паколькі не было гарантыяў, што гэты ўнівэрсытэт доўга праіснуе, перайшоў на нямецкі ўнівэрсытэт. У 1948 г. зарганізаваўся Беларускі Студэнцкі Саюз пад кіраўніцтвам Барыса Рагулі ў Лювэне, на каталіцкім унівэрсытэце была нагода дастаць стыпэндыю. У 1949 г. паступіў там на факультэт мэдыцыны, які закончыў у 1953 г. Накіраваўся ў Лёндан з надзеяй уладкавацца, але праз год вярнуўся ў Бэльгію. Там знайшоў працу дзіцячага лекара ў брусэльскім шпіталі, у якім працаваў да 1956 г., да выезду ў Амэрыку.
    У ЗША сьпярша затрымаўся ў Чыкага, дзе зрабіў гадавы стаж агульнай мэдычнай практыкі, і ў 1957 г. пераехаў у горад Пэорыя, дзе зрабіў яшчэ адзін год агульнай практыкі. На пачатку 1958 г. пачаў працу як лекар у шпіталі, адпрацаваў там чатыры гады. 26 ліпеня 1958 г. ажаніўся зь Верай з дому Жызьнеўскіх. У 1962—1963 гг. зрабіў год стажу ў пэдыятрыі. У 1963 г. усёй сям’ёй (жонка й двое дзяцей) пераехалі ў Чыкага, дзе я закончыў другі год пэдыятрычнага
    Вітаўт / Вера Рамукі каля стэнду беларусаў Чыкага на выставе
    Прывітаньнеяпіскапаўу царквеХрыста Збаўцы ў Чыкага.У другім шэрагу: Эл Талівэр, Вітаўт Рамук; у першым шэрагу: Вера Рамук, Эўдакія Жызьнеўская, Тэрэза Тарасевіч