Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
273 Васіль Сьвятаполк-Мірскі пасьля вайны быў рэпрэсаваны савецкімі ўладамі, адседзеў некалькі гадоў у лягерах, а потым, у сярэдзіне 1950-х, выехаў на Захад, у Вялікабрытанію.
са сваёй школы ў Наваградку й ехаць у Ліду. Батальён ня быў беларускай ваеннай адзінкай: я цягам шасьці месяцаў школіў жаўнераў, і пасьля іх накіроўвалі на ахову станцый. Мы мелі кулямёты, гранаты, вострую зброю. Нас апранулі ў сінюю нямецкую чыгуначную ўніформу, на шапках была нашыта «Пагоня», а на каўнярах — ярылаўскія крыжы.
Аднойчы на адной са станцыяў здарыўся такі інцыдэнт: жаўнер Слонімскі абяззброіў немцаў, забраў колькі хлопцаў і пайшоў у чырвоную партызанку. Двое хлопцаў, якія баяліся нямецкага расстрэлу, прыбеглі да мяне, і я іх накіраваў у Нямеччыну. А Слонімскі паехаў у тыл, бульбу абіраць.
Калі Барыс Рагуля арганізаваў у Наваградку швадрон, я туды ня трапіў: мяне накіроўвалі з аднаго месца ў другое: Маладзечна, Стоўбцы... У кожным я меў па 200—300 хлопцаў для вучобы. У суме я перашколіў каля 2500 жаўнераў.
Браток, ты б ведаў, як мяне любілі хлопцы! Чаму? Бо ўмеў расказваць: сяду ды пачну апавядаць пра свае ваенныя прыгоды, а маладыя жаўнеры ажно раты параскрываюць.
Гадаваў іх у патрыятычным рэчышчы, рабіў заклікі хапаць зброю й бараніць Бацькаўшчыну. Мала хто ведае, што я зьяўляюся аўтарам некалькіх знакамітых вайсковых песень, падбіраў да іх мэлёдыі. Пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, з «Пагонямі» мае хлопцы маршыравалі й сьпявалі патрыятычныя песьні. Лішнім будзе казаць, што размаўлялі мы толькі па-беларуску. А цяпер хтосьці ўяўляе сабе, каб лейтэнант беларускай арміі загаварыў на роднай мове?.. Дарэчы, я вывез з Баранавічаў апошні цягнік, а зь ім — 300 чалавек. Усе палескія станцыі ўжо пазаймалі саветы.
Ha II Усебеларускім Кангрэсе ў Менску я меў ахоўныя функцыі: з двума пісталетамі, гранатамі дзяжурыў на бальконе. Туды мяне асабіста направіў Усевалад Родзька. Калі б здарыўся нейкі сабатаж ці з савецкага, ці зь нямецкага боку, я быў гатовы страляць ці кідаць у злачынцаў гранаты.
За мяжой закінулі нас ажно ў Саарбрукен, што знаходзіўся ў францускай зоне акупацьті. Родзька, які кіраваў Беларускай Незалежніцкай Партыяй, гэты вялікі кансьпіратар, даў мне загад перайсьці да французаў. Раптам у Саарбру-
кен прыяжджае маёр Барыс Рагуля й забірае мяне ў Бэрлін, адкуль мы накіраваліся ва Усходнюю Прусію. Там быў ужо створаны беларускі дэсантны батальён «Дальвіц».
Колькі я там спаткаў знаёмых хлопцаў— не пералічыць! Кажу Рагулю: «Я ж нічога ў гэтай справе не разумею». На што генэрал Міхал Вітушка, які пры сустрэчы па-бацькоўску мяне расцалаваў, адказаў: «Не хвалюйся. Я ўсе вазьму на сябе».
Дарэчы, дэсантаваць у Беларусь мусіў Рагуля, аднак ён ужо меў сям’ю. Па адной з вэрсіяў, у 1944-м дэсантаваў Вітушка, які нібыта быў забіты ў баі з савецкім войскам. Паводле іншых, яму ўдалося схавацца дзесьці на Захадзе. Апынуўшыся зноў у Бэрліне, тры дні сядзеў у начальніка галоўнага ваеннага ўпраўленьня БЦР Канстанціна Езавітава, рабіў справаздачы. Потым Рагуля засунуў мяне ў Баварыю, дзе я зрабіўся камандзірам афіцэрскай школы. Працую, адказна раблю справу — і раптам немцы прысылаюць нейкага свайго афіцэра, які мусіў пераняць мае функцыі. Хлопцы распачалі бунт, а мяне пасадзілі пад хатні арышт і хацелі расстраляць. Але з дапамогай Рагулі, які ўсюды, дзе б ні быў, ствараў на прысутных цудоўнае ўражаньне, мяне вызвалілі ды накіравалі ў нямецкую школу афіцэраў пад Ростак, у зямлю Мэкленбург.
Пасьля вайны многія беларусы, якія перабіраліся ў ЗША, з той нагоды, што тым ці іншым чынам былі далучаны да немцаў, баяліся праблем. Жыды зрабілі так, што нас пачалі называць нямецкімі калябарантамі. А я нічога не баяўся, бо ведаў: мая біяграфія чыстая. Ніколі, ніводнага разу мяне не вінавацілі, што я быццам зрабіў штосьці благое для свайго народу. Калі даваў нямецкаму журналісту інтэрвію, сказаў наступнае: «3 чортам кроўю падпішу дамоўленасьць, каб толькі яны далі мне зброю й я змог бы бараніць Беларусь».
Скончыўшы мэдыцынскі факультэт Марбурскага ўнівэрсытэту, на ваенным караблі накіраваліся з жонкай у ЗША. Шчыра кажучы, хацеў ехаць у Аргентыну ці Аўстралію, аднак жонка, у якой у ЗША жыў дзядзька, настаяла.
Цікавая размова адбылася, калі мы ўжо заходзілі на карабель. Правяральшчык глядзіць у мой пашпарт і кажа: «Хто Вы па нацыянальнасьці?» — «Беларус». Той зьдзіўляецца:
«Дык беларусы ж сталіся вольным народам, вяртайцеся на радзіму». Я не губляюся: «А я камуністаў не люблю». Мне ў лоб: «Ты што, — фашыст?» — «Чаму ж, я — дэмакрат». Той зарагатаў: «Тады, канечне, праходзь — будзеш у ЗША за нашую дэмакратычную партыю галасаваць». У той час пры ўладзе былі рэспубліканцы...
У Амэрыцы я працаваў па спэцыяльнасьці — доктараманэстэзіёлягам. Дачка Гелена нарадзілася, калі я яшчэ быў студэнтам у Нямеччыне. А сын Юзік зьявіўся на сьвет, калі мне было 44 гады! Я хацеў, каб ён таксама стаў лекарам, аднак сын выбраў іншы шлях — сьвятарскі. Цяпер Юзік — знакаміты тэоляг, як місіянэр нават да Беларусі дабраўся. Праўда, пратэстант.
Есьць у мяне ўнукі, якіх я страшэнна люблю. У Фларыду перабраўся 15 гадоў таму: тут цудоўны клімат, цеплыня, мора. Дачка кажа, каб вяртаўся назад: «Буду цябе даглядаць». Аднак я і сам рады яшчэ даю, дый прызвычаіўся да Фларыды.
Прыехаўшы ў Дэтройт, адразу ж працягнулі нацыянальную справу. Мая жонка, якая раптоўна памерла ад раку, калі ёй было трохі больш за 50 гадоў, таксама была палымянай патрыёткай Бацькаўшчыны. Як і ўся яе інтэлігентная сям’я. Дарэчы, яе сястра яшчэ жыве ў Дэтройце, яна замужам за доктарам-беларусам Жывікам. Ведаеш, чалавеча, калі б я ня быў у Дэтройце, ніхто б там ня ведаў, што такое Беларусь і хто такія беларусы. Справу сваю мы рабілі шчыра, самааддана, самаахвярна. Менавіта я заснаваў у Дэтройце праваслаўную парафію Сьвятога Духа. Потым царкву напаткала бяда. Пра раскол у беларускім царкоўным жыцьці сказана-пісана шмат, таму спыняць на ім увагу ня буду274. Скажу адно: я заўсёды падтрымліваў беларускую аўтаке-
274 У выніку расколу ў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве ў пачатку 1980-х дэтройцкая парафія спачатку падтрымала ўладыку Мікалая (Мацукевіча), які служыў у ёй у 1950— 1960-х гг. Аднак у 1989 г. паводле пастановы суду царкоўны будынак быў перададзены пад юрысдыкцыю ўладыкі Ізяслава. Парафіяне байкатавалі дзейнасьць парафіі, і царкоўнае жыцьцё ў горадзе заняпала.
фалію. Яна, а не вуніяцтва, мусіць быць нашай нацыянальнай рэлігіяй. Дарэчы, мяне хацелі высьвяціць на сьвятара, асабліва пасьля сьмерці жонкі. Высьвяціўся б — мог разьлічваць стаць япіскапам. Але ўмяшаліся справы палітычныя, і я сказаў «выбачайце». I добра, бо я ня веру ў Сьвятую Тройцу...
Шчыра кажучы, я не зьбіраўся займацца палітыкай. Аднак у 1982 г. мяне нечакана абралі на пасаду старшыні Рады БНР. Хоць былы старшыня Вінцэнт Жук-Грышкевіч мяне не любіў, галасы за мяне падалі 70% дэлегатаў. Раней ЖукГрышкевіч зрабіў мяне сакратаром па справах вэтэранаў, заўсёды казаў, што палітычна я — няграматны.
Граматны, няграматны, але ж кіраваў 15 гадоў. Час майго праўленьня хтосьці ахрысьціў «брэжнеўскім застоем», але, паверце, гэта хлусьня. Калі сыходзіў, галасаваў супраць цяперашняй старшыні Івонкі Сурвіллы, і яна пра гэта ведае — хацеў, каб маё месца заняў Рагуля. Калі яе выбралі, я сказаў: «Івонка, будзеш нашай Маргарэт Тэтчэр». Лічу, што яна добра кіруе справамі: усюды піша, прамаўляе. Сваім
Мітрапаліт Філарэт і Язэп Сажыч. 1993 г.
найвялікшым дасягненьнем я лічу візыт на Радзіму ў 1993 г., калі сьвяткаваліся 75-я ўгодкі БНР. Ніколі не забуду гэтага гістарычнага моманту: я раблю прамову перад трыма тысячамі чалавек, усе скандуюць «Жыве Беларусь!» — і ў мяне цякуць сьлёзы... Езьдзіў тады і ў Вільню, дзе адбыўся заклад магілы братоў Луцкевічаў. I ў Беларусі, і ў Літве за мной бегала прэса, усё пытала пра БНР. Я адказваў коратка: «Калі б не БНР, не было б БССР. Калі б не было БССР, не было б незалежнай Беларусі». Вось так, братка. Спаткаўся з нашымі адметнымі дзеячамі. Напрыклад, зь Пятром Краўчанкам у добрым рэстаране пілі каньяк, зь мітрапалітам Філарэтам. Апошні, дарэчы, абяцаў, што зь цягам часу абавязкова пяройдзе на беларускую мову... Антыбеларускасьць — страшэннае гора сучаснай Беларусі. Лукашэнка — хітры й здольны палітык. I сярод апазыцыі я сёньня ня бачу такіх жа здольных ды хітрых. Але ж, нягледзячы ні на што, Беларусь мусіць адрадзіцца.
БЫЎ I ЗАСТАЮСЯ ПРЫХІЛЬНІКАМ БЦР
Міхась Сенька (Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі)
2 студзеня 1922 г., Новы Сьвержань Стаўпецкага пав. Наваградзкага ваяв., сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.
Новы Сьвержань з даўніх часоў лічыўся першым ад вытоку Нёмана рачным портам275. Калісьці на беразе Нёмана стаялі пакгаўзы-шпіхнэры, у якіх перахоўваліся тавары для адпраўкі зь першаю веснавою вадою ва Усходнюю Прусію. 3 правага боку Нёмана быў замак, які спалілі швэды ў Паўночную вайну, а ўверх па Нёмане зь левага боку — другі абаронны пункт, які называўся Нізкі востраў. 3 аднаго ягонага боку было старое нямнішча — «Касьцюкоўка»,
Міхась Сенька
275 Зь сярэдзіны XVIII ст. адсюль пачынаўся рачны гандлёвы шлях у Кёнігсбэрг (Каралявец).
з другога боку — рачулка Давыдаўка. Цяпер ад іх засталіся толькі пясчаныя абаронныя насыпы.
У Сьвержні крыжаваліся дарогі, якія ішлі на Менск зь Нясьвіжу й Міру. На перакрыжаваньні дарог (вуліц) у памяць вайны з Напалеонам у 1912 г. быў пастаўлены прыгожы помнік зь фінскага граніту, зь якога цяпер ніжняя частка стаіць у Стоўпцах як помнік Леніну, а верхняя частка — у Дзяржынску як помнік Жалезнаму Феліксу. Была праваслаўная царква, якую фундаваў нясьвіскі князь Радзівіл у 1525 г., і кальвінскі касьцёл, фундаваны князем Янушам Радзівілам276. Была жыдоўская сынагога, два вадзяныя млыны. 3 правага боку Нёмана, пры дарозе на Менск, была фабрыка, у якой выраблялі кухонны посуд і кафлю. Яшчэ за маю памяць віднеліся пры дарозе са Сьвержня ў Нясьвіж швэдзкія парахавыя ямы. Тартак быў пабудаваны ў 1926 г. ангельска-нямецкай фірмай. Віднеецца здалёк Мірская гара, зь якое бяруць жвір і пясок на будову дарог, будынкаў і ваенных патрэбаў. Праваслаўную царкву ў часы Язафата Кунцэвіча забралі пад вуніяцкі манастыр, зрабілі акадэмію, дзе выкладалі філязофію й рыторыку. У 1803 г. рэктарам Акадэміі быў Актывіян Доўгірд. Праваслаўныя пабудавалі сабе драўляную царкву на Трайчанскіх могілках.